Telegram Web Link
Ці ведаеш ты, што модныя трэнды ледзь не прывялі да вынішчэння некаторых відаў птушак?

👒 У канцы XIX стагоддзя прыйшла мода на капелюшы, аздобленыя пер’ем – чым экзатычней, тым лепш. Празмерная здабыча падарвала папуляцыі шмат якіх відаў, напрыклад, малых белых чапляў, вялікіх коўраў і райскіх птушак.

Пёры белай чаплі ў шлюбны перыяд, асабліва тыя, што на спіне, выключна прыгожыя (іх называюць эгрэтамі, пабачыць іх можна на здымку). Масавае паляванне на белых чапляў дзеля іх пёраў ледзь не прывяло да вымірання гэтых птушак. Прычым палявалі ў перыяд размнажэння: менавіта тады чаплі маюць эгрэты. А забіваючы дарослых птушак, пакідалі на смерць і птушанят.🙁

Змаганне супраць жорсткай моды пачалі самі жанчыны. 👇
Іх неабыякавасць і рашучасць спрыялі стварэнню найстарэйшых няўрадавых арганізацый у свеце, якія займаюцца даследаваннем і аховай птушак.

🤝🐦 У 1891 годзе ў рамках кампаніі па змаганні з гандлем пёрамі Эмілі Уільямсан і Эліза Філіпс заснавалі ў Вялікабрытаніі Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB), стварыўшы яго на аснове таварыства, арганізаванага Эмілі ў 1889 годзе.

🤝🐦 У 1905 годзе ў ЗША ствараецца Нацыянальная асацыяцыя Адзюбонаўскіх таварыстваў (National Audubon Society), якая аб'ядноўвала Адзюбонаўскія таварыствы з некалькіх штатаў.

Першае з Адзюбонаўскіх таварыстваў – Масачусецкае – было створана ў 1896 годзе актывісткамі Гарыет Хэмэнуэй і Мінай Б., каб спыніць забойства мільёнаў водна-балотных птушак для ўпрыгожання капелюшоў.

🦉І RSPB, і National Audubon Society – партнёры глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International, якая сёлета адзначае 100-годдзе.

📷 Фота вялікай белай чаплі: Bob Peterson, Wikimedia Commons.
У гарачае, сухое надвор’е ў населеных пунктах птушкам бывае складана знайсці натуральныя крыніцы пітной вады. Дапамажы птушкам – дай ім магчымасць піць і купацца ў цябе ў садзе ці на балконе. 🐦💧

Для купання птушак шмат не трэба: падыдзе сподак з кветкавага вазона, плоская міска ці старая супавая талерка, напоўненая вадой.🍽
👀 Глядзі і іншыя варыянты паілак/купальняў 👉🏻 https://ptushki.org/news/705171.html

Птушыная ванна патрабуе штодзённай замены вады і рэгулярнай чысткі. Водарасці, апалыя лісты ці экскрэменты накопліваюцца хутка, таму дбайна чысціць птушыную ванну трэба прыкладна кожны тыдзень. Ніколі не выкарыстоўвай для гэтага хімікатаў! Шчотка і кіпень – усё, што табе патрэбна. 🧼

💦 Птушкі будуць карыстацца тваёй купальняй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што ў птушак будзе добры агляд падчас купання і пры гэтым побач знойдуцца кусты ці дрэвы, дзе яны могуць схавацца.

А ў цябе ёсць паілка/купальня для птушак? Якія птушкі на яе прылятаюць?

📷 Фота: Мікалай Варабей.
Пеўчая і драпежная птушкі – здаецца, што гэта розныя полюсы свету птушак. Уявіць сабе шуляка (ястреба), які выводзіць трэлі, гэтак жа цяжка, як салаўя, які раздзірае цела ахвяры.😧

Але вялікі грычун (серый сорокопут) – пацверджанне, што ў прыродзе магчыма ўсё. Ён належыць да атраду вераб’інападобных, то бок пеўчых птушак. Але пры гэтым вядзе драпежніцкі лад жыцця – асноўную частку яго здабычы складаюць дробныя пазваночныя: жабы, яшчаркі, грызуны і птушкі, хоць буйнымі казуркамі ён таксама не грэбуе.

Дзюба ў яго магутная, кручкаватая, падобная да шуляковай, якая красамоўна сведчыць пра "прафесію" гэтай птушкі. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Іна Шкурко, Вольга Жмура, www.tg-me.com/ptushkafota.
🦇Лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.

У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйся і не турбуй кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы, тым больш што кажаны – жывёлы, якія знікаюць. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.

Беларускія кажаны абсалютна няшкодныя – яны ніколі не нападаюць на чалавека і практычна не нясуць ніякай пагрозы. Але трэба памятаць некалькі базавых правіл бяспекі: 👇
▪️ любы фізічны кантакт з кажаном павінен адбывацца ў шчыльных пальчатках;
▪️ не дапускай кантактаў свойскіх жывёл (катоў, сабак) з кажанамі;
▪️ калі кажан заляцеў у памяшканне, спакойна адчыні вокны і ён вылеціць сам;
▪️ калі знойдзеш кажана на сцяне, проста накрый яго любой скрыначкай (падыдзе звычайная каробка для абутку), накрый накрыўкай і ўвечары, рукой у пальчатцы, падсадзі на дрэва на вышыню 1,5-2 м.

❗️Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.
Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.

Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс!
Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).

📷 Фота: Украінскі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Авяльга (иволга) – адна з найбольш прыгожых і ярка афарбаваных птушак нашай фаўны. 😍💛
Яна асцярожная, трымаецца верхніх ярусаў крон дрэваў. Праз гэта на вочы трапляецца нячаста.

Але як жа пабачыць авяльгу?
Спачатку трэба паслухаць запіс яе голасу. 🎶 Самцы выдаюць прыгожыя кароткія флейтавыя гукі "фіу-ліу, фіціу-ліу".
Калі знойдзеш авяльгу па голасе, магчыма, зможаш і ўбачыць, калі яна пералятае з дрэва на дрэва.

🌳 Да сярэдзіны жніўня спеў авяльгі можна пачуць у лісцёвых і змешаных лясах, у парку або іншых зялёных насаджэннях каля населеных пунктаў. #галасыптушак

📷 Фота: Michel Idre, Wikimedia Commons.
Здаецца, мы ведаем, кім хоча стаць гэта птушаня вялікай сініцы, калі вырасце – оперным спеваком! 🎶🥰

А каб усё атрымалася, трэба добра харчавацца, таму пакуль яно актыўна просіць ежу ў бацькоў.😅

Цікавы факт!
🐦 Вялікія сініцы – пладавітыя птушкі, звычайна адна пара за год робіць 2 вывадкі. У сярэднім самка адкладвае ў сваё гняздзечка да 12 яек! 🥚

🐣 Каб пракарміць столькі птушанят, "працоўны" дзень бацькі пачынаюць каля 04:00 і заканчваюць у 22:00. За дзень птушаняты атрымліваюць прыкладна 280 порцый корму (ад 4 да 20 порцый за гадзіну, у сярэднім 16)!

Дачнікам вельмі шанцуе, калі побач пасяляюцца вялікія сініцы. Яны знішчаюць шмат шкодных для гаспадаркі насякомых і вусеняў. 🐛 Калі ў цябе на ўчастку яшчэ няма сінічніка, ты можаш яго зрабіць сам_а. У каментарах пакінем схему. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Іна Шкурко.
"Прывітанне, ёсць хвілінка паразмаўляць пра птушак?" 🤗

У "чырванакніжных" сокалаў-пустэльг птушаняты вылятаюць з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. Шмат людзей знаходзяць сакалянят. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Бачыш птушаня пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы. 👇🏻
https://ptushki.org/news/705083.html
2024/09/28 19:29:15
Back to Top
HTML Embed Code: