Telegram Web Link
“Атрымаць бясплатна дом і жыць у спакоі”. Як улады Гомельшчыны крэатыўна прывабліваюць у Беларусь украінцаў 🏚

🤦🏼 Праўладны блогер заклікае ўкраінскіх грамадзян пераязджаць у Беларусь. Перасяленцаў з Усходу і Поўдня Украіны прывабліваюць лёгкай легалізацыяй, “годнымі заробкамі”, сацпакетам на дзяржпрадпрыемствах і бясплатным жыллём у аграгарадках.

“Мы сёння былі на прыёме ў намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка. Гэта цудоўны чалавек! Я да яго ўсіх, хто прыязджае, прыводжу. Гэты чалавек таксама дапамагае людзям. І мы аб’ехалі некалькі аграгарадкоў, сустракаліся з кіраўнікамі. Ёсць, хлопцы, такая магчымасць у самыя кароткія тэрміны атрымаць работу і жыллё...” 🙈

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/atrymac-bjasplatna-dom-i-zhyc-u-spakoi-jak-ulady-gomelshchyny-krjeaty-na-pryvablivajuc-u-belarus-ukrainca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як улады пераследуюць гомельскіх «талакоўцаў»: за кратамі як мінімум пяць актывістаў 🤬

У "спіс экстрэмістаў" унеслі Алега Кацапава, які займаўся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю, пэўны час кіраваў гомельскай “Талакой”. За кратамі таксама як мінімум яшчэ чатыры актывісты з гэтай гомельскай арганізацыі (на сёння ўладамі ліквідаванай).

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-ulady-perasledujuc-gomelskih-talako-ca-za-kratami-jak-minimum-pjac-aktyvista/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ва ўсіх школах Гомельшчыны ўсталявалі “трывожныя кнопкі”, а ў амаль 50 на мяжы з Украінай яшчэ і турнікеты 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-shkolah-gomelshchyny-staljavali-tryvozhnyja-knopki-a-amal-50-na-mjazhy-z-ukrainaj-jashchje-i-turniketa/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вытворцы Гомельшчыны, якія не цураюцца роднай мовы

Сабралі для вас падборку прадукцыі Гомельскага рэгіёна, аформленую на беларускай мове. Хтосьці абмяжоўваецца толькі назвай, а хтосьці размяшчае ўсю інфармацыю па-беларуску. А некаторыя гомельскія фабрыкі і прадпрыемствы, на жаль, і дагэтуль размяшчаюць назвы прадукцыі выключна па-расейску.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-pradpryemstvy/

Штодзень
#гомель #беларускаямова

📌 Дзяліцеся сваімі прыкладамі ў каментарах
Мора вады ў Гомелі (шмат фота)

🌧 Сёлета праз інтэнсіўныя ападкі паводка на рацэ Сож каля Гомеля пачалася значна раней. Разгул рачной стыхіі прынёс мноства нязручнасцей жыхарам Якубоўкі і некаторых населеных пунктаў, якія знаходзяцца вышэй па плыні. Але мы не перастаем усё роўна захапляцца прыгажосцю і веліччу любімай ракі Сож. Паглядзіце, як файна выглядаюць гарадская набярэжная і іншыя гомельскія мясціны.

Фота можна паглядзець тут: https://homeldays.org/mora-vady-gomeli-shmat-fota/

Штодзень
#Сож #Гомель
У абласной дзяржпрапагандзе занятыя больш 500 чалавек, моладзь заставацца працаваць не хоча 🙈

😳 Кіраўнік аблвыканкама Іван Крупко даручыў да 1 ліпеня закрыць вакансіі ў раёнках за кошт удзельнікаў клубаў юных журналістаў.

❗️Улады таксама анансавалі адкрыццё мясцовага профільнага факультэта ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце «з упорам на камп’ютарныя тэхналогіі». Такога ў рэгіёне яшчэ не было, у гісторыі ёсць толькі адпаведныя спецыялізацыі на філалагічным факультэце.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-ablasnoj-dzjarzhprapagandze-zanjatyja-bolsh-500-chalavek-moladz-zastavacca-pracavac-ne-hocha/

#Гомель #Прапаганда

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Спіс спецыяльнай вытворчасці Следчага камітэта абнавіўся на больш чым 10 чалавек, сярод іх блогеры Павукі і рок-музыка Уладзіслаў Наважылаў (Нож) 🤬

🤷🏻‍♀️ Блогеру Андрэю Павуку прад’явілі абвінавачванні па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх стварэнне экстрэмісцкага фармавання, ягоны праект «Рудабельская паказуха» патрапіла ў адпаведны спіс яшчэ ў траўні 2023 года.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sk-abnavi-spis-specvytvorchasci-zavochna-zbirajucca-sudzic-troh-vyhadca-z-gomelskaj-voblasci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

#Гомель #рэпрэсіі
Гомельскі кераміст робіць копіі гістарычных будынкаў роднага горада 🏠

Гомелец Арцём Дваянаў (DVOYANOV) стварае з гліны копіі з старых будынкаў з 2016 года, сярод зробленага даволі шмат гомельскіх дамоў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-keramist-robic-kopii-gistarychnyh-budynka-rodnaga-gorada/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Выхадзец з Мазыра ўзначаліць управу генштабу ЦАХАЛа 🔥

Брыгадны генерал ЦАХАЛа (тат-алуф) Раман Гофман, які нарадзіўся ў Мазыры, узначаліць Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою генеральнага штаба ЦАХАЛа.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vyhadzec-z-mazyra-znachalic-uznachalic-upravu-genshtabu-cahala/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія ўлады задумаліся над адкрыццём гіпермаркета з мясцовымі таварамі 🛒

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко даручыў распрацаваць канцэпцыю стварэння ў Гомелі новага гандлёвага цэнтра, дзе прадавалася б прадукцыя, створаная ў Гомельскай вобласці. 🤷🏻‍♀️

Чаму гэта ідэя выглядае ўтапічнай?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-lady-zadumalisja-nad-adkryccjom-gipermarketa-z-mjascovymi-tavarami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
TikTok-акаўнт гомельскай актрысы Алесі Бардухаевай-Арол прызналі экстрэмісцкім матэрыялам. Прычым двойчы 🤦🏼

“Прымаю віншаванні ў звязку з новым статусам. Ды яшчэ два разы”, – пакпіла з судовых рашэнняў гамяльчанка.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/tiktok-aka-nt-gomelskaj-aktrysy-alesi-barduhaevaj-arol-pryznali-jekstrjemisckim-matjeryjalam-prychym-dvojchy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фальклорны калектыў з дзіцячага садка ў Жлобіне стаў пераможцам з калекцыяй адзення

Жлобінская раёнка справаздачыцца, што сёлета фестываль «Новыя вяршыні» ў Мінску сабраў больш за 5,5 тысячы ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Грэцыі, Славеніі, Кітая, Турцыі, Казахстана, Азербайджана і Каракалпакстана.
Фальклорны калектыў «Паванькі» сумесна з дзіцячым калектывам "Валошкі" сталі лаўрэатамі 1-й ступені ў намінацыі "Тэатр моды "Лепшая калекцыя адзення".
Гэта ўжо другая падобная прэмія для садка са Жлобіна.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Жлобин.EDU.by
2024/09/27 23:23:55
Back to Top
HTML Embed Code: