⚡ Два віды ў адным гняздзе! У Венгрыі арлы-магільнікі ўсынавілі і выгадавалі птушаня канюха-мышалова.
У траўні 2023 года ў нацпарку Körös-Maros у гняздзе арлоў-магільнікаў арнітолагі заўважылі сярод трох арлянят птушаня канюха-мышалова. У чэрвені яно ўжо лятала вакол гнязда. Подлеткі арла-магільніка пакінулі бацькоўскае гняздо ў ліпені, як ім і належыць.
❓ Як птушаня канюха апынулася ў арліным гняздзе? Бацькі прынеслі яго туды як здабычу. Але малы канюх выжыў і пачаў прасіць есці, а магільнікі заблыталіся і ўзяліся падкормліваць яго разам са сваімі птушанятамі.
Падобныя выпадкі былі і раней, як у гнёздах магільнікаў, так і арланаў-белахвостаў. 🦅
Крыніца: Magyar Madártani Egyesület, Facebook.
📷 На фота 1: выпадак у 2014 годзе, калі ў гняздзе магільніка былі выгадаваны двое птушанят мышалова, аўтар Juhász Tibor.
Фота 2: птушаняты з гнязда арла: канюх у цэнтры, 2020 год, аўтар Horváth Márton.
Фота 3: гняздо магільніка ў гэтым годзе – у цэнтры птушаня канюха, аўтар Horváth Márton.

❓ Даўно назіраеш за птушкамі, добра адрозніваеш іх па выглядзе і па голасе? У нас для цябе выдатная навіна!
🔥 Пачалася рэгістрацыя на чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2023! Ён пройдзе ў суботу 2 верасня.
Збірай каманду і рыхтуйся да дзікіх гонак за птушкамі! Хто адзначыць найбольш відаў за 12 гадзін? 🦆🦉
🏆 Андрэй Барадзін, капітан каманды-пераможцы BirdRace-2022 “Troglodytes”, дзеліцца сваім вопытам:
💬 “Я ўдзельнічаў у BirdRace 8 разоў, упершыню - у 2015 годзе. Я асабіста двойчы займаў трэцяе месца, двойчы - другое і толькі аднойчы перамагаў.
Мы кожны год праходзім практычна адзін і той жа маршрут. Напярэдадні яго не праходзім, бо Мікалай Варабей з нашай каманды жыве ў Любані і добра ведае абстаноўку "на месцы". Толькі рыбгас - гэта заўсёды нечаканасць, ад яго на 90% залежыць наш вынік.
Нейкай асаблівай падрыхтоўкі ў нас няма, проста стараемся цягам усяго года як мага больш назіраць за птушкамі і не губляць кваліфікацыю. Для мяне галоўнае ў BirdRace не паказаць высокі вынік, а добра правесці час з сябрамі, назіраючы за птушкамі”.
Азарт, нечаканасці, адрэналін, асалода ад дзікай прыроды і дзень у выдатнай кампаніі аднадумцаў-птушкароў настрояць цябе на выдатную восень. 🤗
Чэмпіянат праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і кампанія “Дзікая прырода”. Удзел бясплатны!
👉 Правілы чэмпіянату, рэгістрацыя і іншыя падрабязнасці тут: http://birdingbelarus.by/birdrace2023.

❓ А ты ведаеш, што ластаўкі больш адаптыўныя за свіргулёў (стрижей)?
🐦 Яны ловяць толькі тое, што бачаць, а не фільтруюць паветра, як свіргулі. Нават зрок у ластавак збудаваны па-іншаму.
#дзікіфакт: Ластаўкі могуць здзёўбваць насякомых і са сцен будынкаў, і з галін дрэў. А свіргулі так не могуць, нават калі захочуць.
Калі некалькі гадоў таму Усходнюю Еўропу ў красавіку заваліла снегам, то ластаўкі падбіралі са снегу першых насякомых і павучкоў. 🕷️
📷 На фота маладыя вясковыя ластаўкі здзёўбваюць з воданапорнай вежы насякомых, архіў ТАА "Дзікая прырода".

❓ Баішся шэршняў? У нас для цябе нешта цікавае! 🐝
🔸 Шэршні – ці такія яны страшныя, як многія прывыклі думаць?
🔸 Калі шэршань можа стаць небяспечным?
🔸 Ці лёгкае жыццё ў царыцы шэршняў?
🔸 Як шэршні будуюць свае “шматпавярховікі”?
🔸 Як яны варагуюць з пчоламі – і як дапамагаюць ім?
Пра ўсё гэта расказаў заолаг Аляксандр Вінчэўскі ў інтэрв’ю “Смартпрэсу” @smartpress – чытай тут 👇
https://smartpress.by/idea/zoo/49621/
📷 Фота: Мікалай Гуркоў.

🐢 Нядаўна ў Мінску на раце Свіслач знайшлі незвычайную чарапаху.
Аказалася, што гэта чырванавухая чарапаха – інвазіўны для нашай фаўны від.
💧🌱 У дзікай прыродзе Беларусі, у асноўным на Палессі, жыве толькі адзіны абарыгенны від чарапах – балотная чарапаха. Яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Чырванавухія чарапахі – амерыканскі від, раней іх прадавалі ў крамах і з рук. Людзі куплялі мілых маленькіх чарапашанят, бавіліся некаторы час, а потым, калі тыя вырасталі да памераў з талерку (да 20 см), пазбаўляліся ад іх, выпускаючы ў вадаёмы. Але так рабіць нельга! 🙅♀️
Чырванавухая чарапаха – агрэсіўны канкурэнт нашай балотнай чарапахі. Пакуль невядома, як яна адаптуецца, але рызыкаваць нельга. На поўдні Еўропы праблема ўжо ёсць. З пацяпленнем клімату ёй могуць спадабацца і беларускія вадаёмы.
☝️ Краіны ЕС яшчэ ў 1997 годзе забаранілі ўвоз гэтага інвазіўнага віду на сваю тэрыторыю. У Беларусі забарона завозу і продажу гэтага віду пачала дзейнічаць з 1 жніўня 2022 года.
❗ Помніце, што экзатычных жывёл выпускаць на волю ў Беларусі нельга. Гэта таксама незаконна.
📷 Фота: Diego Delso, Wikimedia Commons.

Помніш птушак з дзюбамі, як шчыпцы для цукру? Гэта колпіцы.
🎉 Дзякуючы брытанскім прыродаахоўнікам яны зноў гняздуюцца на азёрах Норфалка пасля 400 гадоў перапынку!
🐦 Пара колпіц паспяхова вырасціла трох птушанят у нацыянальным рэзерваце Хіклінг-Брод – упершыню з першай паловы 17 стагоддзя.
Прыродаахоўнікі змаглі палепшыць там умовы для гэтага віду – і вось вынік!
#дзікіфакт: На англійскай мове колпіца завецца spoonbill (ад spoon – лыжка і bill – дзюба), таму што яе дзюба вельмі падобная па форме да лыжкі.
Сёлета ў траўні колпіца была адзначана і ў Беларусі. У нашай краіне яна – рэдкая госця. Апошнія рэгістрацыі былі ў 2010 і 2017 гг., а дагэтуль колпіца не адзначалася ў нас больш за 90 гадоў.
☝️ Хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
📷 Фота: Іна Субоціна.

❓ Любіш назіраць за птушкамі?
🍂 30 верасня ў цябе будзе нагода не толькі паназіраць за імі ўволю, але і атрымаць незабыўныя ўражанні, прыгоды і неспадзяванкі.
У гэты дзень пройдзе Восеньскі нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 🤗
Для ўдзелу не трэба быць вельмі вопытным птушкаром. І прафесійным фатографам быць не трэба, бо сэнс чэмпіянату не ў якасці фота. 😉
⏳ За 6 гадзін табе трэба будзе злавіць у кадр як мага больш відаў птушак. Як думаеш, колькі ў цябе атрымаецца? Загадвай – потым праверыш!
Падпісвайся, каб не прапусціць пачатак рэгістрацыі на чэмпіянат!
📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзі, як спрытна барсучок цягне ў сваю нару новую падсцілку! ☺️
🦡 А ты ведаў_ла дагэтуль, што барсукі вельмі добра ходзяць задам наперад? Гэтаму іх навучыла жыццё ў нары: у вузкіх лазах няма месцу для развароту.
У канцы лета барсукі паднаўляюць падсцілку. Як ты ўжо ведаеш, яны вельмі ахайныя, любяць чысціню. Звычайна барсукі робяць падсцілку з лісця і сена.
🦡 Хутка ўжо і наш барсучок Ясь, завадатар у "Дзікім клубе", будзе паднаўляць сабе падсцілку перад халодным сезонам.
❓ Ты яшчэ не ў клубе? Далучайся, там цікава! А ўвесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚
https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
🎥 Відэа: Адам Збырыт, Белавежскі нацыянальны парк, Польшча.

❓ Як звязаны бабры і птушкі?
🦫 Бабры сваімі плацінамі ствараюць спрыяльныя ўмовы для многіх відаў птушак.
💧 Сажалкі, створаныя бабрамі прывабліваюць вадаплаўных птушак, якім патрэбна глыбіня і рэчка не зусім адпавядае іх патрабаванням.
🌱 У бабровых сажалках растуць адмысловыя расліны, якія не любяць цячэння. Тут добра пачуваюць сябе асобныя віды рыб і бесхрыбетныя – пажытак для вадаплаўных птушак. 🦆
🦢 Лебедзі, гусі, качкі і чаплі будуюць свае гнёзды на бабровых сажалках.
🐦 Загінуўшыя дрэвы на затопленых бабрамі тэрыторыях прывабліваюць насякомых, а тыя – дзятлаў.
Там, дзе бабры – заўсёды вада, а там, дзе вада – і жыццё заўсёды бурліць.
🎥 Відэа Уладзіміра Бондара і з архіву ТАА "Дзікая прырода" (плаціна баброў ніжэй Пятровіцкага вадасховішча, Мінская вобласць).

🐣 Птушаняты пакінулі гнездавыя скрыні – самы час падрыхтаваць птушыныя дамкі да новага сезона. Кыш, паразіты! 😁
Паспей пачысціць свой птушыны дамок у жніўні-верасні, бо потым там могуць пасяліцца на зіму соні і іншыя дробныя звяркі.
🐦 Ну што, за генеральную прыборку?
1️⃣ Здымі дах дамка.
2️⃣ Выкінь падсцілку.
3️⃣ Прамый дамок кіпнем 💦 і дай яму цалкам высахнуць.
4️⃣ Прымацуй дах.
❗️Не выкарыстоўвай ніякіх хімікатаў-інсектыцыдаў!
✅ Калі пакласці ў сухі чысты дамок крыху сена (не саломы!) ці драўнянай стружкі, дамок могуць выбраць звяркі для спячкі або птушкі для начлегу.
🤗 Падзяліся гэтай карыснай інфармацыяй з іншымі!
📷 На фота Вольгі Шугалеўскай пярэстая валасяніца (мухоловка-пеструшка), @ptushkafota.

Любіш птушак? Рыхтуйся да чэмпіянату па фотабёрдынгу! Нават калі гэта твой першы досвед – абяцаем, ён будзе варты ўдзелу! 🤩
❓ Што трэба будзе рабіць?
За 6 гадзін суботы 30 верасня трэба сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак. 🕊️🦆🦅
Фота не павінны быць мастацкімі. Галоўнае, каб па фота можна было вызначыць від.
Калі ў цябе пакуль не вельмі атрымліваецца вызначаць птушак, то чэмпіянат – самае тое, каб патрэніравацца.
🪶 Па-першае, за кожны правільна вызначаны від ты атрымаеш больш балаў. Карыстацца вызначальнікам птушак можна і нават трэба! Такое самастойнае вызначэнне сфотканых табой жа птушак вельмі дапамагае запомніць прыкметы відаў.
🪶 Па-другое, ты атрымаеш зваротную сувязь ад аргкамітэта і даведаешся, якія віды вызначаны правільна, а якія няправільна ці нявызначаны ўвогуле – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.
❓ Як рыхтавацца да чэмпіянату?
1️⃣ Вырашы, хочаш удзельнічаць самастойна ці ў пары з кімсьці. Другі чалавек у камандзе можа быць і дзіцём.
2️⃣ Паклапаціся пра тое, каб у цябе быў бінокль і фоцік з добрым зумам. Гэта дапаможа табе заўважыць і сфатаграфаваць больш птушак.
3️⃣ Пагартай вызначальнік птушак, падумай, каго і дзе ты можаш сустрэць. Калі не маеш вызначальніка, набудзь яго загадзя: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide
4️⃣ Далучайся да “Дзікага клуба”, каб удзельнічаць у чэмпіянаце бясплатна. Для астатніх удзельнікаў будзе арганізацыйны ўнёсак https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
Падпісвайся на нас, каб не прапусціць пачатак рэгістрацыі на чэмпіянат. 😉
📷 На фота Іны Шкурко вялікая сініца.

🐻🐿️ Глыбока ў пушчы сярод мядзведзяў і сонь… Толькі паслухай, у такіх экстрэмальных умовах працуюць нашы брэсцкія спецыялісты. #ДзікіяЭкспедыцыі
У ліпені Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч на тыдзень выправіліся на Віцебшчыну, у Галубіцкую пушчу шукаць новыя месцы з рэдкімі відамі.
Ім спатрэбілася пераначаваць у лесе. 🦉
💬 "У пушчы няшмат дарог і цывілізацыі, – кажа Вадзім. – Але нам падказалі, што прама ў лесе, дзе ходзяць мядзведзі, стаіць домік. Замест вокнаў – забітыя плёнкай праёмы. Дзверы на іржавым цвічку. Ад мядзведзя не ўратуе, але трэба недзе пераначаваць. Толькі селі вячэраць – пачалі бегаць лясныя соні.
І я Юру расказаў, як у дзяцінстве начаваў у лесе з дзедам-вартаўніком. У тым дамку таксама жылі соні. Я кажу – не будзем класціся на падлогу, бо пачнуць дыскатэку і нас затопчуць. Леглі на нары. Усё было, як я казаў: яны грукаталі, бегалі… Адна падбегла да майго твару, выпучыла вочкі. Я на яе дзьмухнуў – ідзі адсюль. Паўсюль соні бегалі, пакуль сонца высока не ўзнялося".
Вясёлая ночка! А якія цікавыя рэдкасці Вадзім і Юрый знайшлі ў Галубіцкай пушчы?
Усяго яны знайшлі тут 136 тыповых біятопаў і месцаў з рэдкімі відамі, якія будуць перадавацца пад ахову.
🌿 Юрый адшукаў рэдкую архідэю – пальчатакарэннік жаўтавата-белы, а яшчэ бярозу нізкую. Вадзім у месцы, дзе было шмат ветравалу, сустрэў жука рагачыка сціплага. 🪲 Таксама знайшоў гняздо скапы з 2 птушанятамі. 🦅
💬 "Я прыйшоў, калі яны наважваліся, ляцець ці не, - кажа Вадзім. - Пабачыўшы мяне, зрабілі першы няўклюдны ўздым, паляцелі".
Працяг 👇