Telegram Web Link
Гомельскі аўтобус перакуліўся ў Польшчы, некалькі чалавек пацярпелі 😢

Аўтобус з Гомеля трапіў у аварыю ў Польшчы. Пяцёра пасажыраў дастаўленыя ў бальніцу. Аўтобус “Гомель-Уроцлаў” з’ехаў з шашы ў кювет і ўпаў на ўзбочыне. Аварыя адбылася ўначы на 382 км дарогі А2 у накірунку Познані.

Як паведамляе выданне reform.news, кіроўца па невядомых прычынах з’ехаў на аварыйную паласу, прабіў агароджу. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 11 замежных грамадзян, іх прыналежнасць да Беларусі не пацверджаная.

Штодзень
Фота: Osp KSRG Łyszkowice
Дарагія чытачы! 🖨

Надышоў час, калі “Штодзень” вырашыў звярнуцца да вас па падтрымку. Нашая маленькая рэдакцыя працягвае ствараць “лямпавае" выданне для гомельскай аўдыторыі.

Мы – адзіныя, хто піша заўжды па-беларуску ў нашым рэгіёне. І мы таксама намагаемся шукаць для вас цікавыя навіны і распавядаць гісторыі, якія да нас ніхто не распавядаў.

🙏🏻 Калі вы знаходзіцеся за мяжой, просім падтрымаць нашае выданне і стаць фундатарамі важнага праекту.

А беларусам, якія нас чытаюць з краіны, мы проста дзякуем за мужнасць. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

👉 Падтрымаць нас можна праз патрэон.

Штодзень
Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты 😳

Выбарчыя пікеты ў Гомелі праходзяць у рэжыме імітацыі і пры выкарыстанні з боку ўлады адміністрацыйнага рэсурса. “Штодзень” у адной з публікацый падрабязна распавядаў, хто імітуе ўсенародную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Мы вырашылі пацікавіцца ў штучнага інтэлекта Copilot, як ён бачыць выбарчыя пікеты ў Гомелі. 🤖 Вынікі нас павесялілі.

❤️ Адметна, што нават бяздушная машына заўзее за апанентаў улады. Паглядзіце, як сексуальна выглядае нашая перамога! Гэта вам не фрыкі ў ватніках!


Падрабязнасці: https://homeldays.org/vatniki-suprac-sjeksi-apazicyjanera-jak-shtuchny-intjelekt-bachyc-gomelskija-vybarchyja-pikety/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.
Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі 🤬

У Беларусі перад чарговымі «прэзідэнцкімі выбарамі» ўзмацніліся рэпрэсіі. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю з'яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы- не менш за 98 чалавек.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskaja-voblasc-u-aposhnija-mesjacy-samy-rjeprjesi-ny-rjegijon-u-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Арганізацыяй «выбараў» у Гомельскай вобласці зноў займаецца Пётр Кірычэнка 🥸

На пасяджэнні абласнога выбаркаму абмеркавалі размеркаванне грошаў. А яго кіраўнік Пётр Кірычэнка адсправаздачыўся, што «асаблівых пытанняў ад выбарцаў не паступае».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/arganizacyjaj-vybara-u-gomelskaj-voblasci-zno-zajmaecca-pjotr-kirychjenka/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У асноўным забіваць беларускіх звяроў з-за мяжы едуць з Расіі 🤬

У нашым рэгіёне палююць на лісаў, ваўкоў, сезонна птушак, ласёў, аленяў, казуляў, зайцоў, янотападобных сабакаў. Пры гэтым плошча, дзе дазваляе паляваць Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, - больш за 2 млн 300 тысячаў гектараў. 😢

«Паляўнічага прыцягвае тое, што ён ведае, прыехаўшы да нас у Беларусь: у яго вялікая верагоднасць дабыць звера ці той трафей, які ён хоча здабыць»

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-asno-nym-zabivac-belaruskih-zvjaro-z-za-mjazhy-educ-z-rasii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары 🙈

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-svjatary-meshvajucca-palityku-kira-nik-tura-skaj-eparhii-pabachy-u-vajne-bozhy-promysel-a-gomelskaj-agitava-pryjsci-na-vybary/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/20 02:25:43
Back to Top
HTML Embed Code: