This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгажун таўстадзюб – майстар спорту па лузанні семак! На гэта можна глядзець бясконца!😍😋
❓Цікава, а да каго яшчэ з нашых падпісантаў на кармушку прылятае таўстадзюб?
📷 Дзякуем за відэа Паўлу Сацуту.
#птушкілякармушкі

❓ Чаму ў птушак не мерзнуць лапкі? 🦆
👉 Сістэма артэрый птушыных лапак "прыводзіць" у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2-4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.
🌡Падтрымліваць тэмпературу лап у 2-3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі "халоднымі" лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцей была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла. Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!
📷 Мандарынка, Слонім. Аўтар фота – Дзмітрый Конеў, @ptushkafota.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤗 Назіраць за паводзінамі птушак, якія прылятаюць на кармушкі, – гэта як глядзець захапляльны серыял.
Вось такі вераб'іны ажыятаж здарыўся ў Анастасіі Гулякевіч.😱
❓А як выглядала твая кармушка сёння? Дасылай фотаздымкі і відэа!👇🏻
📷 Цудоўная аконная кармушка ад etno.by.

У сэнсе ў мяне занадта экстравагантная прычоска? 🤨
📷 Амялушка (свиристель), аўтар фота – Дзмітрый Конеў.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фота і відэа птушак і звяроў – далучайся да чату @ptushkafota. 🤗

🌰🐦 Падкормліваеш птушак? Трымай кармушку ў чысціні! ☝️
Запляснелыя насенне і лузга, якія збіраюцца на кармушках, могуць выклікаць захворванне птушак. Птушыны памёт і іншыя забруджвальнікі таксама могуць шырыць інфекцыйныя хваробы птушак.🙅
Чысці кармушкі прыкладна раз у два тыдні, часцей падчас інтэнсіўнага выкарыстання ці вільготнага надвор'я, ці калі ты бачыў_ла хворых птушак у сваім двары.
💧Каб пачысціць кармушку, разбяры яе, выдалі смецце, прамый яе кіпнем і дай цалкам высахнуць. Толькі тады насыпай новы корм. 🥜
📷 Палявы верабей і таўстадзюб (дубонос). Аўтар – Аляксандр Лічко, @ptushkafota.

Якая ўсё ж фантастычная птушка! Як быццам прыляцела да нас з іншага вымярэння! 😮
🦉Барадатая кугакаўка (бородатая неясыть) – рэдкі від соў Беларусі, уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Гняздуецца ў асноўным на балотах. Палюе пераважна на дробных грызуноў, часам на вавёрак і дробных птушак.
👀 Птушка атрымала сваю назву дзякуючы цёмнай пляме пад дзюбай, падобнай на бараду.
📷 Аўтар гэтых цудоўных фотаздымкаў – Markus Varesvuo.

☀️ 🌿 У пачатку студзеня ў Беларусі анамальна цёплае надвор’е, нібыта вясна! Пасля маразоў так і цягне на прагулку, бліжэй да сонейка і прыроды.
❗️ Калі ласка, калі будзеш прагульвацца каля вадаёмаў, не кармі вадаплаўных птушак хлебам! Гэтая ежа дае адчуванне сытасці, але не спрыяе нармальнай жыццядзейнасці. Лебедзям і качкам хапае натуральнай ежы ў прыродзе.
🦆 Качка-крыжанка (кряква) віншуе цябе з пачаткам новага года і зычыць здароўя, поспехаў і шчаслівых сонечных дзён!
📷 Фота: Скачэк Анастасія.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

⚡️ Незвычайнае назіранне ў мінскім парку!
🦉 У апошні дзень 2022 года дзве мінскія птушкаркі Аксана Суторміна і Марына Дзенясюк знайшлі даўгахвостую кугакаўку (длиннохвостую неясыть) – сапраўдны цуд пад Новы год.
Яны акурат выправіліся шукаць саву, але мэтай іх быў вераб’іны сычык, якога там нядаўна бачылі.
– Пасля марных пошукаў наш імпэт крыху сціх, але пры паўторным абыходзе мы пачулі шалёныя, адчайныя крыкі соек, - расказала Аксана. – У памяці ўсплылі шмат разоў чытаныя парады заўсёды звяртаць увагу на шум птушак, якія могуць праганяць соў. А што, калі… Мы тут жа пакіравалі на гук і ўбачылі, як дзве сойкі са страшнымі крыкамі пікіруюць на маленькую сасну. А на фоне сасны – стракаты сілуэт. З мяне вырваўся шэпт: “Кугакаўка!”
👏 Птушка стала першай савой і 86-м відам для Аксаны, а для Марыны – 137-м. Дзякуючы дзяўчатам і іншыя птушкары змаглі пабачыць рэдкі для Беларусі від.
Працяг 👇

❓ Чаму сава заляцела ў горад – дакладна невядома, але, хутчэй за ўсё, гэта звязана з пошукам грызуноў. Даўгахвостая кугакаўка - лясная птушка і звычайна пазбягае людных мясцін.
Даўгахвостая кугакаўка – уключаны ў Чырвоную кнігу рэдкі для Беларусі від, жыве на поўначы краіны. Гэтая буйная сава з размахам крылаў да 140 сантыметраў. Яна адметная доўгім хвастом, які добра відаць, калі сава сядзіць на дрэве.
☝️ Цікавы факт: даўгахвостая кугакаўка так адважна бароніць сваё гняздо, што можа параніць драпежніка ці нават чалавека.
❗️ Калі ласка, праяўляй павагу і беражлівыя адносіны да птушак пры назіранні: не фатаграфуй з успышкай, не падыходзь блізка, не шумі і не турбуй птушку (нават дзеля прыгожых кадраў).
Аксана і Марына зычаць усім у новым годзе цікавых адкрыццяў у свеце дзікай прыроды!
📷 Фота: Аксана Суторміна.

🐦 Калі ўзімку ўбачыш птушку, падобную да звычайнай туркаўкі (обыкновеной горлицы), абавязкова фатаграфуй яе!
❗ Гэтая птушка можа аказацца новым для Беларусі відам – усходняй туркаўкай (большой горлицей).
Фота дасылай нам у нашыя сацсеткі. 💌
Усходняя туркаўка крыху большая за звычайную, але ў цэлым вельмі да яе падобная. Яе гняздоўі знаходзяцца ў Азіі, месцы зімоўкі – у паўднёвай Азіі. Таму ўбачыць усходнюю туркаўку ў Еўропе – вялікая рэдкасць.
Аднак у мінулыя гады гэтую птушку назіралі ў суседніх з намі краінах, напрыклад, у Польшчы і Латвіі, таму ёсць шанец сустрэць яе і ў Беларусі.
☝️ Уважліва назірай за галубамі – магчыма, заўважыш сапраўдную рэдкасць!
📷 Усходняя туркаўка ў Індыі, фота Koshy Koshy, Wikimedia Commons.

Са светлым святам Раства Хрыстова! 👼💫
Няхай яно напоўніць тваё жыццё цяплом і ўтульнасцю! ❤️
Зычым міру, дабра, радасці, здароўя і шчасця! ✨
📷 Сіняя сініца. Аўтар - Іна Шкурко, www.tg-me.com/ptushkafota.
Няхай яно напоўніць тваё жыццё цяплом і ўтульнасцю! ❤️
Зычым міру, дабра, радасці, здароўя і шчасця! ✨
📷 Сіняя сініца. Аўтар - Іна Шкурко, www.tg-me.com/ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦅 Канюх-мышалоў быццам ведае, што яго здымаюць, пазіруе ў кадры і глядзіць проста ў камеру!
На птушыную сталоўку каля вёскі Вугляны ў Белавежскай пушчы залятаюць не толькі птушкі, але прыходзяць і дзікія звяры – алені, казулі, лісы. 🦌🦊
Падключайся да назіранняў анлайн па спасылцы https://birdwatch.by/stalouka-2023.
А калі заўважыш нешта цікавае і незвычайнае, рабі скрын і дасылай у Тэлеграм-чат @vuhliany. Там ужо ідзе актыўная дыскусія! 😊

Знаёмся: птушкарка, якая зрабіла 2022 год двойчы рэкордным – Алёна Ціхановіч!
🥇 Яна стала чэмпіёнкай адразу ў двух спаборніцтвах – Вялікі год і Фотагод.
🐦 Вялікі год – неафіцыйны марафон сярод аматараў птушак, які зарадзіўся ў ЗША. Цяпер ён праводзіцца ў многіх краінах, і беларускія птушкары таксама ўдзельнічаюць у ім.
Сэнс у тым, каб за каляндарны год вызначыць (пабачыць ці пачуць) як мага больш відаў птушак.
Фотагод – спаборніцтвы, калі на працягу года трэба сфатаграфаваць максімальна магчымую колькасць відаў птушак.
👏 Алёна набрала ў Вялікім годзе 266 відаў, а ў Фотагодзе – 262 віды. Віншуем з перамогай! 🎉
Інтэрв’ю Алёны аб складаным, але настойлівым і цікавым шляху да перамогі чытай па спасылцы https://birdwatch.by/news/17332.
📷 Зялёная жаўна, фота - Алёна Ціхановіч.

🐦 Вось такіх яркіх птушак можна ўбачыць узімку!
Звычайнага зімародка сустрэў Сяргей Рэзаў на Чыжоўскім вадасховішчы, дзе птушка засталася на зімоўку. ❄️
Цікава, што зімародак трымае рыбу ў дзюбе галавой ад сябе (другое фота) – як падарунак для самкі. Звычайна гэта адбываецца вясной, у шлюбны перыяд або падчас выкормлівання птушанят. Магчыма, пацяпленне паўплывала на паводзіны зімародка.
Калі зімародак корміцца сам, то звычайна трымае злоўленую рыбу хвастом ад сябе.
❓ А ты бачыў_ла зімародка гэтай зімой?
📷 Фота 1 (ілюстрацыйнае): Frank-2.0, commons.wikimedia.org.
Фота 2: Сяргей Рэзаў.