Telegram Web Link
Зянону Пазняку — 80! 🎉

Чалавек, які, безумоўна, увайшоў у сучасную гісторыю Беларусі. Дзякуючы яму, мы даведаліся пра Курапаты, а Беларусь у 1991 годзе зацвердзіла свае нацыянальныя сімвалы як дзяржаўныя.

Моцы, натхнення і доўгіх гадоў жыцця спадару Зянону ✏️

🔝 Самы час паглядзець цікавыя інтэрв'ю і лекцыі палітыка:

ПАЗНЯК: як беларусы стварылі краіну, Вільня – наша, Дзень Волі – галоўнае свята, БНР – 105 год▶️
Пазняк у ОУ: уся праўда пра Курапаты і генацыд беларусаў ▶️

Лекцыя Зянона Пазняка "Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальнага адраджэння"▶️

Лекцыя Зянона Пазьняка пра Курапаты▶️

Выступ Зянона Пазняка пра сітуацыю ў Беларусі▶️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі кінакрытык Тарас Тарналіцкі вырашыў крытыкаваць не толькі кіно, але і беларускі YouTube 👀

У сваёй рубрыцы ў фэйсбуку Тарналіцкі (сапраўднае прозвішча — Круцкіх) распавядае, што яго #выбешвае сярод кантэнту незалежных YouTube-каналаў.

На дадзены момант пад крытыку трапілі праекты «Обычное утро», «Ноч з Чалым», «Саша, что ты несёшь» і «Часики тикают». Прычыны самыя розныя: ад tone of voice да туалетнага гумару вядоўцаў.

Напрыклад, ранішняе шоу «Обычное утро» аказалася з фокусам на расейскую аўдыторыю, Каверын з залішняй імпульсіўнасцю, а Міласлаўская з імітацыяй беларускага акцэнту.

Дзіўна, бо нашыя падпісчыкі прызналі праект «Обычное утро» найлепшым YouTube-каналам 2023 года, а западозрыць у прарасейскасці нашу аўдыторыю мы дакладна не можам.

Вось і ў каментарах у фэйсбуке жорстка адказалі кінакрытыку. Адзін каментатар нават падлічыў, што за 20 эфіраў госці ОУ размеркаваліся так: Беларусь - 34, Украіна - 2, Расея - 4.

А вы як думаеце, ці можна вінаваціць Каверына і Міласлаўскую ў прарасейскасці?

Наша рэдакцыя намагаецца распаўсюджваць кантэнт беларускага YouTube як мага шырэй. Ахопы нашых відэа, шортсаў, рылзаў, ціктокаў дасягаюць 3 мільёнаў праглядаў за месяц. Безумоўна, мы выступаем за абгрунтаваную крытыку беларускага YouTube, але ў той жа час прапаноўваем вядомым медыяперсонам развіваць беларускі YouTube і самім, бо рабіць гэта ўсё складаней. Аляксандр Чарнуха і Мікалай Хадасевіч, якія ўчора паставілі свае праекты на паўзу, не дадуць схлусіць. Таму, калі спадар Тарналіцкі вырашыць абзавесціся аўтарскім YouTube-каналам, мы абавязкова будзем дапамагаць прасоўваць ягоны кантэнт на нашых платформах.

З павагай,
Рэдакцыя праекта «YouTube Беларусі»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/22 08:34:03
Back to Top
HTML Embed Code: