Telegram Web Link
Жыхары Рагачова збіраюцца пісаць калектыўны скаргу пра якасць вады 🚰

З кранаў у жыхароў раёна каля рагачоўскага малочна-кансервавага камбінату рэгулярна цячэ брудная і іржавая вада.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyhary-ragachova-zbirajucca-pisac-kalekty-ny-skargu-pra-jakasc-vady/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tmpsk

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Дзеці ў вайсковай форме: як у Гомельскай вобласці «рыхтуюцца» да 9 траўня 🤷🏻‍♀️

Да свята, якое ідэолагі часцяком называюць галоўным святам Беларусі, 9 траўня застаецца ўсяго некалькі дзён. У гэты час звычайна наступае пік «перамогаманіі», у 2024 годзе нашылі свежанькай формы тых часоў і апранулі яе на дзяцей і моладзь.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzeci-vajskovaj-forme-jak-u-gomelskaj-voblasci-ryhtujucca-da-9-tra-nja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tmqru

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Гомельшчыне масава судзяць кіраўнікоў сельгаспрапрыемстваў за спробы схаваць паморак скаціны

🐄17 мая ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы былога дырэктара сельгаспрадпрыемства “Дудзічы-Агра” Калінкавіцкага раёна Уладзіміра Рыбака. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 426 ч.2 “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”. А менавіта ў тым, што ў перыяд паморку скаціны былы кіраўнік пераканаў падначаленых падпісаць заяву на набыццё мяса, якое тыя насамрэч не атрымлівалі.

Падрабязней: https://homeldays.org/na-gomelshchyne-masava-sudzjac-kira-niko-selgasprapryemstva-za-sproby-shavac-pamorak-skaciny/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tnjxm

Штодзень
ЯК ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ ПЕРАЎТВАРАЕЦЦА Ў ІНСТРУМЕНТ МАНІПУЛЯЦЫІ

Такая простая рэч, як падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі, дэманструе, наколькі збітыя арыенціры (і сацыяльна-палітычныя, і культурніцка-побытавыя) у нашым грамадстве. Паспрабуйма паглядзець на ўсё гэта вачыма чалавека, які жыве па-за межамі постсавецкіх стэрэатыпаў і зразумець, што тут можа здзівіць, выклікаць непаразуменне ці нават шакіраваць.

🤦‍♂️ Дзеці ў ваеннай форме – звычайны элемент “святочных” мерапрыемстваў. Між тым псіхолагі галосна кажуць пра шкоднасць гэтага для дзіцячай псіхікі.

🙈 Шмат чаго ў імпрэзах да 9 траўня цяжка назваць прагрэсіўным. Спуск папяровых карабельчыкаў у раку выглядае прыгожа, але не бяскрыўдна, бо такі падыход антыэкалагічны.

🤷 А нехта, падобна, вырашыў сумясціць падрыхтоўку да Дня перамогі з рэпетыцыяй Купалля і сплавіў па рацэ сапраўдныя вяночкі.

Падрабязней: https://homeldays.org/dzien-peramogi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта:http://surl.li/tnmfv

Штодзень
#маніпуляцыя #прапаганда
8 траўня ў Еўропе — дзень памяці і смутку

Беларусь да гэтай традыцыі не далучылася і святкуе традыцыйна дзень Перамогі 9 траўня.

У суседняй Польшчы 8 траўня 1945 не лічаць днём перамогі. Як адзначаецца на сайце Інстытута нацыянальнай памяці, “заканчэннем вайны з Нямеччынай не скончылася барацьба палякаў аб незалежнасці, пасля 8 мая паляка працягнулі барацьбу з камуністамі -- савецкімі і мясцовымі.”

У Гомелі, як і па ўсёй Беларусі, 9 траўня — святочныя мерапрыемствы.

Падрабязней: https://homeldays.org/8-tra-nja-e-rope-dzen-pamjaci-i-smutku/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tnpoh

Штодзень
Прадпрымальнік з Рэчыцы знайшоў на сябе восем даносаў у злітай базе КДБ, аднаго з аўтараў ён добра ведае 🤬

Даносчык можа знаходзіцца ў Варшаве 🤷🏻‍♀️

«Стаянка па вул. Конева, якая належыць Шылянку Дзянісу Сяргеевічу і яго аўтамабіль на расійскім уліку (фота з бчб сцягам на стаянцы і аўто з бчб сцягам прыкладаецца). Гарадскія ўлады (ДАІ, міліцыя, выканкам) у сувязі з асабістай зацікаўленасцю заплюшчваюць вочы на антыдзяржаўныя дзеянні грамадзяніна Шылянка і не прымаюць ніякіх дзеянняў», - пісаў у КДБ Аляксандр Шыхавец з Рэчыцы ў адным з даносаў.

🔥 «Штодзень» паразмаўляў з былым кіраўніком фірмы таксі 181 у Рэчыцы Дзянісам Шылянком пра даносы, напісаныя супраць яго, і як змагацца з гэтай з’явай у Беларусі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pradprymalnik-z-rjechycy-znajsho-na-sjabe-vosem-danosa-u-zlitaj-baze-kdb-adnago-z-a-tara-jon-dobra-vedae/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tnxjb

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі на акцыі “Несмяротны полк”, арганізаванай прарасійскімі сіламі ў Дзень Перамогі, неслі фотапартрэт Сталіна 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-na-akcyi-nesmjarotny-polk-arganizavanaj-prarasejskimi-silami-dzen-peramogi-nesli-fotapartrjet-stalina/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tobnz

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі перапрафіліравалі знакаміты палац культуры чыгуначнікаў. Цяпер над уваходам з’явіўся надпіс на расейскай мове «Филармония» 🤔 🏛

Некаторыя ўвязваюць гэтую навіну з недахопам сродкаў на ўтрымання будынка ў Беларускай чыгункай пасля закрыцця для цягнікоў паўднёвага накірунку.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palac-kultury-chygunachnika-sta-filarmonijaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tocml

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не ўсе, хто выйшаў на мерапрыемствы з нагоды 9 мая, зразумелі, што яны знаходзяцца ў беларускім горадзе Гомелі 🙈

Некаторыя ўдзельнікі шпацыравалі з расейскімі сцяжкамі. Можна яшчэ неяк патлумачыць жаданне прайсціся з савецкім сцягам, бо менавіта пад ім здабывалі перамогу ў свой час савецкія салдаты. Але сучасны расійскі сцяг дакладна ніяк не звязаны з гісторыяй Другой сусветнай вайны. Гэта хутчэй сімвал усіх узброеных канфліктаў на постсавецкай прасторы і вайны ва Украіне.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

Фота: з Інстаграм.
Кінутыя дзяржавай: у Беларусі ігнаруюцца праблемы людзей у сталым узросце 👨🏻‍🦳👵🏻

Масавая эміграцыя пасля 2020 г. нясе пагрозу не толькі ў такіх відавочных рэчах, як адток прафесіяналаў. Праблемныя зоны з’яўляюцца ў самых розных аспектах, напрыклад, у павелічэнні колькасці асоб залатога веку, што засталіся без дагляду 😢

У Гомельскай вобласці 15 інтэрнатаў, дзе жыве каля 3000 асоб. Пры гэтым кошт знаходжання там адной асобы штодзённа складае каля 30 руб. Калі ўлічыць, што за гэтыя грошы трэба ўтрымліваць будынак і супрацоўнікаў, набываць лекі і ежу, вопратку, гігіенічныя сродкі і іншае для пастаяльцаў, то зразумела, што жыць давядзецца амаль у спартанскіх умовах (для параўнання, у Германіі ці Аўстрыі штомесяц на адну асобу патрабуецца 3000–4000 еўра). 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kinutyja-dzjarzhavaj-u-belarusi-ignarujucca-prablemy-ljudzej-u-stalym-uzrosce/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/totqy

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былога міліцыянта і кухара Ігара Казубава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Яго асудзілі на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў пачатку года. 🤬

Што вядома пра жыхара Гомеля Ігара Казубава, якога ўнеслі ў спісы экстрэмістаў?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-zhyhara-gomelja-igara-kazubava-jakoga-nesli-spisy-jekstrjemista/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/toueb

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Амаль 20 год няма знакамітага беларускага паэта Сыса, свята ў яго гонар не праводзіцца ўжо пяць год 😢

Паэт з-пад Рэчыцы Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 траўня 2005 года. Прыкладна ў гэтых днях у гонар творцы звычайна праходзіла свята паэзіі ў Гарошкаве, але з 2019 года традыцыя перарвалася.

Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога прыязджалі на мерапрыемства ў Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/amal-20-god-njama-znakamitaga-belaruskaga-pajeta-sysa-svjata-jago-gonar-ne-pravodzicca-zho-pjac-god/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/towjx

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што рабіць, калі трэба зладзіць забег з нагоды дня афіцыйнай сімволікі Беларусі, а ахвотных небагата? Арганізаваць забег туркменаў. Прынамсі, так вырашылі пытанне ў ГДУ ім. Ф. Скарыны. 🏃🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zabeg-turkmena-z-nagody-dnja-aficyjnaj-simvoliki-fota/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqbgu

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/11/05 19:53:37
Back to Top
HTML Embed Code: