Telegram Web Link
🤲🐦 Мільён выратаваных птушак штогод!

У ЕС паляўнічым забаранілі выкарыстоўваць свінцовы шрот (дробь) на водна-балотных угоддзях. Праблема са свінцом актуальная і для Беларусі.

☣️ Рэч у тым, што свінец – таксічнае рэчыва. Яго ўздзеянне можа мець сур'ёзныя наступствы і для людзей, асабліва дзяцей.

Падчас стрэлаў мноства свінцовых кавалачкаў разлятаюцца на вялікай хуткасці, што павялічвае шанец патрапіць у здабычу. У выніку паляўнічыя пасыпаюць шротам усё наваколле, забруджваючы цэлыя экасістэмы.

Шрот, які трапіў у азёры і балоты, птушкі глытаюць, прымаючы за дробныя каменьчыкі або пясок, каб у страўніку пераціралася ежа. Солі свінцу ў крыватоку парушаюць працу імуннай і нервовай сістэм.

Нярэдкія выпадкі, калі драпежныя птушкі, якія ядуць аслабленых свінцовай інтаксікацыяй вадаплаўных птушак, таксама атручваюцца і гінуць. 🦆🦅

Зараз у ЕС працуюць над папраўкай да закона, якая прапануе поўную забарону на выкарыстанне свінцу ў дзікай прыродзе. 🌿

📷 Фота: бакас, аўтар –JJ Harrison, Wikimedia Commons.
30% Сусветнага акіяну апынецца пад аховай да 2030 года дзякуючы новаму глабальнаму Дагавору. 🙌

4 сакавіка 2023 года амаль 200 краін падпісалі дагавор аб адкрытым моры.

Зараз пад аховай знаходзіцца толькі 1,2% міжнародных водаў. Марскія жывёлы за межамі ахоўнай тэрыторыі становяцца ахвярамі рыбалоўства і суднаходства. Каля 10% марскіх жывёл і раслін знаходзяцца пад пагрозай знікнення. 🐚🐬

На новых ахоўных тэрыторыях будуць уведзены абмежаванні на рыбалоўны промысел, суднаходства і здабычу карысных выкапняў.

Краіны-сябры ААН пачалі абмяркоўваць абарону Сусветнага акіяну яшчэ ў 2004 годзе. Перамовы зацягнуліся на дзесяцігоддзе праз рознагалоссі наконт фінансавання пагаднення і правоў на рыбалоўства.

📷 На фота - альбатрос, аўтар - JJ Harrison.
У якіх беларускіх птушыных парах самец і самка “на роўных”? 🤝

🐦 Жураўліныя пары будуюць гняздо разам. Наседжвае ў асноўным самка, але самец падмяняе яе ў час кармлення раніцай і вечарам. Калі адна з птушак сядзіць на гняздзе, другая ў гэты час ахоўвае партнёра.

🐦 У чорнай жаўны яйкі наседжваюць звычайна абодва партнёры, і выкормліваюць птушанят бацькі таксама разам.
Яйкі пардвы (белой куропатки) наседжвае толькі самка, але з вывадкам ходзяць і “адводзяць” ад яго драпежнікаў абодва бацькі.

🐦 Самкі чаротніц (камышниц) у шлюбны перыяд спаборнічаюць паміж сабой за самцоў. Наседжваюць і выкормліваюць патомства і самец, і самка. Але калі ў сям’і ўжо ёсць птушаняты першага вывадку, тыя дапамагаюць выкормліваць малодшых братоў і сястрычак.

📷 Фота: шэры журавель – Олексій Карпенко, чорная жаўна – Clément Bardot, пардва – Bering Land Bridge National Preserve,  чаротніца – Alexis Lours, Wikimedia Commons.
Гледзячы на гэтую мілую мордачку, не думаеш аб тым, што гэты звярок недзе сапраўдная пагроза прыроднай біяразнастайнасці. 😳

Амерыканская норка – шкоданосны чужародны для нашай краіны від. Яе прыродны арэал – Паўночная Амерыка. У Беларусь норку завезлі для развядзення яшчэ ў 1950-я гады. Мех звярка гусцейшы і мякчэйшы, чым у нашай еўрапейскай норкі, і ацэньвалі яго даражэй.

Паляўнічыя выпусцілі ў дзікую прыроду толькi ў Беларусі coтнi норак. Збягалі норкі i ca звераферм. 🦦

Прыродныя ўмовы Беларусі аказаліся спрыяльнымі для амерыканскай норкі. Цяпер у краіне болей 25 тысяч асобін гэтага віду.

Інвазіўная “амерыканка” цалкам выціснула еўрапейскую норку. Пад яе прэсінгам таксама знаходзяцца лясны тхор, гарнастай, вадзяная палёўка. Ад вадзяной палёўкі моцна залежаць вялікія арляцы. 🐭🦅

Інвазіўныя віды пагражаюць мясцовай біяразнастайнасці. Асабліва небяспечна інтрадукцыя драпежнікаў такіх як норка ці янот-паласкун. 🦝 Нават завоз такіх відаў для заапаркаў небяспечны для дзікай прыроды.

📷 Фота: Аляксандр Добуш.
У гэтую суботу 11 сакавіка пачынаецца сезон вясновага палявання на вадаплаўных птушак. Ён працягнецца да 14 траўня. 🦆

Ёсць віды, паляванне на якія дазволена, але страляць іх не варта.

🐦 Качка-чырка (чирок-трескунок) – колькасць гэтага віду ў свеце імкліва скарачаецца. Адстрэл самцоў вясной толькі паскарае гэты працэс.

🐦 Шэрая гусь – была ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 2004-2005 гадах. Яе колькасць у краіне была ўсяго 250 пар. Папуляцыі трэба даць час для аднаўлення.

🐦 Белалобая гусь – колькасць гэтага віду расце, але ёсць вялікая рызыка пераблытаць яго з глабальна ўразлівай гуссю-піскулькай, паляванне на якую ў нас забаронена. На жаль, кожны год вясной гэты “чырванакніжны” від трапляе тут пад стрэлы.

Працяг 👇
🐦 Гусь-гуменніца – колькасць таежнага падвіду гэтай гусі Anser fabalis fabalis (які некаторыя арнітолагі выдзяляюць нават у асобны від) у свеце скарачаецца.

🐦 Вясновае паляванне дазволена і на шызых галубоў. Аднак лепш не страляць увесну па іх, бо шызага голуба лёгка пераблытаць з голубам-клінтухам, які знаходзіцца ў Беларусі пад аховай.

📷 Фота: шэрая гусь; качка-чырка – Luciano 95; белалобая гусь – Аксана Суботка; гусь-гуменніца – Makoto Miharu; голуб-клінтух – Frank Vassen, Wikimedia.Commons, www.tg-me.com/ptushkafota.
Як выглядалі беларускія краявіды раней?

Гэта можна ўбачыць на старых паштоўках і здымках Беларусі.

Палявая пошта @poshtabel – цікавы праект, дзякуючы якому можна пабачыць, як змянілася наша краіна за стагоддзе.

Палявая пошта публікуе відарысы дзікай прыроды і жывёльнага свету, а таксама архітэктурнай спадчыны Беларусі. 🌿⛪️🐦

На канале ёсць зручная навігацыя па кантэнце. Націснуўшы на адпаведны хэштэг, можна ўбачыць выявы канкрэтнай мясціны.

Спадзяёмся, табе будзе цікава, далучайся! 🤗

https://www.tg-me.com/poshtabel
🦉 Совы пачынаюць свае заляцанні яшчэ вельмі рана: пугачы крычаць ужо ў студзені, а ў сакавіку прыступаюць да гнездавання. Ужо хутка будуць сядзець на яйках!

Калі табе пашчасціць знайсці саву, не турбуй яе! Не падыходзь блізка, нават дзеля прыгожых кадраў, і не шумі.

☝️ Таксама неэтычна вабіць птушак на голас у гнездавы сезон:

🪶 птушка можа застацца галоднай, таму што замест палявання прыслухоўваецца да голасу суперніка;

🪶 сава адчувае стрэс ад гучнага голасу, які прымае за голас больш моцнага суперніка;

🪶  голас савы з дынаміка ўдзень прыцягвае ўвагу да савы іншых птушак, якія могуць яе праследаваць (напрыклад, соек, шэрых варон) і нават забіць;

🪶 у гнездавы сезон сава можа перастаць карміць малых птушанят;

🪶 дробныя віды соў могуць быць заатакаваны больш буйнымі, якія прыляцелі на твой дынамік (выпадак з беларускімі арнітолагамі).

Працяг 👇
2024/09/25 12:22:20
Back to Top
HTML Embed Code: