📆 Запісвай дату ў свой каляндар:
4 сакавіка (субота) у 10:00 – лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.
Гэта трэцяя лекцыя з цыклу “ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ.
❓ Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур'ёз і надоўга?
❓ Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?
❓ Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?
❓ Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.
✅ Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
✅ Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
✅ Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/8TF2Y29PjgM3b5sj7.
📷 На фота вусатая сініца, аўтар – Лілія Кахновіч.

Ці здаралася табе знаходзіць непрытомную птушку побач з будынкам? 🏢🐦
Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі і іншымі шклянымі паверхнямі, асабліва падчас вясновай міграцыі. 😔
❓ Як зрабіць сваё акно заўважным і бяспечным для птушак?
Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":
⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.
Шкло, якое ўпрыгожана налепкамі па “правіле далоні”, робіцца добра заўважным для птушак.
❤️ Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад траўм і гібелі!
📷 Ілюстрацыя: Fundacja Szklane Pułapki.

❓ Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?
🐦🌿 На гэтым тыдні ў Брэсцкім раёне на палях адзначаны вялікія чароды кнігавак (чибисов), палявых жаўрукоў, а ў Тураве - чароды шэрых гусей.
На поўдні краіны міграцыя сёлета пачалася зусім рана - яшчэ з першай паловы студзеня каля Белавежскай пушчы былі адзначаны чароды шэрых журавоў і розных відаў гусей.
Ужо хутка і іншыя птушкі падцягнуцца! Каго больш за ўсё чакаеш з выраю? ❤️☺️
📷 На фота – палявы жаўрук, аўтар: Neil Smith, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons.

❓ Якімі былі б нашыя лясы без ваўкоў, рысяў і мядзведзяў?
Буйныя драпежнікі - сапраўдныя захавальнікі цэлых экасістэм. Ім патрэбныя вялізныя некранутыя тэрыторыі. А гэта - дом і для многіх іншых відаў. 🦡🦇🦊🕊️
Толькі ўяві, колькі ўсяго робяць буйныя драпежнікі для захавання дзікай прыроды:
🌿 як “санітары лесу” яны адбракоўваць хворых асобін і стрымліваюць распаўсюджванне інфекцый;
🌿 не даюць папуляцыям капытных размножыцца празмерна, і гэтым дазваляюць захаваць малады падрост, каб лес працягваў аднаўляцца;
🌿 прымушаюць свае ахвяры рухацца і не даюць ім гуртавацца ў адным месцы, выядаючы там усю расліннасць;
🌿 распаўсюджваюць насенне раслін і ўплываюць на ўрадлівасць глебы.
Маштаб працы ўражвае, праўда?
📷 Фота: Elchhaus, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.

Беларускія вялікія арляцы пакрысе выпраўляюцца ў дарогу дадому. Чым яны займаліся на зімоўцы?
☺️ Даведаліся цікавую гісторыю пра Ляду – самку-гібрыд вялікага і малога арляцоў (малого и большого подорликов). Мы нядаўна пісалі, што яна адной з першых пачала вясновую міграцыю. Зараз набліжаецца да Уганды.
🌍 А зімуе Ляда кожны год у Замбіі, больш чым за 8500 км ад Сярэдняй Прыпяці, дзе яна гняздуе. Месца яе зімоўкі – кавалачак зямлі плошчай усяго каля трох квадратных кіламетраў.
❓ Чаму Ляда штогод выбірае для зімоўкі менавіта гэтае месца?
Працяг 👇

На гэтым кавалачку Замбіі для аховы дзікай прыроды створаны нацыянальны парк “Касанка”. Сюды на зімоўку прылятаюць больш за 10 мільёнаў (!) пальмавых крыланаў, буйных родзічаў нашых кажаноў. 🦇
Такая велізарная шчыльнасць крыланаў – сапраўдны рэстаран для мноства драпежнікаў. Магчыма, і для нашай Ляды. 😋
Яна прылятае ў Замбію якраз у канцы кастрычніка – у той час, калі пальмавыя крыланы ўжо на месцы. І менавіта ў крыланавы лес яна і лётала кожны дзень на працягу амаль усёй зімоўкі.
У другой палове лютага Ляда рушыла ў зваротны шлях на поўнач. Чакаем дома! ❤️
👀 Сачы за міграцыяй Ляды на анлайн-карце: https://wildlifebelarus.org/eagle.
📷 Фота 1: арлец Ляда, аўтар - Jose Manuel Mendez Garcia; фота 2: пальмавыя крыланы, аўтар - Konrad Bidziński, Wikimedia Commons; 3,4 - фота нацпарку “Касанка”.

Дзікая прырода побач
Вялікі шлях вялікага арляца * Дзікая прырода побач
Куды ляцяць беларускія вялікія арляцы? Даследчыкі ўсталявалі спадарожнікавыя перадатчыкі на птушак гэтага віду, якому пагражае глабальнае знікненне.
😋 Смачна есці, рыжая прыгажуня!
Рацыён вавёркі вельмі разнастайны: насенне хваёвых дрэў, жалуды, арэхі, грыбы. 🌰🐿 Летам вавёрка ласуецца зялёнымі парасткамі дрэў і ляснымі ягадамі. А таксама паядае лічынкі і яйкі мурашоў і іншых казурак. Часам есць нават птушыныя яйкі, птушанят і дробных сысуноў.
🤗 Цікавы факт: шышкі, пагрызеныя вавёркай, лёгка адрозніваюцца ад тых, якія палушчылі крыжадзюбы (клесты) ці дзятлы. Вавёрка абкусвае лускавінкі каля асяродка, і ад шышак застаюцца толькі голыя стрыжні з некалькімі лускавінкамі на канцы (як на трэцім фота).
📷 Фота: Юры Паўлоўскі.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

📆 Ужо ў гэтую суботу, 4 сакавіка, - афлайн-лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.
❓ Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур'ёз і надоўга?
❓ Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?
❓ Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?
❓ Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.
✅ Пачатак лекцыі ў 10:00.
✅ Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
✅ Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
✅ Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/8TF2Y29PjgM3b5sj7.
🤩 Толькі для слухачоў лекцыі – уваход у заалагічны музей БДУ бясплатны!
📷 На фота – пастушок, аўтар Віталь Некрашэвіч.

Сёння – Сусветы дзень дзікай прыроды.💚
Падрыхтавалі 7 дзікіх фактаў пра Беларусь, якія будзем публікаваць цягам дня. Каб не прапусціць, сачы за пастамі па хэштэгу #WorldWildlifeDay.
1️⃣ Палессе – самы вялікі рэгіён Еўропы з амаль некранутымі водна-балотнымі ўгоддзямі. Яго называюць еўрапейскай Амазоніяй. Беларускае Палессе займае амаль траціну плошчы краіны.
2️⃣ У Беларусі былі адкрыты новыя для навукі расліны: казлабарод беларускі і шальнік ранні. Яны сфарміраваліся ва ўнікальных прыродных умовах Палесся, якія мала змяніліся за апошнія тысячагоддзі.
Даведацца больш пра гэтыя і многія іншыя расліны можна на экспазіцыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча, прысвечанай 100-годдзю беларускага гербарыю.
🤗 Навукоўцы нават гатовыя правесці па ёй экскурсію! Запісвайся ў сакавіку, пакуль у іх не пачаўся палявы сезон: +375296164347.
Адрас: Мінск, вул. Акадэмічная, 27. Час працы 9.00-17.00.
📷 Фота: р. Прыпяць, аўтар І. Мураўёў; казлабарод беларускі, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча.

Працягваем расказваць цікавыя дзікія факты пра Беларусь. 💚 #WorldWildlifeDay 👇
3️⃣ Прыпяцкія дубровы – найбольш захаваныя ў натуральным стане поймавыя лясы ва ўсёй Еўропе. Вясной, калі паводкі, можна літаральна плаваць на лодцы паміж дрэвамі. 💧🛶🌳
Дзякуючы прасторы поймавыя дубы шырокія і разгалістыя, некаторыя – больш за метр у дыяметры ствала. На гэтых дубах шмат ран і дуплаў, у якіх селяцца жывёлы, у тым ліку рэдкія пугач, сіваграк, белая сініца, соня-палчок і розныя віды кажаноў. 🦉🦇
4️⃣ Пад Нясвіжам знаходзіцца самая вялікая калонія рабых суслікаў у Еўропе – і адна з апошніх у Беларусі. Яна ахоўваецца дзяржавай. Яе плошча складае больш за 90 га, тут пражывае больш за 5000 суслікаў! 🐿
5️⃣ У Беларусі гняздуецца другая ў свеце па памерах папуляцыя вялікіх арляцоў (больших подорликов), якім пагражае глабальнае знікненне. Большасць іх родам з Палесся. Зараз пачынаецца іх міграцыя з месцаў зімоўкі. 🦅
👀 Сачыць за іх вяртаннем можна тут: https://wildlifebelarus.org/eagle.
📷 Фота і відэа: рабы суслік, вялікі арлец - архіў ТАА "Дзікая прырода"; Хвоенская дуброва, аўтар – Сяргей зуёнак.

Дзікія факты пра Беларусь у #WorldWildlifeDay (працяг). 💚
6️⃣ У нашай краіне гняздуецца самая вялікая ў свеце папуляцыя вяртлявай чаротаўкі (вертлявой камышовки). Гэта самая рэдкая пеўчая птушка кантынентальнай Еўропы.
Частку птушак перасялілі з рэспубліканскага заказніка “Званец” у літоўскі рэзерват “Жувінтас”, дзе яны амаль зніклі. Гэта быў першы ў свеце паспяховы эксперымент з транслакацыяй вераб’іных птушак – дальніх мігрантаў. 🐦
Палескі заказнік “Званец” - гэта найвялікшае ў Еўропе асаковае балота і найбуйнейшае ў свеце месца гнездаванне вяртлявай чаротаўкі: тут гняздуе 27% глабальнай колькасці віду.
👇👇👇