⚡ Змены клімату прыводзяць да розных экстрэмальных пагодных з'яў: гэта могуць быць залевы, штормы, хвалі спякоты, а могуць быць надзвычайныя маразы. Такія перапады надвор’я вельмі цяжка адбіваюцца на чалавеку і на дзікай прыродзе: часам масава гінуць птушкі і дзікія звяры.
Вось нядаўні прыклад. З 19 студзеня ў Іркуцку (Расія) ударылі анамальныя маразы, якіх тут не было з 2001 года. Фіксавалася тэмпература -49 °C! 🥶
🐦 Для птушак такія ўмовы – вельмі сур’ёзнае выпрабаванне. Цяжка не толькі знайсці корм, але і засвоіць яго. Каб толькі пачаць працэс стрававання, наземнай птушцы трэба “разагрэць” унутры сябе ежу ад -40 да +40 °C! Тэмпература вады заўсёды вышэй за 0 – калі адкрытая вада, вядома, недзе засталася.
На працэс харчавання затрачваецца шмат энергіі, якую цяжка папаўняць. Таму часта птушкі замярзаюць. 😔
Працяг 👇

3 лютага 2023 года ў Беларусі выйдзе новая марка ў серыі “Птушкі Беларусі”! 😍
На ёй - звычайная туркаўка (обыкновенная горлица).
🕊 Гэта самы невялікі з нашых галубоў, прыкладна ў паўтара разы меншы за шызага голуба. Насяляе розныя тыпы лясоў.
За апошнія 30 гадоў колькасць туркаўкі ў Еўропе ўпала амаль на 80%. Цяпер від уключаны ў Міжнародны Чырвоны спіс як глабальна пагражальны са статусам уразлівага. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці лічыцца паляванне ў час міграцыі ў краінах Міжземнамор’я.
📍 У дзень выпуску маркі на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Да выпуску падрыхтавана і картка для картмаксімуму. Прыходзь набыць марку ў калекцыю ці адправіць з ёй ліст сябрам.
💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

👋 Ужо ў гэтую суботу афлайн-лекцыя “Звычайная туркаўка - птушка 2023 года” – паспей запісацца!
❓ Што агульнага ў туркаўкі і чарапахі?
❓ Якіх замежных "сваякоў" туркаўкі чакаюць беларускія птушкары?
❓ Як і дзе пабачыць птушку года?
❓ Чаму звычайная туркаўка хутка можа стаць незвычайнай?
На гэтыя і шмат іншых пытанняў у суботу 4 лютага адкажа вопытны арнітолаг Сямён Левы. Пачатак а 10:00.
🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая. Запісвайся па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScvEl_n6fP0j5kvBF5kScid4e860F9RFNHlHnshDWMDfGEb2w/viewform.

Паглядзі, як прыгожа віецца гэтая рака! А многія такія рэкі ў Беларусі ператвораны ў роўныя каналы ці канавы.
🌿 Сёння - Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Яны знікаюць хутчэй за ўсе астатнія экасістэмы Зямлі. 😔
Чаму так важна захаваць дзікія рэкі з іх поймамі і старыцамі?
🤲 Разлівы такіх рэк нясуць у сабе пажыўныя рэчывы, узбагачаючы глебу. Гэта важна і для сельскай гаспадаркі, і для дзікай прыроды: на паплавах і ў поймавых лясах многія птушкі ды іншыя жывёлы знаходзяць неблагі спажытак.
Калі рака каналізаваная, вада сплывае хутка і рэдка разліваецца. А значыць, знікаюць цэлыя экасістэмы з іх насельнікамі.

💧 Поймы і азёры-старыцы - прыродная абарона ад засухі, бо яны затрымліваюць ваду.
🌱 Поймавыя балоты, расліннасць рэк і асабліва іх старыц адфільтроўваюць з рачных вод нітраты і фасфаты, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
🐟 Дзікія рэкі - выдатныя месцы для рыбалкі. Мелкаводдзі падчас паводкі ствараюць умовы для нерасту мноства відаў рыб. У каналізаванай рацэ такога відавога багацця рыбы, як у дзікай, не будзе.
💚 На прыгожай дзікай рацэ прыемней адпачываць, чым на рацэ-канале. Непарушаныя рэкі - надзвычай прывабныя месцы для экатурызму.
❓ А ты любіш дзікія рэкі? Якая твая ўлюблёная? Раскажы ў каментарах!
📷 На фота – месца, дзе рака Гаўя сустракае Нёман пад Лідай. Фотаархіў ТАА "Дзікая прырода".
#дзікіярэкі #WorldWetlandsDay

Напэўна, ужо многія бачылі фотаздымкі, як п’яныя амялушкі (свиристели) валяюцца на зямлі ў непрытомнасці. 😳
Многія смяюцца з гэтага, але нічога смешнага тут няма: птушкі ў бядзе. Беспрытомныя, яны могуць замерзнуць або стаць лёгкай здабычай катоў, сабак і іншых драпежнікаў.
Амялушкі і праўда могуць страчваць успрыманне і каардынацыю, наеўшыся забрадзілых ягад.
🤲 Але птушкам можна дапамагчы. Трэба акуратна пакласці іх у цёмную скрынку і ператрымаць у цёплым месцы, пакуль не ачуняюць, а потым выпусціць.
❓ Ці здараліся ў тваім жыцці такія выпадкі з непрытомнымі амялушкамі?
📷 Фота: Кацярына Фацеева.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.

Глядзі запіс лекцыі "Птушкі вялікага горада”! 🐦🏙
❓ Як і навошта птушкі становяцца жыхарамі гарадоў?
❓ Як яны прыстасоўваюцца да новых умоў?
❓ Чым яны цікавыя арнітолагам?
❓ Ці чакае гарады нашэсце птушак?
🌿 Гэта першая лекцыя з цыклу "ProПтиц на Биофаке", якая прайшла на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску 10 снежня 2022 года.
👀 Спасылка на запіс 👉 https://youtu.be/aUivErbwr24.

YouTube
Птицы большого города. Лекция Виталия Сахвона. ProПтиц на Биофаке
Как и зачем птицы становятся жителями городов?
Как они приспосабливаются к новым условиям?
Чем они представляют интерес для орнитологов?
Ждёт ли города нашествие птиц?
Смотри запись лекции "Птицы большого города", которая прошла 10 декабря 2022 года на биологическом…

Белыя буслы ўжо рыхтуюцца да вясновай міграцыі! 🐦
Ужо цяпер белыя буслы, якія зімуюць у Афрыцы, перасоўваюцца на дзясяткі кіламетраў за дзень па адным і тым жа раёне, кормяцца, узнімаюцца і кружаць высока ў небе. Хутка ў дарогу!
🙌 Прыблізна 10 лютага белыя буслы пачнуць міграцыю з месцаў зімоўкі на поўнач, каб заняць свае гнёзды. Для гэтага птушкам патрэбна праляцець некалькі тысяч кіламетраў і пераадолець шмат выпрабаванняў:
▪️ птушкі могуць збіцца з маршруту і загінуць праз цяжкія ўмовы надвор’я;
▪️ нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб, калі падчас міграцыі збіваюцца ў вялікія чароды;
▪️ часта птушкі становяцца ахвярамі паляўнічых і браканьераў;
▪️ шмат нашых буслоў разбіваецца падчас міграцыі аб правады.
🙏 Жадаем буслікам бяспечнага пералёту і вельмі чакаем дома! ❤️
📷 Фота: Carlos Delgado, commons.wikimedia.org.

30% Зямлі павінна атрымаць ахоўны статус да 2030 года!
Так званая мэта 30х30 прынята ў рамачнай праграме, якую прынялі 196 краін, уключаючы Беларусь, у снежні на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці. 🌿
Зараз пад аховай 17% тэрыторыі і 10% марской акваторыі планеты. У Беларусі 9,1% плошчы аддадзена асабліва ахоўным прыродным тэрыторям (2022).
😕 Сёння глабальныя тэмпы вымірання відаў у дзясяткі-сотні разоў вышэйшыя, чым у сярэднім за апошнія 10 мільёнаў гадоў.
Да гэтага прывялі галоўным чынам страта прыродных экасістэм, іх фрагментацыя і змены клімату. Сетка звязаных паміж сабой ахоўных тэрыторый – найважнейшая рэч, каб спыніць знікненне відаў.
☝️ 30х30 – прамежкавая мэта, хаця і яна далася цяжка і невядома як будзе дасягацца. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што палова планеты павінна знаходзіцца ў натуральным стане, каб захаваць 80% відаў, справіцца з крызісам біяразнастайнасці і кліматычным крызісам.
📷 На фота рэспубліканскі заказнік Ельня, аўтар - @alv1k.
#cop15 #зменыклімату

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦉❤️ Толькі паглядзі, якая прыгожая і велічная сава! Пугача (филина) цяжка ўбачыць у дзікай прыродзе, але дзякуючы тэхналогіям можна назіраць анлайн!
Лаві падборку птушыных анлайн-стрымаў з розных краін. 🐦
1️⃣ Гняздо пугача ў Эстоніі. Пара гэтых птушак ужо пачала заляцанні. Спадзяёмся, гэты шлюбны сезон будзе ўдалым для іх.
https://www.youtube.com/watch?v=1jw2BUxDdVg
2️⃣ Гняздоўе шэрай кугакаўкі (серой неясыти) у Венгрыі. Чакаем птушак з дня на дзень. Гнездавы сезон пачнецца ў канцы лютага - пачатку сакавіка.
https://www.youtube.com/watch?v=UDr-yhHdOE4
3️⃣ Трансляцыя з гняздоўя сыча-сіпеля (домового сыча) у Венгрыі вядзецца круглы год, але самае цікавае адбываецца вясной, у сезон размнажэння.
https://www.youtube.com/watch?v=rCsAclI0AmQ

4️⃣ Сям’я сіпух у Ізраілі. У гэтай пары ўжо ёсць птушаняты. Цікава назіраць, як бацькі гадуюць малых.
https://www.youtube.com/watch?v=wxCWseuKTEw
5️⃣ Птушынае застолле на кармушцы ў Вуглянах - гэта нешта! А ў цёмны час, бывае, паказваюцца і звяры.
У каментарах пад стрымам знойдзеш умовы конкурсу скрыншотаў з анлайн-кармушкі. Трансляцыя працягнецца да канца лютага.
https://birdwatch.by/stalouka-2023.
❓А якія птушыныя стрымы глядзіш ты? Дзяліся ў каментарах!
📷 Відэа: Арліны клуб (Эстонія) і Youtube-карыстальнік liznm.

🕊️ Звычайная туркаўка (обыкновенная горлица) напраўду не зусім звычайная птушка. Яна вядзе скрытны лад жыцця, таму ў дзікай прыродзе нячаста можна любавацца яе вытанчанай прыгажосцю.
Песня ў туркаўкі простая – буркаванне «турр, турр», адкуль і пайшла беларуская назва птушкі 2023 года.
Вясной туркаўкі прылятаюць позна, калі на дрэвах пачынае з’яўляцца лісце, і адлятаюць у Афрыку рана – у пачатку верасня.
☝️ Калі ты ўбачыш птушку, падобную да звычайнай туркаўкі, гэтай зімой ці ранняй вясной – вельмі імаверна, што гэта іншы від, усходняя туркаўка (большая горлица), якая мігруе праз Беларусь.
❗ Абавязкова фатаграфуй гэтую птушку і дасылай фота ў нашыя сацсеткі! Магчыма, менавіта ты адкрыеш гэты новы для нашай краіны від. 😉
📷 Фота: Andy Morffew, Wikimedia Commons.

🌿🐦 Ужо хутка вясна, прыляцяць белыя буслы і пачнуць займаць свае гнёзды. Падрыхтуйся іх сустракаць – правер, ці ў парадку буслянкі ў тваім наваколлі.
☝️ Штогод буслы іх надбудоўваюць. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за тону! Самастойна скінуць старое голле птушкі не могуць.
Цяжкая буслянка можа ўпасці, і здарыцца гэта можа і тады, калі ў ёй ужо вывеліся птушаняты.
❓ Як дапамагчы буслам да іх прылёту?
Калі таўшчыня буслянкі большая за 30 см, скінь верхнія слаі вецця з буслянкі, калі ў цябе ёсць да яе доступ.
❗ Абавязкова сачы пры гэтым за сваёй бяспекай і за бяспекай тых, хто знаходзіцца побач!
Калі буслянка на слупе ЛЭП, не чапай буслянку самастойна, а звярніся да электрыкаў. Папрасі іх скінуць верхні слой, каб таўшчыня буслянкі стала 15-20 см.

🪚 Калі буслянку скінула ветрам, можна зрабіць платформу з галля, жэрдак ці дошак сваімі сіламі. У НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ёсць падрабязная інструкцыя па будаванні і ўсталяванні платформы для белых буслоў. Спампаваць PDF можна па спасылцы https://minpriroda.gov.by/uploads/files/Rekomendatsii-po-ustanovke-iskusstv-gnezdovij.pdf.
⚡ Але калі буслянка знаходзіцца на апоры ЛЭП, гэта небяспечна і для птушак, і для чалавека. У такім выпадку трэба звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне “Белэнерга” і ўдакладніць пра магчымасць усталявання новай апоры і платформы для буслянкі.

🐮 Ці ведаеш ты, што вытворчасць ялавічыны – асноўная крыніца выкідаў парніковых газаў у харчовай галіне?
Яны ў 20 разоў вышэйшыя, чым пры вырошчанні бабоў. І зямлі для вытворчасці ялавічыны трэба ў 20 разоў болей – у разліку на 1 грам бялку.
Попыт на ялавічыну ды іншае мяса працягвае расці, таму пад новыя пашы ў свеце высякаецца больш і больш лясоў.
❓ Што можа зрабіць кожны з нас?
✅ Зменшыць колькасць ялавічыны ў сваім рацыёне. У ідэале ў цэлым мінімізаваць спажыванне мяса, але можна таксама замяніць ялавічыну на свініну або курыцу.
✅ Мінімізаваць колькасць харчовых адходаў: купляй і гатуй столькі, колькі дакладна зможаш з’есці.
А што могуць зрабіць вытворцы і гандляры, чытай у матэрыяле ад Сусветнага інстытуту рэсурсаў:
https://wildlifebelarus.org/news/720420.html.
#зменыклімату