Telegram Web Link
😂 Працягваем збіраць найлепшае з рубрыкі #чевосмотреш. Яе запусцілі аматары жывёл у нашых чатах "Ціў-ціў" www.tg-me.com/ptushkachat і "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.

❤️ Дасылай свае варыянты ў каментары!

📷 Аўтары фота: Іна Субоціна (балотны лунь, малы грычун, каменешарка), Іна Шкурко (сыч-сіпель, чырвонагаловы каралёк), Алена Акуліч (крапіўнік), www.tg-me.com/ptu6ki (каўка, казуля), Павел Сацута (вясковая ластаўка), Марына Дзенясюк (шызы голуб).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Развітанне. Мёрскі край.❤️

Тут, на поўначы Беларусі, падчас міграцыі можна пабачыць тысячы шэрых жураўлёў. Удзень яны кормяцца на палях, а ўвечары адлятаюць на балоты.

📷 Відэа: Кацярына Фацеева, @ptushkafota.
8 кастрычніка – Сусветны дзень пералётных птушак! 🐦🦅💙

Сёлета яго тэма – "Светлавое забруджванне".

💡83% людзей Зямлі, у тым ліку 99% амерыканцаў і еўрапейцаў, жывуць пад небам, уначы забруджаным святлом.

🏙 Інтэнсіўная ілюмінацыя гарадоў – сур'ёзная пагроза для пералётных птушак. Яна выклікае дэзарыентацыю падчас начнога палёту, і ў выніку птушкі сутыкаюцца з будынкамі, страчваюць адчуванне часу і не могуць здзяйсняць далёкія міграцыі.

Усё больш і больш гарадоў у свеце прыглушаюць святло ў будынках на этапах міграцыі вясной і восенню.

Каля сямі мільёнаў птушак штогод гінуць у ЗША і Канадзе ад сутыкненняў з вежамі сувязі. Агні на вежах сувязі прызначаныя для папярэджвання пілотаў. Калі пастаяннае святло замяніць на такое, якое будзе міргаць, то, паводле навукоўцаў, колькасць гібелі птушак скароціцца.

У рамках Канвенцыі пра віды, якія мігруюць, таксама распрацоўваюцца прынцыпы перадавой практыкі для вырашэння гэтай праблемы, каб дапамагчы птушкам бяспечна міграваць.
#worldmigratorybirdsday
Восеньскія дзянёчкі – выдатны час для назіранняў за птушкамі! Такая прыгажосць вакол! 🐦🍂

Акрамя звыклых нам відаў, можна сустрэць рэдкіх птушыных мігрантаў.

Што цудоўнага ты ўбачыў_ла на прыродзе ў гэтыя выходныя? Дзяліся фотаздымкамі. 🤗👇🏻

📷 Лебедзі-шыпуны, сярэдні дзяцел, палявы верабей, папаўзень, вавёрка, сіняя сініца (обыкновенная лазоревка), дрозд-піскун (рябинник). Дзякуем за фота каналу @ptu6ki.
Ваў! Што за птушка сушыць пёркі ў горадзе Глыбокім! Пазнаў_ла?

🤍 Гэта звычайная лыска (лысуха). Але якая афарбоўка! Гэтая птушачка – лейцыст. У адрозненне ад альбіносаў (калі пёры, вочы і скура цалкам пазбаўлены пігментацыі), у птушак-лейцыстаў выпрацоўваецца меланін, толькі не трапляе ў пёры.

📷 Фота: Instagram @tan.shu.art.
2024/09/27 13:23:22
Back to Top
HTML Embed Code: