Telegram Web Link
📿Яшчэ 10 гадоў таму неглюбская гарлячка была мала каму вядомая, а цяпер яе спрабуюць самастойна зрабіць беларускі. Ці, прынамсі, шукаюць, дзе набыць.

💰Каштуе гарлячка ад 10-40 долараў і вышэй.

У Неглюбцы і навакольных мясцовасцях гарлячку насіла кожная жанчына. Упрыгожанне кожная рабіла сабе сама. Калі пачалі рабіць гарлячку, не памятаюць нават старажылы Неглюбкі. Узор гарлячкі быў практычна адзін і той жа ў чорна-белых колерах, так званае “вароняе вока”.

Цяпер гарлячкі робяць многія майстрыхі.

Падрабязней: https://homeldays.org/modny-aksjesuar-z-minulaga-negljubskaja-garljachka-stanovicca-papuljarnaj/

Для абыходу блакіроўкі сайта.

Штодзень
У Мазыры ёсць сапраўдны пескавы бархан 🏜🐪

Пескавыя барханы ці выдмы абсалютна не ўласцівыя для нашых шыротаў, але, аказваецца, у Мазыры ёсць свая дзюна.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-mazyry-josc-sapra-dny-peskavy-barhan/

❗️ Для абыходу блакіроўкі сайта.

Штодзень
Гомельскія ўлады праігнаравалі ўсе патрабаванні абаронцаў вадаёма каля вёскі Цыкуны 😡

Канфлікт вакол вадаёма цягнецца ўжо тры гады. Як сцвярджаюць дачнікі, гэта возера, і паказваюць дакументы з пацвярджэннем, што яно праточнае. Копанкай яго называюць мясцовыя ўлады, якія хочуць здаць яго ў арэнду любым коштам. 🤷🏻‍♀️

У 2021 годзе Віктар Крот, у якога дача ў пасёлку з 2016 года, вырашыў, што на вадаёме можна зрабіць бізнес. Ён патомны урач-практолаг (ягоны бацька займае пасаду галоўнага лекара і атрымліваў у 2022 годзе ўзнагароду ў аблвыканкаме), але тут «прапанаваў таварышам узяць вадаём у арэнду і пачаць яго добраўпарадкоўваць».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-lady-praignaravali-se-patrabavanni-abaronca-vadajoma-kalja-vjoski-cykuny/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Па гэтым спускаюцца людзі: паглядзіце ў якім стане лесвіца з узвышша ў Мазыры 🤷🏻‍♀️

Паміж некаторымі пралётамі вялізныя правалы, прыступкі праваліліся, парэнчы праржавелі і пагнуліся, грунт вакол прасеў...

Падрабязнасці: https://homeldays.org/pa-gjetym-spuskajucca-ljudzi-pagljadzice-jakim-stane-lesvica-z-uzvyshsha-mazyry/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Светлагорскім раёне злавілі тарантула 🕷

Вялізнага павука злавілі ў вёсцы Рудня Светлагорскага раёна на мінулым тыдні.

Светлагорскае выданне «Раней за ўсіх» піша, што гэта тарантул, для даследавання яго накіравалі ў Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт.

🌞 Пасля зменаў клімату і пацяплення ў Гомельскай вобласці пачаў сустракацца паўднёварускі тарантул. Ён звычайна жыве ў норах каля рэкаў, неагрэсіўны. Укус параўнальны з укусам шэршня ці асы. Ніводнай смерці пасля яго не зафіксавана.

Штодзень
Фота: "Раней за ўсіх"
🎓Беларускія студэнты 1 курса навучання ў Польшчы могуць падаваць дакументы на візы без папярэдняй рэгістрацыі.  

Раней падачу дакументаў на візы спрасцілі для беларусаў узросту 60+.

Падрабязней: https://homeldays.org/viza-bez-papjarjednjaj-rjegistracyi-dlja-studjenta/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта

Штодзень
Самыя старажытныя драўляныя жылыя пабудовы ў свеце і ў Беларусі ⌛️

Большасць драўлянай архітэктурнай спадчыны, якая ўсё яшчэ захавалася ў Беларусі да нашага часу, прадстаўленая менавіта драўлянымі жылымі будынкамі. 🏡

🤷🏻‍♀️ З іншага боку, беларускае “ноў-хаў” – праграма па зносу безгаспадарчага і старога жылля, не пакідае шанцаў на выпадковае захаванне дзе-небудзь на Палессі і выяўленне ў час экспедыцый старых будынкаў. Нідзе ў Беларусі пры зносе старых невыкарыстоўваемых і безгаспадарчых будынкаў не праводзіцца іх папярэдняе абследаванне на пытанне мастацка-гістарычнай каштоўнасці, магчымасці выкарыстання ў турыстычна-экскурсійных мэтах: іх тупа зносяць раённыя ўлады.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/najstarjejshyja-dra-ljanyja-zhylyja-damy-svece-i-belarusi-shto-zahavalisja-da-nashaga-chasu/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Усіх бяздомных у Карме зарэгістравалі ў мясцовай міліцыі 🤷🏻‍♀️

«Вызначыць месцам для рэгістрацыі грамадзянаў без вызначанага месца жыхарства памяшканне аддзела ўнутраных справаў Кармянскага раённага выканаўчага камітэта», - сказана ў дакуменце.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/usih-bjazdomnyh-u-karme-zarjegistravali-mjascovaj-milicyi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Напярэдадні зімы далёка не ўсе фермы на Гомельшчыне не забяспечаныя дызель-генератарамі на выпадак надзвычайнай сітуацыі. 🥸 Улады Гомельшчыны прызналі праблемы з забеспячэннем энергабяспекі АПК вобласці 🐮.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-gomelshchyny-pryznali-prablemy-z-zabespjachjennem-jenergabjaspeki-apk-voblasci/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Беларускі самалёт несанкцыянавана перасёк мяжу з Украінай 🤬

Шэраг украінскіх СМІ паведамляюць пра перасячэнне паветранай прасторы Украіны беларускім знішчальнікам. Украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што каля 14.25 самалёт ВПС РБ зайшоў на тэрыторыю іх дзяржавы і знаходзіцца на мяжы Кіеўскай і Жытомірскай абласцей.

Паводле інфармацыі Беларускага Гаюна, мяжу мог перасячы вучэбны Як-130 у раёне населенага пункта Дзятлік (Нараўлянскі раён).

UPD Паветраныя сілы ВСУ абверглі факт парушэння паветранай прасторы Украіны з боку Беларусі. Верагодна, ужывалася радыёлакацыйная перашкода.

Штодзень
У Беларусі можа з'явіцца курорт з самым глыбокім возерам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе 🌊

У 2043 годзе запасы граніту ў Мікашэвіцкім гранітным кар'еры (Брэсцкая вобласць) скончацца і выпрацоўка глыбінёй 214 метраў запоўніцца вадой.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belarusi-mozha-z-javicca-kurort-z-samym-glybokim-vozeram-u-cjentralnaj-i-ushodnjaj-e-rope/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Гомелі недарэчную скульптуру ў выглядзе трансформера перафарбавалі ў колеры дзяржаўнага сцяга 🙈

8-метровую скульптуру, выкананую з металічных канструкцый і дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі, адмыслова да Дня машынабудаўніка перафарбавалі ў чырвоны і зялёны колеры.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-nedarjechnuju-skulpturu-vygljadze-transformera-perafarbavali-kolery-dzjarzha-naga-scjaga/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Гомелі чыноўнікі знайшлі 267 закінутых дамоў 🏡

Парадак продажу дамоў, якія ўлады прызнаюць закінутымі, у Гомелі і Беларусі стаў сістэмным. Для таго каб будынак аказаўся ў спецыяльным рэестры, дастаткова, каб камісія з чыноўнікаў праехала міма і візуальна вырашыла, што ў ім доўгі час ніхто не жыве. 😡

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-chyno-niki-znajshli-267-zakinutyh-damo/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Сем фактаў пра маладосць Алеся Бяляцкага ✊🏻

Нобелеўскі лаўрэат, беларускі праваабаронца і палітзняволены Алесь Бяляцкі адзначае свой 62-гі дзень народзінаў. ⚪️🔴⚪️

«Штодзень» з дапамогай кнігі «Алесь» сабраў малавядомыя факты з яго «гомельскага перыяду» жыцця, дзе расказчыкам выступае сам знакаміты выхадзец з Гомельшчыны. Шмат якія моманты будуць блізкія і сённяшнім актывістам і змагарам за беларушчыну і Беларусь.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/sem-fakta-pra-maladosc-alesja-bjaljackaga/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Містычная гісторыя, як у Гомелі не з’явіўся трамвай 🚃

За апошнія сто год трамваі ў Гомелі мусілі з’явіцца як мінімум тры разы. Аднак кожны раз здараліся нейкія катаклізмы, якія не давалі магчымасці рэалізаваць задуму. 🤷🏻‍♀️

Першы раз ідэя з'явілася ў пачатку ХХ стагоддзя. Як адзначаў Леў Вінаградаў у кнізе “Гомель. Ягонае мінулае і сучаснае: 1142-1900”, “з 1901 года галоўныя вуліцы горада планавалася нават асвяціць электрычнасцю і пакрыць сеткай ліній электрычнага трамвая; урадам дазволена заключыць кантракт на гэтую задуму з кіеўскім капіталістам Б.”

Падрабязнасці: https://homeldays.org/mistychnaja-gistoryja-jak-u-gomeli-ne-z-javi-sja-tramvaj/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/15 09:36:26
Back to Top
HTML Embed Code: