Telegram Web Link
Добрая навіна: на Магілёўшчыне з’явіцца новы заказнік.

Заказнік мясцовага значэння “Бесядскі” плошчай каля 550 га з’явіцца ў Касцюковіцкім раёне. Гэта пойма ракі Бесядзь паміж вёскай Бялынкавічы і аграгарадком Белая Дуброва.

💚 Нездарма гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы: тут свабодна цячэ Бесядзь і прырода захавалася ў амаль некранутым стане. Рэчышча ўтварае шматлікія меандры, берагі вельмі крутыя – да двух метраў вышынёй, шмат воднай расліннасці, пойма месцамі забалочаная. Ну проста райскі куточак для водна-балотнай флоры і фаўны!

У такіх вось дзікіх куточках і хаваюцца рэдкія віды. З чырванакніжнікаў тут можна сустрэць зімародка, драча (коростель), дубальта, малога пагоніча, садовую стрынатку, сажалкавую начніцу і іншых.

Цяпер і гэтая тэрыторыя атрымала шанец на лепшае захаванне дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (гэта мы) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Каб працягваць прыродаахоўную працу, нам патрэбна твая падтрымка. Ты можаш набыць штосьці з нашых тавараў: значкі з птушкамі, размалёўкі-"энцыклапедыі" ад арнітолагаў, атлас-вызначальнік беларускіх раслін, кубкі з птушкамі – або далучыцца да Дзікага клуба. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. ❤️

👉 Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: малы пагоніч, аўтар Наталля Бачурынская; драч, аўтар Сяргей Рэзаў; звычайны зімародак, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема будучага заказніка “Бесядскі”.
За што любяць нашы размалёўкі-”энцыклапедыі” ад арнітолагаў?

За тое, што яны шматфункцыянальныя:

🖍 Хочаш – малюй. Папера вельмі прыемная навобмацак, а яе шчыльнасць дазваляе маляваць і алоўкамі, і фламастарамі. Каляровая левая старонка развароту служыць падказкай, якімі колерамі размаляваць правую.

📖 Хочаш – чытай. Самае тое для дзетак (а таксама і некаторых дарослых), каб пазнаёміцца з птушкамі бліжэй, запомніць іх назвы адразу на дзвюх мовах. Можна нават зрабіць гульню-праверку пасля чытання размалёвак: расказваем нейкі факт, а дзіця павінна адгадаць птушку.

📔 Хочаш – вывучай. У кожнай размалёўцы 11 відаў птушак, і пра кожны від ёсць цікавы факт. Прычым усіх гэтых птушак можна пабачыць у дзікай прыродзе Беларусі. Можна адразу на размалёўцы адзначаць, якія віды ўжо сустрэў, і ставіць дату.

Заказвай свой камплект з трох розных размалёвак тут!

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне дзікай прыроды Беларусі. Увесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэта.

📷 Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як справы ў беларускіх суслікаў?

Зараз у іх ідзе час падрыхтоўкі да зімовай спячкі – трэба назапасіць як мага больш тлушчу, каб хапіла да вясны. 😴

#дзікіфакт Суслікі харчуюцца зялёнымі часткамі раслін, насеннем, цыбулінамі і каранямі, з задавальненнем паядаюць травеньскіх хрушчоў і іх лічынак.

Першымі ў спячку кладуцца дарослыя самцы, большая частка самцоў ужо спіць, потым – самкі, а маладыя суслікі – апошнімі, бо ім патрэбна больш часу. Яны актыўна паядаюць насенне траў, якое больш каларыйнае за лісце.

🎥 На відэа Аляксандра Вінчэўскага малады суслік ласуецца насеннем раслін.
Ці ёсць у нас тут нехта з Мсціслава? Каля вас з’явіцца новы заказнік

У Магілёўскай вобласці з’явіцца заказнік мясцовага значэння “Мсціслаўскі”. Яго плошча – каля 560 га.

💧🌿 Пад ахову трэба ўзяць участак даліны ракі Віхра, дзе дзікая прырода вельмі добра захавалася. Пойма ракі пакрыта асаковымі і разнатраўнымі лугамі, часткова забалочаная. Берагі ракі зрэзаны ярамі з ручаямі і крыніцамі. У пойме растуць дробналісцевыя лясы, лугі з высокай травой, ёсць нізінныя балоты.

Добра спачуваюць сябе тут “чырванакніжныя” птушкі: па берагах рэк на прысадах рыбачаць зімародкі, у трыснягу хаваюцца чаплі-лазянікі (малая выпь), у небе лунае чорны каршун, а ў пачатку лета можна пачуць крыкі драча (коростеля).

Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Захаваць гэты прыродны куточак стала магчыма дзякуючы сумеснай працы ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Падтрымай дзікую прыроду Беларусі! Вось як можна гэта зрабіць: набыць абанемент “Дзікага клуба”, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі-“энцыклапедыі” ад арнітолагаў, кубкі з птушкамі, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Вось тут можна паглядзець падрабязней.

👉 Па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыці можна пачытаць, што мы робім для аховы прыроды.

📷 На фота: звычайны зімародак, аўтар Валер Пясецкі; чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; схема заказніка “Мсціслаўскі”.
STAY WILD! 🦡
Сёння, 10 жніўня, у Беларусі пачынаецца сезон восеньскага палявання на вадаплаўных птушак. Ён працягнецца аж да 14 снежня, але менавіта ў першыя выходныя, калі паляўнічыя адкрываюць сезон, адбываецца самы вялікі прэсінг на птушак вадаёмаў. 🦆

У Беларусі здабыча дзікіх птушак не нармуецца паводле колькасці. Здабычу часам нават не забіраюць, бо не хочацца вазіцца, абшчыпваць. Нярэдка улетку забіваюць нялётных качанят – “хлопунцов”. Хаця Правілы дазваляюць увосень паляванне на птушак любога полу і ўзросту, здабыча нялётных птушанят імі забаронена.

Зараз у вялікіх коўраў чарговы вывадак – і птушаняты рознага ўзросту таксама трапляюць пад стрэлы. Як і іншыя віды коўраў, на якіх паляваць забаронена.

☝️ З 23 відаў нашых качак увосень дазволена паляванне на дзевяць. Будзьце ўважлівы і, калі ласка, не страляйце глабальна ўразлівы від – нырка-сівака (красноголовую чернеть), на якога паляванне дазволена.

Як паляўнічаму зменшыць свой прэсінг на птушак і дзікую прыроду?

🔹Добра вывучыць віды вадаплаўных птушак, якія сустракаюцца ў вашых угоддзях, каб не забіваць забароненыя для палявання віды.
🔹Пачынаць паляванне не ў першыя дні сезона, а пазней, скараціць час палявання.
🔹Увесці для сябе нормы, здабываць не больш за пэўную колькасць асобін, нават калі птушкі ляцяць.
🔹Не пакідаць пасля сябе смецця, картрыджаў ад патронаў, нават прыбраць за іншымі, з “капытамі”.

📷 Фота Аляксандра Вінчэўскага.
Беларускія батанікі знайшлі расліну, якая лічылася зніклай

🌿 Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі падчас даследаванняў на Гродзеншчыне знайшлі настурцыю лекавую (Nasturtium officinale L., жеруха лекарственная) – від, які лічыўся зніклым у Беларусі.

Вось што кажа пра знаходку Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута:

“Для Беларусі гэта вельмі цікавая знаходка. Гэты від быў знойдзены ў нас і раней, але гэта было вельмі даўно – у далёкім 1782 годзе батанікам Жыліберам Ж. Э. Пры гэтым настурцыя лекавая расце ў суседніх з Беларуссю краінах – у Польшчы, Літве.
Нечакана і дзіўна, што гэтая расліна захавалася ў нас. Яна была знойдзена ва ўмовах, якія набліжаны да натуральных – на беразе ручая з хуткай плынню. Але тое, што столькі гадоў яе не знаходзілі, а зараз знайшлі – вельмі ўражвае.

Тэарэтычна, гэта можа быць расліна, якая трапіла ў прыроднае асяроддзе з культурнай плантацыі, бо яе вырошчваюць для харчавання як вадзяны крэс-салат, у крамах прадаецца яе насенне.

У нас ёсць яшчэ год да заканчэння працы над 5-м выданнем Чырвонай кнігі. І за гэты год мы спадзяёмся з дапамогай генетычнага аналізу даведацца, ці сапраўды настурцыя лекавая расце ў Беларусі альбо трапіла да нас аднекуль з Еўропы”.

Будзем чакаць навін!

🌸 А ты хочаш, каб дзікія расліны адкрылі і перад табой свае таямніцы? Заказвай кнігу “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель” аўтарства прафесійных беларускіх батанікаў.

А даход ад продажу ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота настурцыя лекавая, з сайта ohranaprirody.govby
Чаму буслы так рана адлятаюць?

У Еўропу, у тым ліку да нас у Беларусь, дарослыя буслы прылятаюць з Афрыкі, каб размнажацца. Калі размнажэнне паспяхова скончылася, буслы адлятаюць на месцы зімоўкі. Чакаць ім тут нічога не трэба – наадварот, ранні адлёт павышае шанец на добрую міграцыю.

♨️ Рэч у тым, што буслы мігруюць з дапамогай тэрмікаў – патокаў нагрэтага ад зямлі паветра, якое падымаецца ўгору. Адлегласць паміж імі можа дасягаць дзясяткаў ці сотняў кіламетраў. Тэрмік падымае чараду птушак угору і яна лунае ўніз у напрамку Афрыкі да наступнага тэрміка. Буслам застаецца толькі распасцерці крылы.

Здавалася б, крута так ляцець, не трэба траціць сілы, каб махаць крыламі, лунаеш сабе і ўсё. Але ў такога спосабу ёсць і мінусы. Падчас халадоў або дажджу буслы міграваць не могуць. Сядзяць і чакаюць пагоды.
Вось таму яны стараюцца стартаваць як мага раней, бо тады ў іх больш шанцаў, што тэрмікі да самой Афрыкі ім будуць забяспечаныя.

🐦 Такім манерам, лунаючы з дапамогай тэрмікаў, буслы могуць перасоўвацца вельмі хутка. Вось свежая навіна ад бусла на мянушку Шыбкі, пазначанага ў Польшчы перадатчыкам. За 12 дзён пасля пачатку вялікай міграцыі ён дасягнуў Егіпта, пераадолеўшы 3288 кіламетраў!

#дзікіфакт Жураўлі знешне падобныя да буслоў, але яны не сваякі. Жураўлі лятуць у Афрыку клінам. І крыламі яны падчас палёту махаюць, то бок палёт у іх актыўны, і гэта дазваляе ім перасякаць, напрыклад, Чорнае і Міжземнае моры, над якімі буслы праляцець не могуць.

📷 Фота Дзмітрыя Іванова, @ptushkafota.
А што табе вядома пра стракоз?

У стракоз унікальны зрок і яны выдатныя паляўнічыя. А ў старадаўнія часы яны былі памерам з птушак.

👉 Аб тым, навошта гэтым неверагодным насякомым вялізныя вочы, чаму ў іх такія незвычайныя назвы – у рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае Сямён Левы, заснавальнік адукацыйнага праекта Крылы.by.

Чытай інтэрв'ю тут!

📷 На фота Іны Шкурко страказа чатырохплямістая (плоскобрюх четырёхпятнистый).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знаёмся: эхінацысціс лопасцевы (эхиноцистис лопастный) – шкодны чужародны (інвазіўны) від родам з Паўночнай Амерыкі.

🌱 Гэтая травяністая аднагадовая ліяна даўжынёй да 10 метраў вельмі хутка разгаліноўваецца і разрастаецца, і займае вялікія плошчы, выцясняючы мясцовыя віды раслін і жывёл. У Беларусі няма жывёл, якія б ёй жывіліся.

Эхінацысціс уключаны ў сотню самых агрэсіўных інвазіўных відаў Еўропы. У Беларусі расліна таксама ў чорным спісе і забаронена да распаўсюду.

Калісьці ў 70-я, яна расла толькі ў палісадніках і лецішчах. Але людзі і цяпер маюць звычку выкідваць зялёныя адыходы ў лес ці ў поймы.

Убачыць эхінацысціс можна ў поймах рэк і вадаёмаў, на смецішчах, на
пустках, каля дачных пасёлкаў.

Эхінацысціс цвіце ў чэрвені-верасні, а яго плады выспяваюць у жніўні-кастрычніку, размнажаецца ён насеннем.

Што рабіць, калі заўважыш гэтую расліну?

Па магчымасці, абарваць яе, пакуль плады ў выглядзе гуркоў яшчэ не паспелі. Для гэтага трэба знайсці, адкуль сцябло выходзіць з зямлі, але калі гэта складана, можна адарваць столькі, колькі здолееш. Асабліва важна знішчыць адзінкавыя ці невялікія групы гэтай расліны. Інакш месца можна не пазнаць ужо на наступны год. Ды і адолець іх прасцей.

👉 Зараз, пакуль эхінацысціс цвіце, самы час, каб змагацца з ім. Потым, калі ўсе кветкі стануць пладамі, то нават калі ты расліну абарвеш, яны даспеюць за кошт сокаў са сцябла і насенне на наступны год прарасце.

#інвазіўныявіды
Запрашаем на чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2024! 🦅

Сёлета гонка за птушкамі адбудзецца ў суботу 7-га верасня.

Што трэба рабіць?

🔹 Сабраць каманду з 3-4 чалавек (але не болей за аднаго ўдзельніка маладзей 18 год).
🔹 Скласці любы маршрут у межах Беларусі.
🔹 За 12 гадзін з 6 раніцы да 18 вечара ўбачыць і пачуць як мага больш відаў птушак.

Увага! Чэмпіянат адбудзецца, калі ўдзельнічаць будзе не менш за 7 каманд.

Кошт удзелу ў чэмпіянаце – 10 рублёў з кожнага дарослага чалавека ў камандзе. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – бясплатна.

Рэгістрацыя адчынена да раніцы 6-га верасня ўключна, але мы вельмі просім падаваць заяўкі як мага раней, таму што а 12:00 6-га верасня па колькасці заявак будзе зразумела, адбудзецца чэмпіянат ці не.

Усе падрабязнасці і форма рэгістрацыі тут!

Збірай каманду, запісвайся і рыхтуйся да марафону!

📷 На фота Алега Аляксевіча балотны лунь, @ptushkafota.
2024/09/21 07:39:56
Back to Top
HTML Embed Code: