Telegram Web Link
Трымайце падборку лепшых відэа ў беларускім сегменце YouTube за тыдзень:

1️⃣ ЧАЛЫЙ: «Если идёшь в прошлое, надо идти ещё дальше» | Чалый:Экономика
Новы дэталёвы разбор сітуацыі ў беларускай эканоміцы ад маэстра Сяргея Чалага.

2️⃣ ЛОЙКА – пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея
У размове ТОК Вольга Лойка распавяла пра адносіны з чыноўнікамі, якіх яна доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнес і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.

3️⃣ ПАДРЭЗ – адлуп Расіі і Пуцін – смяротнік, праца на дзяржТБ і зашквар, КДБ на «Песні года»
Госць новай «маліны» - былы тэлевядоўца, ютубер Іван Падрэз. Цікавая размова пра рускі мір, бессэнсоўнасць вайны і смяротніка Пуціна. Пра кампраміс з лукашыстамі, працу на дзяржТБ, як КДБ прасоўвала выканаўцаў на «Песні года», як вучыўся ў адным класе з Максімам Знакам і чаму ўсмяхнуўся, калі былы калега пажадаў здохнуць.

4️⃣ Автопром в Беларуси, Германии, Польше и России: где больше и лучше? / Прорывы беларусских заводов
Эканаміст Аляксандр Кныровіч разбірае свежую гадавую статыстыку па прадажах новых аўтамабіляў у Беларусі, Расіі, а таксама ў Польшчы і Германіі. Асцярожна! Ад парываў у паказчыках, можна незнарок ўпасці ў дэпрэсію.

5️⃣ Шрайбман ответит: Карпенков против Лукашенко, выборы, миграция, зачем Путину Беларусь?
Аляксандр Лукашэнка не будзе балатавацца на выбарах-2025? Навошта Пуціну інтэграцыя з Беларуссю? Як і што можа спыніць міграцыю з нашай краіны? Ці не адчувае Лукашэнка пагрозы ў Карпянкове? На гэтыя і іншыя надзённыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

📌 Больш крутых відэа глядзіце ў нашым адмысловым плэй-лісце на канале Трэнды: папулярныя відэа Беларусі 🔠 ЛЕПШАЕ ЗА ТЫДЗЕНЬ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Які ж я беларус,
Скажыце мне, панове,
Калі я гавару
Увесь час на рускай мове


Песня ад спявачкі MuzManya на верш беларускага барда Сяржука Сокалава-Воюша 🇧🇾

💃 TikTok МuzManya

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэтра дня. 30 гадоў таму ў нарвежскім Лілехамеры прайшлі зімовыя Алімпійскія гульні 🏅

Для беларускай зборнай гэта была першая Алімпіяда ў незалежнай краіне, першая Алімпіяда пад бел-чырвона-белым сцягам ❤️

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У беларускім YouTube ёсць фітнес-канал па-беларуску 🤸‍♀️

🔥 Маргарыта Кароль — трэнерка па фітнесу, якая ладзіць трэніроўкі, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця і пры гэтым прасоўвае беларускую мову.

На канале ёсць заняткі як для пачаткоўцаў, так і сталых аматараў фітнесу: ад простай размінкі на ступні і таза-сцёгневыя суставы да функцыянальнай прапрацоўкі цягліц прэса.

Падпісвайцеся і будзьце здаровыя 🧘‍♀️

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Силовики захватили YouTube-канал витебского блогера Виталия Устиновича 🤬

Вчера беларус опубликовал видео, что идет на суд, а спустя несколько часов на канале выпустили "покаянное" видео с его участием.

Также силовики поставили на аватар проекта лукашенковский герб.

Напомним, что блогер снимал видео про рыбалку, путешествия, обзоры на беларусскую еду и напитки в образе деда Степана Кандратьевича.

На канал подписано более 47 тысяч подписчиков.

Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як ты?
Я спадзяюся, было варта
Амаль што не даходзяць факты
Трывай


Франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач спявае песню «Бывай» у эфіры «Еўрарадыё», напісаную ў 2020 годзе.

У беларускага калектыва ёсць добрая традыцыя ладзіць рамантычны канцэрт 14 лютага да Дня закаханых. Вось і сёння такое цудоўнае мерапрыемства адбудзецца ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. Далучайцеся!

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
2024/09/25 07:22:17
Back to Top
HTML Embed Code: