Telegram Web Link
“Гусеніцы паўзуць па фасадах дамоў. Дрэвы аплеценыя павуціннем”. Мазыршчыну атакуе небяспечны інсект 😱

Карыстальнікі інтэрнэту выкладаюць фотаздымкі з дрэвамі і кустамі, якія поўнасцю аплеценыя павуціннем, якое пакідаюць у працэсе жыццядзейнасці вусені амерыканскага белага матылька. У далейшым гэтыя расліны, хутчэй за ўсё, загінуць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gusenicy-pa-zuc-pa-fasadah-damo-drjevy-aplecenyja-pavucinnem-gomelshchynu-atakue-nebjaspechny-insekt/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Пасля розгаласу пра чэргі на запіс да ўрачоў у дзіцячай паліклініцы Мазыра – там змянілі тактыку 🥸

☝🏻«Штодзень» пісаў, што бацькі пачалі наракаць на вялізныя чэргі ў мясцовую паліклініку ў пачатку жніўня, калі пачаліся планавыя агляды дзяцей перад новым вучэбным годам. Запісвалі відэа і пісалі ў каментах, што ўстанова – замалая і ў ёй адсутнічаюць спецыялісты. Рэакцыі тады ад уладаў публічнай не было, але цяпер, як бачна, яны ўсё ж запланавалі змены.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/paslja-rozgalasu-pra-chjergi-na-zapis-da-racho-u-dzicjachaj-paliklinicy-mazyra-tam-zmjanili-taktyku/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Жлобіне ў дне гарадскога аўтобуса заўважылі вялізныя дзіркі 🤷🏻‍♀️

У пацвярджэнне гэтаму мясцовы жыхар зняў кароткі ролік, на ім бачныя як мінімум дзве дзіркі ў дне аўтобуса. 🤦🏼

Адна з іх фактычна займае ўвесь праход, другая знаходзіцца пад заднімі сядзеннямі.

«У такія дзіркі ў дне аўтобуса МАЗ можа праваліцца цэлае дзіця або нага дарослага», - каментуюць на канале «Свабодны Жлобін», дзе з'явілася відэа.

Штодзень
Лаяльныя прадпрыемствы будуюць арэнднае жытло для рабочых 🤔

22 кватэры забраніраваныя і выкупленыя ў цэнтры горада па вуліцы Цялегіна-Кірава для работнікаў “Гомсельмаша”. І 7 кватэр у новым доме па Косарава выкупіла “Гомельэнерга”.

Ці можна будзе з цягам часу выкупіць арэнднае жытло, не паведамляецца. Аднак, калі ўзяць за прыклад вайсковых служачых, то яны мусяць адслужыць 25 год перад тым, як атрымаюць арэнднае жытло ва ўласнасць.🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dzjarzhpradpryemstvy-budujuc-arjendnae-zhytlo/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Навюткія трамваі на фоне мазырскіх краявідаў (фотафакт) 🚃

Жыхары Мазыра падзяліліся фотаздымкамі новага трамвая, які курсуе паміж горадам і прамысловай зонай, у рысе якой размешчаны Мазырскі НПЗ. Нядаўна горад атрымаў дзве сучасныя машыны, распрацаваныя сталічнай кампаніяй BKM Holding (былое прадпрыемства “Белкамунмаш”).

❤️ Мазырскі трамвай з’яўляецца ўнікальнай з’явай у Беларусі, паколькі гэта адзіны прыклад, калі дадзены від транспарту выкарыстоўваецца ў горадзе раённага падпарадкавання. З’яўленне трамвая ў Мазыры стала магчымым дзякуючы “Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу”, які адкрыў адмысловае трамвайнае ўпраўленне ў 1988 годзе для арганізацыі зручнай перавозкі рабочых на прадпрыемства.

Штодзень
Фота: тг-канал Мозырь
Злы дэман княгіні Паскевіч. 👹 Альбо дэтэктыўная гісторыя пра тое, хто пакінуў апошнюю ўладальніцу Гомеля без грошай і на літасць бальшавікам

У шматлікіх артыкулах на тэму апошніх год жыцця княгіні часта распавядаецца пра тое, што яна перапісала ўсю сваю маёмасць на карысць дзяржавы. А бальшавікі за гэта нібыта не пакрыўдзілі старую, нават выплачвалі ёй пенсію да смерці. Памерла яна ў 1924 годзе ад запалення лёгкіх у доме свайго кухара Ляшкевіча па вуліцы Жандармскай (цяпер вул. Карла Маркса), непадалёку ад палаца. 🤔

Разам з тым застаецца адкрытым пытанне наконт таго, чаму ўсё ж такі заможная княгіня не паспела эвакуявацца ў бяспечную Еўропу і памерла ў галечы ў Гомелі.

😳 Хто карыстаўся неабмежаваным даверам княгіні і пусціў яе багацце на вецер?

Падрабязнасці:https://homeldays.org/zly-djeman-knjagini-paskevich/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Традыцыі архітэктурнага дэкору Гомеля маглі прыйсці з Баварыі? 🤔

🔥 Гомельскі гісторык знайшоў верагодныя карані гомельскіх ліштваў у нямецкім Аўгсбургу.

Громам сярод яснага неба даследавання гомельскага архітэктурнага дэкору сталася сустрэча з домам на вуліцы Фордэрэр Лех 5 (Vorderer Lech 5) у Аўгсбургу. Паводле звестак са Спісу помнікаў Баварыі гэты будынак быў узведзены ў 1782-1783 гг., а яго ляпны архітэктурны дэкор на фасадзе быў выкананы ў пачатку ХІХ ст. Самым цікавым у гэтым будынку для нас з’яўляюцца вокны яго галоўнага фасада, аздобленыя вялізнымі ляпнымі ліштвамі. 💡 Як можна ўбачыць у верхняй частцы гэтых ліштваў, на іх лабавой дошцы, змешчана вялізная гарызантальная кампазіцыя, якая сваім афармленнем амаль цалкам ідэнтычна кампазіцыі лабавых дошак вышэй апісанага варыянту гомельскіх ліштваў!

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tradycyi-arhitjekturnaga-djekoru-gomelja-magli-pryjsci-z-bavaryi/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Беларусі забаронена плаваць на надзіманых матрацах 🫠

Дошкі і надзіманыя кругі -- таксама пад забаронай 🤷🏻‍♀️

Існуе цэлая Пастанова савета міністраў рэспублікі Беларусі “Аб ахове жыцця людзей на водах”. Забаронаў там даволі шмат.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belarusi-zabaronena-plavac-na-nadzimanyh-matracah/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Зорка “другой свежасці” і фігурант “Міратворца” выступіць у Гомелі на фэсце “Сожскі шлягер” 🙈

У Гомелі на фэсце кавербэндаў у якасці хэдлайнера выступіць фігурант “Міратворца”, фронтмэн гурта “Зямляне” Сяргей Скачкоў. 🤮 👸🏼 Мясцовым музыкам арганізатары раяць вывучыць песню савецкага ансамбля “Зямляне”, каб праспяваць разам з вакалістам Сяргеем Скачковым шлягер “Трава ў дома”.

💸 З адкрытых крыніц вядома, што за свой сольны канцэрт гэты спявак бярэ ад 600 тыс. да 800 тыс. расейскіх рублёў (да 9 тыс. долараў ЗША). Але такую суму ён бярэ за выступы на тэрыторыі Масквы і Падмаскоўя. Калі ж яму даводзіцца ехаць у іншыя рэгіёны і краіны, то цана за канцэрт істотна ўзрастае.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/zorka-drugoj-svezhasci-i-figurant-miratvorca-vystupic-u-gomeli-na-fjesce-sozhski-shljager/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскімі дзяржаўнымі СМІ кіруюць сілавікі

Галоўным рэдактарам рагачоўскай раёнкі “Свабоднае слова” старшыня Гомельскага аблвыканкама прызначыў Жану Шабашаву. Яна вядомая не толькі як прапагандыстка, якая пісала пасквілі на апазіцыянераў. У мінулым яна працавала супрацоўнікам прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама. 🤷

“Свабоднае слова” — не адзіная газета на Гомельшчыне, якой кіруюць прызначэнцы з міліцыі.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskimi-dzjarzha-nymi-smi-kirujuc-milicyjanty/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
У Гомелі дэмантуюць знакамітае пано, якое штодня бачылі дзясяткі тысяч гараджан 😡

❗️Гомельцы занепакоеныя раптоўнымі работамі на маштабным пано “Гомель у часе” аўтарства вядомага мастака-манументаліста Уладзіміра Еўтухова.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Гарадское кіраўніцтва не праінфармавала належным чынам пра планы на дадзены мастацкі аб’ект. 😢

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-djemantavanae-znakamitae-pano-jakoe-shtodnja-bachyli-dzjasjatki-tysjach-garadzhan/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Абмянялі ідэолага на тэхнакрата. Кадравыя перастаноўкі на ЗЛіН-е 🤔

На гомельскім заводзе “ЗЛіН” памянялася кіраўніцтва. Дырэктарам прызначылі Мікалая Панфіленку, які з 2010 па 2018 гг. працаваў на прадпрыемстве галоўным інжынерам. У 2021-м, да прызначэння на пасаду кіраўніка завода адыёзнага Андрэя Кузняцова, ён, праўда, быў выконваючым абавязкі дырэктара.

Калі гомельскія працоўныя са “ЗЛіН-у” могуць часова расслабіцца ад кадравай перастаноўкі, то ўсім астатнім беларускім прадпрыемствам варта падрыхтавацца да таго, што пытанні дысцыпліны, ідэалогіі і супрацы з КНР хутка для іх персаналаў стануць прыярытэтнымі.

Падрабязней: https://homeldays.org/abmjanjali-idjeolaga-na-tjehnakrata-kadravyja-perastano-ki-na-zlin-e/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Расейскі гурт прарваўся ў фінал гомельскага фестывалю "Сожскі шлягер" з сімвалам ПВК "Вагнер" у руках 🤬

Фронтмэн калектыву з Навазыбкава Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, Алег Рамашоў у адборачным туры выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. 🙈

Да ўдзелу расейскія выканаўцы былі запрошаны самімі арганізатарамі. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/rasejski-gurt-prarva-sja-final-gomelskaga-festyvalju-sozhski-shljager-z-simvalam-pvk-vagner-u-rukah/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
2024/11/16 13:34:27
Back to Top
HTML Embed Code: