Telegram Web Link
💥Арктычная госця на Вілейскім вадасховішчы – чорная казарка! Птушку заўважылі Аляксандр Анкуда і Ганна Ільінкова.

Гэта вельмі рэдкі залётны на міграцыі від для Беларусі. У 21 cт. у нас было ўсяго некалькі яго назіранняў.

🐦На зімоўку звычайна ляцяць уздоўж марскога ўзбярэжжа. Праз кантынентальныя раёны пралятаюць адзінкі.

Гэта самая маленькая з казарак, памерам са свойскую качку. Цікава, што гэтыя птушкі ладзяць “дзіцячыя садкі”: пары часам аб’ядноўваюць вывадкі і трымаюцца групамі з дзясяткаў ці соцень птушак.

Чорныя казаркі любяць марскія водарасці. Узімку яны сілкаваліся марскім узморнікам. З 1931 г. у ЗША і Ірландыі ён пачаў знікаць, яго амаль не стала. Выжылі птушкі, якія перайшлі на марскі салат. У апошнія дзесяцігоддзі від пачаў сілкавацца травой і азімымі на ўзбярэжных палетках. Магчыма, у іншых гусей навучыліся.
Зараз від у бяспецы.😊
📷Фота 1-3 Алёна Ціхановіч; фота 4-5 Аляксандр Анкуда
Птушыныя хаўтуры?

🐤Некаторыя крумкачовыя, напрыклад, каліфарнійскія сойкі, збіраюцца вакол цела памерлага суродзіча. Адны птушкі асаблівым голасам паведамляюць пра знаходку іншым. Тыя сядаюць на ўзвышэнні вакол цела і далучаюцца да “галашэння”. Гэтыя какафанічныя злёты могуць доўжыцца ад некалькіх секунд да паўгадзіны.

🐤Пасля рытуала птушкі перастаюць харчавацца аж на суткі, хаця звычайна кармленне займае ў іх большую частку дня.
Вучоныя мяркуюць, што птушкі перадаюць інфармацыю пра пагрозу ў гэтым раёне. Маўляў, суродзічы, будзьце пільныя! Больш вачэй – лепшыя шанцы заўважыць драпежніка.

Некаторыя вучоныя выказалі гіпотэзу, што гэта хаўтурны рытуал. Мы мала ведаем пра эмоцыі жывёл, праверыць гіпотэзу цяжка. Але цяжка ўстрымацца ад такіх асацыяцый.

📗Iglesias T.L., McElreath R., Patricelli G.L. 2012. Western scrub-jay funerals: cacophonous aggregations in response to dead conspecifics. Animal Behaviour.

📷На здымку Kaeli Swift - амерыканскія вароны дэманструюць “хаўтурныя” паводзіны
Тэкст Адама Збырыта
Клімат змяняецца хутчэй, чым мы.😟

Праграма ААН па навакольным асяроддзі апублікавала самыя свежыя дадзеныя пра #зменыклімату.

Каб уратаваць чалавецтва ад катастрофы, свет мусіць скараціць выкіды парніковых газаў на 45%.

🆘Без дадатковых мер замест дапушчальнага Парыжскім пагадненнем росту глабальнай тэмпературы на 1,5°C да 2100 г. яна можа вырасці на 2,8°C.

💦Захаванне прыродных экасістэм – адна з важных мер, каб не толькі скараціць выкіды парніковых газаў, але і змякчыць наступствы зменаў клімату, такіх як засухі, пажары, паводкі і штормы.

⚡️Зараз выйшаў і свежы даклад пра меры барацьбы са зменамі клімату. На жаль, ніводзін з індыкатараў не адпавядае патрабаванням, неабходным для дасягнення мэтаў да 2030 г.

Што прапануецца?
☀️У 6 разоў хутчэй адмовіцца ад вугалю ў вытворчасці электраэнергіі.
🌲У 2,5 разы хутчэй скарачаць тэмпы вырубкі лясоў.
🥦У 5 разоў хутчэй знізіць ужыванне мяса кароў, коз і авечак у Амерыцы, Еўропе і Акіяніі.
🌳У 10+ разоў хутчэй павялічваць глабальнае кліматычнае фінансаванне.
Глядзі, хто да нас заляцеў! 😍У Талачынскім раёне заўважылі саву-бярозаўку (ястребиную сову).

🦉Яна гняздуецца ў Скандынавіі і далей на ўсход да Камчаткі. Звычайна зімуе ў межах гнездавога арэала, але бывае, качуе на поўдзень.

У 21 ст. саву-бярозаўку ў Беларусі рэгістравалі ўсяго некалькі разоў.

Гэтым разам птушку заўважыў і сфатаграфаў Павел Пакуль, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах:

🦉Сава-бярозаўка невялікая, памерам крыху большая за голуба. Руская назва звязаная з тым, што гэтая сава нагадвае шуляка-карагольчыка (ястреба-перепелятника) афарбоўкай нізу цела, крылаў і хваста. У палёце сава-бярозаўка таксама падобная да шуляка: пасля серыі ўзмахаў яна плануе на распасцёртых крылах. Апроч гэтага, яна часта сядзіць на вяршыні дрэва ці іншай прысады, нахіліўшыся наперад, як шуляк, а не сядзіць у тыповай савінай позе “слупам”.

🐤Уважліва назірай за дзікай прыродай, звяртай увагу на незвычайнае! Дзяліся птушынымі назіраннямі ў @ptushkachat.

📷Фота Паўла Пакуля
Такога яшчэ не было! Дзіўны манёўр вялікага арляца Дубовага.🦅

Спярша ён прыляцеў на сваё звычайнае месца зімоўкі на ўзбярэжжы Эгейскага мора ў Грэцыі. Але праз тыдзень ізноў накіраваўся на поўнач, перасек горы Радопы, дабраўся аж да сярэдзіны Балгарыі і ўжо другі тыдзень застаецца на палёх вялікай нізіны паміж Радопамі і Старай Планіной.

Такога манёўру не рабіў дагэтуль ніводны арлец. Усе папярэднія лакальныя зімовыя пералёты адбываліся ў межах Грэцыі. Астатнія пяцёра арляцоў - балканскіх зімоўшчыкаў застаюцца ў сваіх мясцінах.

🌍Вялікі арлец — адна з самых рэдкіх драпежных птушак: у Еўропе іх менш як тысяча пар, прыблізна 120-160 з іх гняздуюць у Беларусі. Папуляцыя скарачаецца, адна з асноўных прычын — знікненне непарушаных водна-балотных угоддзяў.

Сачыць за пералётамі вялікіх арляцоў з Беларусі, пазначаных перадатчыкамі, можна тут👉🏻 wildlifebelarus.org/eagle.

🤝🏻Дзякуй за інфармацыю Валеру Дамброўскаму.
📷Вялікі арлец на зімоўцы ў грэчаскім нацпарку “Возера Керкіні”, фота Костаса Пападопуласа.
🐦 Няхай і робіцца ўсё халадней і цямней, але для нас і ў гэтым ёсць радасць! Час зноў убачыць птушак, якія прылятаюць да нас на зімоўку: амялушак (свиристелей), чачотак (чечёток), рагатых жаўрукоў (рогатых жаворонков), сняжурак (пуночек) і касматаногіх канюхоў (зимняков). А яшчэ можна ўбачыць сапраўдныя рэдкасці: аляпку (оляпку), снежнага падарожніка (подорожника), сасновага крыжадзюба (клеста-сосновика), горнага свірстуна (горного конька). 😍

Каго з іх ты б вельмі хацеў_ла ўбачыць гэтай зімой? 💙

👀 Назірай уважліва, і магчыма, табе пашчасціць убачыць які-небудзь з гэтых відаў.

📷 На фота: амялушка, аляпка (Іна Шкурко), сняжурка (www.tg-me.com/ptu6ki), снежны падарожнік (Andy Reago & Chrissy McClarren, commons.wikimedia.org).
🥜🌰 Пачынаем рыхтавацца да сезона падкормкі птушак. Але якую кармушку выбраць? Кармушку-дамок, калонку, адкрытую, аконную ці проста павесіць кавалачак сала?

У кожнай кармушкі ёсць плюсы і мінусы, па спасылцы разбіраем іх 👉🏻 https://wildlifebelarus.org/news/709594.html.

Важна памятаць, што кармушка павінна быць трывалай, каб вытрымаць зімовыя ападкі, герметычнай, каб насенне заставалася сухім, простым у зборцы і, самае галоўнае, такой, каб лёгка трымаць яе ў чысціні.

🐦🐦 Каб прыцягнуць як мага больш птушак у свой двор, павесь некалькі кармушак розных тыпаў і прапануй разнастайнае "меню". Ты заўважыш, што розныя віды птушак аддадуюць перавагу розным кармушкам.

А якая кармушка ў цябе вісела летась? Якія плюсы і мінусы заўважыў_ла?

📷 На фота: таўстадзюб (дубонос), сініца-маскоўка (московка), вялікая і сіняя сініцы (большая синица и обыкновенная лазоревка), вялікі дзяцел, сойка. Аўтар – Валер Пясецкі.
2024/09/27 04:07:54
Back to Top
HTML Embed Code: