Telegram Web Link
❤️ Дзелімся забаўнымі фатаграфіямі дзікай прыроды ад фіналістаў "Comedy Wildlife Photo Awards 2022"! Яны нікога не пакінуць абыякавымі. 🙂

📷 Больш фота: https://www.comedywildlifephoto.com/gallery/finalists/2022_finalists.php.

Падзяліся і ты ў каментарах сваім самым смешным фота дзікай прыроды. ☺️👇
🍂🍁 Апалае лісце пакінь!

Гэта натуральнае ўгнаенне, яно ўзбагачае глебу элементамі харчавання, якія вельмі важныя для дрэваў.

🐛🐞🦗 У апалым лісці выдатна перазімуюць вусені прыгожых матылькоў, багоўкі і яшчэ процьма смачных казурак, якія вясной прывабяць птушак у твой сад.

Улічваючы той факт, што чалавек захапляе ўсё больш і больш тэрыторый, адбіраючы іх у прыроды, варта задумацца над тым, каб зрабіць сады прывабнейшымі для дзікай прыроды.

Проста адмоўся ад прыбірання лісця – цешся сваімі выходнымі замест таго, каб прыбіраць лісце. У гэтым выпадку клопат аб прыродзе можа быць нескладаным і прыемным – табе проста не трэба нічога рабіць! 🙂

🌳 Пакінь для жывёл куточкі дзікай прыроды, і твой сад узнагародзіць цябе бурлівым птушыным (і не толькі) жыццём!
❗️У Еўропе зарэгістравана найбуйнейшая ў гісторыі ўспышка птушынага грыпу.

Што такое птушыны грып і ці небяспечны ён для людзей?
Як распаўсюджвалася эпідэмія птушынага грыпу?
Як ён уплывае на дзікіх і свойскіх птушак?
Як з ім змагацца?

👇🏻Адказваем на гэтыя важныя пытанні па спасылцы https://wildlifebelarus.org/news/719229.html

📷 Фота: сотні трупаў марскіх птушак выкінуты хвалямі на бераг, Shkiredim, Shuttersctock.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ "На станцыі ачышчэння сцёкавых водаў каля лецішча ў мяне ўжо другі год запар гняздуюць хадулачнікі. Я два гады амаль усё лета штовыходныя за імі назіраў. У першы год мы нават ставілі фотапастку на гняздо, цудоўныя матэрыялы атрымаліся. Бачыць, як птушаняты толькі вылупіліся, потым сталі на ножкі, потым пабеглі – гэта нешта чароўнае.

...А сёлета ў траўні я пабачыў іх заляцанне: самец падыходзіць бачком да самкі, пачынае ліць ёй на галаву ваду, яны робяць сваю справу, а потым бачком разыходзяцца. Мне ўдалося гэта зняць на відэа. Усё гэта трывае, можа, 15 секунд, але гэта настолькі пяшчотна адбываецца, настолькі мяне ўразіла гэтая інтымная працэдура – гэта ў нейкай ступені перавярнула мой сусвет і разуменне самога працэсу назірання".

Гэта вытрымка з вялікай гутаркі з берасцейскім птушкаром Яўгенам Місіюком, які зняў гэтае чароўнае відэа. 🥰
Цалкам інтэрв'ю чытай тут: https://wildlifebelarus.org/news/719241.html.
Шмат спецыялістаў лічаць, што ў бакланаў не развітая хвастцовая залоза, таму пёры ў іх хутка намакаюць. Магчыма, і ты шмат разоў назіраў_ла, як бакланы пасля палявання сушаць пёры (на фота).💧

Хвастцовая залоза ў птушак вылучае тлусты сакрэт, які птушка размазвае дзюбай па апярэнні. Але гэты сакрэт не засцерагае апярэнне ад намакання. Ён падтрымлівае эластычнасць пёраў і узмацняе іх трываласць. Воданепранікальныя ўласцівасці пёраў дасягаюцца шчыльным счапленнем бародак пяра.

Шатландскія навукоўцы пацвярджаюць, што залоза ў бакланаў нармальна развіта – мае параўнальны памер з іншымі вадаплаўнымі відамі птушак. Пёры ж намакаюць, каб пазбыцца бурбалак паветра паміж імі, "абцяжарыць" птушку ў вадзе, дазваляць ёй глыбока ныраць (да 45 м) і паспяхова лавіць рыбу.

🐦 На відэа паказана, колькі часу баклан марнуе на тое, каб размеркаваць сакрэт па ўсіх пёрах https://youtu.be/EGasHmSResI.

📷 Фота: Раман Чалей, www.tg-me.com/ptushkafota.
🌿Працягваем рубрыку #інвазіўныявіды.

Наша сённяшняя “гераіня” – абляпіха крушынападобная. Складана паверыць, што гэта чужародны від, які пагражае флоры нашай краіны? Але гэта так. Расказваем, чаму. 👇

У Беларусі з сярэдзіны 19 стагоддзя яе ўжо вырошчвалі як дэкаратыўную і пладовую расліну. Вядома з 1885 года ў Горках – атрымана з гадавальніка Вагнера, горад Рыга.
З пачатку 20 стагоддзя яна стала шырока разводзіцца ў садах і парках. А з 1960 гг. паспяхова дзічэе.

Цяпер абляпіха сустракаецца па ўсёй краіне. Расце на лецішчах, па ўзбочынах дарог, на пустках, узлесках, кар'ерах, уздоўж вадаёмаў. Насенне паўсюль разносяць птушкі.

Працяг 👇
Чым небяспечная абляпіха ў дзікай прыродзе?
Яна ўтварае густую сістэму каранёў і хутка разрастаецца на вялікай плошчы. Можа хутка выцясняць мясцовыя віды травяністых раслін і кустоў, прыгнятае ці затрымлівае рост іншых відаў раслін. Абляпіху цяжка выкараніць. 😣

Калі будзе магчымасць, звярні ўвагу на берагі Дняпроўска-Бугскага канала. Усе схілы настолькі шчыльна зараслі абляпіхай, што нават рыбакі з цяжкасцю прабіраюцца да вады. Хаця ў некаторых частках Беларусі яе ў прыродзе яшчэ не так многа.

Што рабіць?
▪️ Не выкарыстоўваць гэты від у азеляненні.
▪️ Спілоўваць і раскарчоўваць зараснікі, пры гэтым выдаляць найперш жаночыя (пладаносныя) асобнікі.
▪️ Выполваць сеянцы і падрост або знішчаць іх шляхам арання зямлі, выкарыстоўваць укрыўныя матэрыялы, якія не дазваляюць прарасці пустазеллю.

Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, расказваў раней, што бачыў, як збіраюць ураджай абляпіхі ў Кобрыне, на ўскрайку якога ўжо гектары два суцэльных зараснікаў абляпіхі. Там людзі спілоўваюць крону ў здзічэлых раслін, на ровары ці матацыкле прывозяць дахаты абчышчаць. І ўраджай збіраюць, і від крыху стрымліваюць.

А ў тваёй мясцовасці ўжо ёсць зарасці абляпіхі?

На аснове кнігі “Растения-агрессоры: Инвазивные виды на территории Беларуси”, 2017, Мінск.
📷 Фота: Joanna Boisse, commons.wikimedia.org.
🤩 Захапляльныя навіны! Малы грыцук (малый веретенник) праляцеў рэкордныя 13560 кіламетраў без прыпынку!

Падчас міграцыі з Аляскі ў Тасманію маладая птушка, якой усяго пяць месяцаў, вядомая пад нумарам 234684, пераадолела 13560 кіламетраў над Ціхім акіянам за адзінаццаць дзён і адну гадзіну! 👏🏻

Гэты малы грыцук з'явіўся на свет на Алясцы цяперашнім летам, а арнітолагі прымацавалі да яго спіны спадарожнікавы перадатчык.

Папярэдні рэкорд на доўгія дыстанцыі ў 13050 км, пастаўлены дарослым самцом 4BBRW у 2021 годзе, пабіты гэтым маладым "выскачкам". 😄

Крыніца: theguardian.com.
📷 Фота: Johnny Madsen.
🌳 Уяўленні чалавека аб чысціні і парадку, якія ён спрабуе пашырыць на натуральныя жывыя сістэмы, прыводзяць да перакручаных уяўленняў аб прыродзе. Чалавек прыбірае з лесу паваленае дрэва, таму што яно здаецца непрыгожым, бескарысным, замінае прайсці. Так ён парушае біялагічныя працэсы, якія складваліся мільёнамі гадоў эвалюцыі.

За звычайным паваленым дрэвам хаваецца цэлы пласт ляснога жыцця. Мёртвая драўніна – гэта кампактны свет, населены самымі разнастайнымі арганізмамі. 🕷🐛🐦🐿

Тое, што грыбы і бактэрыі могуць эфектыўна ператвараць драўніну ў фізіялагічна даступную ежу, прыцягвае туды іншыя арганізмы. Да паваленага дрэва пачынаюць падцягвацца насякомыя, птушкі, сысуны, якія таксама выкарыстоўваюць мёртвую драўніну для свайго жыцця.

Працяг 👇
🌲 Гэта вельмі складаная сістэма, хоць заўважыць яе, проста гледзячы на бярвёны, што ляжаць у лесе, няпроста. Досыць трошкі запаволіцца, прысесці на кукішкі, паглядзець на паваленае дрэва блізка, і стане зразумела, што гэта вельмі прыгожа, цікава і складана ўладкавана, і гэта свет, населены істотамі, якія жывуць зусім іначай, чым мы.

Крыніца: http://erazvitie.org/article/zhivaya_mirtvaya_drevesina
📷 Фота: Белавежская пушча, аўтар – Таццяна Капітонава, Atlas by Ethihad.
📚🐦 10 кніг, якія натхняць цябе назіраць за дзікай прыродай.
Раіць Яўген Місіюк, птушкар і аматар чытання.

1️⃣ Gerald Durrell “The Overloaded Ark”, “Three Singles to Adventure”, “The Drunken Forest”, “A zoo in my luggage” (у рускім перакладзе Джэралд Дарэл «Перегруженный ковчег», «Три билета до Эдвенчер», «Пад шатамі п’янага лесу», «Зоопарк в моем багаже») – бессмяротная класіка, з якой кожны патэнцыйны натураліст пачынае свой шлях.

2️⃣ David Attenborough “A Life on Our Planet”, “Adventures of a Young Naturalist”, “Journeys to the Other Side of the World” (у рускім перакладзе Дэвид Аттенборо “Жизнь на нашей планеце”, “Путешествия натуралиста”, “Путешествия на другую сторону света”) – усе ведаюць і любяць дзядулю Атэнбора.

3️⃣ Віталь Вольскі “Месяц за месяцам”, “Па лясных сцежках”, “У лясах над Бярозай”, “На бабровых азёрах” і г. д. – наш беларускі Біянкі.

Працяг 👇
4️⃣ Эмилия Голованова, Юрий Пукинский “Птичьи заботы”, “Путешествие в мир птиц” і г. д. – цікавыя апавяданні з жыцця савецкіх арнітолагаў.

5️⃣ Максим Зверев “Белый марал”, “Хозяин небесных гор” і г. д. – апавяданні савецкага пісьменніка-натураліста.

6️⃣ Иосиф Халифман “Операция “Лесные муравьи”, “Пароль скрещённых антенн” і г. д. – чароўны свет насякомых.

7️⃣ Fred Bodsworth “The strange one” (у рускім перакладзе Фред Бодсворд “Чужак с острова Барра”) – гісторыя кахання арнітолага і дзяўчыны з індзейскага племені кры. У кнізе шмат увагі надаецца апісанню гусей і казарак.

8️⃣ Marjorie Kinnan Rawlings “The Yearling” (у рускім перакладзе Марджори Киннан Ролингз “Сверстники”) і Nan Chauncy (у рускім перакладзе Нэн Чонси “Барсук выслеживает тигра”) – дзве падобныя гісторыі пра хлопцаў, якія растуць на ферме пасярод леса. Неверагодныя вобразы прыроды і цікавыя старонкі з жыцця лясоў Паўночнай Амерыкі і Тасманіі.

9️⃣ Charles Roberts “Red fox” (у рускім перакладзе Чарльз Робертс “Рыжий лис” або “В долинах Рингваака”) – прыгожая гісторыя ліса з вельмі падрабязным апісаннем жыцця і паводзінаў гэтых звяроў.

🔟 Adam Zbyryt “Krajobraz strachu. Jak stres i strach kształtują życie zwierząt”, “Bocian. Biografia nieautoryzowana” і г. д. – вельмі цікавыя манаграфіі, насычаныя фактамі ад польскага папулярызатара навукі.

А ў цябе ёсць улюбёныя кнігі пра дзікую прыроду? Падзяліся з іншымі ў каментарах. 😊👇🏻

📷 Фота: Denis Cauchoix.
Міграцыя арляцоў (подорликов) працягваецца. Самка Ляда, гібрыд малога і вялікага арляцоў, з Сярэдняй Прыпяці кожны год лятае на зімоўку ў далёкую Замбію. 🌍

Гэтыя фота Ляды зрабілі ў нацыянальным парку "Касанка" у лістападзе 2021 года. І дзякуючы сацсеткам і міжнародным кантактам, мы цяпер бачым гэтыя фота.❤️

📷 Аўтар фотаздымкаў: Brett Lewis.
2024/09/27 07:33:02
Back to Top
HTML Embed Code: