Telegram Web Link
Недарэчны загаловак можа сапсаваць любы рэпартаж 🤦🏼

Вельмі прыемна глядзець на такое актыўнае і натхнёнае старэйшае пакаленне. Але назваць гэта “балем праваслаўнай моладзі” ўсё ж цяжка.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nedarjechny-zagalovak-mozha-sapsavac-ljuby-rjepartazh/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Грамадскі дзеяч Валерый Сляпухін быў вымушаны з'ехаць з Беларусі пасля пераследу ў канцы 2020 года. У гутарцы са "Штоднём" ён распавёў пра сваю дзейнасць і як яна змянілася пасля ад'езду. 🧳

Чаму давялося з'ехаць? Як змянілася дзейнасць пасля ад'езду? Што могуць рабіць актыўныя беларусы за мяжой? Адказы Валерыя Сляпухіна чытайце ў артыкуле:
https://homeldays.org/valeryj-sljapuhin-za-mjazhoj-nam-varta-zajmacca-adukacyjaj-i-dapamagac-tym-hto-zasta-sja-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельцам яшчэ прыйдзецца адкрыць свайго Еўдакіма Раманава 🤔

📌 "На жаль, значная частка матэрыялаў з навуковай спадчыны Еўдакіма Раманава цяпер маладаступная альбо ўвогуле недаступная і факты, якія ён зафіксаваў у сваіх шматлікіх працах, рэдкія з іх уведзены ў сучасны навуковы і краязнаўчы зварот Гомельшчыны, большасць жа засталіся толькі ў тэкстах выданняў канца ХІХ – ХХ ст., альбо нават у неапублікаваных рукапісах..."

📌 "Сучаснае перавыданне яго шматлікіх навуковых работ і неапублікаваных рукапісаў было б лепшым выйсцем у плане актуалізацыі тых незлічоных скарбаў беларускага народу, якія так рупліва збіраў наш зямляк. І гэта быў бы сапраўды цудоўны помнік нашаму земляку..."

Чытайце блог гісторыка Рамана Абуховіча:
https://homeldays.org/gomelcam-jashchje-pryjdzecca-adkryc-svajgo-e-dakima-ramanavicha-ramanava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Светлагорску дзетсадаўцы малявалі «выбары» 🙈

Спойлер: сярод малюнкаў шмат чырвона-зялёных колераў, большасць з іх дарослыя не па гадах з адпаведнымі подпісамі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-svetlagorsku-dzetsada-cy-maljavali-vybary/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Гомельскай вобласці падтопленыя 54 дамы і 78 двароў 🌊

Вада ў рэках рэгіёна пачала падымацца яшчэ ў марознае надвор'е 🫨.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-padtoplenyja-54-doma-i-78-dvaro/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі распачынаецца суд над “спячай ячэйкай экстрэмістаў”

6 лютага ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца суд над трыма затрыманымі, якіх праўладны гомельскі канал назвал “спячай ячэйкай экстрэмістаў у гаражным кааператыве”. Гэта Уладзімір Каменнаў, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў. Чацвёрты затрыманы, Канстанцін Гвоздзеў, у спісе абвінавачаных/ асуджаных не пазначаны.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-raspachynaecca-sud-nad-spjachaj-jachjejkaj-jekstrjemista/

Штодзень
У Гомельскай вобласці ў лёдзе робяць лункі. Гэта трэба, каб рыба не загінула без кіслароду

🐟 Улады рэгіёну заявілі пра “перадзаморныя з'явы” на некалькіх рэках. Супрацоўнікі Таварыства выратавання на вадзе прабівалі лункі і нават рабілі фантаны на Сажы, Іпуці і Прыпяці.

📌 "Упершыню за нашу практыку сустракаецца такая сітуацыя менавіта на рацэ, часцей перадзаморныя з'явы назіраюцца ў азёрах і сажалках", — тлумачыў намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў Павел Новікаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-ljodze-robjac-lunki-gjeta-trjeba-kab-ryba-ne-zaginula-bez-kislarodu/

Штодзень
Актывістка са Жлобіна адкрыла краму кветак у Вільні і просіць падтрымкі беларусаў

Ліяна Шуба пасля пратэстаў 2020 года мела ўжо тры адміністрацыйных справы. У 2022 годзе актывістка была вымушаная з’ехаць з Беларусі.

💐Чатыры месяцы таму ў Вільні яна адкрыла краму для кветак.

📌 “Беларусы, мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. Без падтрымкі мне не справіцца, мне патрэбныя кліенты”, — заклікае актывістка.

Падрабязней: https://homeldays.org/aktyvistka-sa-zhlobina-adkryla-kramu-kvetak-u-vilni-i-prosic-padtrymki-belarusa/

Штодзень
Такія мілыя, блізкія і ўжо нават родныя акупанты 🤔

📌 "Як беларусам, у тым ліку з Усходняй Беларусі і з Гомеля ў прыватнасці, ставіцца да такіх гістарычных асоб, як Паскевічы, Румянцавы, Чарнышовы, Зорычы, Астэрманы і безліч іншых, якія, па сутнасці, з’яўляліся расейскімі акупантамі на сілай захопленых у Рэчы Паспалітай землях, але пры гэтым зрабілі вялізны ўклад у развіццё гэтых сваіх новаатрыманых маёмасцяў, а часам і ўсёй Беларусі?"

📌 "Як тады быць з тым, што яны рэальна былі прадстаўнікамі краіны, якая ў канцы ХVIII ст. акупавала землі Беларусі, пры гэтым парушыла самой жа падпісаную мірную дамову – “Вечны мір” 1686 г., заключаны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай па выніках кровапралітных войнаў сярэдзіны XVII ст.?"

Чытайце блог Рамана Абуховіча на тэму расейскіх акупантаў, якія зрабілі ўнёсак у гісторыю Беларусі:
https://homeldays.org/takija-milyja-blizkija-i-zho-navat-rodnyja-akupanty/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🥖🥖🥖Больш за ўсё апошнім часам беларусы абмяркоўвалі не палітычную ці культурніцкую падзею, а якасць батону “Зарэчны” ад Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці.

🧐 Палкая дыскусія прадэманстравала сумную акалічнасць: мы настолькі прызвычаіліся да нізкаякаснай ежы, што не разумеем, па якіх крытэрыях можна пазнаць сапраўдны харч.

🍞🥐🥯Які хлеб карысны для здароўя, ці можна ласавацца бярозаўскім батонам без шкоды для арганізма і наколькі смачны эндасперм, вывучаў “Штодзень”.

📌 Пры выбары хлебабулачных вырабаў трэба заўсёды чытаць складнікі (каб беларусы мелі такую звычку, дыскусія наконт батона "Заслаўскі" скончылася б куды хутчэй). Але звяртаць увагу варта не толькі на натуральнасць, але і на гатунак мукі.

Падрабязней: https://homeldays.org/my-tak-pryzvychailisja-da-nizkajakasnaj-ezhy-shto-ne-razumeem-jak-mozhna-paznac-sapra-dny-harch/

Штодзень
2024/10/03 11:19:22
Back to Top
HTML Embed Code: