🐦 1 красавіка – Міжнародны дзень птушак. Як адзначыць гэты дзень? Вось некалькі ідэй:
🏡 зрабі дамок для птушак сваімі рукамі (цісні на хэштэг #птушыныядомікі);
🪶 схадзі на прыроду паназіраць за птушкамі;
🦡 далучайся да "Дзікага клуба" (https://birdingbelarus.by/dikiyklub/);
📖 пачытай цікавую кнігу пра птушак (Эмилия Голованова, Юрий Пукинский “Птичьи заботы”, “Путешествие в мир птиц” і г. д. – цікавыя апавяданні з жыцця савецкіх арнітолагаў);
🖥️ паглядзі цікавы фільм (“Расправь крылья” 2019, “Мой друг мистер Персиваль” 2019,
“Братья ветра” 2015);
🌱 пасадзі мясцовыя віды раслін на сваім участку ці ў двары: так ты створыш спрыяльны асяродак для птушак;
🤳 дапамажы іншым натхніцца дзікай прыродай - публікуй свае фота з птушкамі ў каментарах!
Беражы і цані птушак не толькі сёння, але і ўвесь год. 🕊❤️
📷 Фота: вялікі голуб (вяхирь), аўтар – Віталь Некрашэвіч.

Не толькі птушкам патрэбныя дамкі! 🦇
Зрабілі дамкі для птушак на лецішчы? Птушкі ядуць насякомых удзень, а кажаны палююць на іх уначы, прычым усё лета. Ты можаш зрабіць домік
для іх сваімі рукамі!
❓ На што звярнуць увагу?
🔹 Домік павінен быць без шчылін, каб не было скразнякоў і ўнутр не трапляла вада.
🔹 Памер шчыліны-ўвахода – 15-20 мм. Усе астатнія памеры прыблізныя.
🔹 Лепш узяць не цвікі, а самарэзы.
🔹 На ўсіх унутраных сценках зрабі пілой ці стамескай гарызантальныя пазы, каб
кажаны маглі зачапіцца лапкамі – яны адпачываюць, вісячы галавой уніз.
🔹 Таксама зрабі такія ж прапілы на канцах сценак В і С, дзе яны выступаюць.
🔹 Абірай драўніну не апрацаваную хімічнымі сродкамі.
Працяг 👇

❓ Як падвесіць дамок для кажаноў?
✅ Для ўмацавання вазьмі вязальны дрот або металічны трос.
✅ Размясці домік на ствале дрэва (пажадана хвойнага) або будынка на
вышыні ад 3 да 6 метраў, лепш вышэй.
✅ Лепш размяшчаць на адным дрэве некалькі домікаў наўкол ствала.
✅ Домік трэба вешаць так, каб на яго не падала штучнае святло ўначы.
✅ Вельмі добра, калі побач ёсць вадаём.
Кажаны аддзячаць табе! 🤗

Дзе-нідзе ў Беларусі ўжо растае снег, сонца падсушвае леташнюю траву – і прачынаюцца аматары палаў.
Чаму людзі, а часам і цэлыя гаспадарчыя прадпрыемствы падпальваюць траву – нягледзячы на забарону? 😕
Хтосьці так “прыбірае тэрыторыю”, хтосьці памылкова думае, што гэта павысіць ураджайнасць, а хтосьці проста забаўляецца.
Але гэта небяспечная “забава”!
Чаму нельга падпальваць траву❓
🪺 У агні гіне шмат насякомых, амфібій, паўзуноў, звяроў (зайчаняты, вожыкі), гнёзды кнігавак, палявых жаўрукоў, качак.
🧒 Агонь можа прывесці да гібелі людзей, у тым ліку дзяцей.
🔥 Палы травы могуць прыводзіць да тарфяных і лясных пажараў.
🌱 Палы збядняюць відавое багацце расліннасці, выпальваюць перагной.
☣️ Цяжкія металы і радыеактыўныя часцінкі з попелам трапляюць у паветра і лёгкія чалавека.

Што рабіць, калі станеш сведкам вясновага палу?
✅ Неадкладна паведамляй выратавальнікам з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – звані па нумары 101.
Памятай: выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, за гэта можна атрымаць штраф ці нават крымінальную адказнасць. Падрабязнасці глядзі ў артыкуле 16.40 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях і ў артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
📷 На фота – кралька (варакушка), аўтар Віталь Кашчэеў.

👋 Гэй, сябрук! На сувязі барсук. Гэта я – завадатар у “Дзікім клубе”.
Давай знаёміцца бліжэй. Я не надта ахвочы паказвацца “на людзях” і жыву ў лесе пад зямлёй, выходжу адтуль толькі ў прыцемках. 🦡
❤️ Люблю свой дом і сям’ю: некалькі пакаленняў дзесяцігоддзямі могуць жыць у адной нары.
🤩 І што гэта за нара! Пад зямлёй у мяне – сапраўдны лабірынт, з якога ёсць некалькі выхадаў.
❓ А ты дамасед ці любіш вандроўкі?
📷 Фота: Caroline Legg, Flickr.

⚡ Добрая навіна! У продажы з’явіўся кішэнны вызначальнік птушак. 😍
Выдатны падарунак сабе ці знаёмым аматарам птушак. 🤗💚
🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🐦 248 старонак;
🐦 інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду;
🐦 аўтарытэтныя аўтары-арнітолагі, сярод якіх - кандыдат біялагічных навук Ірына Самусенка;
🐦 невялікі фрамат – зручна браць з сабой (11,3х16,6 см).
Набывай у нас па найлепшай цане! А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” ёсць добрая зніжка. 😉
Падрабязнасці глядзі па спасылцы https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/.

Хто з птушак яшчэ прыляцеў у Беларусь? Нягледзячы на тое, што ў краіне яшчэ дзе-нідзе ляжаць снягі, птушыная міграцыя працягваецца. ❤️🕊
🐦 Чорнагаловыя ерчыкі (черноголовые чеканы) былі адзначаны на поўдні Беларусі.
🐦 Прыляцелі і кулікі: вялікі грыцук (большой веретенник), бакас, кулік-случок (травник), кулік-чарняк (черныш), баталён (турухтан), вялікі кулён (большой кроншнеп).
🐦 Пячураўкі-ценькаўкі спяваюць вясновыя песні на поўдні Брэсцкага раёна.
🐦 Белабровыя дразды пацешылі сваёй прысутнасцю Магілёўскі, Быхаўскі, Любанскі, Брэсцкі і Маларыцкі раёны.
🐦 Палявая падкаменка (обыкновенная каменка) адзначана ў Любанскім і Брэсцкім раёнах.
🐦 Малінаўкі (зарянкі) скачуць ужо ва ўсіх абласцях Беларусі.
🐦 Лугавы свірстун (луговой конёк) адзначаны ў Маларыцкім, Любанскім, Лёзненскім і Магілёўскім раёнах.
❓ А каго з птушак, якія ўжо прыляцелі, ты бачыў_ла ў апошні час?
📷 Фота: белабровы дрозд – Яўген Місіюк; пячураўка-ценькаўка – Алег Аляксевіч; вялікі грыцук, ерчык чорнагаловы – Кацярына Хведанцэвіч.

Падарунак буслам ад беларускіх энергетыкаў! 🤗❤️
⚡ Яны ўсталявалі больш за 200 платформ пад буслянкі на слупах ліній электраперадачы. Гэта абароніць і птушак, і электрасеткі.
Траціна беларускай папуляцыі белых буслоў часта будуе гнёзды на апорах ЛЭП, а гэта небяспечна. Бывае, птушкі б’юцца токам аб правады, а часам гнёзды загараюцца праз кароткае замыканне. 😕
☝️ Белы бусел уваходзіць у пяцёрку відаў птушак, якія часцей за ўсё гінуць ад удараў токам на ЛЭП у нашай краіне. Пры гэтым прычынай 77% адключэнняў электрасетак у нас з’яўляюцца таксама менавіта белыя буслы.
Энергетыкі звычайна скідвалі гнёзды буслоў са слупоў ЛЭП і нават прыварвалі на іх адмысловыя арматурыны-«яршы», каб не даць птушкам загнездавацца. Але гэта дапамагала толькі часткова, а калі-нікалі птушкі нават калечылі аб «яршы» крылы.

🙌 Але выгадней ставіць новыя бяспечныя буслянкі, чым бясконца едзіць рамантаваць лініі электраперадач, скідваць і вывозіць птушыныя гнёзды.
Крыніцы: Мінэнэрга, дадзеныя даследавання НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі.
📷 Фота: Віктар Выскварка.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", www.tg-me.com/ptushkafota.

Telegram
Птушкі з фотастужкі
Чат для ўсіх, хто хоча дзяліцца фотаздымкамі птушак і дзікай прыроды 📷🐦
Чат, дзе можна пагутарыць з іншымі аматарамі птушак 👉 @ptushkachat

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
За гнездаваннем якіх птушак можна зараз паназіраць анлайн? Лаві падборку трансляцый! 🐦🥰
1️⃣ Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. Чакаем з дня на дзень, калі птушкі адкладуць першае яйка. https://birdwatch.by/pustalga-brest2023
2️⃣ Трансляцыя з гнязда белых буслоў у вёсцы Белыя Лугі Гродзенскай вобласці. Пара ўсё сядзіць на гняздзе.
https://www.youtube.com/live/V9P8EXFDHWM?feature=share
3️⃣ Сокалы-падарожнікі гняздуюць на званіцы Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі, ЗША. https://www.youtube.com/live/7nvCVS2TRRk?feature=share
4️⃣ Гняздо чорных буслоў на 120-гадовым дубе ў Вольштынскім лясніцтве, Польшча. Першы бусел ужо быў каля гнязда 2 красавіка. Зычым удалага гнездавання. https://www.youtube.com/live/da_2qiF6sds?feature=share

5️⃣ Пара скоп ужо аднаўляе сваё гняздо, Польшча. https://www.youtube.com/live/0EMbQd8054o?feature=share
6️⃣ Самачка шуляка-галубятніка ўжо сядзіць на гняздзе ў Эстоніі.
https://www.youtube.com/live/jpqzMa291dI?feature=share
❓ Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі? 🤗
🎥 Відэа: Komitet Ochrony Orłów.

🐸 Зараз, калі настаў час размнажэння жаб і рапух, можна заўважыць, што некаторыя жабы - блакітнага колеру.
Гэта самцы вастрамордай жабы. У шлюбны перыяд самкі застаюцца карычневымі, а самцы мяняюць колер як у бачным для чалавека спектры (сінім), так і ў ультрафіялетавым.
🤩 #дзікіфакт: Шлюбны рытуал вастрамордых жаб выглядае эфектна: на паверхні вады ў пастаянным руху мноства блакітных самцоў, якія буркочуць так, нібыта журчыць ручай. Сіні колер у дзікай прыродзе сустракаецца рэдка, таму відовішча сапраўды незвычайнае. І гэта здараецца толькі з вастрамордымі жабамі, у іншых жаб такога шлюбнага ўбрання няма.

🔎 Але аб гэтым дзіўным феномене мала што вядома. Магчыма, такі механізм змены колеру патрэбны вастрамордым жабам для таго, каб паведаміць іншым самцам, што ты таксама самец – каб не марнаваць час на адносіны з прадстаўніком свайго ж полу. Бо шлюбныя паводзіны жаб даволі энергазатратныя – у гэты перыяд яны амаль нічога не ядуць, самцы расходуюць энергію з пажыўных рэчываў, якія назапашаны яшчэ з мінулага лета ў печані і тлушчавых целах.
💙 Цікава, што блакітная афарбоўка рэгулюецца зменай узроўню палавых гармонаў і трымаецца толькі ў перыяд абуджэння, калі самцы пяюць і ўтрымліваюць самак. Пасля гэтага яны ізноў становяцца карычневымі.
Крыніцы: Адам Збырыт, Мікалай Гуркоў.
📷 Фота: Carsten Siegel, Frank Liebig, Wikimedia Commons.