Telegram Web Link
Вызначаны пераможцы восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! 📷👏

🥇1 месца: каманда "Стрижи" Міхаіл і Алёна Ціхановічы – 32 віды (96 балаў)!

🥈2 месца: Сяргей Марыніч – 28 відаў (84 балы)!

🥉3 месца: каманда "Месть бурунгальских синиц" Кацярына Букас, Кацярына Вараб'ёва – 27 відаў (79 балаў)!

Чэмпіянат прайшоў у парку-помніку прыроды "Дуброва" ў Мінску. Удзельнікі змаглі сфатаграфаваць 53 віды птушак! І гэта нягледзячы на няспынны дождж.

🐦 Самай папулярнай птушкай-фотамадэллю стала сойка! Яе сфатаграфавалі амаль усе каманды. Сойкі зараз вельмі актыўныя – запасаюць жалуды на зіму. 😋

❤️ Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх пераможцаў і ўдзельнікаў! Як размеркаваліся месцы каманд, хто перамог у дадатковых намінацыях, глядзі па спасылцы 👉🏻 ptushki.org/news/719188.html.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Гэтае фота звычайнага паўзунка (пищухи) – пераможца ў намінацыі "Найлепшае фота" восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! 👏🏻

Пераможца вызначаўся галасаваннем на нашай старонцы ў Facebook, гэта фота набрала больш за ўсё падабаек.❤️

👏🏻 Шчыра віншуем каманду "Домашние сычи", фота зрабіла Марына Дзенясюк.

🥳 Хто яшчэ перамог у дадатковых намінацыях чэмпіянату па фотабёрдынгу, глядзі па спасылцы ptushki.org/news/719188.html.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
🌿У Салігорскім раёне Міншчыны з’явіўся новы заказнік – "Старобінскі". Яго плошча – 5393 га.

Пад ахову ўзяты ўнікальныя экасістэмы поймы Случы, а таксама цэлы комплекс рэдкіх і тых, якія знікаюць, відаў раслін і жывёл. Многія з іх маюць міжнародны статус аховы. Тут адзначаны 36 відаў жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

🐦 У заказніку можна сустрэць драча (коростеля), дубальта (дупеля), вялікага грыцука (большого веретенника), вялікага кулёна (большого кроншнепа), шэрага жураўля (серого журавля).

🦉Прытулак і кармавую базу тут знаходзяць і драпежныя птушкі: барадатая кугакаўка (бородатая неясыть), пугач (филин), чапля-лазянік (малая выпь), вялікі арлец (большой подорлик). У поймавых лясах жыве чорны бусел (черный аист).

Пакуль "Старобінскі" – заказнік мясцовага значэння, але ўжо цяпер зразумела, што ён павінен быць заказнікам рэспубліканскага значэння і заслугоўвае ўключэння ў міжнародную экалагічную сетку.

📷 Чорны бусел. Фота ілюстрацыйнае, Frank Vassen, commons.wikimedia.org.
🦅 Ужо два гады запар самка вялікага арляца (большого подорлика) з украінскім кольцам паспяхова гняздуе ў Беларусі на ўскрайку Альманскіх балот.

Яе партнёр Рад пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам, таму пра гэтага самца вядома амаль усё. А вось таямніцу самкі арнітолаг Валер Дамброўскі здолеў разгадаць толькі сёлета, калі з дапамогай фотапасткі нарэшце атрымалася разабраць усе лічбы нумару металічнага кольца.

Украінскія арнітолагі падказалі дадзеныя аб гэтай птушцы. Выявілася, што яна была акальцавана птушанём у 2015 годзе ў Ровенскім прыродным запаведніку. Апроч металічнага, самка павінна была мець пластыкавае кольца U15. Цяпер мы ведаем, што яно звалілася праз пяць гадоў пасля кальцавання, бо ў сакавіку 2020 года птушка з шэрым пластыкам і чорным кодам U15 трапіла ў кадр фотапасткі суседняга гнязда, якое тады займала пара барадатых кугакавак (бородатых неясытей).

Працяг👇
❤️ Такім чынам, ва ўзросце шасці гадоў увесну 2021 года самка з'явілася ў гняздзе самца Рада і жыве там дагэтуль. Дарэчы, у 2020 годзе Рад меў зусім іншую самку, старэйшую. Мусіць, вырашыў памяняць яе на маладзіцу. Ці мо старая самка загінула недзе падчас зімовай вандроўкі. Дакладна мы не ведаем.

Цяпер ідзе міграцыя беларускіх вялікіх арляцоў (больших подорликов). І ў нас ёсць унікальная магчымасць сачыць за пералётам птушак, пазначаных перадатчыкамі, на анлайн-карце.📍
Правярай, куды яны ўжо даляцелі
ptushki.org/eagle! 🌍

🙌🏻 Дзякуй за цікавую інфармацыю Валеру Дамброўскаму.
Вавёрчына #чевосмотреш. 💪🏻💪🏻

📷 Фота: Вольга Шугалеўская.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фота і відэа птушак і звяроў – далучайся да чату www.tg-me.com/ptushkafota. 🤗
🍂 Восенню дрэвы паказваюць нам свой асабліва прыгожы бок. Зялёны выходзіць з моды, і сады, паркі, лясы становяцца жоўтымі, аранжавымі і чырвонымі. 😍💛

Але чаму дрэвы і кусты ззяюць такой колькасцю колераў? І ўвогуле, чаму дрэвы скідаюць лісце?

🍁 Лісцевыя дрэвы і кусты забяспечваюць сваё выжыванне, калі скідваюць лісце. З прыходам халадоў глеба пачынае прамярзаць. Дрэвы перастаюць атрымліваць патрэбную колькасць вільгаці і пажыўных рэчываў. У той жа час выпарэнне вады з паверхні лісця не спыняецца (хоць яно, натуральна, зніжаецца, бо залежыць ад тэмпературы паветра). Калі б дрэвы і кусты, а таксама і некаторыя травяністыя расліны не скідалі лісця, яны б засыхалі.

Лісце ападае на зямлю, таму што ў дрэваў і кустоў каля асновы чаранка ліста ўтвараецца аддзяляльны коркавы пласт, што блакуе паступленне пажыўных рэчываў ад дрэва. Лісце ўсё слабей трымаецца на галінах і ў нейкі момант ападае.

Працяг👇
🍁 Адкуль гэтая яркая гульня фарбаў восені?
Свежаму лісцю надае зялёны колер хларафіл. Але з часам ён разбураецца, а калі сонечны дзень карацее, святла становіцца недастаткова для яго рэгенерацыі. У лісці пачынаюць пераважаць каратыноіды – пігменты аранжавага, жоўтага ці чырвонага колераў. Дзякуючы ім кроны дрэваў набываюць восеньскую яркую афарбоўку.

📷 Фота: Aaron Burden, Павел Сацута.
📷 У Вялікабрытаніі вызначылі пераможцаў штогадовага конкурсу на званне найлепшага фатографа дзікай прыроды Wildlife photographer of the year 2022!

Прапануем паглядзець чароўныя фота. 💚

Аўтары па парадку: Tony Wu, Junji Takasago, José Juan Hernández Martinez, Brent Stirton, Dmitry Kokh, Fernando Constantino Martínez Belmar, Karine Aigner, Ekaterina Bee, Nick Kanakis.

🐍 Больш фота: https://www.theguardian.com/artanddesign/gallery/2022/oct/12/wildlife-photographer-of-the-year-2022-the-winning-images.
2024/09/27 11:15:00
Back to Top
HTML Embed Code: