Telegram Web Link
🫎 Ці можаш ты элегантнаю хадою прайсціся па балоце? А лось можа!

Ён не жыве ў няволі, затое ў дзікай прыродзе выдатна пачуваецца ў самых, здавалася б, непралазных месцах.

👉 Чым яшчэ цікавы гэты волат, расказаў для нашага са Смартпрэс праекта “Дзікая прырода Беларусі” Павел Велігураў, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  https://smartpress.by/idea/zoo/53334/

📷 Фота @wildlife_bel.
Якія “вейкі” ў гэтай рэдкай госці, можна толькі пазайздросціць! 🤩

🤍 Гэтая трохпалая чайка (рус. – моевка) знойдзена нядаўна Юрыем Падвербным на Мінскім моры.

Трохпалая – марская чайка, якая рэдка сустракаецца ўдалечыні ад мора. Яна гняздуецца на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна, а зімуе ў Атлантычным акіяне. 🌊

У ХХ стагоддзі ў Беларусі былі ўсяго дзве рэгістрацыі віду. Але ў апошнія гады аматараў птушкавання пабольшала, і трохпалых чаек у нас назіраюць штогод. Ці бура іх сюды заносіць, ці па памылцы залятаюць – невядома.

У трохпалай чайкі тры пальцы на лапах, а не чатыры, як у большасці чаек.

Уважліва разглядай птушак, а лепш фатаграфуй – і табе таксама пашанцуе. 😉

📷 Фота Іны Субоцінай, @ptushkafota.
👋 Прывітанне, сябра! Як праходзяць твае вялікія выходныя?

Ці атрымалася выбрацца на прыроду? Падзяліся ў каментарах, што цікавага ўдалося ўбачыць! 🤗

📷 На фота Кацярыны Вараб'ёвай звычайны таўстадзюб (обыкновенный дубонос), @ptushkafota.
Ці можаш ты скочыць на чатыры метры? А павярнуць ступні на 180 градусаў? А куніца можа! 😲

У Беларусі два віды куніц – каменная і лясная. Вельмі адметныя звяры! 😅

Усё самае цікавае пра іх расказала для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” Ірына Крышчук, вядучы навуковын супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – https://smartpress.by/idea/zoo/52893/

📷 На фота Віктара Рындзевіча лясная куніца.
Чаму ў зімародка не ўзнікае страсення мозгу?

Каб злавіць рыбку, апалоніка ці казурку звычайны зімародак нырае ў ваду. Але ўдары галавой аб водную паверхню пагражаюць пашкоджаннямі мозгу. 🤯

🧬 Вучоныя параўналі генафонды рыбаедных зімародкаў і тых, што харчуюцца на сушы. Яны выявілі, што ў рыбаедных зімародкаў ёсць мутацыі ў асобных генах, напрыклад, у адным, які кадзіруе ў мозгу таў-бялкі. Яны адказваюць за падтрыманне стабільнасці аксонаў, канчаткаў нервовых клетак, і іх лішак звязаны з развіццём пашкоджанняў мозгу пасля траўматычных пашкоджанняў, а таксама хвароб Паркінсона і Альцгеймера. Магчыма таў-бялкі нейкім чынам дапамагаюць папярэдзіць пашкоджанне мозгу ў зімародкаў.

🔬 Вучоныя спадзяюцца, што далейшыя даследаванні дапамогуць зразумець, якім чынам гэтыя мутацыі дапамагаюць мозгу зімародкаў вытрымліваць пастаянныя страсенні. Магчыма, гэта дапаможа захаваць ад пашкоджанняў і мозг людзей.

Крыніца – сайт "Птушкі штодня".

📷 Фота Валера Пясецкага.
Ці час ужо вешаць кармушку? – пытаюць у нас.🐦

Адказваем: яшчэ рана – пачакайце снегу: пад ім вераб’іным знайсці корм будзе складана, а пакуль яны выдатна спраўляюцца самі.🌨

👵Але калі ў вас сталыя бацькі, якія мала рухаюцца, амаль не выходзяць з дому, то раім трымаць кармушку хоць круглы год. Шкоды папуляцыям птушак гэта не нанясе, а ў вашых бацькоў будзе нагода выйсці на двор, паназіраць за птушкамі і падыхаць свежым паветрам.

Калі бацькі ляжачыя і кватэра не на высокім паверсе, кармушку можна павесіць за акно. Назіранне за птушкамі паляпшае псіхалагічны стан, супакойвае, зніжае трывожнасць.💚

📷На фота Аксаны Казаковай вялікія сініцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 Убачыць шлюбны танец чубатых коўраў – рэдкая ўдача. Гэтых птушак засталося не больш 800. Яны аднесены да крытычна пагражальных відаў.

🌎 Від адкрыты на паўднёвым канцы Паўднёвай Амерыкі толькі ў 1974 годзе. Цікава, што і туды інтрадуцыравалі амерыканскую норку, якая знішчае птушак цэлымі калоніямі.

Штогод на адну дарослую коўру вырастае толькі 0,2 птушаняці. Так што чым больш коўрачак атрымаецца ў выніку гэтага танцу, тым лепш! 🙏

У Беларусі можна сустрэць пяць відаў коўр. З імі можна пазнаёміцца ў нашым вызначальніку птушак Беларусі – https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

🎥 Відэа Міхаэля і Паўлы Вебстэр, BirdLife International, знята ў Аргентыне.
Глушэц – сапраўдны патрыёт, усё жыццё можа пражыць у адным лесе.

Чаму глушэц «фарбуе» бровы, нічога не чуе, калі спявае, і што любіць больш за ўсё?

Усё самае цікавае расказаў пра яго для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” Мікалай Чэркас, арнітолаг, кандыдат біялагічных навук 👉 https://smartpress.by/idea/zoo/55197

📷 Фота Марыі Дубавец, @ptushkafota.
Ну што за паўночны прыгажун, ты паглядзі! 😍

Чорнаваллёвы гагач (чернозобая гагара) – від, уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Яго асноўны арэал – зона тундры і лесатундры. У нас ён гняздуе толькі на поўначы краіны. У суседніх Польшчы і Літве не гняздуе, а ў Латвіі апошняя пара знікла каля 10 год таму.

💧🐟 Птушка любіць ваду і дробную рыбку, не любіць прысутнасць чалавека побач. Асноўныя пагрозы для віду – турбаванне рыбакамі і турыстамі падчас гнездавога сезону, браканьерства з сеткамі, куды птушкі заблытваюцца.

У Беларусі чорнаваллёвага гагача прасцей сустрэць падчас асенняй міграцыі. З лістапада і да ледаставу яны звычайна адпачываюць і набіраюцца сілаў на адным выбраным возеры. Каб потым зрабіць пералёт да Чорнага мора.

☝️ Фатаграфуй усіх сустрэтых гагачэй. Сярод іх могуць табе трапіць і рэдкія, і новыя віды для краіны.

Працяг 👇
Ужо некалькі тыдняў чырвонаваллёвыя і чорнаваллёвыя гагачы рыбачаць каля дамбы Мінскага мора.
📖 А вызначыць іх табе дапаможа птушыны вызначальнік з добрымі фотаздымкамі птушак у зімовым і шлюбным пяры. Заказаць яго можна тут https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 Фота Алега Аляксевіча, Мінскае мора, дарослая птушка ў асеннім пяры, @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌿 У Беларусі выбралі расліну 2024 года. Гэта сон-трава з Чырвонай кнігі.

Сімвалічна, што кампанія “Расліна года” адкрылася першацветам – адна з першых кветак, што распускаюцца вясной. Такая пяшчотная, казачная, крохкая… Не зрывай яе ніколі! Збор на букеты - адна з прычын яе рэдкасці.

🌸 Сон-трава рэдкая не толькі ў Беларусі. Яна таксама ўключана ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны. Яна расце па сухіх сасновых барах.

Якія расліны абышла ў конкурсе сон-трава?

Прапанаваць па тры кандыдаты маглі ўсе. Больш за 100 чалавек прапанавалі 61 від раслін. У топ-6 з істотным адрывам ад іншых увайшлі, апроч сон-травы, васілёк сіні, дуб чарэшчаты, шпажнік чарапіцавы, венерын чаравічак і гарлачык белы. Але найбольш прапаноў паступіла пра сон-траву, яна і перамагла!

🌱 Кампанію “Расліна года” ініцыявалі грамадскае аб’яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

У межах кампаніі “Расліна года” плануецца выпуск календароў з раслінай года, конкурс дзіцячага малюнка, а таксама адкрыты анлайн-семінар.

Здорава, што цяпер у Беларусі, акрамя птушкі года, ёсць яшчэ і расліна года. Дарэчы, ведаеш, хто птушка 2024 года? Пішы ў каментарах! 🤗

🎥 Відэа Анастасіі Шабалтас.
Любіш назіраць за птушкамі? У нас для цябе загадка. 🤗

Пазнаеш птушку на фота? Пішы свае варыянты ў каментарах!

📗 Калі хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу класны кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide

📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч, @ptushkafota.
🦇 З пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” пачынае новы сезон – ужо сёмы!

“Кажанаполіс” – гэта цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.

❄️ Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і выпусціць такую жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае пакутлівая смерць. 😒

☝️ Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.

❗️ Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” (+375292139257), і звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку. Вясною кажаноў выпусцяць зноў у прыроду. 🤗

📷 Фота: "Кажанаполіс".
❄️ Зараз у Беларусі ўжо месцамі ляжыць снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам! Але як выбраць кармушку?

Памятай, кармушка павінна быць:

герметычнай, каб насенне заставалася сухім
нязручнай для шызых галубоў
такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
пажадана вялікага аб’ёму
каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.

Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.

Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх па спасылцы 👉🏻 https://wildlifebelarus.org/news/653222.html

🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных птушак. Ты заўважыш, што розныя віды птушак аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!

А ў цябе ўжо вісіць кармушка, якая?

📷 Фота Валера Пясецкага, Кацярыны Фацеевай, Марыі Дубавец, @ptushkafota.
Віншуем з срэбрам! 👏

🥈 Манета “Белая сініца” заняла 2-е месца ў намінацыі “Манетная класіка” міжнароднага конкурсу памятных манет “Манетнае сузор’е”.

Дызайн памятнай манеты распрацавала мастачка Нацыянальнага банка Беларусі Аксана Навасёлава.

У гэтым годзе конкурс праводзіўся ўжо ў 17-ты раз. Свае манеты для конкурсу падалі 23 удзельніка з 18 краін свету. Усяго было 9 намінацый.

💙 Белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Яна – мара многіх заходніх турыстаў, якія прыязджаюць сюды спецыяльна, каб убачыць менавіта яе.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.

📷 Фота Андрэя Шэўчыка.
2024/09/23 18:26:25
Back to Top
HTML Embed Code: