Telegram Web Link
Знос свідравальнага абсталявання ў Мазыры 90%, збіраюцца закупляць вышку 🤷🏻‍♀️

Указанні Лукашэнкі дыктуюць планы па пошуку новых радовішчаў нафты Мазырскай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. 🛢Геолагі спрабуюць нарасціць аб’ёмы пры зносе свідравальнага абсталявання на 90%, дзе закупляць некаторае, пакуль невядома.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/znos-svidravalnaga-abstaljavannja-mazyry-90-zbirajucca-zakupljac-vyshku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Веткаўшчыне абвастраецца праблема стыхійных звалак 🚯

Стыхійныя звалкі ўтварыліся каля двух Навасёлак і Юркавічаў дастаткова даўно і відавочна набылі ў вяскоўцаў статус звыклага месца складавання смецця 🤬

Раённая інспекцыя заявіла пра планы адносна ўсталявання фота- і відэапастак у месцах найбольш частага парушэння грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства. 👁

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-vetka-shchyne-abvastraecca-prablema-styhijnyh-zvalak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
10 год за данаты ВСУ і імкненне стаць жаўнерам Палка Каліноўскага 🤬

Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Гомельскі абласны суд пакараў мужчыну 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 4 тысяч беларускіх рублёў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/10-god-za-danaty-vsu-i-imknenne-stac-zha-neram-palka-kalino-skaga/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія ўлады спрабуюць перахапіць папулярны флэшмоб у Інстаграме

У Інстаграме за мінулы месяц набраў папулярнасць трэнд дадавання фота нейкага куточка Беларусі з пазнакай “This is Belarus. Пакажы сваю часцінку Беларусі”.

🤷 Кіраўнік гомельскага гарвыканкама заклікаў падтрымаць акцыю, назваўшы яе патрыятычным флэшмобам і дадаўшы чырвона-зялёны сцяжок. Што з гэтым не так? ❗️Трэнд узнік сам па сабе, афіцыйныя ўлады не маюць да гэтага ніякага дачынення.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-sprabujuc-perahapic-papuljarny-fljeshmob-u-instagrame/

Штодзень
У Гомелі за хабар асудзілі былога галоўнага энергетыка Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната 💸

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-za-habar-asudzili-byloga-galo-naga-jenergetyka-svetlagorskaga-cjeljulozna-kartonnaga-kambinata/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праз абвал моста на Смаленшчыне цягнікі з Гомеля ў Маскву будуць спазняцца 🕰

Некалькі цягнікоў з Гомеля ў Маскву будуць прыходзіць са спазненнямі праз абвал моста ў раёне станцыі Вязьма Смаленскай вобласці.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/praz-abval-mosta-na-smalenshchyne-cjagniki-z-gomelja-maskvu-buduc-spaznjacca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Больш за 90 бясплатных месцаў прадставяць універсітэты Гомельшчыны для расейскіх абітурыентаў

Спойлер: хутчэй за ўсё грамадзянам РФ не давядзецца ехаць на прымусовую адпрацоўку, як беларускім выпускнікам

🧐 Паводле Пастановы Міністэрства адукацыі, сёлета ўпершыню расейскія абітурыенты змогуць паступаць на бюджэт ва ўніверсітэты па выніках адзінага дзяржаўнага іспыту, які быў здадзены ў Расеі.

🏫 Бясплатныя месцы для расейскіх абітурыентаў прадставілі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. Шамякіна, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Падрабязней: https://homeldays.org/bolsh-za-90-bjasplatnyh-mesca-pradstavjac-universitjety-gomelshchyny-dlja-rasejskih-abituryenta/

Штодзень
Баршчэўнік захапіў больш 30 гектараў Гомельскай вобласці 😱

Мясцовыя ўлады справаздачацца, што неабходныя сродкі даўно выдаткаваныя. А віна – на некаторых раёнах, якія «зацягваюць тэрміны закупкі прэпаратаў» для барацьбы са шкоднай раслінай. 🤷🏻‍♀️

❗️Калі сок баршчэўніка трапляе на скуру, асабліва ў сонечную пагоду, гэта выклікае моцныя фотахімічныя апёкі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/barshchje-nik-zahapi-bolsh-30-gektara-gomelskaj-voblasci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палац Горватаў у Нароўлі будзе адбудоўвацца 🏗🏛

Нараўлянскі выканкам выдаў дазвол на будаўнічыя працы ⚡️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palac-gorvata-u-naro-li-budze-adbudo-vacca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Надпіс на ўязным знаку ў Жыткавічах будзе беларускамоўным 🔥

Моўны актывіст Ігар Случак паведамляе, што мясцовыя ўлады адхрысціліся ад ідэі “русіфікацыі” надпісу на ўязным знаку ў Жыткавічах.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nadpis-na-jaznym-znaku-zhytkavichah-budze-belaruskamo-nym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Тры навіны ўступнай кампаніі для ГДУ: павелічэнне бюджэтных месцаў, паступленне без іспытаў і стаж для завочнікаў 👩🏼‍🎓

Вышэйшая школа Беларусі перажывае цяжкія часы. Перад усім яны звязаныя з палітычнай сітуацыяй і рэпрэсіямі ў краіне, таксама існуе праблема з састарэлымі праграмамі, архаічным абсталяваннем і нізкай прэстыжнасцю. Улады спрабуюць вырашыць праблемы «мыліцамі», не закранаючы асноўных пытанняў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/try-naviny-stupnaj-kampanii-dlja-gdu-pavelichjenne-bjudzhjetnyh-mesca-pastuplenne-bez-ispyta-i-stazh-dlja-zavochnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На волю выйшла палітзняволеная вакалістка мазырскага гурта VIKT(A)R xOi Крысціна Чаранкова

Па звестках праваабаронцаў з «Вясны», Крысціна цалкам адбыла тэрмін.

🔺Дзяўчыну асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў 2022 годзе. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні варожасці супраць міліцыянтаў праз яе допісы ў Instagram.

На судзе Чаранкова распавяла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца да сілавікоў.

🔺Крысціна Чаранкова займалася афармленнем вясельных залаў па Гомельскай вобласці. У яе Instagram было 15 тысяч падпісчыкаў. Яго прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а саму Крысціну ўнеслі ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Штодзень @shtodzien
Мілітарызацыя на маршы: Да 9 траўня ўлады ўпершыню вывядуць на плошчу Леніна тэхніку гомельскага гарнізона 🤷🏻‍♀️

Гомельскія ўлады правялі нараду, дзе агучылі планы святкавання 9 траўня. У гэтым дзень упершыню выведуць тэхніку гомельскага гарнізона на плошчу Леніна. Так, спрэчная традыцыя вайсковых парадаў не толькі сыходзіць у нябыт, але яшчэ і распаўзаецца ў рэгіёны. 🪖

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/militaryzacyja-na-marshy-da-9-tra-nja-lady-pershynju-vyvjaduc-na-ploshchu-lenina-tjehniku-gomelskaga-garnizona/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што варта забараніць у Гомелі, каб зрабіць горад прыгожым 🤔

У адказ на бурлівыя змены, што адбываюцца ў гарадскім асяроддзі, і няўмольную ўрбанізацыю, усё часцей мясцовыя ўлады ў розных краінах і рэгіёнах вымушаны ўводзіць пэўныя забароны, каб населены пункт заставаўся камфортным. 🌳🏙

Абмежаванні могуць тычыцца самых розных рэчаў, такіх як лімітаванне колькасці турыстаў ці забарона электрасамакатаў. Хапае і абмежаванняў адносна тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў будаўнічай галіне. Што варта было б забараніць у Гомелі, каб наш горад стаў больш утульным і прыгожым? Прапануем адмысловы спіс ад “Штодня”. 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-varta-zabaranic-u-gomeli-kab-zrabic-gorad-prygozhym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Беларусі з’явіўся чатырнаццаты герой Беларусі. 👩🏼‍🚀 Гэта Марына Васілеўская, якую цяпер называюць касманаўтам. Героя Беларусі ёй прысвоілі за мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту і значны асабісты ўнёсак у засваенне космасу. 🚀

Аднак сярод герояў Беларусь чамусьці дагэтуль няма ліквідатара аварыі на ЧАЭС, ураджэнца Гомельшчыны Васіля Ігнаценкі. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sjarod-geroja-belarus-dagjetul-njama-likvidatara-avaryi-na-chajes-uradzhjenca-gomelshchyny-vasilja-ignacenki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гагарын і Беларусь. “Ён сказаў “Паехалі”, і махнуў рукой”. Сёння – Міжнародны дзень авіяцыі і касманаўтыкі 🚀

Не выключаецца, што Юрый Гагарын меў беларускія карані, бо паходзіў ён са Смаленшчыны. І вядомы факт: Гагарын вельмі любіў верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”, які нібыта і падштурхнуў яго да выбару прафесіі. Пра гэта згадвала маці Гагарына – Ганна Цімафееўна, якая ў 1980-я гады прыязджала ў Мінск.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gagaryn-i-belarus-jon-skaza-paehali-i-mahnu-rukoj-sjonnja-mizhnarodny-dzen-avijacyi-i-kasmana-tyki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Больш за 27,5 тыс. грамадзян Украіны прыехалі ў Беларусь ад пачатку 2024 года 🤔

Усяго, паводле дадзеных беларускіх памежнікаў, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 174 015 грамадзян Украіны.

❗️Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў неаднаразова звярталіся да сваіх суграмадзян з папярэджаннямі пра рызыкі для ўкраінцаў падчас іх знаходжання ў Беларусі. У прыватнасці, гаворыцца пра шматлікія выпадкі пераследу за праўкраінскія погляды з боку сілавых структур РБ. Акрамя гэтага, маюць месца спробы вярбоўкі ўкраінскіх грамадзян, а таксама крымінальны пераслед нібыта за сувязь з украінскімі спецслужбамі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bolsh-za-27-5-tys-gramadzjan-ukrainy-pryehali-belarus-ad-pachatku-2024-goda/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Прадстаўнікі беларускай грамадскасці Беластока напісалі ліст палітзняволенай Марыі Калеснікавай

У гомельскую калонію адправяць ноты з твору Сяргея Ліпеня “Канцэрт для флейты са струнным аркестрам”, які аўтар прысвяціў Марыі Калеснікавай. 🎶

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pradsta-niki-belaruskaj-gramadskasci-belastoka-napisali-list-palitznjavolenaj-maryi-kalesnikavaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/09/27 15:30:23
Back to Top
HTML Embed Code: