Telegram Web Link
Як там брэсцкія сокалы?

1️⃣ На першым гняздзе птушаняты хутка растуць і ўжо трэніруюць не толькі крылцы, але і ногі – бегаюць па ўсёй нішы і хапаюць выплюйкі, і дзюбу – разрываюць іх на кавалачкі. Таму ўбачыць адначасова ўсіх пяцёх у кадры зараз нялёгка.☺️

Самка працягвае ўважліва і справядліва дзяліць здабычу на ўсіх, але рабіць гэта ёй усё складаней – птушаняты хочуць адразу шмат і каб самастойна праглынаць усё. Цікава, што і самец на першым гняздзе таксама корміць птушанят!

2️⃣ На другім гняздзе сёння вылупілася апошняе, пятае птушаня.🐣

Самец зусім перастаў прылятаць на гняздо, таму самка засталася адна з птушанятамі.🙁

Але якая яна зацятая! Не здаецца нават падчас сапраўдных выпрабаванняў. Яна адлятае на паляванне на 20-40 хвілін. Учора зноў адлятала чатыры разы і штораз вярталася з палёўкамі! ❤️

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.
❗️10 птушак, якіх трэба знайсці, пакуль яны зусім не зніклі з твару Зямлі.

Глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International запусціла ініцыятыву "Пошук страчаных птушак".

🐦👇🏻 Даведайся больш пра гэтых загадкавых птушак з разных куткоў планеты, і далучайся да пошуку!
https://ptushki.org/news/717634.html
Пачатак лета – час птушанят! Але часта яны зусім не падобныя да сваіх бацькоў. 😇

Зможаш каго-небудзь пазнаць? Пішы адказы ў каментары! 🙋‍♀️👇🏻

А можа, у цябе ёсць фотазагадкі з птушанятамі? Таксама дасылай у каментары, будзем вызначаць!

📷 Фота: Іна Шкурко, Аляксей Вайцянкоў, @ptu6ki, Віктар Рындзевіч, Юлія Алтунюва, Ліза Лёўкіна.

☝🏻Нагадваем: не чапай птушанят-подлеткаў, якія выскачылі з гнязда. Яны вучацца лётаць, за імі прыглядваюць бацькі. Ім не трэба твая дамога.
Шмат хто дбае пра кармушкі, аднак мала хто ўзгадвае, наколькі важны для птушак сталы доступ да чыстай вады.🐦💧

☀️У гарачае, сухое надвор’е не забывай пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню! 💦

☝🏻 Некалькі важных парад:
💧Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.

💧Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.

💧Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.

💧Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.

💧Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.

👀 Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў 👉🏻 ptushki.org/news/705171.html
Якая ж неверагодная фота-серыя ад Сяргея Зуёнка! 😍

💛 Можна добра разгледзець яркіх шчурак-пчалаедак (золотистых щурок) у бандыцкіх чорных павязках на вачах і іх абеды! 😋

Як можна зразумець па назве птушак, яны любяць паласавацца пчоламі. 🐝 Але ж калі з пчоламі не вельмі, дык любая казурка будзе даспадобы, галоўнае, каб лётала і памерам, пажадана, была паболей! Матылі, стракозы, нават зладзюга шэршань – усё падыдзе да стала птушанятам. 🐞🦋
Цікавостка з сэксуальнага жыцця белых буслоў! 🥰

Буслы яднаюцца ў пары прыблізна за 30 дзён да адкладкі яек. За гэты час партнёры капулююць у сярэднім каля 160 разоў! 😯 Хоць самкі часта застаюцца ў гняздзе адны, асабліва непасрэдна перад адкладкай яек, пазапартнёрская капуляцыя (ці, іншымі словамі, здрада) адбываецца вельмі рэдка і толькі ў выпадку маладых сямейных пар.

Адкуль жа такая высокая сэксуальная актыўнасць у буслоў?
Не да канца вядома, але ёсць здагадка, што самцы такім чынам дэманструюць сваю фізічную форму. Пэўным пацверджаннем гэтай гіпотэзы можа быць той факт, што бацькі, якія часцей капулявалі са сваімі партнёркамі, потым больш актыўна кармілі сваіх птушанят.🐣 #птушыныяцікавосткі

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/Adam-Zbyryt-Cz%C5%82owiek-z-Puszczy-109952661725081.
Прывітанне! 🤗
Вялікі дзяцел зычыць табе добрага настрою і прадуктыўнага працоўнага тыдня! ❤️🙌🏻

📷 Фота: Кацярына Фацеева.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі і іншымі птушкарамі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату www.tg-me.com/ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! 🎶 Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від. Таму мы пачынаем новую рубрыку #галасыптушак!

Запамінай галасы, каб сярод агульнага птушынага гоману пазнаваць хаця б некаторых знаёмых птушак. 🤗

Беларускі "папугайчык" – чаромашнік (чечевица).😍 На вочы гэтыя прыгажуны трапляюцца рэдка, бо хаваюцца ў густым лісці кустоў, лазняку каля вады. Але часта выдаюць сябе гучным і меладычным свістам (часцей за ўсё з вершаліны куста), які складаецца з чатырох альбо пяці флейтавых гукаў "чі-ві-чю-ві-чю", "ві-чі-вi-чі-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

А табе даводзілася чуць чысты і прыгожы спеў гэтай птушкі?
Балотная чарапаха – адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У траўні-ліпені самкі адкладваюць яйкі. Але большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі.🙁

🐢 Як уратаваць балотных чарапах?
Валанцёры ў Брэсцскай вобласці накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

📷 Фота: Аляксандр Сербун, Яўген Місіюк, Аляксандр Мініч.
2024/09/29 11:28:47
Back to Top
HTML Embed Code: