Telegram Web Link
Але навошта шпакам выконваць такія складаныя паветраныя трукі?

Згодна з найбольш распаўсюджаным пунктам гледжання, мурмурацыя – гэта ахоўны механізм, які ратуе птушак ад драпежнікаў. З'яўленне гіганцкай фігуры можа збіць драпежную птушку з панталыку і прымусіць адмовіцца ад атакі. Аднак нават калі яна нападзе, выхапіць аднаго шпака з мноства суродзічаў, якія сінхронна перамяшчаюцца, будзе няпроста.

Часцей за ўсё паветранымі піруэтамі займаюцца шпакі, але таксама былі заўважаныя за гэтым заняткам верабʼі, ластаўкі, каўкі (галки), вароны і іншыя птушкі. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: © Daniel Biber.
Па меры таго як змяняецца клімат, а небяспечныя прыродныя з'явы адбываюцца часцей і інтэнсіўней, пра іх зʼяўляецца больш інфармацыі. Але не ўся яна праўдзівая.

❗️Звяртаем увагу на тры распаўсюджаныя міфы пра змены клімату і небяспечныя зʼявы ў надвор'і:

🗯 Міф № 1:
Анамальны холад – доказ таго, што змена клімату – выдумка.

👉🏻 Планета награваецца, але гэта не значыць, што зімы больш не будзе. Зямля цяплее, і гэта прыводзіць да змены пагодных умоў, у тым ліку рэзкіх. Пры глабальным пацяпленні магчымыя рэкорды холаду гэтак жа, як і хвалі спякоты.

🗯 Міф № 2: Хвалі спякоты не такія небяспечныя, як іншыя экстрэмальныя пагодныя зʼявы. Толькі людзям з групы рызыкі трэба турбавацца пра здароўе падчас спякоты.

👉🏻 Хвалі спякоты адносяцца да ліку найбольш небяспечных пагодных зʼяў. Хаця іх наступствы не заўсёды відавочныя, яны нясуць шкоду здароўю.

👇👇👇
Пажылыя і людзі з аслаблым імунітэтам рызыкуюць найбольш падчас спякоты. Але і астатнія людзі не абаронены ад наступстваў. Экстрэмальная спякота можа выклікаць цеплавы ўдар, моцнае абязводжванне, вострыя парушэнні мазгавога кровазвароту і ўтварэнне ўнутраных тромбаў.

🗯 Міф № 3: Мы нічога не можам зрабіць з кліматычным крызісам і экстрэмальным надворʼем.

👉🏻 Мільёны людзей па ўсім свеце ўжо далучыліся да кліматычнага руху. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што абмежаванне пацяплення ў 1,5°C патрабуе шырокамаштабных змен у ладзе жыцця людзей.

Каб пазбегнуць разбуральных наступстваў кліматычнага крызісу, краінам патрэбна змагацца з першапрычынай – выкідамі парніковых газаў. У сферы энергетыкі гэта можна зрабіць, развіваючы ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.

Крыніца: greenpeace.ru.
📷 Фота: www.tg-me.com/ptu6ki.
📷🦉У мінулую суботу ў Мінску адбыўся восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу. Гэтым разам у спаборніцтвах паўдзельнічалі 13 каманд і 11 індывідуальных фатографаў (адзін з іх браў удзел па-за конкурсам у Турцыі)!

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, чэмпіянат прынёс шмат уражанняў і цудоўных фатаграфій птушак!🐦

☝🏻Пакуль журы падлічвае колькасць сфатаграфаваных відаў і вызначае пераможцаў чэмпіянату, на нашай старонцы ў Facebook пачалося галасаванне ў намінацыі "Найлепшае фота" https://www.facebook.com/media/set/?set=a.471606835005077&type=3.

❤️ Падтрымай удзельнікаў і пакінь свае галасы-падабайкі тым здымкам, якія табе падабаюцца. Можна ставіць падабайкі любой колькасці фота. Галасуем да 10:00 панядзелка 10 кастрычніка.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
📷 Фота да паста: Ксенія Панцялей, Віталь Каспяровіч, Кацярына Букас, Юрый Шаўцоў.
❗️❗️Кожны восьмы від птушак знаходзіцца пад пагрозай знікнення, а папуляцыі амаль паловы ўсіх відаў птушак стабільна змяншаюцца.

Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы пра стан птушак у свеце ад глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International.

Мы павінны захоўваць птушак і іх месцы пражывання, таму што яны не толькі кожны дзень дораць нам бясконцы цуд і натхненне, але і маюць важнае значэнне для экасістэм і гаспадаркі. 👆👆

#StateOfTheWorldsBirds
2024/09/27 19:20:47
Back to Top
HTML Embed Code: