Telegram Web Link
💚 Каштоўная прыродная тэрыторыя (#5 з 17), якая мае шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года.

Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Дубовае балота”, плошчай каля 5.000 га. Ён будзе створаны на базе заказніка рэспубліканскага значэння “Дзянісавіцкі” (Мінская вобласць, Крупскі раён) і заказніка мясцовага значэння “Шчыток” (Магілёўская вобласць, Круглянскі раён).

Памятаеш, нашы спецыялісты Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч дасылалі адтуль відэа з вялізным вываратнем яліны?

🌿💧 Гэты лесабалотны масіў у міжрэччы Бярэзіны і Друці мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

🌲 Тут шмат хваёвых і драбналістых забалочаных лясоў, якія мяжуюць з верхавымі і пераходнымі балотамі. Плошча ахоўных біятопаў перавышае 60 % тэрыторыі! А мы з в вамі памятаем, што водна-балотныя ўгоддзі – нашы экалагічныя героі ў барацьбе з кліматычнымі зменамі.

Тут знайшлі мноства "чырванакніжнікаў": рысь, барсук, пугач (филин), чорны бусел, шэры журавель, беласпінны дзяцел, журавіны дробнаплодныя, баранец звычайны і іншыя. 🐾

Колькасць водна-балотных угоддзяў у Беларусі і ў свеце скарачаецца. Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчымым дзякуючы кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Аб іншых тэрыторыях, у якіх з’явіўся добры шанс павысіць свой прыродаахоўны статус, раскажам у наступных допісах.

🤲 Калі ты хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду, далучайся з сябрамі да “Дзікага клуба”. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.

Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

📷 Ілюстрацыйныя фота: рысь еўрапейская, аўтар ambquinn, Pixabay; чорныя буслы, аўтар Алег Аляксевіч.

На фота эксперта Вадзіма Пракапчука: пераходнае і верхавое балоты, нара барсука, вялізны выварацень яліны ў заказніку "Шчыток".

На малюнку: схема будучага заказніка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зараз вельмі цікавы час – сезон  гнездавання птушак. Так хочацца паназіраць за гэтым чароўным працэсам! 🐣

Але лепш рабіць гэта анлайн, каб не турбаваць птушак на гнёздах і не прыцягваць да іх увагу драпежнікаў.

Лаві падборку стрымаў з птушыных гнёздаў, выбірай, якія табе больш цікавыя:

🐦 Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У дзвюх сем’ях пустэльг птушкі ўжо наседжваюць яйкі.

🐦 Гняздо белых буслоў у Брэсце. Птушкі прыляцелі гнездавацца 27 сакавіка, на гэты момант у іх ужо 4 яйкі.

🐦 Сям’я пугачоў (филинов) у Эстоніі ўжо гадуе птушанят.

🐦 Пара чорных буслоў гняздуецца на вялікім дубе у Польшчы.

🐦 У пары арланаў-белахвостаў у Тухольскіх барах (Польшча) птушаняты вылупіліся 2 тыдні таму.

🐦 Вялікія сініцы ў штучным гняздзе ў Венгрыі кормяць сваіх семярых птушанят.

Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі?

🎥 На відэа моманты стрыму з гнязда сокалаў-пустэльг у Брэсце.
Набываючы штучныя кветкі на Радуніцу, мы, па сутнасці, купляем смецце. Яно шкодзіць прыродзе – вылучае таксічныя рэчывы, забруджвае глебу, паветра і грунтавыя воды. 🙁

❗️ Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна леташніх пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання – ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. 😰

Калі кветкавае смецце потым спальваюць, у паветра вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны. Яны псуюць здароўе людзей, асабліва – дзяцей.

✔️ Дапамажы прыродзе – не купляй пластыкавыя кветкі!

🌷 Лепш пасадзі жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, карлікавыя кусты. Выбірай непераборлівыя расліны, якія вытрымаюць засуху: цюльпаны, нарцысы, касачы (ирисы), барбарыс, ядловец, тую, расходнік (седум), барвёнак, ландыш, першацвет (примула), птушкамлечнік, крынічнік (вероника).

Глебы на могілках розныя і якія расліны выбраць – вырашаць табе. Калі могілкі знаходзяцца ў лесе – можна пасадзіць лясныя кветкі, якія растуць у ценю. Паназірай вакол, якія расліны растуць на суседству. Пагавары з іншымі людзьмі, можа хто падзеліцца сваім вопытам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не маеш з кім пагаманіць пра птушак, падзяліцца сваімі назіраннямі і фотачкамі? А можа табе патрэбна дапамога ў вызначэнні птушкі?

Тэлеграм-чат “Ціў-ціў” аб’ядноўвае птушкароў з усёй Беларусі!

Далучайся 👉 @ptushkachat

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Падборка самага цікавага за красавік. Правярай, хто што прапусціў! 🐦

🔹Важныя прыродаахоўныя парады: як зрабіць домік для кажаноў сваімі рукамі; што рабіць, калі бачыш палы травы; куды звяртацца, калі ў тваім горадзе саджаюць чырвоныя дубы; чым замяніць штучныя кветкі на Радуніцу
🔹Гарачыя навіны: дзівосы і страты нашых вялікіх арляцоў
🔹Назірай за птушкамі анлайн: падборка стрымаў з птушыных гнёздаў

🦆 Птушка года:
▪️дапамажы нам падлічыць гнёзды шэрых варон
▪️выбірай сабе цікавыя актыўнасці з птушкай года
▪️дзяліся цікавымі назіраннямі варон ў чаце “Птушка года” @ptushkahoda
▪️цікавыя факты пра варону глядзі па хэштэгу #птушка2024года

👕 Яшчэ мы запусцілі дзікі мерч з птушкай года. Дзякуем усім пакупнікам! Зараз мы апрацоўваем вашы заказы і ўсё адправім да 6-га траўня.

📷🕊 Мы правялі вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу – хутка абвесцім вынікі.

А вас просім зараз прагаласаваць за найлепшае фота чэмпіянату!

🦡 У “Дзікім клубе” акрамя анлайн-лекцый праходзяць яшчэ афлайн-сустрэчы. Зараз мы на гэтых сустрэчах вывучаем галасы птушак.

Далучайся да "Дзікага клуба"! Сваім удзелам у клубе ты падтрымліваеш ахову дзікай прыроды Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты ❤️

А калі табе няма з кім пагаманіць пра птушак ці патрэбна дапамога ў вызначэнні птушак, смела пішы ў @ptushkachat 🐣
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У горадзе дзьмухаўцы не пустазелле!

Гэта прыгожая расліна і вельмі запатрабаваная птушкамі і насякомымі.

🐝 Дзьмухавец – добры меданос для пчол, чмялёў і матылёў.

🐦 Іх насеннем харчуюцца розныя віды ўюрковых птушак – шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, берасцянкі (зяблики) і іншыя.

🌼 А як прыгожа квітнеюць дзьмухаўцы – асалода для вачэй і душы! А пухнатыя шарыкі, якімі з задавальненнем забаўляюцца ўсе дзеці.

Навошта іх выкошваюць і травяць у беларускіх гарадах?

Не знішчай гэтую прыгажосць і на сваім участку. Захавай дзьмухаўцы для птушак і шасціножак.

📷 На фота Паўла Сацуты чорнагаловы шчыгел ласуецца насеннем дзьмухаўца, @ptushkafota
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ты трымаеш свайго коціка дома ці выпускаеш на самавыгул?🐈
Хто тут з Віцебскай вобласці? У вас асаблівая нагода для радасці!

💚 Яшчэ адна каштоўная прыродная тэрыторыя (#6 з 17) атрымала добры шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года.

Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Суражскі” плошчай каля 11.600 га ў Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. Ён будзе створаны на базе двух заказнікаў мясцовага значэння “Суражскага” і “Цёсценскага”.

🐿 Заказнік возьме пад ахову прыкладна палову арэалу ў нашай краіне аднаго рэліктавага грызуна. Гэта адзін з самых таямнічых звяркоў нашай краіны – звычайная палятуха (белка-летяга), від з Чырвонай кнігі.

🌲💧 На гэтай тэрыторыі захаваліся амаль некранутыя лясы, балоты, рэкі і азёры з рознымі рэдкімі відамі.

🌿 З “чырванакніжных” раслін – вадзяны арэх плаваючы, баранец звычайны, касач сібірскі, лінея паўночная, шпажнік чарапіцавы і іншыя.

Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчыма дзякуючы працы экспертаў кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Будучы заказнік ужо ўзгоднены з мясцовымі ўладамі і землекарыстальнікамі.

Аб іншых тэрыторыях, у якіх з’явіўся шанс павысіць свой прыродаахоўны статус, раскажам у наступных допісах.

🤲 Калі хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду, далучайся да “Дзікага клуба”. Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі.

Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

📷 На фота з Wikimedia Commons: звычайная палятуха, аўтар Tokumi; вадзяны арэх плывучы, аўтар Agnieszka Kwiecień, Nova, CC BY-SA 4.0; лінея паўночная, аўтар Alpsdake, CC BY-SA 4.0; шпажнік чарапіцавы, аўтар T. Kebert, CC BY-SA 4.0.

На малюнку – схема будучага заказніка.
2024/09/22 10:33:24
Back to Top
HTML Embed Code: