Telegram Web Link
Кніга “Мова 404” даступная анлайн 👏🏻

📖 Гэта збор гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, дзе на 170 старонках сабраныя расповеды беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску, але ў сувязі з гэтым трапляюць у розныя непрыемныя сітуацыі, адчуваюць негатыў з боку іншых асоб.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kniga-mova-404-dastupnaja-anlajn/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Гомельшчыны скардзяцца на ранняе адключэнне ацяплення

🌡🥶 “Чаму не ўключыць ацяпленне? Такая халадзіна”, — пішуць карыстальнікі Гомельшычыны ў тэматычных чатах у вайберы. Паводле прагнозу надвор’я, сярэднесутачная тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе складаць +8°C. Напрыклад, у Рагачове, Жлобіне і Мазыры тэмпература паветра ў ноч з пятніцы на суботу апусціцца да +1°С.

🤷 Аднак, як паведаміла намесніца начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Рагачоўскага райвыканкама Святлана Казакевіч, “Ацяпляльны сезон завершаны. Яго ўзнаўленне не плануецца”.

Падрабязней: https://homeldays.org/zhyhary-gomelshchyny-skardzjacca-na-rannjae-adkljuchjenne-acjaplennja/

Штодзень
#ацяпленне #надвор’е #пахаладанне
З Беларусі да Швейцарыі: светлагорская журналістка Алена Прыходзька пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў новай краіне 💔

Журналістка Алена Прыходзька з сям'ёй перажылі двайное ўцякацтва: спачатку шукалі паратунку ад палітычнага пераследу ва Украіне, але пасля пачатку вайны давялося з'язджаць і адтуль. Лёс закінуў у нязвыклую для беларусаў Швейцарыю.

📌 "З дзіцём і без капейкі ў кішэні я паляцела ў Кіеў. Першы месяц у мяне быў стан вельмі разгублены, стрэсавы, нічога не разумела, крыўдна і балюча – усё так адначасова паламалася..."

📌 "24 лютага я спала, мяне мая рэдактарка пабудзіла. Патэлефанавала: «Ты што спіш? Вайна пачалася...» Была магчымасць у Польшчу паехаць, там была рэдакцыя. Але мы паглядзелі, што туды ўсе скіраваліся, мільённая плынь. Паглядзелі, куды можна яшчэ, што Швейцарыя будзе прымаць людзей..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-belarusi-da-shvejcaryi-svetlagorskaja-zhurnalistka-alena-pryhodzka-pra-cjoki-z-radzimy-i-zhyccjo-novaj-kraine/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Хойніках жыхары скардзяцца на якасць вады, улады тлумачаць ачысткай водаправода 🚱

«Уздымаю пытанне не толькі наконт вады, але і сапсаваных рэчаў, хто пакрые шкоду за сапсаваныя рэчы?» (3 красавіка, засталося без адказу). Падобныя скаргі прыйшлі яшчэ з некалькіх дамоў, улады тлумачылі рамонтам на цэнтральным вадаводзе, які падняў «іржавы асадак» з трубаў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-hojnikah-zhyhary-skardzjacca-na-jakasc-vady-ulady-tlumachac-achystkaj-vodapravoda/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Улады абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» чат «Валанцёры. Гомель», у якім займаліся дапамогай затрыманым 🤬

Рашэнне пра крыміналізацыю чата КДБ прыняў яшчэ 8 красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

У чаце на сёння 91 чалавек, ён неактыўны з пачатку года. Дэкларуецца, што ён створаны для дапамогі затрыманым у ІЧУ, дзяжурстваў там і ў судах, пошук затрыманых і іх сваякоў. Але тэматыка абмеркаванняў на гэтым не заканчвалася, былі і абвесткі пра знойдзеных жывёлаў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ulady-abvescili-jekstrjemisckim-farmavannem-chat-valancjory-gomel-u-jakim-zajmalisja-dapamogaj-zatrymanym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сувязь з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк адсутнічае чатыры месяцы 🤬

Да палітзняволенай зноў не пусцілі адваката, паведамляе муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/suvjaz-z-palitznjavolenaj-palinaj-sharjenda-panasjuk-adsutnichae-chatyry-mesjacy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
З’явіліся фотаздымкі наступстваў расейскай ракетнай атакі на Чарнігаў (дапаўняецца) 🤬

У выніку расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаве ўжо загінулі 11 чалавек. Дзясяткі жыхароў украінскага горада атрымалі цяжкія раненні.

Паводле інфармацыі ўладаў Чарнігава, тры расейскія ракеты патрапілі ў аб’ект сацыяльнай інфраструктуры практычна ў цэнтры горада. Дэталі атакі не раскрываюцца. Але ў гарадскіх чатах паведамляюць, што «прылёт» прыйшоўся па гатэлі, у якім маглі спыняцца ўкраінскія вайскоўцы. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-javilisja-fotazdymki-nastupstva-rasejskaj-raketnaj-ataki-na-charniga-fota/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#чарнігаў
Слупы замест дрэў: поўнае знішчэнне кроны – неабгрунтаваная шкода для экалогіі

🌳Краніраванне, арбарыстыка ці наўпрост абрэзка. Шмат тэрмінаў, аднолькавы вынік: голыя няўклюдныя ствалы без зеляніны. Падобную карціну можна пабачыць па ўсёй Беларусі. Чаму камунальныя службы прымяняюць татальны спіл галля, і што кажуць пра гэта эколагі, вывучаў “Штодзень”.

📌 Гомельцы неаднойчы выказвалі абурэнне скалечаным выглядам дрэў. Але камунальнікі спасылаюцца на неабходнасць гэткай працэдуры.

📌 Татальная абрэзка – вялікі стрэс для дрэва, які можа дрэнна адбіцца на стане расліны. Самая галоўная праблема – парушэнне абмену рэчываў, выкліканае несуразмернасцю памеру каранёвай сістэмы лістоце.

📌 Поўнае знішчэнне кроны – неабгрунтаваная шкода для экалогіі як асобна ўзятай расліны, так і агульнай.

Падрабязней: https://homeldays.org/slupy-zamest-drje-po-nae-znishchjenne-krony-neabgruntavanaja-shkoda-dlja-jekalogii/

Штодзень
#дрэвы #экалогія #урбаністыка
Дзяржсаннагляд Гомельскай вобласці знайшоў у мясе перавышэнне нормы па цэзію амаль у 30 разоў 🥩☢️

Такія вынікі прадэманстравала мяса дзікіх жывёлаў у Кармянскім раёне.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzjarzhsannagljad-gomelskaj-voblasci-znajsho-u-mjase-peravyshjenne-normy-pa-cjeziju-amal-u-30-razo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі зноў падключаюць ацяпленне

🤷 Хоць днямі ўлады гаварылі, што ацяпляльны сезон закончаны.

Да цяпла плануюць падключыць жылы фонд і інтэрнаты.

👆Днямі “Штодзень” акурат падымаў праблему адключэння ацяплення: Жыхары Гомельшчыны скардзяцца на ранняе адключэнне ацяплення.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-zno-padkljuchajuc-acjaplenne/

Штодзень
#ацяпленне #холадна
Гомельскія ўлады не заўважылі трагедыі, якая здарылася ў суседнім Чарнігаве

😢 У выніку ракетнага абстрэлу ва ўкраінскім Чарнігаве загінула 14 чалавек і 61 чалавек параненыя (па стане на 14.30). Яшчэ людзі застаюцца пад заваламі. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

😡 Аднак улады Гомеля і вобласці зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Ні на сайце аблвыканкама, ні на сайце гарвыканкама няма ні слова спачування. Ніхто з кіраўніцтва Гомеля не ўсклаў кветкі ў памяць пра загінулых у Чарнігаве.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-ne-za-vazhyli-tragedyi-jakaja-zdarylasja-susednim-charnigave/

Штодзень
#чарнігаў
У Гомелі плануюць правесці парад міліцыі 🤷🏻‍♀️

Сілавікі будуць хадзіць маршам па цэнтры Гомеля 18 красавіка ў гонар прафесійнага свята.

«Была традыцыя на дзень беларускай... савецкай міліцыі праходзіць ганаровым маршам па вуліцах Гомеля. Мы вырашылі гэтую традыцыю адрадзіць», - расказаў начальнік упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла.

🤦🏼 Сілавікі плануюць прайсці маршам ад будынку унутраных справаў па вуліцы Камунараў, ускладуць вянкі да помніка супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні, дойдуць да плошчы герба і сцяга. Там яны ўзнагародзяць адзін аднаго і пяройдуць да грамадска-культурнага цэнтра на Ланге, дзе будуць зацікаўліваць гараджанаў сваёй дзейнасцю на інтэрактыўных пляцоўках.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На фота – узор стыльнай формы беларускай міліцыі пачатку 1990-х з дзяржаўным гербам “Пагоня”
Дзень жалобы ў Чарнігаве

У выніку ракетнага абстрэлу Чарнігава, які здзейснілі войскі РФ 17 красавіка, загінулі 18 чалавек. 78 жыхароў абласнога цэнтра атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасцей праз тэракт. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 37 асобаў. У звязку з трагедыяй 18 красавіка абвясцілі Дзень жалобы. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/18-zaginulyh-78-paranenyh-u-charnigave-abveshchany-dzen-zhaloby/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/02 00:42:05
Back to Top
HTML Embed Code: