Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#галасыптушак
🥰 🐦 Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным свеце – чорны дрозд. Некаторыя нават лічаць яго лепшым за салаўя спеваком.

🎶 Песня чорнага дразда гучная і прыгожая, складаецца з прыемных свіставых і флейтавых гукаў, напрыклад, "труцi-трут-цйю-цйю-сiту". Найбольш актыўна чорныя дразды спяваюць досвіткам і на заходзе, звычайна седзячы на вяршыні ці ў кроне дрэва, у гарадскіх умовах – на даху ці іншым узвышаным месцы.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.🐛

Слухаць гэтых пеўчых птушак можна з сакавіка па чэрвень, часам можна пачуць спеў у ліпені.

🎼 The Beatles уключылі ў свой "Белы альбом" трэк у гонар гэтай птушкі. У песні "Чорны дрозд" можна пачуць яго шчабятанне.
😍 Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з кулікоў. Гэта і па дзюбе відаць, і па даўгалыгасці птушкі: шыладзюбка – адна з самых даўганогіх птушак планеты! 😮 Праўда, не ў абсалютным выражэнні, а ў суадносінах памераў цела і ног.

І вось гэтымі самымі нагамі та-а-ак зручна хадзіць па плыткаводдзі і збіраць са дна бесхрыбетных! 🍤 Яны такія смачныя, што шыладзюбка ў пошуках ласунку часам заходзіць у ваду "па плечы". Загнуты канец дзюбы слізгае па паверхні дна, падбіраючы далікатэсы.

У Беларусі шыладзюбка – вельмі рэдкі від, вядомыя адзінкавыя выпадкі гнездавання. Але, магчыма, і табе калі-небудзь пашанцуе яе ўбачыць.☺️

📷 Гэтае чароўнае фота зрабіла Алёна Ціхановіч у Веткаўскім раёне.
Сям'я. 🦢❤️
🐣Пасля вылуплення птушаняты лебедзя-шыпуна, пакрытыя шэрым пухам, 1-2 сутак застаюцца ў гняздзе, потым сыходзяць на ваду. Ва ўзросце да 10 дзён часта адпачываюць на спіне ў бацькоў, якія плаваюць, пад іх крыху прыўзнятымі крыламі. Добра лётаць яны пачынаюць толькі ва ўзросце 4,5 месяцаў.

📷 Фота: www.tg-me.com/ptu6ki.
🌱💧Водна-балотныя ўгоддзі займаюць усяго 6% зямной паверхні і працягваюць знікаць, але менавіта яны – дом для 40% відаў жывёл і раслін нашай планеты.

Калі гэтыя экасістэмы будуць знішчацца і далей, гэта прывядзе да вялізных страт у біяразнастайнасці. 😔 Ужо цяпер чвэрці відаў жывёл і раслін на Зямлі пагражае знікненне – у значнай меры па віне чалавека. Менавіта людзі прывялі да знікнення 83% сысуноў і паловы ўсіх раслін планеты.

🙌🏻 Важна захаваць нашыя балоты, рэкі з іх поймамі і азёры.

📷 Фота з летніка на балоце Ельня, дзе валанцёры рамантавалі плаціны, якія трымаюць ваду і не даюць балоту перасыхаць.
Аўтар – Марыя Шуманская.
Дразды-піскуны (рябинники) выказваюць глыбокую ўдзячнасць усім дачнікам! 😋🍒🐦

Цікава, як харчаванне драздоў-піскуноў змяняецца па сезонах года. 👇🏻

Вясной і летам гэтыя птушкі ядуць галоўным чынам жывёльную ежу – дажджавых чарвякоў, казурак, дробных малюскаў, якіх збіраюць на зямлі. Ужо ў сярэдзіне лета пачынаюць есці чарніцы, вішні, маліны і ажыны. Восенню і зімою асноўны іх корм – рабіны, каліны, ягады амялы, насенне пакінутых на дрэвах мерзлых яблыкаў. 🍎

📷 Фота: Кацярына Фацеева, Віктар Шапашнікаў, www.tg-me.com/ptushkafota.
🐻 Мы ўжо пісалі, што мядзведзяў у беларускіх лясах можна сустрэць усё часцей. Але голад і цікаўнасць могуць прывесці іх і ў вёскі побач з лясамі.

Мядзведзь, які звык харчавацца адкідамі, страчвае страх перад чалавекам і можа стаць небяспечным.

Што рабіць, каб такога не адбылося?
Не пакідай побач з вёскамі, дачнымі пасёлкамі, месцамі адпачынку на дарогах, турыстычнымі стаянкамі, на сцяжынах, у месцах рыбалкі смецце, рэшткі ежы і пралітае паліва. Гэта прываблівае мядзведзяў і прывучае іх не баяцца людзей.
Для смецця выкарыстоўвай металічныя бакі з аўтаматычнымі зашчэпкамі. У малых населеных пунктах прывабіць мядзведзя могуць нават кучы кампосту.
Не закопвай рэшткі ежы: мядзведзь усё адно ўнюхае. Лепш іх вывозіць або спальваць.
Помні, што свойскія жывёлы і іх ежа таксама могуць прывабіць мядзведзяў. Гэта ж датычыцца пахучых рэчаў, напрыклад, зубной пасты ці бензіну.
Не прыкормлівай маладых мядзведзяў, якія цікавяцца дзейнасцю чалавека і не збягаюць, калі бачаць людзей.
Падчас паходу трымай стаянку ў чысціні. Адразу пасля ежы мый посуд. Пазбягай пахучых і тлустых прадуктаў накштал мяса і вэнджанай рыбы. Не дазваляй аддзенню прапахнуць ежай. Гатуй ежу як мага далей ад палаткі, а харчы захоўвай убаку ад стаянкі. Вешай ежу ў недасяжным для мядзведзяў месцы або захоўвай у герметычных кантэйнерах ці ёмістасцях, якія мядзведзі не змогуць адкрыць.

🙌 Падзяліся гэтай памяткай з сябрамі і сваякамі.

📷 Фота: Rufus46, commons.wikimedia.org.
Маладыя ластаўкі ўжо выдатна лятаюць! 😍

😄 Але гэтая здольнасць ім пакуль што непатрэбная для здабывання ежы – каго, дзе і як лавіць яны яшчэ толькі будуць вучыцца. А зараз трэба прыляцець у адносна бяспечнае і адначасова добра бачнае месца і сядзець так, каб цябе знайшлі бацькі з ежай. Ну і галоўнае – шырока адкрываць дзюбу!

😊 Глядзі, які кароткі хвосцік у малечы. Пасталее – на хвасце адрастуць доўгія касіцы, па якіх можна лёгка адрозніць вясковую ластаўку ад гарадской і зямлянкі.

📷 Больш фота з гэтай серыі ад Дзмітрыя Вінчэўскага на https://birdwatch.by/gallery/harrier/vyaskovyya-lastauki-pyacyora-galodnykh-chastka-i.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падчас спякотнага надвор'я не забудзься пра нашых птушыных сяброў – рэгулярна напаўняй чыстай вадой паілкі і купальні для птушак! 💦🐦

Як іх зрабіць, ты можаш даведацца па спасылцы.

📷 На відэа плёскаецца палявы верабей. Аўтар – Павел Сацута.
😍 Пустальга вядомая сваім уражальным палётам, калі яна трапечацца ў паветры ў пошуках здабычы.

Птушка завісае на месцы на вышыні 10-20 м і выглядвае прыдатны аб'ект палявання. 🐭 Узмахі крылаў пры гэтым вельмі хуткія і частыя, хвост разгорнуты веерам і трохі апушчаны ўніз. Крылы рухаюцца ў адной шырокай гарызантальнай плоскасці і адначасна перасоўваюць вялікія масы паветра. Заўважыўшы патэнцыйную здабычу, напрыклад, палёўку, пустальга пікіруе ўніз і хапае яе, прытарможваючы ўжо каля самай зямлі.

📷 Дзякуй за фотасерыю ўдалага палявання пустальгі @ptu6ki.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#галасыптушак
Канаплянка – песню гэтай птушкі можна пачуць нават восенню і ўзімку.

🎶 Песня складаная і меладычная, складаецца з разнастайных пошчакаў, ціўканняў, свістаў, трэскаў, якія ідуць адзін за адным без пэўнага парадку, урыўкамі па некалькі секундаў.

Самец спявае, седзячы на вяршынях кустоў ці на дрэвах, на правадах, на плоце. Пры гэтым прыўздымае чубок на галаве і паварочваецца з боку на бок. Часамі ён узлятае з песняй высока ў паветра і, зрабіўшы два-тры колы, плануе назад на прысаду.

🏡 Канаплянкі – насельнікі культурнага ландшафту. Насяляюць сады, жываплоты, дрэўныя і хмызняковыя насаджэнні, хмызняковыя зарасці па паплавах і ўзлесках.

Можа канаплянкі і твае суседзі? Чуў_ла іх песню?

📷 Фота: Blattkaktus, commons.wikimedia.org.
28 ліпеня – Сусветны дзень аховы прыроды. 🌎🌱🐦

І ў гэты дзень вельмі важна нагадаць, што кліматычны крызіс – адна з асноўных пагроз біяразнастайнасці. Каля мільёна відаў раслін і жывёлаў знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Каго мы можам страціць праз змены клімату?👇🏻
2024/09/28 17:31:03
Back to Top
HTML Embed Code: