Telegram Web Link
Культ асобы па-гомельску: рэгіён накрыла хваля маразматычных флэшмобаў з нагоды 30-годдзя праўлення Лукашэнкі 🥸

Асноўныя ўдзельнікі тэматычных круглых сталоў, флэшмобаў і кінапраглядаў – бюджэтнікі і дзеці, якіх атрымалася злавіць на канікулах.

Фота культу асобы збіраецца пад хэштэгамі «дзякуй за 30 год», але асабліва крэатыўныя ідэолагі пішуць «дзякуй за 30 мірных год». Нагадаем, што апошняя вайна на тэрыторыі Беларусі была ў 40-ых гадах 20 стагоддзя. З таго часу мінула 80 год. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/kult-asoby-pa-gomelsku/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/zcnenz

Штодзень
«Нам тут усім не салодка»: у гадавіну смерці Алеся Пушкіна гомельскі актывіст падзяліўся лістом ад яго 😢

Роўна год таму палітзняволены мастак Алесь Пушкін памёр у лякарні, куды яго занадта позна прывезлі з турмы №1.

«Дзякуй за твой ліст падтрымкі, за такія добрыя паштоўкі - з такімі цытатамі! Так прыемна! І адну паштоўку я скарыстаю з той цытатай - каб даць каму вестачку, шматзначную - бо не ўсё можна пісаць, атрымліваць – цэнзура», - пісаў Алесь гомельскаму актывісту Іллі Міронаву.

Падрабязней: https://homeldays.org/nam-tut-usim-ne-salodka-u-gadavinu-smerci-alesja-pushkina-gomelski-aktyvist-padzjali-sja-listom-ad-jago/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/rgthvw

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На тэрыторыі «Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ўсталявана каля 125 фотапастак, якія дапамагаюць змагацца з незаконнай высечкай лесу. 👁

Згодна інфармацыі «Нацпарку «Прыпяцкі», месцазнаходжанне фотапастак пастаянна мяняецца, што дазваляе эфектыўна адсочваць магчымых парушальнікаў, якія наносяць шкоду расліннаму і жывёльнаму свету.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-tjerytoryi-nacparku-prypjacki-z-chornymi-lesarubami-zmagajucca-z-dapamogaj-fotapastak/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/qxcdvz


Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Экстрым па-жлобінску: Людзі працягвалі купацца на вадасховішчы, калі вакол падалі дрэвы 🌪

Відэа з Вірскага кар'еру ў Жлобінскім раёне выклаў у Тык-ток карыстальнік Генадзь. Людзі плавалі з вялікімі хвалямі, пакуль вакол ураган валіў дрэвы. 🤷🏻‍♀️

Па звестках Гомельскага МНС, у рэгіёне ад наступстваў урагану загінулі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Траўмы атрымалі чацвёра дзяцей (раней Следчы камітэт паведамляў пра семярых пацярпелых дзяцей у Рэчыцкім раёне) і адзін дарослы. 😢

Таксама зафіксаваныя 457 выпадкаў пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, 114 сельскагаспадарчых будынкаў у 249 населеных пунктах 15 раёнаў і Гомеля. Вядома, што Мазырскі раён застаўся без электрычнасці, там уведзены рэжым надзвычайнага становішча, людзі стаяць у чэргах па ваду.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jekstrym-pa-zhlobinsku-ljudzi-pracjagvali-kupacca-na-vadashovishchy-kali-vakol-padali-drjevy/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/mqkres


Штодзень
Малодшакласнікаў гомельскай школы вучылі збіраць аўтамат Калашнікава з заплюшчанымі вачыма 🤦🏼

Падрабязнасці: https://homeldays.org/malodshaklasnika-gomelskaj-shkoly-vuchyli-zbirac-a-tamat-kalashnikava-z-zapljushchanymi-vachyma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/xfnyde


Штодзень
Гамяльчанкі размяшчаюць на ютубе відэа з танцаў “Каму за 60” і атрымліваюць тысячы праглядаў

💃🕺Танцпляцоўка ў гомельскім парку існуе не адзін год. Звычайна там па выходных збіраюцца гомельцы “трэцяга ўзросту”.

😲 Гамяльчанка пад нікам @TANYA-rz5cb8hh4 стварыла на ютубе канал “Танцуючы Гомель”. Канал мае каля 46 тысяч падпісчыкаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/gamjalchanki-razmjashchajuc-na-jutube-vidjea-z-tanca-kamu-za-60-i-atrymlivajuc-tysjachy-pragljada/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uexajv

Штодзень
Не ўсе мазырчукі атрымаюць кампенсацыю ад наступстваў урагану 🤷🏻‍♀️

Толькі маламаёмасныя пацярпелыя ад урагану змогуць атрымаць дапамогу ад дзяржавы. Астатнім давядзецца выпраўляць усё наступствы ад стыхіі за свае сродкі. Альбо звяртацца ў страхавую пры наяўнасці страхоўкі. 🥸

Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у каго прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў.

Падрабязней: https://homeldays.org/ne-se-mazyrchuki-atrymajuc-dzjarzha-nuju-dapamogu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/rsbkia

Штодзень
2024/10/02 22:36:29
Back to Top
HTML Embed Code: