Telegram Web Link
☝🏻 А мы нагадваем – калі ты знойдзеш на зямлі або ў траве птушаня-подлетка, не забірай яго дадому. З ім усё ў парадку, ён выскачыў са свайго гнязда і вучыцца лётаць.

❤️ Вось бацькі пярэстай валасяніцы (мухоловки-пеструшки) паблізу ловяць насякомых і кормяць 4 подлеткаў, якія пакуль што нічога не ўмеюць, акрамя як пікаць, чысціць пёркі і пералятаць на некалькі метраў. 😅

🐦 Чытай падрабязную памятку пра подлеткаў і дзяліся ёй з сябрамі: https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/shto-rabits-kali-vy-znajshli-ptushanya.

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Гэтыя маленькія "дыназаўры" – птушаняты балотнага луня.🤗

У першыя 11-16 дзён пасля вылуплення птушанят самка не пакідае гнязда – неадлучна грэе і ахоўвае малых. Таму пакуль усё харчаванне залежыць ад самца.

Балотныя луні – драпежнікі, харчуюцца дробнымі грызунамі, птушкамі, жабамі, могуць спусташаць гнёзды.
Але ў гэты раз паляванне самцу не ўдалося. Карміць дзяцей даводзіцца тухлай рыбай, якую ён сабраў з паверхні сажалкі рыбгаса (злева на 1 фота).🥴

Калі птушаняты пачынаюць апервацца, па здабычу ўжо лётае і самка. Спадзяёмся, птушанят чакаюць больш смачныя абеды. 🙌🏻

📷 Фота: BirdLife International; Telegram-канал @ptu6ki.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сённяшняя гераіня рубрыкі #галасыптушак – перапёлка (перепел).☺️

Гэта птушка, якую вельмі цяжка ўбачыць, яна вядзе наземны лад жыцця, хаваючыся ў траве ці пасевах, узлятае выключна рэдка і вельмi добра затойваецца.

Але яе голас можна пачуць, шпацыруючы ўздоўж паплавоў ці палёў з траўня па ліпень.🌱🌾
🎶 У самца моцнае "пiт-пi-лiт". Лёгка запомніць – голас падобны да "спаць-пара, спаць-пара".

Цікава, што перапёлка не буйнейшая за дразда, але мае больш шчыльны целасклад і скарочаны хвост, якія надаюць ёй тыповае "курынае" аблічча.🐥

📷 Фота: christoph_moning, Wikimedia Commons.
Пакуль некаторыя вядуць барацьбу з дзьмухаўцамі – маўляў, пустазеллю на газонах не месца – ты толькі паглядзі, з якім задавальненнем канаплянкі і чорнагаловыя шчыглы ласуюцца насеннем дзьмухаўца. 😋

Дзьмухаўцы не толькі прыгожыя кветкі, але і патрэбныя птушкам, для многіх з якіх яны – асноўны корм. 🐦 Берасцянкі, шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, вераб’і – аматары такой ежы. Гэтая крыніца ежы важная і для птушанят. А яшчэ дзьмухаўцы – нектараносы, важныя для пчол, матылькоў і жукоў.☝🏻

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Апоўдні 20 чэрвеня 1922 года ў Лондане сабралася група людзей, захопленых птушкамі. Гэта стала пачаткам вялікай справы: яны заснавалі Міжнародную раду па ахове птушак (ICBP) – цяпер – BirdLife International. 🐦🦉🕊

З той пары пройдзены доўгі шлях. 117 партнёраў BirdLife цяпер працуюць разам, каб абараніць птушак і іх месцы пражывання на ўсіх кантынентах. Актыўныя абаронцы прыроды, якіх калісьці было некалькі дзясяткаў, цяпер вылічаюцца мільёнамі, і ў адных толькі арганізацый-партнёраў BirdLife – дзесяць мільёнаў прыхільнікаў.💚🙌🏻

🎉 Віншуем BirdLife International з 100-годдзем і расказваем пра галоўныя вехі гісторыі і дасягненні за гэтыя гады: https://ptushki.org/news/717745.html.
Нацпарк “Прыпяцкі” падрыхтаваў 250 новых “кватэр” для птушкі 2022 года – князька, самай рэдкай сініцы Беларусі. 💙

З жытлом у князькоў ёсць праблемы: знікненне поймавых дуброў, знішчэнне вялікіх вербаў, палы травы, калі агонь можа перакідацца на дрэвы з дупламі, дзе робяць гнёзды гэтыя птушкі. Таму развешванне сінічнікаў – важны спосаб ім дапамагчы.

110 з іх развесілі ў гэтым сезоне, цяпер спецыялісты нацпарку правяраюць, ці засяліўся хто-небудзь у сінічнікі. Так, сёлета каля вёскі Крэмнае князькі пабудавалі ў адным з іх гняздо. Арнітолагі акальцавалі дарослых птушак і 11 птушанят: гэта, магчыма, дазволіць атрымаць новыя навуковыя дадзеныя.

На гэты момант гэта адзіны дамок, які занялі белыя сініцы, але праверка сінічнікаў яшчэ не завершана. З некаторых птушаняты ўжо вылецелі і дакладна нельга сказаць, чыё гняздо там было.

Каля паловы домікаў абжылі іншыя навасёлы: сінія сініцы, у нейкія дамкі ўмудрыліся ўціснуцца вялікія сініцы ды пярэстыя валасяніцы. 🐦

📷 Фота: Андрэй Шэўчык, Павел Пінчук.
Лета ў некалькіх фотаздымках. ❤️💛❤️
Жоўтая пліска (жёлтая трясогузка) і макі. 😍
Нават не ведаем, якое фота найлепшае... 1, 2, 3, 4? Ты як лічыш?

📷 Аўтар фотаздымкаў – Іна Шкурко.
2024/09/29 09:31:52
Back to Top
HTML Embed Code: