Telegram Web Link
🐦 Сёння, у Сусветны дзень вераб’я, мы прапануем табе вераб’іны #птушыныквіз!

Правер сябе, наколькі добра ты ведаеш гэтых цудоўных птушак. Паляцелі!

📷 Фота Іны Шкурко
Колькі відаў вераб'ёў у Беларусі?
Anonymous Quiz
3%
Адзін
68%
Два
29%
Тры
Ці ёсць у нашых відаў вераб'ёў выражаны палавы дымарфізм?
Anonymous Quiz
38%
Так
27%
Не
35%
Ёсць, але толькі ў аднаго віду
Які з нашых вераб'ёў буйнейшы?
Anonymous Quiz
19%
Палявы
57%
Дамавы
24%
Яны аднолькавага памеру
Папуляцыя якога вераб'я скарачаецца ў Еўрасаюзе?
Anonymous Quiz
50%
Палявы верабей
28%
Дамавы верабей
22%
Абодва
Спадабалася тэставанка? Ці было нешта, чаго ты яшчэ не ведаў_ла? ☺️
❤️ Вераб’і – такія знаёмыя і распаўсюджаныя птушкі, але не ўсе ведаюць, колькі відаў жыве ў нас і як іх адрозніць паміж сабой.

У Беларусі два віды вераб’ёў – палявы і дамавы. А вось формы ў вераб’ёў тры!

🐦 У палявога вераб’я галава карычневая, чорная пляма на шчочцы. Самцы і самкі аднолькава афарбаваныя.

🐦 У самца дамавога вераб’я на галаве шэрая “шапачка”. А самка не падобна ні на палявога, ні на самца дамавога.

📆 Сёння – Сусветны дзень вераб’я. Нават звычайныя віды птушак вельмі ўразлівыя. Іх трэба цаніць і ахоўваць.

Вызначыш па фота, дзе палявы і дамавы вераб’і? Дзе самцы і самкі?

Маеш цяжкасці з вызначэннем птушак? Набывай сабе ў дапамогу наш бестселер – фотавызначальнік птушак. У кнігі невялікі фармат – зручна ўзяць з сабой у паездку ці на прагулку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.

Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.

📷 Дзякуй за фота Аляксандру Лічко.
А табе даводзілася калі-небудзь бываць у чорнаалешнікавых лясах?

Чорнаалешнікі распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Але ў Беларусі гэтыя лясы самыя цяжкадаступныя. Грыбоў і ягад там не так шмат, затое гэтыя тэрыторыі багатыя на чырванакніжныя віды.

🦉🦅 Там хаваюцца нашы самыя цудоўныя беларускія жамчужыны: беласпінны дзяцел і зялёная жаўна, вялікі і малы арляцы (большой и малый подорлики), пугач (филин), чорны бусел. Усе гэтыя віды птушак уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і патрабуюць аховы.

🌳 Чорнаалешнікавыя лясы – гэта забалочаныя тэрыторыі. Вады там можа быць па калена і нават па пояс. І вось у такіх умовах нашы спецыялісты летась шукалі чырванакніжныя віды. Гэта прынесла плён. Добрыя навіны аб выніках гэтай цяжкай працы раскажам заўтра!

🌲 21 сакавіка – Міжнародны дзень лясоў. Лясы занадта каштоўныя, каб іх страціць. Яны даюць прытулак амаль 80% наземнай біяразнастайнасці свету. Беларускія лясы – гэта таксама дом для мноства раслін і жывёл, у тым ліку і птушак.

📷 На фота Юрыя Янкевіча чорнаалешнік у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес", Кобрынскі раён.

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
Дзякуючы працы нашых экспертаў летась у 17 прыродных тэрыторый з'явіўся шанс павысіць свой прыродаахоўны статус. 🙏❤️

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падрыхтавала драфт спісу мясцовых заказнікаў, для якіх прапануецца павысіць статус да рэспубліканскага ўзроўню да 2035 года, адначасова з гэтым павялічыўшы іх плошчу.

🤲 Гэта забяспечыць ім лепшую ахову.

У гэты спіс увайшлі дзевяць мясцовых заказнікаў, матэрыялы па якіх збіралі ў тым ліку і нашы эксперты.

Акрамя таго, Акадэміі (НПЦ па біярэсурсах) было даручана падрыхтаваць спісы прыродных тэрыторый для аб'яўлення мясцовых заказнікаў у трох абласцях. У драфты гэтых спісаў увайшлі восем будучых мясцовых заказнікаў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, матэрыялы па якіх збіралі і нашы спецыялісты.

🎉 Рэспубліканскі і абласныя спісы ўжо ўзгоднены з землекарыстальнікамі і мясцовымі ўладамі, але яны павінны прайсці яшчэ грамадскія абмеркаванні і будуць на адпаведным узроўні зацверджаны сёлета.

Усе гэтыя тэрыторыі маюць міжнародныя прыродаахоўныя статусы: Рамсарскія тэрыторыі, Тэрыторыі, важныя для птушак, Смарагдавая сетка. 🌳💧

🙌 Гэта вялікае і неверагоднае дасягненне. У найбліжэйшы час мы раскажам вам пра гэтыя тэрыторыі.

Хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды? Уступай у наш “Дзікі клуб”!

Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота верхавое балота ў ТВП  “Галубіцкая пушча”, якое павінна ўвайсці ў новы рэспубліканскі аднайменны заказнік. Аўтар – Вадзім Пракапчук.

#ДзікіяЭкспедыцыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сямейнае жыццё сокалаў-пустэльг у прамым эфіры!

🦅 На https://birdwatch.by/pustalga-brest2024 пачаўся 15-ты сезон анлайн-трансляцыі з гнязда сокала-пустальгі ў Брэсце!

Колькі яек адкладуць птушкі, як будзе праходзіць інкубацыя і вылупленне птушанят, кармленне самкі і малых, іх рост і змена паводзін – усё гэта мы ўбачым падчас трансляцыі з двух гнёздаў сокалаў. 🐣

Заходзь на стрым і кліч сяброў! Будзем сачыць за гнездаваннем прыгожых чырванакніжных птушак разам. 🤗

🎥 На відэа моманты з леташняй трансляцыі.
Хочаш пасяліць каля сябе птушак? Зрабі ім “кватэры”! 🐦

Зрабіць птушыны дамок сваімі рукамі не складана, але трэба мець на ўвазе важныя моманты:

🔨 Пярэднюю сценку дамка знутры зрабі шурпатай, каб птушанятам было лягчэй узбірацца да адтуліны-лятка. Іначай яны могуць апынуцца ў пастцы і загінуць. З гэтай жа прычыны вешай дамок не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва.

☝️ Не рабі жэрдачку каля лятка. Птушкам яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх з дамка.

🏡 Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Лепш абраць месца ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.

🌳 Замацоўвай дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш проста прывяжы дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка зрабі спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.

💦 Не забывай чысціць дамкі перад прылётам птушак. Унутры могуць зімаваць птушыныя паразіты. А некаторыя птушкі запаўняць дуплянку будаўнічым матэрыялам пад самы верх, і проста няма дзе будаваць новае гняздо. Здымі дах, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.

❤️ У сезон гнездавання ў цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць унутр –  устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.

А калі ў цябе няма магчымасці зрабіць дамок для птушак сваімі рукамі, можна купіць ужо гатовы! У нашага партнёра https://www.instagram.com/shliftik.by можна набыць дамкі для самых розных птушак і не толькі. А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі!

📷 На фота звычайная рудахвостка (обыкновенная горихвостка), аўтар Jggrz, Pixabay.
Птушка года са сваякамі на марках заўтра, 26 сакавіка. 😍

🐦 Героямі серыі сталі: птушка года – шэрая варона, сарока, каўка (галка) і грак.

📍 Заўтра на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне аднадзённым штэмпелем з варонай. Для карэспандэнцыі можна выкарыстоўваць адмысловыя канверты "Першага дня" з белабокай сваячаніцай і паштовыя карткі з кожным відам паасобку.

Калі на карткі ў гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць адмысловым штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябрам! 🤗

💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

#птушка2024года
Гібрыд дзвюх варон у Мінску! 😳

Варону з незвычайнай афарбоўкай заўважыла Алена Акуліч на пляжы Цнянскага вадасховішча 19 сакавіка. Дзяўчына западозрыла, што птушка можа быць гібрыдам і падзялілася фотаздымкамі з мінскімі птушкарамі. Здагадка пацвердзілася: гэтая птушка – гібрыд шэрай і чорнай вароны.

🐦 Шэрая варона можа ўтвараць пары са сваім найбліжэйшым сваяком – чорнай варонай. Многія вучоныя лічаць чорных і шэрых варон падвідамі аднаго віду. Але некаторыя сістэматыкі падымаюць ранг падвідаў варон да віда.

Калі табе трапіцца варона з незвычайнай афарбоўкай ці паводзінамі, здымай фота і відэа і дасылай назіранне ў Тэлеграм-чат “Птушка года” 👉 @ptushkahoda

📷 Дзякуем за фота Алене Акуліч.

#птушка2024года
Нарэшце – у Беларусь прыляцелі першыя вялікія арляцы (большие подорлики)! ❤️

🦅 Нягледзячы на цёплае надвор'е і адсутнасць снегу, гэта адбылося пазней за ўсе папярэднія гады даследавання – 22 сакавіка.

Першае месца падзялілі між сабой самцы Блонд і Дубовы, абодва жыхары вялізных абшараў балот на поўдні краіны.

На карце паказаны апошнія часткі трэкаў бліжніх мігрантаў, якія зімавалі на Балканах. Астатнія арляцы знаходзяцца зараз значна далей – на ўзроўні Бліжняга Усходу ці Турцыі.

На сёння на сувязь выйшлі 14 арляцоў з 17, якія былі актыўнымі ўвосень. Ніякіх звестак няма ад Элені, Джо і Вялуты. Будзем спадзявацца, што з імі ўсё добра, проста яны пакуль афлайн. Джо, магчыма, загінуў: ад яго няма сігналаў з мінулай восені. Але ўсё адно спадзяёмся на лепшае. Магчыма, ён вернецца на сваё гняздо, і тады яго сфатаграфуе фотапастка, якая там усталявана арнітолагамі.

🦅 Вялікі арлец – від, якому пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца адна з самых вялікіх папуляцый у свеце. У 2017-2021 гадах беларускія арнітолагі пазначылі перадатчыкамі 25 птушак, каб вывучаць шляхі іх міграцыі. Кожная птушка атрымала імя.

У арляца Палешука дрэнна працаваў перадатчык і яго сляды згубіліся ўжо ў першую зіму 2017-2018 г. На жаль, за некалькі апошніх гадоў чатыры вялікія арляцы з пазначаных перадатчыкамі загінулі.

Акрамя Джо, яшчэ ў трох птушак, у Юзэфіны, Ціхана і Перуна, перадатчыкі перасталі працаваць. Пры гэтым вядома, што яшчэ летась яны былі жывыя. Што з імі зараз, таксама будзем глядзець па фотапастках.

Пазычым нашым вандроўнікам добрага падарожжа на радзіму! 🙏

👉 Сачы за міграцыяй вялікіх арляцоў анлайн!

Дзякуем за інфармацыю арнітолагу Валеру Дамброўскаму.

Фота ілюстрацыйнае.
2024/09/23 18:29:22
Back to Top
HTML Embed Code: