Telegram Web Link
Падарунак пад ялінку, якому будзе рады КОЖНЫ.🎉

Ведаем гэта, бо атрымліваем дзясяткі захопленых водгукаў на кнігу.🥰 Яе купляюць дзеткам, бацькам, увогуле самым розным сваім родзічам і, канечне, сябрам!

Кнігу прыемна пагартаць усёй сям’ёй, пачытаць перад сном, зручна ўзяць з сабой у вандроўку. 🙌

Якасныя фота на кожнай старонцы і лаканічная інфармацыя з самымі важнымі звесткамі пра птушак ад арнітолагаў, напісаная простай мовай. 👌🐦

Спяшайся, Новы год так блізка! У Акадэмкнізе ў Мінску яшчэ ёсць асобнікі, крама працуе сёння і ў суботу. У нядзелю ўжо выходны.😊
З годам шэрай вароны, сябры!🎊

Птушка 2024 года надзвычай цікаўная і разумная, і таму мы хочам пазычыць вам усяго, што развівае розум і супакойвае думкі. 😇

Усім цікаўным у новым годзе раім далучыцца да “Дзікага клуба” – у ім будзе 8 эксклюзіўных анлайн-лекцый пра дзікую прыроду, а яшчэ шмат бонусаў і прыемнасцяў у дадатак 👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

А для спакойных думак парада простая: часцей гуляйце на прыродзе і назірайце за птушкамі. Павесьце кармушку за акном ці ў двары. Назірайце анлайн
за кармушкай у Белавежскай пушчы
на сайце "Птушкі штодня".

Ёсць цэлыя даследаванні, якія кажуць, што назіранне за птушкамі паляпшае псіхалагічны стан.☺️

А каб лепш пазнаёміцца з аб’ектамі свайго назірання, набывайце ў Акадэмкнізе ў Мінску наш птушыны вызначальнік “Определитель птиц. Знакомство с птицами Беларуси”. 📗

Мы таксама прымаем віншаванні - пішыце ў каментарах, што б вы пазычылі нам у новым годзе. 🥰

📷Фота Марыі Дубавец, знята ў Мінску
🎉 Беларускія навукоўцы адкрылі 33 новыя для сусветнай навукі расліны! Ганарымся!

Пра іх і не толькі ты можаш даведацца ў 4-м томе кнігі “Флора Беларусі”, які выйшаў нядаўна і хутка можа стаць бібліяграфічнай рэдкасцю. 

🌿 Усе гэтыя віды адкрыты беларускімі вучонымі на тэрыторыі Беларусі. Гэта вельмі надзвычайна, улічваючы, што наша краіна адносна невялікая і размешчана на раўніне. 
Расліны назвалі ў гонар беларускіх рэгіёнаў і населеных пунктаў, а таксама ў гонар беларускіх вучоных.

👏 Гэты вельмі круты вынік працы беларускіх батанікаў праслаўляе ў свеце Беларусь і беларускую навуку.

Аркадзь Скуратовіч, адзін з аўтараў новага тома, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі кажа, што і навукоўцы, і тыя, хто цікавіцца флорай, ужо толькі дзеля апісанняў гэтых новых для сусветнай навукі відаў спяшаюцца купіць кнігу.

🌱 Новы том кнігі прысвечаны класу двухдольныя, у ім 743 старонкі, дзе апісаны 454 віды дзікарослых і акультываваных раслін, а таксама 85 гібрыдаў.

Кнігу можна набыць у “Акадэмкнізе” ў Мінску. Пра наяўнасць у іншых кнігарнях пытайся ў прадаўцоў.

📷 Фота Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦡 Дзясяткі аматараў птушак і прыроды ўжо далучыліся да “Дзікага клуба”. Што гэта за клуб і як туды трапіць?

“Дзікі клуб” – гэта гадавы абанемент кампаніі “Дзікая прырода”, у які ўваходзяць закрытыя анлайн-лекцыі, анлайн і афлайн-сустрэчы з арнітолагамі і батанікамі, бясплатны ўдзел у чэмпіянатах па фотабёрдынгу.

🤲 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на захаванне нашай чароўнай прыроды!

У закрытым чаце клубаўцы камунікуюць паміж сабой і абіраюць тэмы лекцый і даты сустрэч, каб усім было максімальна цікава і зручна.

Клубаўцы атрымліваюць вялікую зніжку на нашу прадукцыю – вызначальнік птушак і крутыя навінкі, якія з’явяцца сёлета.

Ёсць і зніжкі ад нашых партнёраў. Колькасць бонус-партнёраў клуба сёлета вырасце!

💌 А яшчэ ўдзельнікі клуба сёлета атрымаюць налепку з птушкай года, паштоўку, птушыны каляндар і значок з нашым сімвалам – барсуком Ясем.

🦡 “Дзікі клуб” – гэта выдатны спосаб падтрымаць захаванне прыроды, даведацца пра яе больш і мець пастаянную сувязь з аднадумцамі і спецыялістамі, якім можна задаць пытанні.

🎁 Абанемент у клуб можна падарыць.

Далучайся да клуба і запрашай сяброў – перашлі ім гэты рылс! 🙌❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Птушка года: факт № 4 з 15.

🦆 Шэрыя вароны ўсяедныя: у асноўным сілкуюцца падаллю ўсіх відаў, але таксама ядуць казурак, дажджавых чарвякоў, збожжа, садавіну, насенне, грызуноў, амфібій, адкіды, а таксама крадуць яйкі.

А табе даводзілася назіраць, як харчуюцца вароны?

🎥 На гэтым відэа ўнікальныя моманты палявання шэрай вароны на вужа, якія ўдалося зняць нашай падпісчыцы Маргарыце Варановіч.

#дзікіфакт #птушка2024года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐗 Гэты звер носіць вялікія іклы і абарончую "броню". А яго парасяці носяць "сонечны камуфляж".

Харчуецца кабан усім – ад жалудоў да дробных звяркоў.

Яго не любяць хлебаробы. А яшчэ ён у стане адолець ваўка.

👉 Пра кабана расказвае Павел Велігураў, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі для нашага са @smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі" https://smartpress.by/idea/zoo/58789

📷 Фота: Сяргей Козак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Амялушка – песню гэтай зімовай госці можна пачуць з кастрычніка па травень.

🎶 Песня вельмі мілагучная, пяшчотная дрыготкая трэль, якая напамінае перазвон маленькіх званочкаў.

У халодны час года гэты характэрны спеў можна пачуць на вялікай адлегласці – значыць, недзе побач ляціць або сядзіць на дрэвах чарада амялушак. 😉

Амялушка ў палёце сілуэтам нагадвае шпака. Птушкі часта перасоўваюцца вялікімі чародамі, па некалькі сотняў асобін.

Гняздуюць амялушкі ў лесатундры.

А ты ўжо чуў_ла або бачыў_ла амялушак гэтай зімой?

📷 Фота: Алёна Белка.

#галасыптушак
⚡️ Увага ўсім, хто браў удзел у фотаконкурсе "Дзікая прырода Беларусі" ад @smartpress! ⚡️

Сёння 12:00 пройдзе фінал фотаконкурсу ў рэдакцыі Smartpress.

У адкрытым галасаванні журы абярэ 4 пераможцаў – па адным у кожнай намінацыі: птушкі, звяры, насякомыя, рознае (рыбы, земнаводныя).

🐇 Пераможца атрымае зайца – бронзавую статуэтку ад вядомага беларускага скульптара Канстанціна Селіханава.

🖼️ Працы, якія абярэ журы, Smartpress пакажа на спецыяльнай выставе. А пра пераможцаў і фіналістаў раскажуць у спецыяльных артыкулах.

👩‍💻 Smartpress плануе весці айнлайн-трансляцыю фіналу ў сваім Інстаграм https://www.instagram.com/smartpress.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самы жывучы міф пра гілёў (снегирей) – што яны прылятаюць да нас толькі ўзімку з нейкіх суровых краёў. 😁

Але насамрэч яны жывуць у Беларусі круглы год. Проста зімой, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, перабіраюцца бліжэй да чалавека, тады мы іх і заўважаем.

🐦 Да кагосьці гілі прылятаюць нават на кармушку на нясмажаныя семкі сланечніка. Важна, каб яна была добра замацаваная і не боўталася.

Звычайна гілі пужлівыя, але ў маразы могуць падпускаць блізка. Каб сагрэцца, гілі натапырваюць пёркі так, што нагадваюць шарыкі.

Гілі стараюцца дарэмна не рухацца, каб не траціць энергію, і кормяцца на адной галінцы, пакуль не аб’ядуць усё насенне на ёй і навокал, куды дацягнуцца.

☝️ Таму, фатаграфуючы птушак, трэба рабіць гэта максімальна асцярожна і хутка: калі залішняя ўвага іх патурбуе і прымусіць зашмат пералятаць, то яны могуць патраціць больш энергіі, чым здабылі з насення за кароткі зімовы дзень. Гэта можа нават прывесці да гібелі птушкі сцюдзёнай ноччу.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама ведалі пра гэта! ❤️

🎥 Відэа: Film Studio Aves.
Птушка года: факт № 5 з 15.

Правярай, ці было табе гэта вядома пра варону. 😉

🦆 Вароны – адны з нямногіх вераб'інападобных птушак, якія выкарыстоўваюць сваё гняздо з года ў год.

Як правіла, у гняздо ў сучаснай вароны заўсёды і матэрыялы ўбудаваны сучасныя – гэта дрот. Часам каркасы гнёзд птушкі робяць выключна з дроту.

🪺 Самка адкладае ад 4 да 6 яек і наседжвае іх 19 дзён. Яе падкормлівае самец.

#дзікіфакт: Птушаняты вылупляюцца сляпымі і бездапаможнымі, але праз месяц ужо пакідаюць гняздо. Яны застаюцца залежнымі ад аднаго з бацькоў яшчэ 2-3 тыдні, але «атэстат сталасці» атрымліваюць толькі ў 2-3 гады.

📷 На фота птушаня шэрай вароны.

#птушкагода #птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4️⃣ кліматычныя рэкорды ў Беларусі за 2023 год.

Кліматычныя ўмовы ў гэтым годзе былі няпростыя. На працягу года тэмпературны фон па ўсёй тэрыторыі Беларусі быў вышэйшы за норму. Сярэднегадавая тэмпература склала +8,7 градусаў.

2023 год стаў адным з самых цёплых (3 месца) і самых вільготных (11 месца), пачынаючы з 1881 года.

💧 Зіма 2022-2023 года стала самай вільготнай, пачынаючы з 1945 года. У сярэднім выпала 152% кліматычнай нормы ападкаў (188 мм).

☀️ Травень 2023 года стаў самым засушлівым з 1945 года. У сярэднім па краіне выпала 11,9 мм ападкаў, гэта 19% ад кліматычнай нормы. Папярэдні рэкорд быў у 1971 годзе (26 мм).

🌡 Верасень 2023 года стаў самым цёплым вераснем з 1945 года. Сярэдняя тэмпература за гэты месяц склала +16,2 градусы, што на 3,5 градусы вышэй за кліматычную норму.

🏜 Рэкорднай у 2023 годзе стала засуха: з канца красавіка па 25 чэрвеня ў большасці раёнаў выпала не болей за 10-30% ападкаў ад кліматычнай нормы. Такі вялікі перыяд без дажджу быў адзначаны ў Беларусі ўпершыню за ўсю гісторыю назіранняў.

Такія экстрэмальныя з’явы надвор’я – вынік зменаў клімату. Чым далей, тым больш анамалій мы будзем назіраць.

Крыніца: Белгідрамет.

#зменыклімату #клімат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1️⃣2️⃣ рэчаў, якія атрымліваюць ўдзельнікі "Дзікага клуба".

Гартай карцінкі, каб пабачыць, што сёлета атрымаюць клубаўцы. 🤗

Хочаш таксама быць з намі? Тады запаўняй форму на сайце!

🎁 Клубны абанемент таксама можна набыць у падарунак блізкаму чалавеку.

🤲 Увесь прыбытак ад "Дзікага клуба" ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/23 12:21:12
Back to Top
HTML Embed Code: