Telegram Web Link
У некаторых месцах ахоўныя віды зніклі праз сукцэсіі: напрыклад, адкрыты поплаў зарос вербалозам. А такія віды як чапля-бугай (большая выпь) і драч (коростель) не вельмі прывязаныя да аднаго месца гнездавання, калі побач ёсць аналагічныя зарасці. У такіх выпадках у ахоўных дакументах абнаўляліся каардынаты.📄

🦅Падчас праверкі ахоўных месцаў з чырванакніжнікамі атрымалася заадно знайсці і новыя. Гэта гнездавыя тэрыторыі чорнага бусла, валасяніцы-белашыйкі, арлана-белахвоста, драча, пугача, малога арляца і вяртлявай чаротаўкі, а таксама самага вялікага еўрапейскага жука - вялікага дубовага вусача.

Працяг👇
🌿Па раслінах знойдзена вельмі значная паўднёвая мікрапапуляцыя званочка шыракалістага. Раней была інфармацыя толькі пра адно месца вырастання гэтага віду ў “Сярэдняй Прыпяці”, але яно не пацвердзілася. Затое ў іншых частках заказніка знойдзена 12 новых месцаў.
Апісана шмат новых участкаў з крапівой кіеўскай, зубніцай (зубянкай) клубнялістай, рэдкімі імхамі: парэлай пласкалістай і некерай перыстай.

🐢На Альманскіх балотах знойдзена 10 новых месцаў з чырванакніжнікамі. Сярод іх тэрыторыя, важныя для такіх відаў як вялікі дубовы вусач, зімародак, балотная чарапаха, стракоз: дзедкі рагатага, нехаленіі прыгожай і люткі сібірскай.

☀️Экспедыцыя праходзіла ў вельмі складаных умовах: 10 дзён на ліпеньскай спякоце па цяжкадаступных месцах – не жарты.

Але гэтая праца патрэбная, каб захаваць дзікую прыроду.

Калі хочаш падтрымаць гэтую важную справу, далучайся да Дзікага клуба, набывай наш атлас-вызначальнік раслін, дзікія кубкі і бутэлькі, размалёўкі ад арнітолагаў або значкі-піны з птушкамі.

Фота Юрыя Янкевіча
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што гэта з малой белай чапляй, чаму яна так паводзіцца?🧐

Не хвалюйся, гэта звычайныя паводзіны, і гэта зусім не танец, а паляванне!😁

Малыя белыя чаплі (МБЧ) кормяцца на мелкаводдзі – ловяць рыбку, жабак, насякомых, рачкоў, павукоў, малюскаў, дробных рэптылій.

Як і меню, спосабы здабычы ежы ў МБЧ таксама разнастайныя. Яны могуць нерухома стаяць у вадзе, а потым – хоба! – і рыбка, якая праплывала міма, ужо ў дзюбе.

А могуць, як на відэа, бегчы па вадзе з апушчанай дзюбай напагатове. Часам яны пры гэтым распасціраюць крылы.

На відэа ёсць момант, дзе чапля патупвае нагой – гэта якаб патрывожыць дробную рыбу: тая пачынае ўцякаць, і чаплі лёгка яе заўважыць.

#дзікіфакт Часам МБЧ, як і белыя буслы, палююць побач са статкамі: каровы, калі рухаюцца, трывожаць жабак, тыя скачуць - і іх лёгка ўпаляваць. 🐸

МБЧ – рэдкі залётны паўднёвы від у Беларусі, рэгіструецца ў нас амаль штогод. Вельмі падобная па афарбоўцы на вялікую белую чаплю, але сама памерам з вялікага кулёна.

Відэа зняла ў Тураве Іна Субоціна.
Па дарозе у вырай.

За апошнія дзесяцігоддзі папуляцыі большасці відаў пералётных птушак на асноўных шляхах міграцыі істотна скараціліся. Каля 20 % відаў пералётных птушак знаходзяцца пад пагрозай знікнення.😞

Найвялікшая пагроза для птушак падчас міграцыі – гэта знікненне месцаў для адпачынку. Адзінкі відаў птушак – марафонцы, як дубальт, якія пралятаюць адным махам увесь доўгі шлях у вырай.💪

Большасці патрэбныя месцы, дзе яны могуць адпачыць і падсілкавацца, каб ляцець далей. І 91 % відаў пералётных птушак сутыкаецца з праблемай недахопу такіх месцаў. 🥺

Гэтыя месцы дэградуюць, фрагментуюцца, знішчаюцца, і птушкам даводзіцца шукаць іншыя, змяняць маршруты, а гэта – лішнія высілкі і небяспекі, ды і ўвогуле не заўжды гэта магчыма…

Чаму экасістэмы так рэзка змяняюцца? Галоўным чынам гэта звязана з дзейнасцю чалавека. 👇
Напрыклад, асушылі балота пад здабычу торфу, разаралі поплаў, выпраставалі раку і перасушылі пойму, забрудзілі вадаём прамысловымі ці бытавымі сцёкамі, праводзяць геалагічную разведку або аддалі дзікую тэрыторыю пад забудову, дапусцілі распаўсюджванне інвазіўных раслін, якія выцеснілі мясцовыя…

І ўсё, гэтая тэрыторыя больш не можа забяспечваць птушак харчаваннем, вадой, укрыццём, якія ім патрэбныя для выжывання((

Змена клімату – яшчэ адна прычына змен у экасістэмах. Але цяперашнія змены клімату таксама звязаны з дзейнасцю чалавека.

Асабліва важныя для пералётных птушак водна-балотныя ўгоддзі. Качкі і кулікі не могуць адпачыць у лесе ці на полі. Арнітолагі выяўляюць угоддзі, дзе канцэнтруюцца на пралёце звычайныя і рэдкія водна-балотныя птушкі. У такіх месцах робяць заказнікі, даюць ім міжнародны статус Рамсарскіх угоддзяў.

Прыродаахоўнікі аднаўляюць асушаныя балоты і поймы, працуюць з палітыкамі, каб пераканаць іх унесці неабходныя змены ў законы.

Ілюстрацыя Аляксандра Міцяніна.
🔥Зараз лініях электраперадачы ўздоўж палявых дарог можна пабачыць рэдкіх залётных сокалаў-шулёнкаў (кобчик), якія зімуюць у Афрыцы.

Цікава, што гняздуюцца яны адзінкава і калоніямі. Сваіх гнёзд яны не будуюць, а, як і іншыя сокалы, займаюць гнёзды крумкачовых ці дуплы.

#дзікіфакт Сокалы-шулёнкі, як пустэльгі, завісаюць над зямлёй, каб выглядзець дробных грызуноў. А калі палююць на насякомых, могуць лавіць іх лапамі ў паветры. Стракоз, як марозіва, ядуць, летучы і трымаючы лапкамі.😍

Гэты від да другой сусветнай вайны і пасля яе гнездаваўся ў Палессі і на захадзе Беларусі. Яшчэ ў 1990-я гады лічылася, што ў Беларусі недзе гняздуюцца дзясяткі пар. Але нешта не чуваць пра сустрэчы гэтай птушкі ў гнездавы перыяд апошнія 30 гадоў.
👇
Затое падчас восеньскай міграцыі ў жніўні і пачатку верасня дарослыя птушкі з птушанятамі невядома адкуль залятаюць у Беларусь і можна сустрэць нават невялікія чароды гэтых самых яркіх крылатых драпежнікаў Еўропы.

Сокалы-шулёнкі начуюць групоўкамі на міграцыі і на зімоўцы. Учора ўвечары ў Салігорскім раёне птушкары Іна Субоціна, Кацярына і Дзмітрый Гушча і Ганна Валасюк заўважылі аж 142 сокалы-шулёнкі! 🤩

Уважліва глядзі на правады ЛЭП уздоўж палявых дарог – можа, і табе пашчасціць зрабіць класнае назіранне!

Фота👆🏼 А. Вінчэўскага, на здымках можаш пабачыць, як выглядаюць самка, самец і птушаня сокала-шулёнка.
У гэтыя дні апошнія чароды буслоў пакідаюць Беларусь. Шчаслівага палёту буслікам, чакаем дадому наступнай вясной! А каб чаканне было не такім сумным, мы запускаем чацвёрты эксклюзіўны дзікі дроп з прынтамі ў дапамогу дзікай прыродзе.

👕 Зараз у нас можна набыць футболкі для дарослых і дзетак, худзі, світшоты і шоперы з белым буслом. Класная абноўка для сябе або падарунак блізкаму чалавеку. На выбар тры прынты – выбірай свой!

Як заўсёды, якасная тканіна і друк: белыя футболкі са 100% мяккай бавоўны, не прасвечваюць, світшоты і худзі ў колеры шэры меланж з бавоўны з дадаткам паліэстэру для доўгага нашэння.

Друк DTG – фарба ўваходзіць у структуру тканіны, а не друкуецца зверху, прынт выглядае так, быццам быў на тканіне першапачаткова, без эфекту налепкі. Прынт вельмі добра трымаецца і доўга не выцвітае, вытрымлівае да 50 сеансаў мыцця.

🛍 Шоперы ёсць тонкія і шчыльныя, таксама са 100% бавоўны. Тонкі шопер вытрымлівае 5 кг, шчыльны – 10 кг.

Цэны на мерч з буслом:

Футболка унісекс S-XXL – 75 рублёў.
Футболка унісекс 3XL-5XL – 85 рублёў.
Дзіцячая футболка (5XS-S) – 68 рублёў.
Світшот (S-XXL) – 145 рублёў.
Худзі (S-XXL) – 179 рублёў.
Шопер тонкі – 55 рублёў.
Шопер шчыльны – 65 рублёў.

Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі. 😉

Заказы і аплаты прымаем да 16-га верасня ўключна, а 18-га ўжо аддаём у друк. Вырабы будуць гатовыя прыблізна 25-га верасня, і мы адразу разашлем іх заказчыкам.

Увесь прыбытак ад продажу ідзе на добрую і важную справу – ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце.

Дзякуем усім, хто нас падтрымлівае! Stay wild!
А табе даводзілася бачыць на шкле адбіткі птушак? Хутчэй за ўсё, шкло адлюстравала апошні момант жыцця птушкі. 🥺

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі і люстранымі паверхнямі гінуць мільярды птушак, асабліва падчас восеньскай міграцыі, калі ляціць шмат маладых птушак.

Будынкі з вялікімі вокнамі з суцэльнага шкла, шкляныя хмарачосы, аўтобусныя прыпынкі са шклянымі сценамі асабліва небяспечныя для птушак. Але ўвогуле для птушак патэнцыйна небяспечнае ўсё, што мае празрыстае шкло, у тым ліку вокны твайго дома.

Птушкі не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду. Наадварот – бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

❗️Калі аб твае вокны ўдараюцца птушкі, зрабі іх заўважнымі! Вось некалькі парад:

🔹Павесь фіранкі альбо жалюзі – яны будуць прапускаць святло, але зробяць акно больш заўважным для птушак. Не забывайся завесіць акно, калі сыходзіш з дому. Выбірай светлыя і яркія колеры або ўзоры.
🔹Выключай святло, калі яно не патрэбнае – гэта добра не толькі для навакольнага асяроддзя, але і для начных птушак.
🔹Павесь шэраг шнуроў за акном (пагуглі BirdSavers).
🔹Птушкі добра бачаць ультрафіялетавае святло, таму фламастарам з УФ-чарнілам можна замаляваць усё акно звонку і пры гэтым яно застанецца празрыстым, як і было.
🔹Наклей яркія налепкі звонку на шкло.

Асноўныя прынцыпы, як наносіць налепкі на шыбы:

🔸Зазоры паміж налепкамі павінны быць не большыя за 10 см, у ідэале – 5 см.
🔸Налепкі трэба наносіць звонку, а не на ўнутраную паверхню.
🔸Кожная налепка павінна мець дыяметр не менш за 6 мм.
🔸Налепкі трэба наносіць на ўсю паверхню шкла.
🔸Для налепак выбірай яркія, кантрасныя колеры – чырвоны, аранжавы, белы. Цёмныя налепкі птушкі могуць не заўважыць.

На фота Erich Ferdinand адбітак голуба на акне, Flickr.
Чаму мы нячаста назіраем чорных буслоў? Бо яны палююць на лясных рэчках і ручаінах. Фотапастка, усталяваная тыдзень назад у адным з такіх месцаў, зняла, як чорныя буслы рыбачаць. 🎣

#Дзікіфакт Калі чаплі палююць у асноўным у празрыстай вадзе, так як павінны бачыць рыбу, у якую прыцэльваюцца дзюбай, то буслы, як чорныя, так і белыя, удала палююць і ў каламутнай вадзе. Пры гэтым яны проста наўдачу апускаюць у ваду паўраскрытую дзюбу – калі яна кранулася рыбкі, то тут жа сціскаецца і рыбка праглынаецца. Таму для буслоў важныя вадацёкі з вялікай шчыльнасцю дробнай рыбы.

На відэа бачна, як бусел злева схапіў і праглынуў невялікую рыбку. На гэтым месцы адразу карміліся чатыры маладыя птушкі, магчыма з аднаго вывадка. На мінулым тыдні ў Беларусі заставаліся яшчэ маладыя чорныя буслы, якіх вы бачыце тут. Замест яркага чырвонага колеру ў іх шэрыя дзюба і ногі. Але праз дзень і яны ўляцелі. Да пабачэння, буслікі, убачымся наступнай вясной!

📷 Відэа і фота Аляксандра Вінчэўскага.
2024/09/21 23:04:23
Back to Top
HTML Embed Code: