Telegram Web Link
#мастацтвабсср
Беларускія тыпы на малюнках 1920-х гадоў тэатральнага мастака Аскара Марыкса (1890-1976).
#мастацтвабсср
Вырабы студэнтаў керамічнага адзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума, 1932 год.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Гасцініца "Дняпро" у Магілёве (архітэктары Брэгман і Воінаў) пасля пабудовы на фота прыкладна 1940-41 гадоў.
Крыніца: БДАНТД ф.221.
Бывшая хоральная синагога: фото 1930-х гг. и послевоенные обмерочные чертежи
Книга "Мінск. Падарожжа ў часе", Лиходедов В. А.
БГАНТД, Ф. 3
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №21 за ліпень 1930 года.
Класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны ў сваім артыкуле пра Мінск (апублікаваны ў газеце "Літаратура і мастацтва" №71 1937 года) так адгукаецца пра знос царквы Казанскай іконы Божай Маці ў 1936 годзе (як раз нядаўна з'явіліся навіны пра аднаўленне копіі гэтай царквы).
Forwarded from Звязда
Выйшла кніга Алеся Бараноўскага «Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця»

Кніга, выдадзеная «Беларускай навукай», расказвае пра даволі вядомага ў гісторыі Беларусі дзяржаўнага дзеяча. Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў (1896 — 1940) у 23 гады ўзначаліў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 гадоў — стаў старшынёй Віцебскага губернскага выканкама , а ў 28 гадоў кіраваў Народным камісарыятам земляробства БССР. І, канешне ж, на кожным з гэтых этапаў выяўляў сябе надзіва прадуктыўным, разумным арганізатарам жыцця.

zviazda.by
#плуг
Вокладка часопіса "Плуг" (№5 1926), які выдаваўся Наркаматам земляробства БССР у часы калі наркамам быў Дзмітрый Прышчэпаў.
#архітэктурабсср
У кнізе "Хлебозаводы. Проектирование" Готилина Н.Ф. 1940 года выдання знайшоўся амаль поўны праект мінскага хлебазавода-аўтамата, які, як раз, у тым жа 1940 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю (фота 1-5). Прычым, у якасці прыклада генплана ў кнізе выкарыстана пасадка як раз мінскага хлебазавода на натуры (фота 6).
Будынак завода захаваўся да нашых дзён (фота 7) у арыгінальным выглядзе (адрас вул.Слясарная, 41), але зараз знаходзіцца ў глыбіні прамзоны і закрыты ад вачэй новым бізнэс-цэнтрам на Чапаева.
2024/10/04 05:31:43
Back to Top
HTML Embed Code: