🦅 Беларускія вялікія арляцы (большие подорлики) паляцелі ў вырай! Яны пазначаны спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія паказваюць, што зараз большая частка птушак знаходзіцца ва Украіне, а самы хуткі арлец – Рад – ужо дабраўся да Балгарыі.
Птушак чакае вялікае і складанае падарожжа. Добрай дарогі! 🙌🏻
📷 Фота вялікага арляца: Валер Дамброўскі.

❤️ Цудоўная гісторыя выратавання жураўля.👇🏻
25 верасня брэсцкі птушкар Аляксандр Сербун выправіўся паназіраць за кулікамі ды іншымі птушкамі на ачышчальныя сажалкі каля Астрамечава ў Брэсцкім раёне. Там ён убачыў шэрага жураўля, які трапіў у адстойнік і не мог выбрацца адтуль.🙁
Птушка была ўсяго за восем-дзесяць метраў ад берага, але вязкая вадкасць не дазваляла ёй выкараскацца.
– Я асабліва не разумеў, як выцягнуць жураўля: было далекавата, – кажа Аляксандр. – Таму выклікаў ратавальнікаў з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны прыехалі даволі хутка. Паспрабавалі туды залезці спачатку ў вадалазным касцюме, але аказалася глыбока.
Пряцяг ніжэй 👇🏻

Тады Аляксандр прапанаваў прынесці з поля паблізу сноп саломы. Ратавальнікі ацанілі ідэю, і разам учацвярых хлопцы зацягнулі той сноп на дамбу. Адзін з ратавальнікаў накінуў салому на нечыстоты зверху, па саломе дабраўся да птушкі і выцягнуў яе. Жураўля адмылі ў сажалцы. Ён быў вельмі аслаблы і не мог лётаць.
– Я пабаяўся, што аслабелага жураўля або прыстрэляць паляўнічыя, якія там акурат хадзілі, або задушыць ліса, – расказаў Аляксандр. – Я яго на ноч пасадзiў у гараж, а на наступны дзень адвёз і выпусціў у такім месцы, дзе ёсць усё, што яму трэба: лес, поле і багна.
Незразумела, ці выжыве гэтая птушка, але цяпер у яе прынамсі ёсць шанцы. Магчыма, яна паляціць у вырай, а можа, застанецца зімаваць: апошнім часам такія выпадкі на ўсходзе краiны нярэдкія. Марозы ім не страшныя: галоўнае, каб было дзе харчавацца.
🙌🏻 Дзякуй птушкару і ратавальнікам за дапамогу жураўлю!
Калі ты таксама ўбачыў_ла птушку ў бядзе, чытай памятку https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki.

Нацыянальны парк "Прыпяцкі" 8 кастрычніка запрашае на восеньскае фота-сафары "Дзікае Палессе". 📷😍
Твая фотамадэль – гэта ўнікальная прырода Палесся: велічная Прыпяць, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры.🌱🌳
Увесь дзень трэба будзе паляваць за кадрамі розных раслін, казурак, звяроў, птушак і прыгожых краявідаў. 🦋🐝🐦🐸
Для ўдзелу патрэбен толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай.
Дзве катэгорыі ўдзельнікаў, тры намінацыі ў кожнай – усяго 18 прызавых месцаў.
📍Месца збору – турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён.
📍Заезд: 7-8 кастрычніка.
📍Конкурс: 8 кастрычніка з 8:00 да 18:00 (старт і фініш у любы час у гэтым прамежку).
📍Кошт удзелу – 15 BYN/чал + 5 BYN/чал эказбор.
📍Пражыванне: намётавы гарадок (намёт і турыстычная экіпіроўка асабістыя), кемпінг ці нумары (пражыванне і харчаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць).
Для рэгістрацыі пішы на e-mail: [email protected] або ў асабістыя instagram.com/pripyat_national_park/.
Даведацца падрабязнасці: + 375 33 918 07 33.

У верасні і да сярэдзіны кастрычніка ў розных кутках Беларусі можна ўбачыць сотні і тысячы жураўлёў на міграцыі. ❤️
Відовішча мноства грацыёзных птушак і іх тужлівыя крыкі ў палёце заварожваюць! 😍
Пералётныя жураўлі спыняюцца на нейкі час, кормяцца на палях і лятуць далей на поўдзень. Начуюць жураўлі пасярод адкрытых балотаў ці на палях, прытым адна-дзве вартаўнічыя птушкі зазвычай не спяць і зорка глядзяць па баках.
Адпачываюць жураўлі, бывае, літаральна некалькі гадзін, часам некалькі сутак, а некаторыя затрымліваюцца і на пару тыдняў.
#птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Аксана Суботка, Таццяна Алешка, www.tg-me.com/ptushkafota.

📷🦉Апошняя магчымасць зарэгістравацца на Чэмпіянат па фотабёрдынгу, які пройдзе ўжо заўтра 1 кастрычніка!
Заяўкі прымаюцца сёння да 17:00 👉🏻 https://forms.gle/xYpfVE25tqHjEqvy6.
🐦 Зараз ідзе восеньская міграцыя, і праз Беларусь лятуць мільёны птушак. Гэта выдатны час, каб паназіраць за птушкамі ў бінокль ці праз аб’ектыў фотаапарата.
🐥 Далучыцца можа кожны, хто цікавіцца птушкамі! Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 5 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.
Падрабязнасці, правілы чэмпіянату 👉🏻 https://ptushki.org/news/719060.html.
Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Апошняя справаздача пра стан птушак у свеце State of the World’s Birds малюе трывожную карціну будучыні відаў птушак і, адпаведна, усяго жыцця на Зямлі.😔
❗❗Папуляцыі амаль паловы ўсіх відаў птушак стабільна змяншаюцца. Кожны восьмы від птушак знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Пра прычыны значнага падзення колькасці птушак у свеце і пра дзеянні, без якіх не пераадолець крызіс біяразнастайнасці, па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/719099.html.
Паглядзець справаздачу на англійскай мове https://drive.google.com/file/d/1n7jOU3SZnTi7SgPDsnEzL8n3bn7NekHm/view.

😍 Гэтая гіганцкая птушка складаецца з мноства знаёмых нам птушак – звычайных шпакоў (скворцов).
Здольнасць ладзіць такія маштабныя "паветраныя шоу" атрымала назву мурмурацыя.
🐦🐦🐦 Зладжаныя рухі чарод, што складаюцца з тысяч птушак, часам настолькі складаныя, што здаюцца нерэальнымі. Падчас мурмурацыі птушкі перамяшчаюцца ўзгоднена, як адзіны арганізм: не сутыкаюцца адна з адной, іх рухі сінхронныя і дакладныя. У палёце чарада можа падзяляцца на часткі і злучацца, групы птушак могуць пралятаць адна скрозь адну на хуткасці да 40 км/г.
У перыяд гнездавання гэтыя птушкі жывуць парамі ці невялікімі калоніямі, а ўвосень збіваюцца ў вялікія чароды. Цягам дня шпакі размяркоўваюцца ў пошуках корму, аднак начуюць птушкі вялікімі чародамі. Менавіта ў вечаровыя і ранішнія гадзіны восенню і зімой найчасцей назіраецца мурмурацыя. У ёй могуць удзельнічаць ад некалькіх сотняў да мільёнаў асобін.
👇👇👇