Telegram Web Link
Заўтра, 30 лістапада, у Беларусі выйдуць новыя птушыныя маркі! 😍

Героямі серыі сталі 8 відаў соў. На малым лісце яны размешчаны адпаведна розным сезонам. Пералётныя на левым баку на вясновым фоне, аселыя – на летнім і восеньскім, зімнія госці – зімой.

🦉 Соўка-сплюшка атрымала сваю назву праз песню “сплю… сплю”.
🦉 Балотная сава гняздуецца на зямлі.
🦉 Сыч-сіпель (домовый сыч) часта гняздуецца ў плітах перакрыцця прыпынкаў.
🦉 Пугач (филин) – самая вялікая сава Еўропы.
🦉 Даўгахвостая кугакаўка (уральская неясыть) гняздуецца толькі на поўначы краіны.
🦉 Вераб’іны сычык – самая маленькая сава Еўропы, ён крыху большы за вераб’я.
🦉 Сава-бярозаўка (ястребиная сова) гняздуецца ў тайзе.
🦉 Белая сава гняздуецца ў тундры.

У дзень выпуску марак на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябрам.

💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.
Фатаграфуеш дзікіх жывёл? Дасылай сваё фота на конкурс ад @smartpress!

☝️ Галоўная ўмова – фотаздымак павінен быць зроблены не больш за год таму.

Здымаць можна на любую тэхніку, хоць на смартфон. Удзельнічаць могуць і фотааматары, і прафесіяналы.

🐇 Пераможца дзікага конкурсу атрымае “Зайца” – бронзавую статуэтку, зробленую крутым беларускім скульптарам Канстанцінам Селіханавым.

🦢🦌🐞🐟 Дасылай свае фотаздымкі дзікіх птушак, звяроў, рыб, насякомых, земнаводных і павукоў да 31 снежня 2023 года на пошту [email protected].

👉 Падрабязней пра конкурс і пра тое, як журы будзе ацэньваць фота, чытай у матэрыяле https://smartpress.by/news/56610

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Дзікая прырода Беларусі”, які Smartpress ажыццяўляе разам з намі, кампаніяй “Дзікая прырода”. Be wild! 😊

📷 Фота: Сяргей Аднавал.
Чаму бабёр – гэта крыху рыба? Што здараецца з яго зубамі без працы? Колькі часу ён можа пратрымацца пад вадой?

🦫 Цікавыя факты пра бабра для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказаў Павел Велігураў, старэйшы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі 👇
https://smartpress.by/idea/zoo/56599

📷 Фота Аляксандра Лічко.
Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы, ужо сёмы сезон! 🐦🐭

💻 Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2024 і падглядай, хто завітвае па ласункі!

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.

Камера ўсталявана ў пойме ракі Лясной і працуе круглыя суткі - можна паназіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.🐰🦊🦌

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць! А яшчэ і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗

Калі заўважыш нешта цікавае і незвычайнае на кармушцы, рабі скрын і дасылай у Тэлеграм-чат @vuhliany. Там ужо ідзе актыўная дыскусія! 😊

📷 Сойка. Скрыншот з мінулагодняга стрыма.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чым частаваць птушак?

Самы ўніверсальны корм – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка, чорныя альбо лушчаныя (ад іх менш смецця). Смачна, карысна, даступна! 😋

🌰🥜🍎 Семкі, арэшкі, насенне рапсу, лёну, крупы, свежыя плады і ягады, а яшчэ тлушчы (несалёнае сала, масла) – ад гэтага птушкі дакладна не адмовяцца і прыляцяць па дабаўку.

Ні ў якім разе не кармі птушак рэшткамі са свайго стала. Не кладзі нічога смажанага, печанага і салёнага ў кармушку.

Хлеб як чорны, так і белы, як свежы, так і сухі – непрыдатная ежа для птушак.

Чым разнастайнейшым будзе тваё меню для птушак, тым больш відаў ты прывабіш да сябе на кармушку.

А якая ежа падабаецца птушкам на тваёй кармушцы? Хто да цябе прылятае? Раскажы ў каментарах.🤗

🎥 Відэа Паўла Сацуты, @ptushkafota.
🦸 У птушак шмат суперздольнасцяў, і адна з найгалоўнейшых – супертрываласць.

🐦 Птушка на фота – кулік-сявец (тулес) гняздуе ў арктычнай тундры, а зімуе ў Афрыцы.

Аднаго такога куліка на зімоўцы ў Танзаніі пазначылі спадарожнікавым трэкерам. Дзякуючы гэтаму ўдалося прасачыць за яго міграцыяй. Агульная дыстанцыя, якую сявец праляцеў за год за дзве міграцыі – у Расію і назад, склала 22.100 кіламетраў, а максімальная вышыня яго палёту – 6.400 метраў! Прычым, у яго быў усяго адзін прыпынак падчас пералёту ў 8.600 кіламетраў. 😲

У Беларусі сяўца можна ўбачыць падчас міграцыі, часцей падчас восеньскай па берагах вадаёмаў і на сажалках рыбгасаў.

☝️ Тое, што гэтыя птушкі спыняюцца тут на прыпынак, сведчыць пра вялікую важнасць адпаведных вадаёмаў Беларусі для гэтага віду. Ніколі не турбуй кулікоў падчас міграцыі, каб яны змаглі набрацца сілаў для доўгага і складанага падарожжа.

📷 Фота Віталя Некрашэвіча, Мінскі раён, @ptushkafota.
🐻 Ці праўда ў Беларусі рэзка вырасла колькасць мядзведзяў і іх больш за 700?

Дырэктар прыроднага запаведніка "Курыльскі" Аляксандр Кіслейка патлумачыў у інтэрв’ю Смартпрэс:

💬 "Цяжка паверыць у сапраўднасць звестак пра рост беларускай папуляцыі мядзведзяў у некалькі разоў. Для дзікоў, у якіх прыплод бывае да 12 парасят, такое магчыма. Мядзведзь прыносіць па 1-2 медзведзяняці раз на 2 гады: такія "сюрпрызы" ад гэтай жывёлы тэхнічна немагчымыя.
Акрамя таго, аднаго мядзведзя маглі палічыць некалькі разоў: гэты звер рэгулярна робіць кармавыя міграцыі – спярша на авёс, потым на кукурузу – і так з аднаго поля на другое. У Беларусі мядзведзяў лічаць з ранняй вясны да замаразкаў – увесь час, пакуль яны мігруюць. У выніку аднаго мядзведзя могуць палічыць у розных раёнах, падаўшы яго як некалькі асобін. Каб пазбегнуць гэтага, трэба абмежаваць падлік тэрмінам не больш за 2 месяцы. Мэтанакіраваныя ўлікі ў кароткі тэрмін з індывідуалізацыяй слядоў дадуць не больш за 300 мядзведзяў па краіне".

Чаму ж тады мядзведзяў бачаць у Беларусі ўсё часцей? Чытай тут: https://birdingbelarus.by/dikij-blog/pochemu-belarusy-chashhe-vidyat-medvedej

📷 Фота Gregory "Slobirdr" Smith, Wikimedia Commons.
👀 Лістапад, гэта дакладна быў ты?

Лістапад 2023 года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

🌡️ Сярэдняя тэмпература за месяц склала +14,22 градусы – дадзеныя еўрапейскай службы маніторынгу Copernicus.

У лістападзе гэтага года яшчэ і зарэгістравалі рэкордную для гэтага месяца тэмпературу верхніх слаёў вады Атлантычнага акіяна.

У Беларусі тэмпература паветра ў лістападзе склала +1,9 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 0,3 градуса.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН прагназуе, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў глабальныя тэмпературы будуць рэкорднымі. Чым больш змяняецца клімат, тым больш экстрэмальных пагодных з’яў назіраем. 😳

📷 Лыска (лысуха), фота @wildlife_bel.
Сустракай разумніцу і прыгажуню, птушку 2024 года – шэрую варону! 👏😍

Птушка ўсім знаёмая, але абяцаем расказаць пра яе шмат цікавостак, пра якія ведае не кожны.

#дзікіфакт: У Беларусі яшчэ ў 1960-х гадах шэрыя вароны прыляталі ў гарады толькі на зімоўку, а гнездаваліся на балотах, у поймах рэк і на ўзлесках. Але з цягам часу ўсе вароны з сельскай мясцовасці перамясціліся ў гарадскую, дзе ім спакайней (у паляўнічых угоддзях у нас варон дазволена страляць круглы год), менш драпежнікаў і багата харчовых адкідаў.

А ты ведаў_ла гэта пра шэрую варону?

📷 Фота Лізаветы Лёўкінай, @ptushkafota.
🐺 Аб гэтым драпежніку вядома няшмат, а частка інфармацыі – увогуле міфы!

Чаму воўк любіць яблыкі, ніколі не вые на месяц, кідае сваіх дзіцянят у выпадку небяспекі і жыве ў зграі толькі ўзімку?

Пра ваўкоў для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае Ірына Салавей, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук 👇
https://smartpress.by/idea/zoo/57515

📷 Фота: Таццяна Алешка.
🙅🏼‍♀️ Небяспечныя расліны, якія нельга саджаць!

Чарнаплодная рабіна, дуб чырвоны, ірга каласістая, абляпіха крушынападобная, рабіннік рабіналісты, хвоя Банкса, хвоя веймутава, чаромха віргінская – яшчэ нядаўна гэтыя расліны высаджвалі для азелянення ў нашых гарадах. Але што з імі не так?

👉 Гэтыя расліны хоць і прыгожыя, але вельмі шкоданосныя чужародныя віды, якія выцясняюць нашую родную флору. Яны вельмі жывучыя і пладавітыя, хутка разрастаюцца, і кантраляваць іх распаўсюджванне нялёгка.

Пры нашым удзеле і пры падтрымцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Мінпрыроды змяніла “Перечень видов деревьев, кустарников, допускаемых к посадке для целей озеленения” у сваёй Пастанове і цяпер гэтыя расліны нельга выкарыстоўваць для азелянення ў гарадах.

☝️ Калі ты даведаешся пра планы па высаджванню гэтых відаў у гарадах, звярніся ў мясцовую інспекцыю Мінпрыроды ці парэкамендуй азеляніцелям пачытаць абноўлены ЭкоНиП 17.01.06-001-2017, зацверджаны Мінпрыроды ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т.

Што ж рабіць дачнікам? Не садзіць гэтыя расліны. А калі яны ўжо растуць – спілоўваць, раскарчоўваць, выполваць сеянцы і падрост. Ягадамі іргі, абляпіхі часам жывяцца птушкі. Бяда ў тым, што яны разносяць насенне гэтых раслін па лясах. А сойкі разносяць жалуды чырвонага дуба. Для птушак лепш пасадзіць у сваім садзе рабіну, бружмель і каліну.

📷 На фота – зараснікі абляпіхі крушынападобнай, аўтар Rosser1954, Wikimedia Commons.

#інвазіўныявіды #чужародныявіды
Шукаеш незабыўны падарунак блізкім? Паспей заказаць наш бестселер – фотавызначальнік птушак! 🤗

🎁 Такі падарунак – гэта адначасова пра ўтульнасць і цікавыя птушыныя прыгоды. Гэтую кнігу любяць і пагартаць дома, і ўзяць з сабой на прагулку ці ў паездку. Яе нярэдка чытаюць усёй сям’ёй.

📗 Вакол так шмат знаёмых і незнаёмых птушак, і гэтая кніга ад аўтарытэтных аўтараў-арнітолагаў падорыць чытачу сапраўдныя адкрыцці, дазволіць заўважыць цуды побач з сабой.

Што ў кнізе:

🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🐦 248 старонак;
🐦 інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.

Спяшайся заказаць у нас па найлепшай цане – наклад разлятаецца хутка: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide

📷 Фота Ніны Каралевіч.
Працуем для дзікай прыроды!
🌱🦅🦡

Увесь палявы сезон 2023 года нашы спецыялісты амаль не вылазілі з экспедыцый па Беларусі, шукаючы рэдкія біятопы і віды-чырванакніжнікі, якія трэба абараніць.

🔎 Дэталёва і планамерна даследавана 20 тэрыторый ва ўсіх абласцях краіны, і знойдзена 1837 (!) прыродных мясцін, якія патрабуюць пільнай аховы. ☝️

Сезон працы “нагамі”, калі спецыялісты вандравалі дні навылёт па гушчарах у кампаніі камароў ды кляшчоў, скончыўся. Зараз ідзе не менш важная і вялікая папяровая праца: афармленне дакументаў для перадачы прыродных участкаў пад ахову.

🤲 Спадзяемся, гэта праца дапаможа як перадаць пад ахову новыя ўчасткі, так і павялічыць плошчу асобных заказнікаў, стварыць новыя мясцовыя і нацыянальныя заказнікі!

🙏 Дзякуй усім удзельнікам “Дзікага клуба”, чэмпіянатаў па фотабёрдынгу, пакупнікам птушынага вызначальніка! Такі вынік – гэта і ваша заслуга. Бо ўвесь прыбатак кампаніі ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота Юрыя Янкевіча венерын чаравічак у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес", Кобрынскі раён.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Падкормліваеш птушак? Трымай кармушку ў чысціні! ☝️

Запляснелыя насенне і лузга, якія збіраюцца на кармушках, могуць выклікаць захворванне птушак. Птушыны памёт і іншыя забруджвальнікі таксама могуць шырыць інфекцыйныя хваробы птушак.🙅

Чысці кармушкі прыкладна раз у два тыдні, часцей падчас інтэнсіўнага выкарыстання ці вільготнага надвор'я, ці калі ты бачыў_ла хворых птушак у сваім двары.

💧Каб пачысціць кармушку, разбяры яе, выдалі смецце, прамый яе кіпнем і дай цалкам высахнуць. Толькі тады насыпай новы корм. 🥜

📷 На фота Валера Пясецкага звычайны папаўзень.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
🦅 Яны ўмеюць быць непрыкметнымі, але жывуць усюды – у лесе, полі, вёсцы і нават горадзе. 😯

Якія з драпежных птушак Беларусі ўмеюць лятаць без гуку, а хто наносіць сюды візіт раз на 30 гадоў – у рамках наша са @smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі" распавёў арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі
https://youtu.be/jFdJOUzRgRQ?si=hhYYtwb3T1Ecz7vh

📷 На фота вераб'іны сычык, аўтар – Сяргей Рэзаў, @ptushkafota.
Фатаграфуеш дзікіх жывёл? Паспей узяць удзел у фотаконкурсе ад @smartpress – засталося менш за 2 тыдні!

🦢🦌🐞🐟 Дасылай свае фотаздымкі дзікіх птушак, звяроў, рыб, насякомых, земнаводных і павукоў да 31 снежня 2023 года на пошту [email protected].

☝️ Галоўная ўмова – фотаздымак павінен быць зроблены не больш за год таму.

А здымаць можна на любую тэхніку, хоць на смартфон. Удзельнічаць могуць і фотааматары, і прафесіяналы.

🐇 Пераможца дзікага конкурсу атрымае “Зайца” – бронзавую статуэтку, зробленую крутым беларускім скульптарам Канстанцінам Селіханавым.

👉 Падрабязней пра конкурс https://smartpress.by/idea/zoo/53593

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Дзікая прырода Беларусі”, які Smartpress ажыццяўляе разам з намі, кампаніяй “Дзікая прырода”. Be wild! 😊

📷 Фота Алёны Ціхановіч.
Хочаш дапамагчы дзікай прыродзе і зрабіць прыемнае сабе ці сябру?
Запрашаем у “Дзікі клуб” 2024! 🎉

🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак.

🦡 Прыемная навіна: клубны пакет пашыраны. Барсук Ясь, завадатар у “Дзікім клубе”, улічыў пажаданні клубаўцаў гэтага года. Цябе чакаюць лекцыі, афлайн і анлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі і бонусы, друкаваная прадукцыя. Падрабязнасці глядзі па спасылцы: https://birdingbelarus.by/dikiyklub

🤲 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя мэты. Пра поспехі ў гэтай справе за 2023 год можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

Да сустрэчы ў клубе! Stay Wild! 🐾

📷 Фота frimufilms, Freepic.
Ведаеш, што гэта за птушка?

Гэта птушаня куліка-лапатня – адной з самых рэдкіх птушак у свеце. Хочаш даведацца пра яе больш?

📷 Фота Наталлі Карліонавай падчас вывучэння кулікоў на Чукотке.
🐦 Птушкі Чукоткі ў аўторак! Хочаш даведацца пра адну з самых рэдкіх птушак планеты – куліка-лапатня? Прыходзь на лекцыю пра Чукотку 26 снежня ў Мінску!

Чаму лапацень?
Ці адрозніваюцца нашы вялікія зуйкі ад чукоцкіх?
Навошта кулікам ляцець праз увесь кантынент, каб мерзнуць у снягах?
Колькі радчэйшых лапатнёў можна ўбачыць за сезон у тундры?
Чаму ў кулікоў Чукоткі пра птушанят у асноўным клапоцяцца таты?

На гэтыя і вашыя пытанні адкажа Наталля Карліонава, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі, якая вывучае кулікоў болей за 22 гады.

А пасля лекцыі пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2023 і Восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу – 2023.

👇 Адрас правядзення лекцыі знойдзеш па спасылцы ніжэй.

Удзел бясплатны, але трэба запісацца: https://goo.su/fjUtgb

📷 Фота з архіву Наталлі Карліонавай.
2024/09/23 04:25:59
Back to Top
HTML Embed Code: