Telegram Web Link
A1 адкрывае бясплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкай на сэрвісе VOKA

Акцыя прысвечана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Бясплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» акдрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучкай на роднай мове ўсе ахвотныя змогуць на сайце voka.tv ці ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

@stuzka
#mova #A1
​​Power Place. Месца сілы для фізічнай формы, пункт апоры для асобы і еўрапейскай ідэнтычнасці.

Знаёмцеся – Power Place. Гэта даволі кампактная трэнажорная зала ў Менску. Знаходзіцца ў годнай частцы Новага горада. Яна напоўнена ўтульнасцю, еўрапейскім густам і каларытам. У ёй прыязны і добразычлівы персанал, мажныя кваліфікаваныя трэнеры і прыемныя наведвальнікі. Музычны фон у залі падабраны на дзіва тонка – ён матывуе на прадуктыўныя заняткі і ў той жа час стварае атмасферу разняволенасці і адпачынку. Пасля заняткаў можна вельмі зручна правесці час на канапе рэсэпшэна, замовіць пратэінавы кактэйль, каву, гарбату, альбо штосьці больш гарачае. Месца спалучае атмасферу культавых вуліц Зыбіцкай і Кастрычніцкай. Апроч магчымасці пазаймацца ў асноўнай трэнажорнай залі, можна далучыцца да розных групавых заняткаў (ёга і падобныя) у іншых памяшканнях, ці атрымаць іншыя паслугі.

Power Place гэта высокі ўзровень заняткаў спортам і месца, дзе можна годна правесці час. Хутка запрацуе тэраса. Раім наведаць!
Месца знаходзіцца ў пешай дасягальнасці ад станцыі метро Маладзёжная і чыгункі Мінск-Паўночны (спыняюцца гарадскія цягнікі Stadler).
Адрас – вуліца Скрыганава, 14. Знакаміты ЖК «Каскад».

@stuzka
#Europe #Belarus #Minsk #месца
Вялікая магутная рака

Уяві сабе, што ты вялікая магутная рака. Магчыма на тваім шляху будуць сустракацца перашкоды. Абставіны і людзі, якія спрабуюць замінаць – уяві, што гэта камяні на шляху ракі.
Што робіць рака сустрэўшы на сваім шляху камень?! Няўжо яна канцэнтруецца, збірае ўсе сілы і пачынае бадацца з каменем?! Канешне ж не. Рака папросту цячэ далей абмінаючы перашкоды, а камень банальна патанае ў рацэ і назаўжды застаецца недзе ззаду.

👉 Шукай аднадумцаў і яднайся!
👉 Замацоўвай і пашырай кругагляд!
👉 Карыстайся нашай роднай мовай!
👉 karystajsia našaj łacinkaj!
👉 Будзь годным сваёй нацыі і кантыненту, май гонар.
👉 Натхняй іншых.

@stuzka
© YouTube канал Daroha
Дзень Волі, 25 сакавіка - адно з нашых найгалоўнейшых нацыянальных святаў.

Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля Вялікага Княства Літоўскага нашыя продкі зноў сталі гаспадарамі саміх сябе і сваёй зямлі.
Žyvie Biełaruś!

@stuzka
Forwarded from Прэса БНР
Што трэба ведаць кожнаму беларусу

I. Агульныя палажэнні

Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы (1864)
Францішак Багушэвіч. Прадмова да «Дудкі беларускай» (1891)
Вацлаў Ластоўскі. Што трэба ведаць кожнаму беларусу (1918)

II. Родная мова

Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? (1914)
Вацлаў Ластоўскі. Родная мова (1914)
Язэп Лёсік. Родная мова і яе значэнне (1918)

III. Расія

Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе (1917)
Язэп Лёсік. Памятка беларусам маскоўскай прыхільнасці (1918)
Антон Луцкевіч. Беларусь і Расея (1918)
Вацлаў Ластоўскі. Беларусь пад Расеяй (1919)

IV. Незалежнасць

Антон Луцкевіч. Незалежная Беларусь (1918)
Янка Купала. Незалежнасць (1919)
Янка Купала. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год (1920)
Антон Луцкевіч. 25 марца 1918 году (1921)
Максім Гарэцкі. Думкі i развагі з прычыны сьвята незалежнасьці (1921)
Аркадзь Смоліч. Незалежнасьць (1921)
Аляксандр Цвікевіч. Чатыры гады 1918-25.ІІІ.1922 (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня (1922)

V. Фольк-гістары

Язэп Лёсік. Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы (1921)
Вацлаў Ластоўскі. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» (1925)
Беларуская - яна як нямецкая! ❤️
@stuzka #mova
Зніклыя народы Еўропы:

💀 Авары
💀 Агафірсы
💀 Аквітаны
💀 Алаброгі
💀 Алеманы
💀 Англы
💀 Ангрыварыі
💀 Аўсоны
💀 Ахейцы
💀 Балары
💀 Батавы
💀 Бруктэры
💀 Вандалы
💀 Венеты (кельты)
💀 Венеты Адрыятыкі
💀 Вестготы
💀 Галінды
💀 Герулы
💀 Готы
💀 Гуны
💀 Дарданы
💀 Дняпроўскія балты
💀 Іберы
💀 Кантабры
💀 Карыйцы
💀 Керэтаны
💀 Лелегі
💀 Лузоны
💀 Мінійцы
💀 Неметы
💀 Неўры
💀 Остготы
💀 Паляксяне
💀 Пеласгі
💀 Печанегі
💀 Пікты
💀 Полаўцы
💀 Прусы
💀 Сардоны
💀 Сарматы
💀 Селы
💀 Сіканы
💀 Скальвы
💀 Старажытныя македонцы
💀 Тэўтоны
💀 Хазары
💀 Херускі
💀 Элімцы
💀 Юты
💀 Яцвягі

@stuzka #Europe
ТОП 10 фразаў для супрацоўнікаў сферы абслугоўвання:

• Добрай раніцы / добры дзень / добры вечар / добрай ночы!
• Замаўляйце калі ласка.
• Што-небудзь яшчэ?
• Ці маеце вы дысконтную картку / нашу праграму?
• У нас сёння акцыя, для нашых пакупнікоў выдатная прапанова. Можна атрымаць зніжку.
• Вы будзеце разлічвацца наяўнымі, або карткай?
• Ці ёсць у вас N рублёў N капеек?
• Дзякуй, чакаем вас зноў.
• Выбачайце калі ласка, я не валодаю расейскай мовай. Ці можам мы скарыстацца беларускай (ангельскай) ?
• Мне сысці з касы?

@stuzka #mova
Холст у адным памяшканні Менску. Паглядзіце які ўсплёск нацыянальнай ідэнтычнасці і годнасці. Мы таксама пакінулі запіс.
@stuzka #месца
У апошнія гады Менск імкліва напаўняецца жытлом якаснага еўрапейскага каларыту і густу.
Жылы комплекс «4 сезона», першы пабудаваны дом «Вясна». Вельмі годная частка Новага гораду.

@stuzka #Europe #Belarus #Minsk #месца
МАЗ 303 – новы аўтобус высокага еўрапейскага ўзроўню ўжо ў гарадах Беларусі

Сёння, 9 красавіка, у некаторых гарадах Беларусі ўпершыню выйшлі новыя аўтобусы МАЗ 303 на маршруты.

Трэцяе пакаленне грамадскіх пасажырскіх аўтобусаў МАЗ прынцыпова новае. Супрацоўнікі заводу натхняліся і арыентаваліся ў першую чаргу на іншыя краіны Еўропы. Пра гэта распавядалі яны самі на прэзентацыях. Вялікая верагоднасць продажу нашых аўтобусаў іншым еўрапейскім гарадам.
Таксама вельмі станоўчыя ўражанні і годны ўзровень зазначаны кіроўцамі.

@stuzka
2024/11/20 05:20:17
Back to Top
HTML Embed Code: