🌡️ Здаровыя экасістэмы могуць спрыяць змякчэнню наступстваў кліматычных змен і адаптацыі да іх. Дэградаваныя экасістэмы часта з'яўляюцца дадатковай крыніцай выкідаў парніковых газаў.
🌲🙅♀ Чым больш будуць дэградаваць экасістэмы, тым больш будзе губляцца сувязь у людзей з прыродай, а значыць, у іх будзе ўсё менш матывацыі для яе аднаўлення.
Мэта па аднаўленні экасістэм прынята 196 краінамі, уключаючы Беларусь, у снежні 2022 года ў Манрэалі на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці.
📷 На фота рэспубліканскі заказнік Ельня, аўтар @alv1k.
#cop15 #зменыклімату

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бабры – сапраўдныя інжынеры-будаўнікі! 🌳🦫
Звычайна бабры жывуць у норах, якія пракопваюць у высокіх берагах. А калі такіх берагоў няма, будуюць хаткі - вялізныя кучы з вецця і ствалоў. Уваход у жыллё бабры заўсёды робяць пад вадой.
Калі ўзровень вады павышаецца, бабры абдзіраюць зямлю са столі, тым самым падымаючы дно нары. А калі столь у выніку зусім танчэе, яны навальваюць зверху вецце.
💧🌿 Бабры вельмі эфектыўна дапамагаюць вярнуць да жыцця асушаныя чалавекам тэрыторыі, прычым бясплатна. Дзякуючы плацінам яны павышаюць ўзровень грунтавых вод, забалочваючы вялікія ўчасткі сушы. Такім чынам яны даюць прытулак мноству відаў жывёл і раслін, у тым ліку рэдкіх.
А яшчэ вада з бабровых водна-балотных угоддзяў дапамагае стрымліваць агонь падчас лясных пажараў.
🎥 Відэа: бабёр на раце Свіслач, аўтар - Анастасія Скачэк.

Любоў да дзікай прыроды пачынаецца з дзяцінства. 🧒💚
Ірына Веніямінаўна Бірына-Паўлава – карэнная мінчанка, але з дзяцінства шмат часу праводзіла ў падарожжах на прыроду і нават аднойчы лоб у лоб сутыкнулася з глушцамі!
Яна перадала сваё стаўленне да прыроднага наваколля сыну і як выдатны педагог – многім школьнікам.
❓ Як разагрэць цікаўнасць і дапытлівасць школьнікаў і заахвоціць іх назіраць за дзікай прыродай?
❓ Ці лёгка знаходзіць агульную мову з сённяшнімі дзецьмі?
❓ Пра што яны мараць?
Чытай у вялікім інтэрв’ю з Ірынай Веніямінаўнай:
https://wildlifebelarus.org/news/720474.html

З сённяшняга дня забаронена разбураць птушыныя гнёзды! 🐦
У птушак пачынаецца гнездавы сезон. Забарона дзейнічае па 14 жніўня.
☝️ Абразанне галін з гнёздамі пагражае штрафамі.
❓ Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта скідае і разбурае гнёзды?
Пра гэта трэба адразу ж паведамляць! Можна пазваніць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Каго з птушак чакаеш убачыць на гняздзечку? 🕊️
📷 Фота: hedera.baltica, Wikimedia Commons.

❓ Чаму знікае птушка года?
Колькасць звычайнай туркаўкі ў Еўропе за апошнія 20 гадоў скарацілася на 30%, а ў некаторых краінах – аж на 90%! 😲😕
Адна з галоўных прычын – паляванне, законнае і незаконнае. Штогод толькі ў Міжземнамор’і браканьеры забіваюць каля 600,000 туркавак, галоўным чынам у Лівіі, Сірыі і Грэцыі. Акрамя гэтага легальна паляўнічыя забіваюць каля 2 млн туркавак, галоўным чынам у Гішпаніі, Грэцыі і Італіі.
Легальна палююць на туркавак звычайна ўвосень, калі птушкі ляцяць у Афрыку з маладымі, а вось нелегальнае паляванне магчыма таксама і ўвесну, калі гіне ядро папуляцыі, якое перажыло зіму і гатова размнажацца.
🙅 Некаторыя краіны ўвялі мараторый на паляванне на туркавак або ўдвая скарацілі ліміты на яе адстрэл.
У Беларусі звычайная туркаўка была паляўнічым відам да 1999 года.
Птушка года вернецца для гнездавання ў нашу краіну ў канцы красавіка. Пазычым туркаўкам бяспечнага падарожжа! 🙏🕊️
📷 Фота: Edwyn Anderton, CC BY-NC-SA 2.0.

Калі хочаш пасяліць каля сябе птушак – зрабі ім “кватэры”. 🐦
Зрабіць птушыны дамок сваімі рукамі не складана, але трэба мець на ўвазе важныя моманты:
🔨 Пярэдняя сценка дамка знутры павінна быць шурпатая, каб птушанятам было лягчэй узбірацца да адтуліны-лятка. Іначай яны могуць апынуцца ў пастцы і загінуць. З гэтай жа прычыны вешай дамок не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва.
☝️ Не рабі жэрдачку каля лятка. Самім птушкам яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх з дамка.
🏡 Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Лепш абраць месца ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.
#птушыныядомікі
Працяг 👇

🌳 Замацоўваць дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву, лепш за ўсё проста прывязаць дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка робяць спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.
💦 Не забывай чысціць дамкі перад прылётам птушак. Унутры могуць зімаваць птушыныя паразіты. А некаторыя птушкі запаўняць дуплянку будаўнічым матэрыялам пад самы верх і проста няма дзе будаваць новае гняздо. Здымі накрыўку, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.
❤️ У сезон гнездавання, які можа пачацца ўжо ў сакавіку, у цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць у яго, устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.

Каля якой ракі табе хацелася б адпачыць - каля звілістай ці ператворанай у роўны канал? 🧘♀️
Дзікія свабодныя рэкі - гэта:
🌿 прыгожыя краявіды;
🦫 багатая ландшафтная і біялагічная разнастайнасць;
🎣 цудоўныя месцы для рыбалкі і адпачынку;
🌱 узбагачэнне падчас паводкі глебы для сельскай гаспадаркі.
Каналізаваныя рэкі - гэта:
💦 парушэнне гідрарэжыму;
🐾 збядненне флоры і фаўны;
збядненне глебы;
🌊 павелічэнне рызыкі навадненняў ніжэй па плыні.
📷 Фота 1 - рака Нёман, Мінская вобласць; фота 2 - каналізаванае рэчышча ракі Навуць, Гомельская вобл. Архіў ТАА "Дзікая прырода".
#дзікіярэкі

❤️🐦 У птушак пачаўся гнездавы сезон!
🦅 Арлан-белахвост – птушка, якая сёлета адкрывае сезон гнездавання адной з першых. Пара арланаў у Чарнобыльскай зоне ўжо адклала яйкі ў сваё гняздо. 👏
Гэта амаль на месяц раней, чым у іншых рэгіёнах Беларусі, але снегу там даўно ўжо няма, і цёплае надвор’е трымаецца з канца снежня.
🥚 Крумкач таксама пачынае свае заляцанні ў лютым, а кладку можа зрабіць ужо канцы лютага.
🥚 У канцы лютага можа адкласці яйкі і пугач (филин).
Зычым птушкам удалага гнездавання і чакаем вясну разам! 🤗
📷 Фота: арлан-белахвост на гнязде, аўтар - Валер Дамброўскі.

Вясна на Камянеччыне набліжаецца імклівымі тэмпамі. У птушак і звяроў пачынаецца бурлівы перыяд. 🌿
Калі няма магчымасці выбрацца на прыроду, каб паназіраць за вясновымі зменамі, заходзь на стрым з кармушкі каля Белавежскай пушчы – https://birdwatch.by/stalouka-2023.
Зараз днём можна паназіраць за птушкамі на сталоўцы, убачыць дзённых драпежнікаў. А таксама пачуць гагатанне гусей, крыкі шэрых жураўлёў, якія ляцяць вялікімі чародамі.
У цёмны час каля кармушкі можна ўбачыць соў. 🦉
Дзікія звяры таксама не мінаюць гэтае месца - для іх прыгатаваны асобныя пачастункі. 🦊
👀 Спяшайся - да заканчэння зімовай трансляцыі застаўся ўсяго тыдзень!

🦅 Чатыры дні таму самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў (большого и малого подорликов) Ляда, што гняздуецца на Сярэдняй Прыпяці, пачала вясновую міграцыю. 👏🏻
Узімку яна была ў Замбіі, дзе ласавалася пальмавымі крыланамі, зараз пралятае Танзанію.
Ляда ды Лан штогод першымі з пазначаных перадатчыкамі арляцоў пачынаюць шлях дадому, у Беларусь. Але ляцець ім намнога даўжэй за іншых. Лан яшчэ недзе на мяжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Зімбабве. 🌍
Пазычым птушкам бяспечнага палёту! 🤞🏻💙
📷 Аўтар фотаздымка: Brett Lewis.

📆 Запісвай дату ў свой каляндар:
4 сакавіка (субота) у 10:00 – лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.
Гэта трэцяя лекцыя з цыклу “ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ.
❓ Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур'ёз і надоўга?
❓ Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?
❓ Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?
❓ Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.
✅ Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
✅ Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
✅ Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/8TF2Y29PjgM3b5sj7.
📷 На фота вусатая сініца, аўтар – Лілія Кахновіч.

Ці здаралася табе знаходзіць непрытомную птушку побач з будынкам? 🏢🐦
Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі і іншымі шклянымі паверхнямі, асабліва падчас вясновай міграцыі. 😔
❓ Як зрабіць сваё акно заўважным і бяспечным для птушак?
Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":
⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.
Шкло, якое ўпрыгожана налепкамі па “правіле далоні”, робіцца добра заўважным для птушак.
❤️ Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад траўм і гібелі!
📷 Ілюстрацыя: Fundacja Szklane Pułapki.

❓ Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?
🐦🌿 На гэтым тыдні ў Брэсцкім раёне на палях адзначаны вялікія чароды кнігавак (чибисов), палявых жаўрукоў, а ў Тураве - чароды шэрых гусей.
На поўдні краіны міграцыя сёлета пачалася зусім рана - яшчэ з першай паловы студзеня каля Белавежскай пушчы былі адзначаны чароды шэрых журавоў і розных відаў гусей.
Ужо хутка і іншыя птушкі падцягнуцца! Каго больш за ўсё чакаеш з выраю? ❤️☺️
📷 На фота – палявы жаўрук, аўтар: Neil Smith, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons.