Telegram Web Link
“З тайгі пад Акропаль”. Незвычайны лёс Зыгмунта Мінейкі 🇬🇷

Паўстанцкі кіраўнік, таленавіты інжынер і вайсковец, адкрывальнік храма Зеўса і першы беларускі прадстаўнік на Алімпійскіх гульнях, спартыўны журналіст і свабодалюбны, абдораны лёсам чалавек. Зыгмунт Мінейка. Жыццё гэтага выхадца беларускай зямлі - наша агульная спадчына, гісторыя і гонар. ⚔️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-tajgi-pad-akropal-nezvychajny-ljos-zygmunta-minejki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ueipf

Штодзень
У Гомелі пачалі масава закрывацца кавярні. 😢 "Штодзень" разбіраецца ў прычынах

Нечаканая хваля закрыцця кавярань назіраецца ў Гомелі цяпер. За вясну 2024 года аб прыпыненні дзейнасці (пакуль не зразумела, часова ці назаўсёды) на старонках сваіх сацсетак абвясцілі ажно тры пункты харчавання... 👨🏻‍🍳

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-pachali-masava-zakryvacca-kavjarni/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufdmf

Штодзень
Гомельская вобласць – самы крымінальны рэгіён за 2023 год у Беларусі 😳

У абсалютнай большасці раёнаў вобласці назіраецца «усплёск» росту злачыннасці ў 2020 года. Таму, безумоўна, варта ўлічыць у гэтай статыстыцы патэнцыйны палітычны складнік.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-voblasc-samy-kryminalny-rjegijon-za-2023-god-u-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uffho

Штодзень
У Гомелі знайшоўся самы-самы зялёны дом 🏡

Гэта прыватны будынак у Навабеліцкім раёне. Гаспадары цалкам засадзілі яго раслінай, што моцна вылучае яго сярод суседзяў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/9013-2/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufghi

Штодзень
Камітэт судовых экспертыз заахвочвае бацькоў «здаваць» ім сваіх дзяцей 🥸

Падобная прапанова хаваецца пад заклікамі правесці ў іх экспертызу кампутара і мабільнага тэлефона дзіцяці. 🤦🏼

«У межах правядзення тэхнічных відаў экспертызаў, у склад якіх уваходзіць даследаванне кампутарнай тэхнікі, а таксама радыёэлектронных прыстасаванняў, да якіх адносіцца і мабільны тэлефон, мы, натуральна, па заяве бацькоў... можам правесці даследаванне», - абвясціў у эфіры начальнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Іван Сыса.

Яны прапануюць вызначыць кантакты, на «якія сайты ходзіць дзіця», «што ён знаходзіць», месцазнаходжанне. ⁉️


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sledchy-kamitjet-zaahvochvae-backo-zdavac-im-svaih-dzjacej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugctg

Штодзень
ГОМЕЛЬЦЫ АРГАНІЗОЎВАЮЦЬ ФЭСТ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ВАРШАВЕ HUČNA FEST 🎸🤸🏻‍♂️

Сярод арганізатараў – Іван Марозька, адзін з заснавальнікаў «Гомельскага рок-клуба», журналіст, актывіст, музыка і прамоўтар.

На музычнай сцэне выступяць: Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca. Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

Чакаецца таксама літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыя зборніка вершаў “Астралябія Божых таямніц” Анхелы Эспіносы Руіс, дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру, чытанні з дыскусіяй на тэмы неабароненай літаратуры. А таксама кніжныя стэнды лепшых беларускіх выдавецтваў і сацыяльныя актыўнасці, размовы з блогерамі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelcy-arganizo-vajuc-fjest-suchasnaj-belaruskaj-kultury-varshave-hucna-fest/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugdio

Штодзень
У Гомелі высадзілі пальмы 🙈🌴

Невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў «пасаджаныя» ў белыя вялізныя кадкі – новае ўпрыгожванне сквера імя Грамыкі (у народзе – «піянерскага скверыка»).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-skvera-imja-gramyki-novae-prygozhanne-palmy-z-verba/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzma

Штодзень
У Гомелі з'явілася спецыяльная машына для чысткі вадаёмаў 😳

У Беларусі такіх, па звестках гомельскіх уладаў, толькі дзве, другая працуе ў Мінску.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-z-javilasja-specyjalnaja-mashyna-dlja-chystki-vadajoma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzth

Штодзень
Як ідуць справы з рэстаўрацыяй Нараўлянскага палацу

🏰 Пра навіны па адбудове важнага гістарычнага аб’екту адсправаздачыўся ў сваіх сацсетках гомельскі мецэнат і выдавец Пятро Кузняцоў.

📌 “Гістарычна на 2-м паверсе Палаца была бальная зала, але пры саветах яе, натуральна, прыбралі і сярод яе пабудавалі 4 калоны – якая ж тут ужо потым магла быць бальная зала. Цяпер паводле праекта, дзеля аднаўлення гістарычнасці памяшкання, яшчэ перад будоўляй даху, мы мусім дэмантаваць гэтыя калены і пабудаваць з балак перакрыцці. Чым непасрэдна і займаемся.”

📌 “Сёння, па хадзе таго, што адбываецца, магу сказаць, што сам працэс пакрыцця Палацу – гэта будзе завяршальная стадыя бягучага будаўнічага сезону, і гэта будзе, натуральна, найбольш заўважная, але далёка не самая складаная і цяжкая праца.”

Падрабязней: https://homeldays.org/jak-iduc-spravy-z-rjesta-racyjaj-nara-ljanskaga-palacu/

📌 Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhbaj

Штодзень
63-гадовую гамяльчанку, педагога Святлану Кароль унеслі ў спіс “экстрэмістаў” 🤬

Палітзняволеную педагога, велаактывістку з Гомеля Святлану Кароль дадалі ў спіс “экстрэмістаў”. Міністэрства ўнутраных справаў абнавіла сумна вядомы спіс, дадаўшы сярод новых 15 прозвішчаў палітычна асуджаных беларусаў, вядомую гамяльчанку. Усяго ў гэтым пераліку прозвішчаў – 4134 грамадзян Беларусі, большасць з якіх пацярпелі за свае палітычныя погляды.


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vjadomuju-gamjalchanku-pedagoga-svjatlanu-karol-unesli-spis-jekstrjemista/

📌 Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhsph

Штодзень
Гэтым летам адрамантаванага моста праз Сож таксама не будзе 🤷🏻‍♀️

“Мост быў пабудаваны пры СССР, а цяпер ён знаходзіцца ў жахлівым стане і патрабуе рамонту”. “Пашлаватая падсветка, колеры хацелася б для падсветкі не кіслотныя зрабіць. Плюс ён даўно патрабуе рамонту. Проста вельмі даўно”. – Адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі. 🌉

Дзіркі на мосце штогод латаюць спецыялісты мясцовага дарожна-будаўнічага трэста. Аднак да капітальнага рамонту зноў справа не дайшла. Грошы ў памеры 30 тысячаў рублёў выдзеленыя толькі на распрацоўку дакументацыі (перадінвестыцыйнай). 🥴

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gjetym-letam-adramantavanaga-mosta-praz-sozh-ne-budze/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhwkm

Штодзень
Што паслухаць на выходных? 🎶🎧 Падборка песень пра таксі

🚕 Прапануем тэматычную падборку ад “Штодня” песень пра таксі (а то шмат хто нічога, акрамя песні Баярскага, на гэтую тэму прыгадаць не можа). Слухаем на пляжы, лецішчы ці на шашлыках, каб асалода ад летняга сонейка была большай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-pasluhac-na-vyhodnyh-tjematychnaja-padborka-pesen-pra-taksi/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uijhj

Штодзень
Кушняроў: «Вайна ва Украіне - шанс на вызваленне Беларусі з-пад імперскага ўплыву» ⚔️

Выхадзец з Гомеля, айцішнік Андрэй Кушняроў («Рыцар») паехаў ва Украіну з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі і працягвае там жыць, ваяваць да гэтага часу. 🪖

📌 "Мяне «забілі пад Рабоціна». Пра самі дэталі не магу распавесці і не ведаю, ці змагу калісьці гэта зрабіць, але як пра гэта пісалі рускія: я быў у групе з замежнікам і абодва загінулі. Я, праўда, не вельмі загінуў, я жывы..."

📌 "Дакладных лічбаў, колькі ветэранаў, няма. Бо ёсць вялізная колькасць падраздзяленняў, дзе ваююць беларусы, некаторыя спецыяльна сыходзяць туды, дзе няма беларусаў. І ні адно з іх не вядзе сістэматызаванай работы з ветэранамі..."


Падрабязнасці: https://homeldays.org/kushnjaro-vajna-va-ukraine-unikalnaja-magchymasc-dlja-belarusi-zrabic-rjealny-krok-da-vyzvalennja-z-pad-imperskaga-plyvu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujizu


Штодзень
Яшчэ чатыры жыхары Гомельскай вобласці зніклі ў Расіі 😢

Пра іх пошукі абвясціў атрад «Сімуран», усе абвесткі з'явіліся з пачатку чэверня.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jashchje-chatyry-zhyhary-gomelskaj-voblasci-znikli-rasii/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujnms


Штодзень
2024/06/24 12:55:33
Back to Top
HTML Embed Code: