Хочаш дапамагчы дзікай прыродзе і зрабіць прыемнае сабе ці сябру?
Запрашаем у “Дзікі клуб” 2024! 🎉
🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак.
🦡 Прыемная навіна: клубны пакет пашыраны. Барсук Ясь, завадатар у “Дзікім клубе”, улічыў пажаданні клубаўцаў гэтага года. Цябе чакаюць лекцыі, афлайн і анлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі і бонусы, друкаваная прадукцыя. Падрабязнасці глядзі па спасылцы: https://birdingbelarus.by/dikiyklub
🤲 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя мэты. Пра поспехі ў гэтай справе за 2023 год можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.
Да сустрэчы ў клубе! Stay Wild! 🐾
📷 Фота frimufilms, Freepic.

🐦 Птушкі Чукоткі ў аўторак! Хочаш даведацца пра адну з самых рэдкіх птушак планеты – куліка-лапатня? Прыходзь на лекцыю пра Чукотку 26 снежня ў Мінску!
❓ Чаму лапацень?
❓ Ці адрозніваюцца нашы вялікія зуйкі ад чукоцкіх?
❓ Навошта кулікам ляцець праз увесь кантынент, каб мерзнуць у снягах?
❓ Колькі радчэйшых лапатнёў можна ўбачыць за сезон у тундры?
❓ Чаму ў кулікоў Чукоткі пра птушанят у асноўным клапоцяцца таты?
На гэтыя і вашыя пытанні адкажа Наталля Карліонава, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі, якая вывучае кулікоў болей за 22 гады.
А пасля лекцыі пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2023 і Восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу – 2023.
👇 Адрас правядзення лекцыі знойдзеш па спасылцы ніжэй.
✅ Удзел бясплатны, але трэба запісацца: https://goo.su/fjUtgb
📷 Фота з архіву Наталлі Карліонавай.

🎁 Кніга – найлепшы падарунак. А яшчэ лепш, калі гэта наш бестселер – фотавызначальнік птушак!
Ён падорыць чытачу мора ўражанняў і сапраўдных адкрыццяў! Твой блізкі чалавек, сябра ці калега будзе пішчаць ад захаплення, калі з дапамогай кнігі вызначыць незнаёмую раней птушку. ☺️
📗 Гэтую кнігу прыемна будзе разглядаць усёй сям’ёй, утульна седзячы ў цёплай хаце падчас зімніх святаў. А дзякуючы невялікаму фармату зручна ўзяць з сабой на прагулку за птушынымі прыгодамі.
Што ў кнізе:
🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🐦 248 старонак;
🐦 інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.
Кошт – 25 рублёў.
Спяшайся заказаць – наклад разлятаецца вельмі хутка: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide
📷 Фота Ніны Каралевіч.

Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Устрымайцеся ад іх выкарыстання: шкода жывёлам ад іх можа быць значная! 🙅
💥 Выбухі – стрэс для жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць проста разбіцца аб будынкі. Так, на Новы год у Празе падчас запуску феерверкаў на рацэ Влтаве лебедзі-шыпуны ўзляцелі, але ў цемры сутыкнуліся з мостам і будынкамі. 😔
Выбухі палохаюць не толькі дзікіх, але і свойскіх жывёл.☝🏻 Кожны год у час зімовых свят з’яўляецца процьма абвестак гаспадароў сабак, якія шукаюць сваіх гадаванцаў, што спалохаліся гучных выбухаў і збеглі.
Кітайскія ліхтарыкі таксама вельмі небяспечныя, бо лёгка могуць стаць прычынай пажару. У заапарку ў Крэфельдзе (Германія) у навагоднюю ноч праз кітайскі ліхтарык здарыўся пажар, які цалкам спаліў Дом малпаў. Тады згарэла больш за 30 жывёл.
🙏🏻 Калі ласка, не ўзрывай петард і салютаў, не запускай кітайскія ліхтарыкі — дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, што жывуць побач!
Падзяліся гэтым допісам з сябрамі! ❤️
📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

❓ Ці праўда, што рысь жыве на дрэвах? Колькі яна можа прасядзець у засадзе, і чаму мала хто можа сфатаграфаваць гэтага звера?
🐾 Яна нападае з вышыні, носіць кутасікі на вушах, але пакуль незразумела навошта.
😺 Чым яшчэ выдатна самая вялікая кошка Беларусі – у рамках нашага са @smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі" расказвае Ірына Салавей, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук. https://smartpress.by/idea/zoo/58344
📷 Фота Аляксандра Пекача.

🐦 Птушка года: факт № 2.
Шэрая варона мае найбліжэйшага сваяка – чорную варону. Яны адносяцца да аднаго віду. Але шэрая гняздуецца ва Усходняй Еўропе, Скандынавіі, Ірландыі, Італіі і Шатландыі, а чорная – у астатніх краінах Заходняй Еўропы. Шэрая і чорная вароны могуць утвараць пару. Чорныя вароны часам залятаюць у Беларусь. У 21 стагоддзі яе назіралі тут толькі раз, улетку 2023 года. Малады грак вельмі падобны на чорную варону.
👉 Факты пра шэрую варону збіраем па хэштэгу #птушка2024года.
📷 Фота Віталя Некрашэвіча і Іны Субоцінай, @ptushkafota.

🌟 Дарагія сябры! Зычым вам шчаслівых Калядаў!
Дзякуй, што ўвесь гэты год падтрымлівалі нас лайкамі і каментарамі, набывалі наш цудоўны вызначальнік птушак, удзельнічалі ў чэмпіянатах па фотабёрдынгу, клапаціліся пра дзікую прыроду! ❤️
🤲 Увесь наш прыбытак ідзе на яе ахову, і вашая падтрымка вельмі важная.
Няхай вашы біноклі заўсёды адкрываюць перад вамі дзіўныя птушыныя сусветы, а кожны герой вашых назіранняў становіцца яркай зоркай, якая робіць жыццё больш светлым! 💫
Будзем радыя бачыць вас у “Дзікім клубе”, дзе ўтульна, цікава і пазнавальна: https://birdingbelarus.by/dikiyklub
📷 Фота Kathy Büscher.

Як палескае арляня здзівіла навукоўцаў💥
Арнітолаг Валер Дамброўскі расказаў пра прыклад жыццяздольнасці (ці шанцавання?) у самых жорсткіх знешніх абставінах.🙀
Падчас маніторынгу арляцоў на Сярэдняй Прыпяці 21 ліпеня ў адным з гнёздаў нечакана знайшлі зусім маленькае арляня, 2-3 дні ад нараджэння. У такім узросце не тое што кальцаваць, але і падыходзіць да дрэва не варта, але хто ж ведаў. Дзмітрый Шамовіч хутка пакінуў гняздо, зрабіўшы толькі фота птушаняці.
“За ўсю больш чым 20-гадовую практыку вывучэння арляцоў такіх позніх выпадкаў гнездавання яшчэ не было, - кажа Валер Дамброўскі. - Дагэтуль найпазнейшы выпадак размнажэння вялікага арляца адзначаны ў 2008 годзе на Альманскіх балотах. Тады самка пачала наседжваць паўторна адкладзенае яйка 30 траўня”. 🐣
Працяг ніжэй. 👇
Гісторыя рэальна ўражвае - дзяліся ёй з сябрамі!

У пачатку верасня прыйшоў час адведаць птушаня. Станіслаў Верталь паставіў фотапастку і закальцаваў арляня, яно было ў добрым стане.
Але першыя непрыемнасці ў яго ўжо пачаліся – на гняздо ўпала суседняе дрэва. Толькі нейкім цудам птушаня не пацярпела. Далейшыя падзеі вядомы ўжо з фотапасткі.
Птушаня пачало лятаць 22 верасня і часта вярталася на гняздо, куды часам дарослыя прыносілі ежу.
Але роднае гняздо стала і смяротнай небяспекай, калі праз тыдзень на ім замест бацькоў нечакана з’явіўся… дарослы арлан-белахвост.
📷👆🏼Фота Станіслава Верталя.
Працяг... 👇

Бацькі гадавалі малога аж да 9 кастрычніка, а потым усё сямейства разам зляцела. Вельмі паспрыяла незвычайна цёплае восеньскае надвор’е, праз якое значная частка арляцоў сёлета спазнілася з пачаткам міграцыі амаль на 2 тыдні.
Вядома, маладому арляцу прыйдзецца цяжка падчас міграцыі. Малавата часу было, каб навучыцца добра здабываць сабе ежу. Але я амаль упэўнены, што птушка, якой шмат у чым ужо пашанцавала, якая так мужна ды ўдала адбівалася ад арлана, здолее таксама перажыць усе далейшыя нягоды і вернецца наступнай вясной да свайго роднага Палесся.💚
Сачыць за беларускімі вялікімі арляцамі на зімоўцы

Дзікая прырода побач
Вялікі шлях вялікага арляца * Дзікая прырода побач
Куды ляцяць беларускія вялікія арляцы? Даследчыкі ўсталявалі спадарожнікавыя перадатчыкі на птушак гэтага віду, якому пагражае глабальнае знікненне.