Telegram Web Link
🎉 Беларускія навукоўцы адкрылі 33 новыя для сусветнай навукі расліны! Ганарымся!

Пра іх і не толькі ты можаш даведацца ў 4-м томе кнігі “Флора Беларусі”, які выйшаў нядаўна і хутка можа стаць бібліяграфічнай рэдкасцю. 

🌿 Усе гэтыя віды адкрыты беларускімі вучонымі на тэрыторыі Беларусі. Гэта вельмі надзвычайна, улічваючы, што наша краіна адносна невялікая і размешчана на раўніне. 
Расліны назвалі ў гонар беларускіх рэгіёнаў і населеных пунктаў, а таксама ў гонар беларускіх вучоных.

👏 Гэты вельмі круты вынік працы беларускіх батанікаў праслаўляе ў свеце Беларусь і беларускую навуку.

Аркадзь Скуратовіч, адзін з аўтараў новага тома, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі кажа, што і навукоўцы, і тыя, хто цікавіцца флорай, ужо толькі дзеля апісанняў гэтых новых для сусветнай навукі відаў спяшаюцца купіць кнігу.

🌱 Новы том кнігі прысвечаны класу двухдольныя, у ім 743 старонкі, дзе апісаны 454 віды дзікарослых і акультываваных раслін, а таксама 85 гібрыдаў.

Кнігу можна набыць у “Акадэмкнізе” ў Мінску. Пра наяўнасць у іншых кнігарнях пытайся ў прадаўцоў.

📷 Фота Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦡 Дзясяткі аматараў птушак і прыроды ўжо далучыліся да “Дзікага клуба”. Што гэта за клуб і як туды трапіць?

“Дзікі клуб” – гэта гадавы абанемент кампаніі “Дзікая прырода”, у які ўваходзяць закрытыя анлайн-лекцыі, анлайн і афлайн-сустрэчы з арнітолагамі і батанікамі, бясплатны ўдзел у чэмпіянатах па фотабёрдынгу.

🤲 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на захаванне нашай чароўнай прыроды!

У закрытым чаце клубаўцы камунікуюць паміж сабой і абіраюць тэмы лекцый і даты сустрэч, каб усім было максімальна цікава і зручна.

Клубаўцы атрымліваюць вялікую зніжку на нашу прадукцыю – вызначальнік птушак і крутыя навінкі, якія з’явяцца сёлета.

Ёсць і зніжкі ад нашых партнёраў. Колькасць бонус-партнёраў клуба сёлета вырасце!

💌 А яшчэ ўдзельнікі клуба сёлета атрымаюць налепку з птушкай года, паштоўку, птушыны каляндар і значок з нашым сімвалам – барсуком Ясем.

🦡 “Дзікі клуб” – гэта выдатны спосаб падтрымаць захаванне прыроды, даведацца пра яе больш і мець пастаянную сувязь з аднадумцамі і спецыялістамі, якім можна задаць пытанні.

🎁 Абанемент у клуб можна падарыць.

Далучайся да клуба і запрашай сяброў – перашлі ім гэты рылс! 🙌❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Птушка года: факт № 4 з 15.

🦆 Шэрыя вароны ўсяедныя: у асноўным сілкуюцца падаллю ўсіх відаў, але таксама ядуць казурак, дажджавых чарвякоў, збожжа, садавіну, насенне, грызуноў, амфібій, адкіды, а таксама крадуць яйкі.

А табе даводзілася назіраць, як харчуюцца вароны?

🎥 На гэтым відэа ўнікальныя моманты палявання шэрай вароны на вужа, якія ўдалося зняць нашай падпісчыцы Маргарыце Варановіч.

#дзікіфакт #птушка2024года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐗 Гэты звер носіць вялікія іклы і абарончую "броню". А яго парасяці носяць "сонечны камуфляж".

Харчуецца кабан усім – ад жалудоў да дробных звяркоў.

Яго не любяць хлебаробы. А яшчэ ён у стане адолець ваўка.

👉 Пра кабана расказвае Павел Велігураў, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі для нашага са @smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі" https://smartpress.by/idea/zoo/58789

📷 Фота: Сяргей Козак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Амялушка – песню гэтай зімовай госці можна пачуць з кастрычніка па травень.

🎶 Песня вельмі мілагучная, пяшчотная дрыготкая трэль, якая напамінае перазвон маленькіх званочкаў.

У халодны час года гэты характэрны спеў можна пачуць на вялікай адлегласці – значыць, недзе побач ляціць або сядзіць на дрэвах чарада амялушак. 😉

Амялушка ў палёце сілуэтам нагадвае шпака. Птушкі часта перасоўваюцца вялікімі чародамі, па некалькі сотняў асобін.

Гняздуюць амялушкі ў лесатундры.

А ты ўжо чуў_ла або бачыў_ла амялушак гэтай зімой?

📷 Фота: Алёна Белка.

#галасыптушак
⚡️ Увага ўсім, хто браў удзел у фотаконкурсе "Дзікая прырода Беларусі" ад @smartpress! ⚡️

Сёння 12:00 пройдзе фінал фотаконкурсу ў рэдакцыі Smartpress.

У адкрытым галасаванні журы абярэ 4 пераможцаў – па адным у кожнай намінацыі: птушкі, звяры, насякомыя, рознае (рыбы, земнаводныя).

🐇 Пераможца атрымае зайца – бронзавую статуэтку ад вядомага беларускага скульптара Канстанціна Селіханава.

🖼️ Працы, якія абярэ журы, Smartpress пакажа на спецыяльнай выставе. А пра пераможцаў і фіналістаў раскажуць у спецыяльных артыкулах.

👩‍💻 Smartpress плануе весці айнлайн-трансляцыю фіналу ў сваім Інстаграм https://www.instagram.com/smartpress.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самы жывучы міф пра гілёў (снегирей) – што яны прылятаюць да нас толькі ўзімку з нейкіх суровых краёў. 😁

Але насамрэч яны жывуць у Беларусі круглы год. Проста зімой, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, перабіраюцца бліжэй да чалавека, тады мы іх і заўважаем.

🐦 Да кагосьці гілі прылятаюць нават на кармушку на нясмажаныя семкі сланечніка. Важна, каб яна была добра замацаваная і не боўталася.

Звычайна гілі пужлівыя, але ў маразы могуць падпускаць блізка. Каб сагрэцца, гілі натапырваюць пёркі так, што нагадваюць шарыкі.

Гілі стараюцца дарэмна не рухацца, каб не траціць энергію, і кормяцца на адной галінцы, пакуль не аб’ядуць усё насенне на ёй і навокал, куды дацягнуцца.

☝️ Таму, фатаграфуючы птушак, трэба рабіць гэта максімальна асцярожна і хутка: калі залішняя ўвага іх патурбуе і прымусіць зашмат пералятаць, то яны могуць патраціць больш энергіі, чым здабылі з насення за кароткі зімовы дзень. Гэта можа нават прывесці да гібелі птушкі сцюдзёнай ноччу.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама ведалі пра гэта! ❤️

🎥 Відэа: Film Studio Aves.
Птушка года: факт № 5 з 15.

Правярай, ці было табе гэта вядома пра варону. 😉

🦆 Вароны – адны з нямногіх вераб'інападобных птушак, якія выкарыстоўваюць сваё гняздо з года ў год.

Як правіла, у гняздо ў сучаснай вароны заўсёды і матэрыялы ўбудаваны сучасныя – гэта дрот. Часам каркасы гнёзд птушкі робяць выключна з дроту.

🪺 Самка адкладае ад 4 да 6 яек і наседжвае іх 19 дзён. Яе падкормлівае самец.

#дзікіфакт: Птушаняты вылупляюцца сляпымі і бездапаможнымі, але праз месяц ужо пакідаюць гняздо. Яны застаюцца залежнымі ад аднаго з бацькоў яшчэ 2-3 тыдні, але «атэстат сталасці» атрымліваюць толькі ў 2-3 гады.

📷 На фота птушаня шэрай вароны.

#птушкагода #птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4️⃣ кліматычныя рэкорды ў Беларусі за 2023 год.

Кліматычныя ўмовы ў гэтым годзе былі няпростыя. На працягу года тэмпературны фон па ўсёй тэрыторыі Беларусі быў вышэйшы за норму. Сярэднегадавая тэмпература склала +8,7 градусаў.

2023 год стаў адным з самых цёплых (3 месца) і самых вільготных (11 месца), пачынаючы з 1881 года.

💧 Зіма 2022-2023 года стала самай вільготнай, пачынаючы з 1945 года. У сярэднім выпала 152% кліматычнай нормы ападкаў (188 мм).

☀️ Травень 2023 года стаў самым засушлівым з 1945 года. У сярэднім па краіне выпала 11,9 мм ападкаў, гэта 19% ад кліматычнай нормы. Папярэдні рэкорд быў у 1971 годзе (26 мм).

🌡 Верасень 2023 года стаў самым цёплым вераснем з 1945 года. Сярэдняя тэмпература за гэты месяц склала +16,2 градусы, што на 3,5 градусы вышэй за кліматычную норму.

🏜 Рэкорднай у 2023 годзе стала засуха: з канца красавіка па 25 чэрвеня ў большасці раёнаў выпала не болей за 10-30% ападкаў ад кліматычнай нормы. Такі вялікі перыяд без дажджу быў адзначаны ў Беларусі ўпершыню за ўсю гісторыю назіранняў.

Такія экстрэмальныя з’явы надвор’я – вынік зменаў клімату. Чым далей, тым больш анамалій мы будзем назіраць.

Крыніца: Белгідрамет.

#зменыклімату #клімат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1️⃣2️⃣ рэчаў, якія атрымліваюць ўдзельнікі "Дзікага клуба".

Гартай карцінкі, каб пабачыць, што сёлета атрымаюць клубаўцы. 🤗

Хочаш таксама быць з намі? Тады запаўняй форму на сайце!

🎁 Клубны абанемент таксама можна набыць у падарунак блізкаму чалавеку.

🤲 Увесь прыбытак ад "Дзікага клуба" ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзе шукаць гілёў?

Гілі (снегири) – скрытныя птушкі, не заўсёды лёгка заўважыць нават яркіх самцоў, не кажучы пра больш “сціплых” самачак.

🎶 Лягчэй за ўсё запомніць пазыўку гілёў “трю-трю”. Пачуеш – глядзі па баках і ўверх: гілі побач.

❄️ Узімку гілі харчуюцца насеннем пладоў каліны, абляпіхі, рабіны, ясеня, клёна, бэзу. Уважліва аглядай гэтыя кусты і дрэвы. Пад рабінай або калінай усё чырвонае ад мякаці ягад? Пад ясенем ці клёнам на свежым снезе панакідана шмат крылатак? Гэта знак, што проста цяпер тут харчуюцца або нядаўна харчаваліся гілі.

Гілёў можна сустрэць таксама на палыне і іншым пустазеллі, якое насэмрэч вельмі важнае для іх выжывання ўзімку. 🌿

Гэтыя птушкі могуць прыляцець і на кармушку. Галоўнае павесіць яе загадзя і так, каб яна не боўталася, а была трывала замацаваная, не рухалася.

А ты бачыў_ла гілёў гэтай зімой? ☺️

📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/23 00:26:38
Back to Top
HTML Embed Code: