Telegram Web Link
👋 Палешукі, ізноў для вас добрыя навіны.

Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Букчанскі-Тапілаўскае” у Лельчыцкім раёне. Ён будзе створаны на базе двух тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Букчанскі” (5 000 га) і заказніка мясцовага значэння “Тапілаўскае” (11 300 га).

💚 Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Букчанскі” быў створаны для захавання журавінавых балот, аточаных барамі і лісцевымі лясамі. Тут сустракаюцца балотныя выспы. Вышынёй да 30 метраў! Заказнік “Тапілаўскае” – гэта масіў пераходных, верхавых і нізінных балот.

🦉 Тут багата “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін: малы арлец (малый подорлик), балотная сава, пугач (филин), барадатая кугакаўка (бородая неясыть), чорны бусел, арол-вужаед (змееяд), драч (коростель), палявы лунь, беласпінны дзяцел, шэры журавель, балотная чарапаха, сенніца лугавая, жук-рагач, венерын чаравічак сапраўдны, сон раскрыты, рададэндран жоўты і іншыя.

Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта вынікі працы кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Ты можаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды. Выбірай, што табе больш па душы: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі? А можа, цябе зацікавяць размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў?

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне новых тэрыторый, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэтыя мэты.

📷 На фота: балотная сава, аўтар Віктар Рындзевіч; балотная чарапаха, аўтар Наталля Бачурынская; рададэндран жоўты, аўтар Сяргей Яраховіч. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Букчанскі-Тапілаўскае”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Мы рыхтуем Дзікі квэст у Мінску і вельмі чакаем 3 жніўня!

🦡 У гэты дзень мы збяромся з удзельнікамі “Дзікага клуба” і іх сем’ямі на афлайн-сустрэчу. Прыедуць аматары дзікай прыроды з усёй Беларусі.

Будзе вельмі цікавы прыродны квэст, майстар-класы, размовы з арнітолагам і пікнік у нефармальнай абстаноўцы. 🌿🐦

Але нам вельмі сумна, што ты ўсё яшчэ не з намі!

Далучайся, так ты не толькі падтрымаеш ахову прыроды і зможаш паўдзельнічаць у нашай жывой летняй сустрэчы, але і атрымаеш доступ да як мінімум 10 анлайн-лекцый і бясплатных кансультацый арнітолага, зможаш паўдзельнічаць у Восеньскім нацыянальным чэмпіянаце па фотабёрдынгу, а ў канцы года – у анлайн-форуме з цікавай вялікай праграмай.

Што яшчэ чакае цябе ў Дзікім клубе, чытай на нашым сайце.

Be wild! Твая падтрымка патрэбна прыродзе! 💚
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палі вадою дрэва – захавай яму жыццё!

У апошнія тыдні ў Беларусі анамальная спёка, а дажджоў няшмат. Маладыя дрэвы і кусты, якія высадзілі ў населеных пунктах гэтай вясной, могуць загінуць.

💦🌱 Калі ласка, палі вадой маладыя дрэвы, кусты, кветкі каля свайго дома, працы, навучальнай установы, у парку, скверы!

Камунальнікі не паспяваюць паліваць расліны ўсюды, але кожны з нас можа дапамагчы захаваць свой населены пункт зялёным. Нават адно вядро – гэта шанс расліны на жыццё. 💚
“Мядзведзь не хоча цябе з’есці! Калі ён можа, то пазбягае канфлікту” 🙌

🐻 Так лічыць славацкі заолаг Міхал Харынг, які займаецца вывучэннем мядзведзяў ужо болей за 17 гадоў: “Калі сустрэнеце мядзведзя – галоўнае – не ўцякаць і не крычаць”.

Міхал разважае, што праблему ўзаемаадносін гэтага буйнога звера і чалавека трэба вырашаць розумам, а не свінцом. Калі людзі думаюць, што пасля адстрэлу мядзведзі навучацца пазбягаць людзей, яны памыляюцца. Трэба вучыцца суіснаваць і самім не прывабліваць да жытла мядзведзяў, што ненаўмысна многія робяць.

У Славакіі часткова вырашылі праблему №1 у стасунках паміж мядзведзем і чалавекам. А гэта адкрытыя кантэйнеры для адходаў.

Такія кантэйнеры прывабліваюць мядзведзяў у вёскі смачнымі пахамі. Навошта гадзінамі збіраць ягады, калі можна хутка знайсці ежу ў сметніцы? Міхал з аднадумцамі дапамаглі ўсталяваць у вёсках закрытыя кантэйнеры, абароненыя ад “узлому” мядзведзямі. Дзякуючы гэтай ініцыятыве, за тры гады значна скарацілася колькасць наведванняў мядзведзяў у населеныя пункты.

Папуляцыя мядзведзяў у Беларусі вырасла. Праблема адкрытых кантэйнераў для аходаў у вёсках актуальная і для нашай краіны. Па-першае, трэба папярэдзіць людзей у вёсках не выкідваць у кантэйнеры ежу, а па-другое, трэба пераняць дызайн кантэйнераў, напрыклад, у Славакіі, Расіі ці Амерыцы і забяспечыць імі ў першую чаргу “мядзведжыя” раёны нашай краіны.

📷 Фота LTapsaH, Pixabay.
Сябры, пытаннечка да вас! ☺️🌿
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦡 Барсукі са сваім кроплепадобным целам і кароткімі лапамі падаюцца нязграбнымі. Але толькі паглядзі, як гэты барсучок спрытна пералазіць агароджу з калючым дротам! 😯

🎥 Відэа з прастораў інтэрнэту.
Сябры, як крута, што шмат хто з вас цікавіцца дзікімі раслінамі!
У нас для вас навіна!🔥

Хутка, вельмі хутка мы выпусцім атлас раслін! Кішэннага фармату. 📗

Дайце аганькоў, калі спадабалася навіна) ☺️
Forwarded from Darja
Люблю разглядаць у прынцыпе ўсе расліны, у лесе, на лузе, на сваім двары. Вышукваю віды, якімі можна ўпрыгожыць тэрыторыю, з нашага наваколля, як крынічнік дуброўка, казялец, незабудкі. Насамрэч, вельмі цікавіць тэма інвазіўных раслін сёння, столькі іх многа як выявілася.
Якія расліны будуць у атласе-вызначальніку, як думаеце?
Anonymous Quiz
15%
Дрэвы
54%
Кветкавыя расліны
10%
Імхі
21%
Інвазіўныя расліны
Па атласе кветкавых раслін вы зможаце вызначыць 200 відаў беларускіх кветкавых раслін, а таксама адрозніць многія з іх ад падобных відаў-"двайнікоў".

Вашы пытанні пра кнігу можаце пісаць у каментарах. 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Ужо вельмі хутка мы выпусцім атлас-вызначальнік "200 кветкавых раслін Беларусі", па якім ты зможаш пазнаёміцца з самымі звычайнымі нашымі раслінамі. Нарэшце красуні-кветкі адкрыюць табе сваю таямніцу і раскажуць трошкі пра сябе!

Насамрэч па нашым атласе ты зможаш адрозніць нават не 200, а 275 відаў, бо ёсць і апісанні раслін-"двайнікоў".

📗 Кніга кішэннага фармату, зручна браць з сабой. А шукаць у ёй кветкі зручна па колеры: мы адмыслова іх так адсартавалі. Вядома ж, у кнізе мноства каляровых здымкаў, зробленых нашымі батанікамі.

Падпісвайся, каб не прапусціць выхад кнігі, якая стане суперкрутым падарункам сабе ці тваім блізкім гэтым летам! 🌸
Як табе ліпеньская спёка?

🌡 Рэкордныя тэмпературы на планеце трымаюцца ўжо больш за год. Чэрвень 2024 года стаў самым цёплым у свеце месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў і 13-м рэкордна цёплым месяцам запар.

У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра ў чэрвені склала +18,9 градусаў, што вышэй за кліматычную норму на 1,9 градуса. А ліпень абрынуў на беларусаў анамальную спёку, град велічынёй з курынае яйка, буры і шквалістыя вятры. Не абышлося нават без чалавечых ахвяр. 😥

Больш частыя экстрэмальныя пагодныя з’явы - наступства глабальнага змянення клімату. На жаль, у будучыні такія пагодныя катаклізмы будуць здарацца часцей.

💧 Змякчыць наступствы зменаў клімату могуць дапамагчы дзікія рэкі, калі захоўваць іх у натуральным стане. Па рацэ, якую пераўтварылі ў роўны канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся. А па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна.

Дзікія рэкі маюць меандры і старыцы, якія затрымліваюць ваду. Гэта прыродная абарона ад засухі і рэгуляванне клімату на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.

📷 На фота рака Котра ў Гродзенскай вобласці, архіў ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
👋 Магілёўшчына, добрая навіна для цябе!

Новы заказнік мясцовага значэння “Даліна ракі Бесядзь” плошчай каля 1130 га з’явіцца ў Хоцімскім раёне.

💚 Гэта каштоўны леса-балотны комплекс у даліне ракі Бесядзь. Дзікая прырода тут захавалася ў амаль некранутым стане. Тэрыторыя мае і міжнароднае значэнне – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

З “чырванакніжнікаў” тут можна сустрэць зімародка, драча (коростеля), садовую стрынатку, дубальта, малога пагоніча, сажалкавую начнiцу і іншых.

Спадзяёмся, што новы заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (так-так, гэта мы!) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Хочаш дапамагчы нам і далей захоўваць дзікія куточкі Беларусі з рэдкімі відамі? Далучайся да Дзікага клуба, набывай значкі з птушкамі, размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: садовая стрынатка, дубальт, аўтар Кацярына Крупянкова. Схема заказніка “Даліна ракі Бесядзь”.
2024/09/21 22:49:01
Back to Top
HTML Embed Code: