Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Чачэрску вецер пашкодзіў гістарычную каштоўнасць – мясцовую знакамітую ратушу 🌪🏛

Будаўнічыя брыгады аднаўляюць яе ўжо чацвёрты дзень.

Мясцовыя ўлады адносна нядаўна – у красавіку – прызналі кепскі стан будынку гарадской ратушы і пачалі яго рэстаўрацыю.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-chachjersku-vecer-pashkodzi-gistarychnuju-kashto-nasc-mjascovuju-ratushu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/rodmej

Штодзень
У Гомельскай вобласці за тры дні пасля ўрагану страхаўшчыкі выплацілі амаль 400 тысячаў рублёў 🌪 💰

Па звестках абласных уладаў супрацоўнікі «Белдзяржстраха» зрабілі выплаты на каля 390 тысячаў рублёў і працягваюць прымаць заяўкі. 😲 На сёння іх колькасць перавысіла 7500.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-za-try-dni-paslja-raganu-straha-shchyki-vyplacili-amal-400-tysjacha-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://homeldays-org.translate.goog/u-gomelskaj-voblasci-za-try-dni-paslja-raganu-straha-shchyki-vyplacili-amal-400-tysjacha-rubljo/?_x_tr_sl=auto&_x_tr_tl=be&_x_tr_hl=be&_x_tr_pto=wapp

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зіма летам: Град на трасе Гомель-Мінск засыпаў узбочыны 😳

Кіроўцы дзеляцца відэа з трасы М-5 (Гомель-Мінск), дзе летняя дарога выглядае зімовай: град засыпаў узбочыну і здалёк падобны на снег.

Дакладнае месца здымкаў невядомае, адныя паведамляюць, што справа пад Жлобінам, іншыя – пад Бабруйскам.

Жыхары Гомеля пішуць каментары: «Надвор'е шэпча», «Гэта што сёння?» Кіроўцы з гомельскага тэматычнага чату рыхтуюцца да магчымага пагаршэння надвор'я і ў самім абласным цэнтры.

Сіноптыкі абвясцілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі (асабліва на ўсходзе Беларусі) праз навальніцы і моцны вецер.

Штодзень
Улады справаздачацца пра загатаваныя ў вобласці 3,2 тысяч куб м драўніны пасля ўрагану 🌪🌳

😳 Каб зразумець, наколькі пацярпеў лясны фонд рэгіёну, можна згадаць, што ў таварным вагоне змяшчаецца каля 150 кубоў. Атрымліваецца, што з падрыхтаванага матэрыялу можна сабраць састаў з больш чым 20 вагонаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-spravazdachacca-pra-zagatavanyja-voblasci-3-2-tysjach-kub-m-dra-niny-paslja-raganu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://homeldays-org.translate.goog/ulady-spravazdachacca-pra-zagatavanyja-voblasci-3-2-tysjach-kub-m-dra-niny-paslja-raganu/?_x_tr_sl=auto&_x_tr_tl=be&_x_tr_hl=be&_x_tr_pto=wapp


Штодзень
Змаганне за беларускую школу, экалогія, росквіт “Талакі”
⚪️🔴⚪️

26 красавіка 1989 г. “Талака” арганізавала жалобны мітынг, прысвечаны ўгодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У мітынгу бралі ўдзел больш за 100 чалавек. Акцыя выклікала вялікі розгалас у грамадстве, бо такога ў Гомелі яшчэ ніколі не было, а адпаведна і вялікую нянавісць мясцовага партыйнага кіраўніцтва.

❤️ Значнай грамадскай акцыяй “Талакі” у 1989 г. быў збор подпісаў за адкрыццё беларускамоўных класаў у раёне “Гомсельмаш”, дзе талакоўцы і збіралі подпісы, бо там было найбольш выхадцаў з вёскі, таму беларуская мова ім была блізкай.

“Талака” сталася таксама падмуркам для стварэння БНФ у Гомелі. У 1989 г., калі менскаму БНФ адмовілі ў рэгістрацыі, у Гомелі ліберальнае кіраўніцтва горада зарэгістравала першую на Беларусі структуру БНФ – ГБНФ (Гомельскі Беларускі народны фронт). 💪🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/specpraekt-6/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.


Штодзень
Гомельская «журналістыка»: абсалютная большасць месцаў аддадзеная мэтавым паступленням 📺

У гэтым годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў набор на новую спецыяльнасць «Журналістыка». Але, па сутнасці, «людзей з вуліцы» там асабліва не чакаюць: 9 з 15 бюджэтных месцаў атрымаюць студэнты з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак. 🤷🏻‍♀️


Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskaja-zhurnalistyka-absaljutnaja-bolshasc-mesca-addadzenaja-mjetavym-pastuplennjam/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.


Штодзень
У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі новыя месцы жыхарства чырвонакніжных сонь і барсукоў 🦡 🏞

❤️ Для соняў супрацоўнікі нацыянальнага парка і навукоўцы пабудавалі гэтай вясной блізу 100 домікаў, а сляды барсукоў адшукалі пад час экспедыцыі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-nacparku-prypjacki-znajshli-novyja-mescy-zhyharstva-chyrvonaknizhnyh-son-i-barsuko/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.


Штодзень
Ураган знёс каля 700 дарожных знакаў у Гомельскай вобласці 😳

Каля 350 з іх – на рэспубліканскіх дарогах. Рэгіянальныя ўлады справаздачацца, што каля паловы з іх яны ўжо аднавілі.

Часткова іх рамантуюць, пры немагчымасці – мяняюць на новыя. Дарожнікі абяцаюць цалкам вырашыць праблему да канца месяца.

Каб зразумець, наколькі гэтыя лічбы адрозніваюцца ад звычайных, можна паглядзець на наступныя лічбы: з пачатку 2024 года ў Хойніцкім раёне замянілі ўсяго 24 знакі (і ўстанавілі два новыя).

Штодзень
Для прыборкі наступстваў урагану у Рагачоўскі раён прывезлі зняволеных з лячэбна-працоўнага прафілакторыя

У раён прыехалі 55 чалавек.

ЛПП — установа, дзе быццам бы для лячэння ад алкагалізму працяглы тэрмін утрымліваюцца людзі. Праваабаронцы крытыкуюць гэтую сістэму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dlja-pryborki-nastupstva-uraganu-u-ragacho-ski-rajon-pryvezli-znjavolenyh/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
Музейная рэдкасць: Раёнка адзначыла, што аўтар здаў артыкул пра Уладзіміра Караткевіча на беларускай мове.

Амаль усе артыкулы і навіны ў дзяржаўных раённых выданнях Гомельскай вобласці выходзяць на рускай мове.

Матэрыялы па-беларуску сталі настолькі рэдкімі, што чачэрскае выданне зрабіла спецыяльную рэмарку пра тое, што тэкст на роднай мове ім даслаў у такім выглядзе аўтар.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/muzejnaja-rjedkasc-rajonka-adznachyla-shto-a-tar-zda-artykul-pra-uladzimira-karatkevicha-na-belaruskaj-move/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
❗️У Варшаве на працоўным месцы памёр палітычны эмігрант з Гомеля 😢

42-гадовы Дзмітрый Гарэлька, які хадзіў у першых шэрагах на гомельскіх акцыях 2020 года з нацыянальным сцягам, сышоў з жыцця. Паводле звестак варшаўскай паліцыі, мужчына памёр прама на працы. Цяпер польскія праваахоўнікі шукаюць кантакты ўсіх, хто ведаў Змітра, з кім ён жыў.

Штодзень
Рускі дом у Гомелі працягвае адпраўляць беларускіх школьнікаў у анексаваны Крым, нягледзячы на тое, што ў прыфрантавым паўвостраве штодня гучаць выбухі 😡

❗️Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да трох год.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/shkolnika-z-gomelshchyny-adpra-ljali-krym-sjonnja-aneksavanym-pa-vostrave-zno-guchali-vybuhi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Гомелі на рамонт фасада вайсковага камісарыята выдаткуюць больш за 280,5 тысяч рублёў 💸

Капітальны рамонт фасада датычыць прызыўнога пункта вайсковага камісарыята па вуліцы Хмяльніцкага, 73. Для параўнання - на бягучы рамонт фасада Чонкаўскай школы запланаванае ўсяго 28 тысяч рублёў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-na-ramont-fasada-vajskovaga-kamisaryjata-vydatkujuc-bolsh-za-280-5-tysjach-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/28 15:29:03
Back to Top
HTML Embed Code: