Telegram Web Link
Як і навошта чысціць птушыныя дамкі ад паразітаў?

У гнёздах большасці птушак ёсць блохі і іншыя чыста птушыныя паразіты, якія могуць заставацца да наступнага года. 🕷 Апроч таго, у некаторых відаў дуплянка запаўняецца будаўнічым матэрыялам пад самы верх і проста няма дзе будаваць новае гняздо.

☝🏻Цяпер самы час, каб падрыхтаваць шпакоўні і сінічнікі да новага сезона.

Здымі накрыўку, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.

Калі пакласці ў сухі чысты дамок жмут чыстага сена (не саломы) ці жменю драўнянай стружкі, то дробныя звяркі могуць выбраць яго для спячкі, а птушкі – для начлегу.

🥚🥚 Калі ў дамку засталіся пакінутыя яйкі ці мёртвыя птушаняты, не перажывай. Нярэдка частка яек аказваецца неаплодненымі, частка эмбрыёнаў ці птушанят гіне. Вялікія сініцы, напрыклад, улічваюць магчымыя страты і адкладаюць да 14 яек.🙌
Прыгожая восень, птушкі, прырода! Доўгачаканы фотабёрдынг пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка! 🐦📸😍

Што трэба рабіць?
Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой.
Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!
А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 5 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

🕊 Нават калі ты ніколі не ўдзельнічаў_ла ў такіх чэмпіянатах, але цікавішся птушкамі, абавязкова далучайся! Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе, паназіраць за птушкамі, адчуць дух спаборніцтваў, пазнаёміцца з аднадумцамі. Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, – прынось з сабой тэрмас з чаем і перакус.

Удзел бясплатны, рэгістрацыя 👉🏻 https://forms.gle/xYpfVE25tqHjEqvy6.
Падрабязнасці, правілы чэмпіянату 👉🏻 https://ptushki.org/news/719060.html.

Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

📷 Дзякуем за фота зімародка Валеру Пясецкаму.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Свярбяць рукі прыбраць на лецішчы ці на падворку апалую лістоту, паспальваць вецце, што нападала з дрэў, і ўвогуле зрабіць там генеральную прыборку? 🍂🍁 Не руш!

☕️ Запар гарбаткі і атрымлівай асалоду ад восені, і твой сад узнагародзіць цябе бурлівым птушыным (і не толькі) жыццём!

🌾 Пакінь на ўчастку насенне чартапалоху, сланечніку і іншых раслін, дазволь ім натуральна вянуць: так ты забяспечыш ежай і сховішчам птушак у самыя халодныя месяцы.

🐦 Пачаставацца насеннем прылятуць папаўзні, сініцы, уюркі (вьюрки), зелянушкі, шчыглы, чыжы, таўстадзюбы (дубоносы), вераб’і, стрынаткі (овсянки), сойкі.

У апалым лісці выдатна перазімуюць вусені прыгожых матылькоў, багоўкі, што забіваюць тлю і рассейваюць тлен, і яшчэ процьма смачных казурак, якія вясной прывабяць птушак у твой сад. 🐛🐞🦗

📷 Дзякуем за відэа Паўлу Сацуту.
Калі б птушкі выглядалі як на дзіцячых малюнках.😁❤️

Аўтар: Tom Curtis, Instagram @thingsihavedrawn.
🐦 На фатаграфіях сойка хавае жалуды ў надзейную хованку – у шчыліны ў сцяне. 🤫

Менавіта таму соек увосень можна ўбачыць значна часцей, яны не марнуюць часу, а рыхтуюцца да зімы і збіраюць да 5000 жалудоў, каб назапасіць іх на чорны дзень! 😮

Сойкі хаваюць жалуды на зямлі каля каранёў дрэваў, пад карой, пад ламаччам, у пнях ці пад мохам, радзей — у дуплах ці трэшчынах. Але часта яны забываюць, дзе схавалі смакоцце. 😅 Так яны дапамагаюць распаўсюджвацца дубам. 🌳

Жалудамі сойкі харчуюцца большую частку года, з восені па вясну, пакуль не з'явяцца насякомыя і не паспеюць ягады. #птушыныяцікавосткі

А ты бачыў_ла, як сойкі цяпер актыўна цягаюць жалуды?

📷 Фота: Donatas Vidutis, @ptushkafota.
💛🍂 Восень – чароўны час, лес напаўняецца новымі яркімі гукамі: раней баязлівыя алені набіраюцца смеласці, выходзяць на адкрытыя месцы і равуць на ўсё горла.🦌

Раім для прагляду на выходных невялікі фільм ад Film Studio Aves пра восеньскае жыццё аленяў. Прыгажосць беларускай зямлі, заляцанні высакародных аленяў да самак, турнірныя баі, трэніроўкі на дрэвах, роў у вечаровых промнях сонца – дзікая прырода ва ўсёй сваёй красе.😍
https://youtu.be/tm5duKGeSEw

👉🏻 Калі паглядзіш, напішы потым у каментары, ці спадабалася табе. 🤗
Некалькі фенаменальных фактаў пра нашых неверагодных кулікоў! ❤️

1️⃣ У кулікоў ёсць цікавая здольнасць, якая называецца рынхакінезам, яна дазваляе ім рухаць не толькі ніжняй сківіцай, як усе птушкі, але і верхняй часткай дзюбы, каб схапіць смачняшку, якую знайшлі пад зямлёй.😮

2️⃣ Некаторыя кулікі ляцяць на зімоўку адным пералётам і пры гэтым, напрыклад, дубальты, могуць пралятаць 6800 км усяго за 3,5 дні! Каб пераадолець такі марафон, кулікі непасрэдна перад міграцыяй ядуць так шмат, што амаль падвойваюць сваю вагу!

3️⃣ Кулікі арыентуюцца па магнітным полі Зямлі і па зорках. #птушыныяцікавосткі

📷 На фота кулік-гразевік (грязовик), чырвонаваллёвік (краснозобик). Аўтар – Іна Шкурко.
25 верасня – Сусветны дзень рэк. Беларусь ганарыцца сваімі рэкамі! Іх у нас 20800.💧

☝🏻Чаму так важна захоўваць дзікія рэкі? Яны:
🔹Часткі самых важных экасістэм на планеце.
🔹Натуральны фільтр і сховішча чыстай вады.
🔹Дом для мноства раслін і жывёл, у тым ліку рэдкіх.
🔹Адны з найлепшых месцаў для рыбалкі, катання на байдарках, шпацыраў, назіранняў за дзікай прыродай. #WorldRiversDay

📷 Рака Дзітва на Гарадзеншчыне. Фота: BirdLife International.
Усім, хто сумаваў па фотабёрдынгу: 1 кастрычніка – час новага чэмпіянату! 🐦🙋‍♀️

Запрашаем прабавіць час сярод птушак з фотаапаратамі ў руках. 📷 Птушкі – выдатныя фотамадэлі: акрамя сваёй прыгажосці яны часам дораць цікавыя сюжэты і нечаканыя ракурсы. 😉

Чэмпіянат пройдзе ў Мінску на адной тэрыторыі для ўсіх удзельнікаў. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена за 2 дні да мерапрыемства. Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, – прынось з сабой тэрмас з чаем і перакус.

Падавай заяўку https://forms.gle/xYpfVE25tqHjEqvy6 і лаві птушак у аб’ектыў! 😍
Падрабязнасці, правілы чэмпіянату 👉🏻 https://ptushki.org/news/719060.html.

Чэмпіянат сёлета праводзіць Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

📷 ❤️ Дзякуем за фота дразда-піскуна (рябинника) Іне Шкурко.
2024/09/27 23:21:43
Back to Top
HTML Embed Code: