Telegram Web Link
З дрэвавых інвазіўных раслін ірга каласістая ўяўляе сабой сапраўдную пагрозу. Яна выцясняе нашы родныя віды флоры. Цяпер ірга моцна ўвайшла ў дрэвастой Заходняй Беларусі і паўсюдна сустракаецца ў Астравецкім і Смаргонскім раёнах, крыху менш – ва ўсходняй частцы краіны.

Што ж рабіць дачнікам?
Калі ёсць магчымасць – не вырошчваць. Калі дужа любіш ягады – абразай кусты, каб уся крона фармавалася на вышыні паўтара-два метры. І ягады будуць лепшыя, і птушкі не падлятуць так нізка.
#інвазіўныявіды

📷 Фота: Tauno Erik, commons.wikimedia.org.
Чырвонагаловы каралёк – адна з найменшых нашых птушак. Некаторыя птушкі важаць усяго 4 грамы! ❤️

🐦 Звонку вельмі падобны да жоўтагаловага каралька, дарослы самец адрозніваецца яркім аранжава-чырвоным, а не жоўтым "капялюшыкам" на галаве. Праз вока ідзе чорная паласа, а над вокам добра відаць белае "брыво".

Калі жоўтагаловы сабрат любіць ельнікі, то чырвонагаловы – лісцевыя лясы. Гэты від быў заўсёды звычайны ў Заходняй Еўропе і нават рэгулярна гнездаваў у польскай частцы Белавежскай пушчы, але дзесьці з 2013 года пачалося яго імклівае распаўсюджванне на ўсход. Зараз птушак штогод увесну чуваць у Цэнтральнай Беларусі і нават далей на ўсход, таксама від адзначаны на Гомельшчыне.

Напэўна, чырвонагаловыя каралькі гняздуюць у Беларусі, хаця гнязда пакуль ніхто не бачыў: знайсці яго – складаная задача.

📷 Дзякуй за цудоўныя фота Іне Шкурко.
💚На гэтым тыдні ў Лондане і анлайн адбываецца вялікая падзея для аховы дзікай прыроды, да якой можаш далучыцца і ты!

Глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International адзначае сваё 100-годдзе. На сусветным кангрэсе будзе вырашацца, якой будзе ахова прыроды ў наступныя 10 гадоў.

🌱Шмат цікавых абмеркаванняў, у некаторых з якіх ты можаш паўдзельнічаць анлайн 14-15 верасня – гэта бясплатна, трэба толькі ведаць англійскую мову http://ow.ly/FTBI50KB4fg

А тут ты можаш пачытаць пра цікавую гісторыю BirdLife International: https://ptushki.org/news/717745.html
🌻Маеш сланечнікі на ўчастку? Пакінь некалькі разам з насеннем для птушак: і ім наедак, і табе цікавыя назіранні. 🤗

🌧Што можа быць прыемнейшае дажджыстым ранкам, чым пачаць яго з сузірання такіх яркіх шчыглоў на сланечніках?

Глядзі, якія яны гімнасты!🤸

🐦🌾Халоднай парой шчыглы таксама з задавальненнем ядуць насенне лопуху, чартапалоху і асоту – так што пакідай для іх і пустазелле!

☝🏻Галоўныя пагрозы для шчыгла – скарачэнне плошчы зялёных зон у гарадах, нястача корму ўзімку праз суцэльную касьбу газонаў і пустазелля ў населеных пунктах, а таксама небяспека ад катоў на свабодным выгуле.

📷Дзякуй за цудоўныя фота Іне Шкурко, www.tg-me.com/ptushkafota.
💥Рэдкае назіранне – госць з тундры! Пласканосы плывунчык стаў зоркай беларускіх птушкароў.

🐦Гэта ўсяго трэцяя рэгістрацыя віду для Беларусі. Раней яго назіралі ў 2013 годзе ў Чашніцкім раёне, тады птушка прабавіла пяць дзён на Лукомльскім возеры. А ў лістападзе 2014 года гэтага куліка назіралі на рыбгасе “Сакалова” ў Жабінкаўскім раёне.

Учора пласканосага плывунчыка заўважыў на Мінскім моры падчас роварнай прагулкі Канстанцін Дзеранчук.👏🏻🚴‍♂️

🌊Гэтая птушка зімуе ў адкрытым акіяне і мігруе таксама над морам. Яна рэдка залятае ўглыб мацерыка. У суседніх з Беларуссю краінах від таксама лічыцца рэдкім.

Плывунчыкі - асаблівыя кулікі, яны добра плаваюць. Толькі ў гэтай групы самкі больш прыгожыя за самцоў, б’юцца ў тундры паміж сабой за права пакінуць канкрэтнаму самцу свае яйкі і паляцець на поўдзень адпачываць. ☺️

Уважліва назірай за птушкамі – магчыма, ты таксама знойдзеш рэдкі від!

У чаце @ptushkachat табе дапамогуць вызначыць птушку.

📷Дзякуй за фота @wildlife_bel!
🦇Ужо ў гэтую нядзелю: будзеш у Мінску - прыходзь!
☺️Простымі словамі - самае цікавае пра кажаноў ад харызматычнага лектара, вядомага хіраптэролага Аляксея Шпака.

Вось што ты даведаешся:
▪️Дзе спяць беларускія "бэтмэны"?
▪️Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
▪️Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
▪️Што рабіць на спатканні з кажаном?

Будзе шмат іншых цікавостак!

📆 Калі: 18 верасня, 18:00.
📍 Дзе: Ліцэй БДУ, актавая зала (Мінск, вул. Ульянаўская, 8).
🎟 Уваход вольны.
Хочаш паназіраць за шэрымі жураўлямі?☺️

24 верасня плануй паездку ў Мёры!

😌Тут пройдзе штогадовае экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Мёрскага краю”.

🚌Кожную гадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, з якой можна паназіраць за грацыёзнымі птушкамі ў падзорную трубу. 🍂Увосень падчас міграцыі шмат жураўлёў тут корміцца ўдзень на палях, а ўвечары лятуць начаваць на балота.

Што яшчэ будзе ў праграме?

📍Конкурс ансамбляў “Жураўліны звон”🎼
📍Майстар-класы🧩🎨🧵
📍Конкурс сельскіх падворкаў “Жураўліны кірмаш”🏡
📍Гульні для дзяцей👧👱
📍“Жураўліная пошта”💌
📍Флэшмоб “Спяём гімн Ельні разам”💚
📍Спартыўна-забаўляльная пляцоўка “Журавель-асілак”🏋️‍♀️🤼‍♀️
📍Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў🍰

📢Падрабязную праграму глядзі на сайце Мёрскага райвыканкама: https://miory.vitebsk-region.gov.by/uploads/documents/09-9-22-113.pdf

📷Фота Таццяны Алешка. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі здымкамі птушак, далучайся да @ptushkafota
2024/09/27 21:29:42
Back to Top
HTML Embed Code: