Telegram Web Link
🙌🏻💚 Рэдкія віды Палесся атрымалі дадатковую абарону: 6500 гектар пад аховай.

У 2022 годзе ў Лельчыцкім і Столінскім раёнах перададзена пад ахову 142 месцы пражывання і ўзрастання 42 рэдкіх відаў сысуноў, птушак, рэптылій, насякомых, раслін і грыбоў. Сярод іх – вялікі арлец (большой подорлик) і белая сініца (белая лазоревка), барсук і арэшнікавая соня, балотная чарапаха і вялікі сплаўны павук, расянка прамежкавая і грыфала кучаравая.

☝🏻Ахоўныя пашпарты і абавязацельствы – адзін з самых важных і практычных спосабаў захаваць рэдкія віды, якія звычайна патрабуюць спецыфічных умоў для жыцця. Без такіх мер біяразнастайнасць прыродных тэрыторый рызыкуе моцна збядніцца: калі не будзе аховы, то месцы існавання рэдкіх відаў могуць быць лёгка знішчаны. Каб пазбегнуць гэтага, іх трэба рэгулярна выяўляць і перадаваць пад ахову. 👇
У гэтым можаш дапамагчы і ты: калі знойдзеш у дзікай прыродзе жука-рагача, гняздо чорнага бусла, калонію шчурак-пчалаедак, нару барсука, венерын чаравічак, мядзведжую цыбулю ці іншыя рэдкія віды, сфатаграфуй і паведамі пра гэтыя месцы вучоным, звярнуўшыся ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах або ва ўніверсітэты, дзе ёсць факультэты біялогіі.
🦉 З халадамі ў гарады падцягваюцца не толькі традыцыйныя сезонныя мігранты, да якіх мы прывыклі. Але і совы знаходзяць тут свой інтарэс – мышападобных грызуноў. У некаторых парках, у тым ліку мінскіх, гэтых птушак ужо можна выглядаць на дрэвах. Шукаць іх – цікавы занятак.

☝🏻 Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

Цікавы факт: асабліва вялікую групу вушатых соў (каля 500 асобін) заўважылі ў снежні 1998 г. каля чыгункі паблізу вёскі Лышчыцы. З'ява была настолькі незвычайнай, што машыніст пасажырскага цягніка Брэст – Высокае зрабіў незапланаваны прыпынак, каб пасажыры маглі паглядзець на птушак.👀

📷 Фота зроблена ў самым цэнтры Брэста. На ім больш за адну вушатую саву.
Колькі налічыш ты? (правільны адказ у каментарах)

😉 А на відэа вушатая сава падміргвае тым, хто падлічыў правільна.

Аўтар фота і відэа – Яўген Місіюк.
🥵 Апошнія восем гадоў стануць самымі цёплымі за ўсю гісторыю назіранняў, папярэдзіла Сусветная метэаралагічная арганізацыя.

Прыкметы і наступствы зменаў клімату робяцца ўсе больш драматычнымі. Экстрэмальная спякота, засуха і разбуральныя паводкі закранулі мільёны людзей і прычынілі мільярдныя страты сёлета.

🌡 Сярэдняя тэмпература сёлета складзе прыкладна на 1,15 (1,02−1,28)°C вышэй, чым у 1850-1900 гадах, і яна працягвае павялічвацца. Апроч таго, узровень мора пачаў павялічвацца ўдвая хутчэй, чым 30 гадоў таму, а канцэнтрацыя асноўных парніковых газаў (вуглякіслага газу, метану і аксіду азоту) дасягнула максімальных значэнняў летась.

"Чым мацнейшае пацяпленне, тым мацнейшыя наступствы. Цяпер у нас такі высокі ровень вуглякіслага газу ў атмасферы, што 1,5°C, прадугледжаныя Парыжскім пагадненнем, ледзь дасяжныя", – сказаў генеральны сакратар арганізацыі Петэры Таалас. 🙁
#зменыклімату
*Парыжскае пагадненне – абавязковая міжнародная дамова па зменах клімату, прынятая 196 бакамі. Пагадненне накіравана на істотнае скарачэнне глабальных выкідаў парніковых газаў і абмежаванне павышэння глабальнай тэмпературы ў гэтым стагоддзі да 2°C пры адначасным пошуку сродкаў для яшчэ большага абмежавання гэтага павышэння да 1,5°C.
На прыёме ў стаматолага. 🦷😁

🐦 Хочаш пабачыць такую прыгажуню? Лёгка! Рудахвостка-чарнушка (горихвостка-чернушка) трымаецца побач з чалавекам, яе можна сустрэць і ў вялікім горадзе, і на хутары.

Шукай яе на будаўнічых пляцоўках, тэрыторыях з гаражамі і ўвогуле каля будынкаў. Пазнаеш яе па “маячку” – палымяна-рудым хвасце, якім рудахвостка-чарнушка характэрна паторгвае. 😍

📷 Аўтар фота: Павел Сацута. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фота і відэа птушак і звяроў – далучайся да чату @ptushkafota. 🤗
Міграцыя птушак працягваецца. А гэта значыць, што патрэбна глядзець на ўсе вочы, бо кожны можа сустрэць рэдкі від. На выходных у Брэсцкім раёне адзначылі рэдкую госцю – чырвонаваллёвую казарку (краснозобую казарку)! 🔥

Глядзі, якое ў яе прыгожае апярэнне! 😍

Птушку заўважылі брэсцкія птушкары – Яўген Місіюк, Анастасія Сяргеева і Кацярына Крупянкова.

🗣– Чырвонаваллёвая казарка – птушка, якую я заўсёды марыў пабачыць, але да канца не верыў, што атрымаецца гэта зрабіць у Беларусі, – расказаў Яўген у сваім Telegram-канале “Прыгоды натураліста” www.tg-me.com/NaturalistsAdventures. – Мары здзяйсняюцца. Гэта мой 244-ты від птушак і трэці від казарак, які я назіраў у Беларусі.

Гэтыя птушкі гняздуюць у тундрах Заходняй Сібіры, зімуюць у Балгарыі і Румыніі. У Беларусі – рэдкі выпадкова залётны падчас міграцый від.

👇👇
☝🏻Масавaя зімоўкa ў Балгарыi і Румыніi была адкрыта адносна нядаўна, у другой палове XX стагоддзя. Да гэтага казаркі зімавалі на ўзбярэжжы Каспійскага мора – у Азербайджане, Туркменістане і Іране, а таксама на берагах Персідскай затокі.

Чырвонаваллёвую казарку пазнаць лёгка (глядзі фота). Паляванне на яе забаронена.

📷 Фота 1: Яўген Місіюк.
Фота 2, 3 (ілюстрацыйныя): Francis C. Franklin, Dick Daniels, commons.wikimedia.org.
У Беларусі больш за 330 відаў птушак, аднак большасць беларусаў не бачылі і паловы з іх. Ці бачылі? @smartpress праводзіць фотамарафон "Птушкі Беларусі".📷

На конкурс прымаюцца ўласныя фота як з рэдкімі відамі птушак, так і са звычайнымі.
Пераможцы будуць вызначаны ў трох намінацыях:
🐦 Птушка ў аб'ектыве.
🐦 Птушкі ў сваім асяроддзі (краявід з птушкамі).
🐦 Выбар чытачоў.

Аўтары фатаграфій, якія будуць прызнаны найлепшымі, атрымаюць прызы. 🎁

Першыя ўдзельнікі марафону ўжо даслалі зробленыя імі фота. Далучайся і ты! Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу 👉🏻 smartpress.by/news/32392/.
🎶 Так, як нашыя дзеткі вучаць родную мову, птушаняты пеўчых птушак вучаць свае будучыя песні, слухаючы сваіх бацькоў і іншых дарослых навокал. Дзякуючы нязначным адрозненням у песнях паміж птушкамі з розных мясцовасцяў, якія могуць перадавацца з пакалення ў пакаленне, утвараюцца мясцовыя дыялекты, заўважныя паміж птушкамі таго самага віду з розных папуляцый.

Каманда даследчыкаў з універсітэтаў Стакгольма і Упсалы (Швецыя) правялі серыю эксперыментаў на птушанятах пярэстай валасяніцы (мухоловки-пеструшки) з розных еўрапейскіх папуляцый.

🐣 Амаль 2 тысячам птушанят прайгравалі папярэдне запісаныя песні прадстаўнікоў папуляцый гэтага віду. Найбольш актыўна птушаняты рэагавалі, выпрошваючы ежу, менавіта на песні з лакальным дыялектам.

🐦 А ўжо ў дарослым жыцці птушак распазнаванне свайго (і чужога) лакальнага дыялекту дапамагае прыцягваць і выбіраць адпаведнага партнёра.

Крыніца: birdwatch.by/news/17196.
📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
#птушыныяцікавосткі
🦇 Традыцыйна з першым вялікім снегападам “Кажанаполіс” пачынае новы сезон – ужо пяты!

“Кажанаполіс” – гэта цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.

Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека.

Зімуючы ў горадзе, кажаны могуць трапіць на балкон, у кватэру, пад’езд ці, у найгоршым выпадку, апынуцца на дварэ. Калі знайсці і выпусціць такую жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае пакутлівая смерць.😒

Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” (+375292139257), і звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку. Вясною кажаноў выпусцяць зноў у прыроду. 🤗

🙌🏻 А калі ты хочаш дапамагчы ратаваць кажаноў ці проста маеш пытанні, то таксама тэлефануй па нумары вышэй – на сувязі хіраптэролаг Аляксей Шпак.
Пасля нашага нядаўняга паста пра птушак, якія прылятаюць у Беларусь на зімоўку (амялушак, чачотак, сняжурак і іншых www.tg-me.com/wildlifebelarus/2404), у каментарах з'явіліся пытанні, чаму ж мы забыліся пра гілёў.

Гэта самая жывучая і папулярная містыфікацыя пра птушак! Многія людзі ўсё жыццё вераць, што гіль на зіму прылятае да нас з нейкіх суровых краёў, дзе яму робіцца зусім ужо няўсцерп. 🙈

Гіль – звычайная для Беларусі птушка. Жыве ў нас круглы год, проста звычайна ў лесе, а ў горад можа прылятаць узімку – па кармавую базу, тады мы яе і заўважаем.

Магчыма, памылка звязана якраз з рускай назвай "снегирь": быццам бы ён жыве сярод снягоў. 🤷‍♀

Хутка ва ўсіх гарадах краіны мы зможам палюбавацца на іх чырвоныя брушкі (і шэрыя – у самак).

📷 Фота гіля ў траўні ў Бараўлянах, Іна Шкурко, @ptushkafota.
🌍 Грэцыя, Ізраіль, Егіпет, Судан… Вялікія арляцы (большие подорлики) дасылаюць вітанні з месцаў зімоўкі! А ты сочыш за іх міграцыяй праз анлайн-карту wildlifebelarus.org/eagle?

Буйная кампанія арляцоў утварылася на грэчаскім узбярэжжы. Там зімуе адразу шэсць нашых птушак, пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі – Блонд, Дзяніса, Альжуся, Лана, Ждана, Джо.

🦅 Вялікі арлец – птушка, якой пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца ўсяго 120-160 яго пар. Папуляцыя віду скарачаецца, і адна з асноўных прычын – знікненне непарушаных водна-балотных угоддзяў. 💧
2024/09/27 07:35:34
Back to Top
HTML Embed Code: