Telegram Web Link
#фотабсср #архітэктурабсср
На паштоўцы таварыства Беларускага Чырвонага крыжа выяўлены адзін з першых у пасляваенным (Першая сусветная і Савецка-Польская войны) Менску адноўленых грамадскіх будынкаў - корпус клінікі нервовых хвароб на вуліцы Кірава (не захаваўся, стаяў у раёне цяперашняга паштамта).
Клініка была адчынена ў 1924 годзе. Над будынкам працаваў архітэктар Станіслаў Гайдукевіч - прычым ён фактычна працягнуў працу над сваім жа дарэвалюцыйным праектам, будоўля каторага прыпынілася з-за ваеннага ліхалецця.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №18 1926 года. Аўтар малюнка на вокладцы - фінскі мастак Александэры Ахола-Вало (у 1920-я жыў і працаваў у БССР).
#фотабсср
Гомель на савецкіх паштоўках 1930-х:
1. Вакзал.
2. Савецкая вуліца.
3. Новы хлебазавод.
4. "Шэры дом" архітэктара С.Шабунеўскага.
#кнігібсср
Вокладка кнігі Максіма Гарэцкага "Гісторыя беларускае літаратуры" з партрэтам Скарыны, Менск, 1924 год.
Поўны тэкст кнігі на старонцы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Талон на получение мяса и хлеба. 1930 год
#савецкаябеларусь
Клішэ газетнага плаката "Ад цемры да святла" для публікацыі ў газеце "Савецкая Беларусь" у 1929 годзе.
Мастак: Александэры Ахола-Вало - фін, які быў дабраахвотнікам на баку Чырвонай Арміі ў Савецка-Польскую вайну 1919-21 гг. і які пасля застаўся жыць і працаваць у БССР (да 1930 года).
Крыніца: НАРБ ф.239 (даслаў чытач).
#савецкаябеларусь
Адбіткі фотаклішэ з газеты "Савецкая Беларусь" (з архіва НАРБ), на якіх выяўлены работы па пабудове трамвайных пуцей у Менску, 1929 год.
#фотабсср
Фотаздымак студэнтаў і выкладчыкаў 9-га выпуска Дзяржаўнага мастацкага тэхнікума Беларусі ў Віцебску, 1933 год.
Крыніца: ФБ.
Ліст следчага Шарафановіча ва ўсесаюзны часопіс "За социалистическую законность" №8 1934 года аб парадках, якія панавалі ў пракуратуры г.Менска ў той час. Звяртае на сябе ўвагу тое, што, відаць, справаводства (у лісце прыведзены прыклады пракурорскіх рэзалюцый) у менскай пракуратуры ў 1934 годзе вялося на беларускай мове.
Возможно, самая красивая из советских медалей. Она же и первая. И, конечно, украшение любой коллекции. На квадроколодке, само собой. Автор награды "XX лет РККА", художник Сергей Дмитриев, также разработал дизайн ордена Ленина, медалей "За отвагу" и "За боевые заслуги".
2024/10/05 15:23:32
Back to Top
HTML Embed Code: