Telegram Web Link
😍 Амялушкі (свиристели) з падведзенымі вачамі і нарумяненымі шчокамі ўжо заўважаны на поўначы Беларусі пад Новалукомлем!

🐦 Амялушкі гняздуюць у паўночнай тайзе і лесатундры Еўропы і Азіі. З надыходам восені адкачоўваюць у больш паўднёвыя рэгіёны, у тым ліку і Беларусь.

Птушкі ляцяць туды, дзе засталіся рабіны, каліны, амяла. Аб'елі дрэва – паляцелі далей. Яны нармальна пераносяць нізкую тэмпературу. Асноўная прычына міграцый – гэта не халады самі па сабе, а пагоня за кармавой базай.🍒

📷 Фота: Кацярына Фацеева.
У адрозненне ад суслікаў, сонь ці хамякоў, вавёркі не кладуцца зімой у спячку, таму ім даводзіцца рыхтавацца да зімы і ствараць мноства дробных харчовых складоў на выпадак цяжкіх часоў! 🌰🌰🌰

🐿 Цяпер яны хаваюць па розных зацішных кутках жалуды, арэхі, шышкі, розныя карані, часам сушаць грыбы, развешваюць іх на галінках. Паколькі яны не заўсёды знаходзяць усе свае хованкі, з запасаў часта вырастаюць новыя расліны. 🌱

📷 Фота: Павел Сацута, Віталь Некрашэвіч, Вольга Шугалеўская, Наталля Бачурынская, @ptushkafota.
Чаму жывёлы пазяхаюць? 🦊🥱

Усе пазваночныя пазяхаюць, нават рыбы ці сысуны пад вадой. Чалавечыя зародкі пазяхаюць на 12-м тыдні цяжарнасці, а немаўляты ва ўзросце пяці месяцаў адрозніваюць пазяханне ад іншых рухаў рота.🥱👶

Існуе некалькі гіпотэз, якія тлумачаць, для чаго прызначаны такія паводзіны.

Большасць доказаў сведчаць аб тым, што пазяханне выконвае тэрмарэгулятарную функцыю, астуджаючы мозг. Таму ўлетку мы пазяхаем часцей, чым узімку. Зніжэнне тэмпературы мозгу паляпшае пільнасць і разумовую працаздольнасць. Чым больш вага мозгу і колькасць нейронаў у кары ў птушак і сысуноў, тым большы час пазяхання. Бо буйнейшы мозг вырабляе больш цяпла.🧠🦍

Пазяханне таксама дазваляе змагацца з нервовасцю. Менавіта таму яно часта з'яўляецца перад стрэсавымі сітуацыямі. Пазяханне можа ўзнікаць і тады, калі мы галодныя, падчас нуды ці сэксуальнай узрушанасці.

Працяг 👇
Пазяханне можа быць заразным. Аднак гэта зʼява адбываецца толькі ў сацыяльных відаў (напрыклад, прыматаў, сабакаў, пацукоў, ільвоў). Хутчэй за ўсё, на гэта ўплываюць люстраныя нейроны, якія дазваляюць распазнаваць эмоцыі і намеры толькі на аснове паводзін, без вербальнага камунікавання.
Сонная жывёла ці жывёла, якая нудзіцца, будзе меней пільнай і гатовай дзейнічаць у выпадку нападу драпежніка. Такім чынам, заразнае пазяханне можа быць інстынктыўным сігналам паміж чальцамі групы, каб яны захоўвалі пільнасць, калі яна пачынае змяншацца. Гэта такая абарона арганізма ад засынання, калі гэта небяспечна.

Яшчэ пазяханне звычайна папярэднічае пераходу з аднаго стану актыўнасці арганізма ў другое. Яно зʼяўляецца адразу пасля абуджэння, калі мы пачынаем новы дзень, і перад сном, калі мы збіраемся легчы спаць.🥱😴

Такім чынам, пазяханне выконвае цэлы шэраг функцый, якія не павінны быць узаемавыключальнымі, а працуюць адначасова.👍😊

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/profile.php?id=100009117957474.
Пераклад з польскай.
Фота: Vincent van Zalinge.
🌿🦋 "Важна пачуць музыку прыроды, убачыць яе вобразы".

Многія берасцейцы – ды і не толькі берасцейцы, якія цікавяцца птушкамі і дзікай прыродай, – ведаюць Яўгена Місіюка і яго Telegram-канал "Прыгоды натураліста" @NaturalistsAdventures. Там шмат пра ўражанні і адкрыцці, якімі прырода шчодра дзеліцца з тымі, хто сам адкрыты ёй.🦉

Паразмаўлялі з ім пра падыходы да птушкавання, цікавыя назіранні і літаратуру пра дзікую прыроду. І гэта суцэльнае натхненне. 💚👇🏻
https://wildlifebelarus.org/news/719241.html

#ЛюдзіПрыроды
2024/09/27 09:35:10
Back to Top
HTML Embed Code: