Telegram Web Link
Актывіст з Рэчыцы пра спецвытворчасць супраць сябе: "Зрабілі і дзякуй Богу" 🔥

Супраць Юрыя Шчучко з Рэчыцы распачалі спецыяльную вытворчасць (па ёй праводзяцца завочныя суды над тымі, хто не жыве ў Беларусі). Актывіст цяпер жыве ў Польшчы і згадзіўся паразмаўляць са "Штоднём" пра такую нечаканую цікаўнасць да сваёй асобы.

📌 "Агулам, я да гэтага стаўлюся па-філасофску: працую я ў Бельгіі, Нідэрландах, Польшчы. Калі навіну даслалі, я адправіў у чат гэтай спецвытворчасці фота з Амстэрдама. Як раз з аўтобуса выйшаў і пішу: "Хлопцы, я тут яшчэ гадзіну, калі хочаце, прыязджайце".

📌 "Я ведаў, што яны пачалі завочна судзіць, але што яны будуць дабірацца до людзей, скажам так, трэцяга звяна… Я сябе не лічу такім ужо апазіцыянерам, звычайны актывіст. Многія зрабілі больш за мяне, але больш акуратна, па-ціхаму. Плюс я паспеў паваяваць з палком Каліноўскага..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/aktyvist-z-rjechycy-pra-specvytvorchasc-suprac-sjabe-zrabili-i-dzjakuj-bogu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі медыкаў, якія знічшылі больш за 92 тысяч доз вакцынаў ад COVID-19 і грыпу, пакаралі «хатняй хіміяй» 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-medyka-jakija-znichshyli-bolsh-za-92-tysjach-doz-vakcyna-ad-covid-19-i-grypu-pakarali-hatnjaj-himijaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Віч-інфекцыя пашыраецца сярод людзей ва ўзросце 50-59 гадоў. 🤔 Асноўны шлях заражэння – полавы

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vich-infekcyja-pashyraecca-sjarod-ljudzej-va-zrosce-50-59-gado-asno-ny-shljah-zarazhjennja-polavy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Балаклавы і шмат зброі – як школьнікаў завабліваюць у войска і міліцыю 🤦🏼

Школьнікаў возяць на «дні адкрытых дзвярэй» у мясцовыя аддзяленні міліцыі, да іх у школы прыязджаюць вайскоўцы з выставай зброі – паглядзелі, як у Гомельскай вобласці заманьваюць на службу школьнікаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/balaklavy-i-shmat-zbroi-jak-shkolnika-zavablivajuc-u-vojska-i-milicyju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Посцілкі – гэта цэлы сусвет ❤️

У новай выставачнай зале Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава абноўлена частка экспазіцыі. Цяпер адну са сцен залы ўпрыгожваюць посцілкі, якія варта пабачыць на свае ўласныя вочы. Гэта сапраўдны тканы космас!

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/poscilki-gjeta-cjely-susvet-adno-lenaja-jekspazicyja-vetka-skim-muzei/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскай жаночай калоніі ўтрымліваецца найбольшая колькасць жанчын-палітзняволеных😡

Колькі ўтрымліваецца ў калоніі жанчын-палітзняволеных? Якія вядомыя беларускі сярод тых, хто адбывае тэрмін у гэтай установе? За якія "правіны" тут адпраўляюць у ШІЗА?

“Штодзень” сабраў факты пра гэтую пенітэнцыярную ўстанову.


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/fakty-pra-gomelskuju-zhanochuju-kaloniju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Два месяцы няма звестак пра Паліну Шарэнду-Панасюк. Свята за кратамі 😢

8-га сакавіка сустракае за кратамі вядомая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. З гэтай нагоды яе муж Андрэй падзяліўся роздумам наконт таго, як ставіцца да свята яго жонка і якое сапраўднае значэнне яно павінна мець. ✌🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dva-mesjacy-njama-zvestak-pra-palinu-sharjendu-panasjuk-svjata-za-kratami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як пройдзе першы дзень “суда” над Святланай Кароль 🤬

Праваабаронца і былы палітзняволены Леанід Судаленка паспрабаваў рэканструяваць абставіны закрытага працэсу.

📌 "Якія там адчуванні перад судом? Ды ніякіх, таму што ўсім вядома – суда няма! Ёсць будынак з шыльдаю, ёсць людзі, пераапранутыя ў мантыю суддзі і ў пракурорскі мундзір, а суда па палітычных справах няма..."

📌 "Прымушаюць распранацца, спускаць трусы да кален, каб некалькі разоў прысесці на кукішкі. Пасля перадаюць канвою, які тут жа зашпільвае рукі ў кайданкі. Не ведаю, чый гэта загад, але палітычным наўмысна зашпільваюць ззаду, мабыць, каб прычыніць як мага больш нязручнасцяў. Аднойчы з-за ціску ў мяне з носу пайшла кроў і я нічога не мог зрабіць, так і выйшаў з аўтазаку, адчуваючы на губах салёны смак сцякаючай з носу крыві…"

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-projdze-sudovaja-rasprava-nad-svjatlanaj-karol/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Леанід Уцёсаў і яго гомельскія эпізоды 🎷🎺

👍🏻 У 1917 годзе Леанід Уцёсаў перамог у конкурсе куплетыстаў ў Гомелі.

У 1918-м, Леанід Уцёсаў наведаў адну з забаўляльных устаноў Гомеля, а свае ўражанні ад гэтай паездкі ён падрабязна апісаў у аўтабіяграфічнай кнізе “Дзякуй, сэрца!”:

“Гэта было ў васямнаццатым годзе. Я запрошаны ў Гомель, мы рыхтуем праграму для адкрыцця рэстарана-кабарэ, штосьці кшталту “Лятучай мышы”. Усё ідзе добра, але раптам антрэпрэнэр прыгадвае, што ў яго няма белых абрусаў і сурвэтак.

Дастаць гэты рэстаранны інвентар, ды яшчэ ў такой колькасці, у той час было немагчыма. Антрэпрэнэр ў адчаі: з-за такой дробязі можа ўсё сарвацца. І тут мяне асяніла думка. Я спытаў у гаспадара:

– А белую паперу вы можаце дастаць?

– Можна дастаць газетную.

– Выдатна! Накрыйце сталы белай паперай і буйна прыгожа на ёй напішыце: “Лепш чыстая папера, чым брудны абрус!”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/leanid-ucjosa-i-jago-gomelskija-jepizody/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пацяпленне падняла ў Жлобіне традыцыйную для беларускіх гарадоў вясновую праблему: адсутнасць прыборкі за выхаванцамі і недахоп месцаў выгулу сабак у крокавай даступнасці. Мясцовыя ўлады ў той жа час выставілі на галасаванне месца размяшчэння новай пляцоўкі. 🐕

«Калі-небудзь пачнуць штрафаваць і наводзіць парадак з гаспадарамі сабак?» – запытваецца Кацярына і наракае, што ад праблемы церпіць увесь горад. Яна прапануе хаця б павесіць таблічкі, што выгул сабак забаронены і якія за гэта могуць быць штрафы.

У сваю чаргу Галіна патлумачыла праблему адсутнасцю пляцовак для выгулу: «А можа будзем рэалістамі, пляцовак для выгулу замала і раніцай на край свету не пойдзеш з сабачкам. У мяне няма сабакі, але ўладальнікаў добра разумею.»

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyhary-zhlobina-skardzjacca-na-sabak-i-ih-gaspadaro-ulady-abirajuc-mesca-dlja-pljaco-ki-dlja-vygulu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пасёлак у Веткаўскім раёне аказаўся цалкам адрэзаным ад «вялікай зямлі», у вобласці на сёння падтопленыя амаль 150 дамоў 🌊

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pasjolak-u-vetka-skim-rajone-akaza-sja-calkam-adrjezanym-ad-vjalikaj-zjamli-u-voblasci-na-sjonnja-padtoplenyja-amal-150-damo/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Гомельская праўда
“Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных”. Моўныя актывісты дабіваюцца вяртання беларускай мовы на ўязны знак 👍🏻

“Магчыма, вы бачылі навіну пра Жыткавічы і вам таксама не падабаецца, што ў месцы, дзе была раней беларуская мова, цяпер будзе расейская. Калі так, варта скапіяваць зварот (ніжэй) і даслаць сюды”, - звяртаецца да аўдыторыі сваіх сацсетак актывіст Ігар Случак.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhytkavicki-rajon-lichycca-adnym-z-samyh-belaruskamo-nyh-mo-nyja-aktyvisty-dabivajucca-vjartannja-belaruskaj-movy-na-jazny-znak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праз паводку лодачная пераправа працуе ў Гомелі, у вобласці падрыхтаваныя каля 200 месцаў для адсялення людзей 🚣🏼‍♂️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/praz-pavodku-lodachnaja-peraprava-pracue-gomeli-u-voblasci-padryhtavanyja-kalja-200-mesca-dlja-adsjalennja-ljudzej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
100 гадоў таму адбылося першае ўзбуйненне БССР ❤️

13 сакавіка 1924 года ў выніку падпісання рэзалюцыі VI Усебеларускага надзвычайнага з'езда Саветаў БССР былі вернутыя этнічныя беларускія тэрыторыі. Аднак Масква не спяшалася вяртаць Гомель і Рэчыцу. 😡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/100-gado-tamu-adbylosja-pershae-zbujnenne-bssr/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Беларускі піонэр
Жыхарам Гомельшчыны падрыхтавацца: на тэрыторыі вобласці можа паўстаць ядзерны магільнік ☢️

Непрыемнае суседства з магільнікам радыяцыйных адкідаў можа чакаць жыхароў Мазыршчыны, Рэчыцкага раёну альбо некалькіх раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. 😡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyharam-gomelshchyny-padryhtavacca-na-tjerytoryi-voblasci-mozha-pa-stac-jadzerny-magilnik/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларуская мова працягвае з’яўляцца на цукерках “Камунаркі” 🍬

Як паведамляе моўны актывіст Ігар Случак, у гэтым годзе мінімум на чатырох відах прадукцыі флагмана беларускай кандытаркі з’явіцца беларуская мова. 👍🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskaja-mova-pracjagvae-z-ja-ljacca-na-cukerkah-ad-fabryki-kamunarka/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Да Гомельскай вобласці дакацілася істэрыя наконт ліхтарыкаў з выбухоўкамі

🔦 Жыхары Гомельшчыны пачалі атрымліваць паведамленні пра раскіданыя на вуліцы ліхтарыкі з выбухоўкамі. У адказ у розных чатах пачалі ва ўсю распаўсюджвацца паведамленні, што гэта фэйк.

Падобныя паведамленні пра ліхтарыкі з выбухоўкай распаўсюджвацца і на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны і ў самой Расеі.

Падрабязней: https://homeldays.org/da-gomelskaja-voblasci-dakacilasja-istjeryja-nakont-lihtaryka-z-vybuho-kami/

Штодзень
Эколаг: Жыхарам Гомеля патрэбная прырода тут і цяпер ♻️

Эколаг з Гомеля Дзмітрый Янкоў склаў ужо тры мапы, якія сведчаць, наколькі Гомель - горад для жыцця.

📌 "Зараз для эколагаў, урбаністаў, людзей, якія больш-менш знаёмыя з канцэпцыяй устойлівага развіцця, відавочна, што вялікія гарады павінны мець зялёную інфраструктуру. Яна так жа неабходная як і шэрая – камунікацыі, вадавод, ліўнёўкі. Гэта ўсё павінна быць гарадскім стандартам..."

📌 "Справаздачацца пра 30 тысяч дрэваў і 15 тысячаў кустоў што год пасаджаных у Гомелі. Але ж не ўсе гэтыя дрэвы выжываюць. Саджанцы не маюць патрэбных якасцяў: вельмі маладыя, малыя. Я бачу, як у Вільнюсе высаджваюць у горадзе дастаткова буйныя дрэвы з руку і вышынёй пад два метры. Ад такіх дрэваў і цені дастаткова, і ахалоджваюць тэрыторыю, і прыгожыя, і кіслароду больш..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jekolag-zhyharam-gomelja-patrjebnaja-pryroda-tut-i-cjaper/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/09/28 01:29:20
Back to Top
HTML Embed Code: