Telegram Web Link
Найбуйнейшае аб’яднанне журналістаў у Еўропе назвала суд над Шчыраковай непрымальным

Учора пачаўся суд над былой журналісткай з Гомеля Ларысай Шчыраковай. У Twitter Еўрапейская федэрацыя журналістаў (European Federation of Journalists) назвала яе затрыманне і працэс непрымальнымі.

— Шчыраковай пагражае да 7 гадоў зняволення па сфабрыкаванаму абвінавачванню, — нагадала федэрацыя.

Там адзначылі, што цяпер больш за 30 журналістаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі.

Крыніца: БАЖ https://www.tg-me.com/bajby
У некаторых месцах Прыпяці і Бярэзіны абмежавалі купанне для дзяцей і дарослых, а ў Сожы, наадварот, дазволілі 🏖

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-nekatoryh-mescah-prypjaci-i-bjarjeziny-abmezhavali-kupanne-dlja-dzjacej-i-daroslyh-a-sozhy-naadvarot-dazvolili/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Супрацоўнікі гандлю Гомельшчыны, якіх учора віншавалі з прафсвятам, могуць выдзяліць сабе на ежу ўсяго 10 рублёў на дзень – лічбы чыноўнікаў зноў разышліся з гомельскай рэальнасцю 🤷🏼‍♀️

“Штодзень” здзівіўся лічбам Белстата пра намінальныя заробкі Беларусі і паспрабаваў знайсці сапраўдную “сярэднюю тэмпературу па шпіталі”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/supraco-niki-gandlju-gomelshchyny-jakih-uchora-vinshavali-z-prafsvjatam-moguc-vydzjalic-sabe-na-ezhu-sjago-10-rubljo-na-dzen-lichby-chyno-nika-zno-razyshlisja-z-gomelskaj-rjealnascju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як гомельцы спрычыніліся да адбудовы каралеўскага замка ў Кракаве 🏰

Гомельскі гісторык Яўген Малікаў знайшоў доказы ўдзелу нашых землякоў у рэстаўрацыі Вавеля 💪🏻

Кожны раз, калі я бываю ў новым горадзе, мяне заўжды цікавіць, а што гэты горад мае агульнага з маім Гомелем? Ці ёсць нейкія гістарычныя сувязі, падзеі ці людзі, якія хоць нейкім чынам звязваюць гэтыя розныя і далёкія населеныя пункты?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-gomelcy-sprychynilisja-da-adbudovy-karale-skaga-zamka-krakave/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі з’явіцца яшчэ больш агратрэшу 🤡

У Гомелі з нагоды 170-годдзя ратаўнічай службы Беларусі з’явіцца алея тэматычных лаў (дакладнае месца размяшчэння алеі пакуль не ўдакладняецца). 🤦‍♂️Сумна, але выраб лавачак асобамі, якія не маюць ні густу, ні разумення асноў эрганомікі (як любая ўтылітарная рэч, лава павінна быць камфортнай) можна назваць гомельскай традыцыяй.

Фота новых лаў у сталі “агратрэш” можна паглядзець тут: https://homeldays.org/u-gomeli-z-javicca-jashchje-bolsh-agratrjeshu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#урбаністыка
Беларускай філалогіі ў гомельскім універсітэце сёлета не будзе

🤦‍♂️ Затое адбываецца набор на рускую філалогію.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны праходзіць прыёмная кампанія. Гэта адзіная ВНУ ў горадзе, дзе ёсць філалагічны факультэт. Аднак сёлета на філалагічных спецыяльнасцях, куды будзе адбывацца залічэнне студэнтаў, адсутнічае “Беларуская філалогія”. 😱 Беларуская мова прадстаўленая толькі спецыяльнасцю “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, дзе прадугледжана ўсяго 13 месцаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/belaruskaj-filalogii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Школа-камуна, цыгане, хвіліна маўчання, госці з Расеі — і ўсё гэта на фестывалі льну

5 жніўня ў мястэчку Карма на Гомельшчыне пройдзе фестываль"Ільняная карусель". Сёлета праграма фэсту, мякка кажучы, здзіўляе. 🤷 На фоне традыцыйных майстар-класаў па ткацтве, прадзенні, стварэнні лялек-мотанак, канцэртаў і выставаў-продажаў упісалі і нетрадыцыйныя для гэтага свята мерапрыемствы. 😱Напрыклад,забаўляльную праграму ўзбагацілі цыганамі, пеннай вечарынай, вогненным шоу і гасцямі з Расеі.

Падрабязней: https://homeldays.org/na-festyvali-lnu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Назад у СССР: у Гомелі з’явіўся аўтобус з нагоды 60-годдзя студатрадаў

У Гомелі з размахам адзначылі 60-годдзе савецкіх студатрадаў. 🙈 У абласным цэнтры з’явіўся патрыятычны аўтобус. Дзеля гэтага на транспартны сродак з 6-га гарадскога аўтапарка наклеілі налепку ў гонар 60-годдзя студатрадаўскага руху ў Беларусі. 🤡

Даведка. 🧐 Студатрады былі характэрныя для Савецкага Саюзу. Аднак у 1991 годзе пасля забароны КПСС і роспуску моладзёвай арганізацыі ВЛКСМ Усесаюзныя студэнцкія будаўнічыя атрады спынілі сваё існаванне. 😱 Цяпер студатрады выкарыстоўваюцца для дзяржаўнай антызаходняй прапаганды.

Падрабязней: https://homeldays.org/nazad-u-sssr-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Параймас”: 2 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень памяці знішчэння ромаў і сінці

Надоечы сталася вядома, што Міністэрства юстыцыі падала позву ў суд аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя цыганоў “Рома”. 23 жніўня справа будзе разгледжана ў судзе.

😢 У ноч з 2 на 3 жніўня 1944 года ў лагеры смерці Асвенцім (Auschwitz-Birkenau) нацысты знішчылі 2 898 прадстаўнікоў народу рома. Расавая тэорыя лічыла цыган плодам змяшэння ніжэйшых рас з арыйцамі. Асабліва масавае знішчэнне рома пачалося, калі вайна ў 1941 годзе пашырылася на тэрыторыі СССР. Невядома дакладна, колькі загінула рома падчас ІІ Сусветнай вайны. Паводле некаторых падлікаў, ахвярамі нацызму стала каля паўмільёна еўрапейскіх рома. Паводле беларускіх даследчыкаў, было знішчана 75% цыганскага насельніцтва Беларусі.


Падрабязней: https://homeldays.org/parajmas-dzien-pamiaci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ілюстрацыйнае фота: Радыё Рацыя
У Гомельскай абласной бальніцы амаль 70 новых медыкаў у першы ж дзень "апрацаваў" старшыня “пяршоўкі” 🤷

🤦‍♂️На першым азнаямленчым сходзе медыкам-інтэрнам распавялі не пра тое, як іх будуць прывабліваць, да прыкладу, добрымі ўмовамі працы, а пра вельмі вялікую важнасць уступлення ў прафсаюз і ўдзеле ў яго жыцці.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomelskaj-ablasnoj-balnicy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кожны гомелец можа бясконца рабіць тры рэчы: шпацыраваць па набярэжнай, дыхаць шакаладным водарам ад “Спартака” і… лаяцца на смеццевыя праблемы 🗑

🚮 Даводзіцца скардзіцца на смецце і жыхарам мікрараёна “Шведская горка”. Сёлета было няшмат сонечных дзён, якія дазволілі б напоўніцу атрымаць асалоду ад пляжа. А вось прылеглай да яго зонай адпачынку, з лавамі, сцежкамі, дзіцячымі забаўкамі і маляўнічымі краявідамі, была магчымасць карыстацца куды часцей.

😢 Але настрой ад прагулкі па гэтых мясцінах стала псуе выгляд перапоўненых маленькіх сметнікаў. 

Чытайце разважанні нашага аўтара пра тое, што трэба рабіць, каб Гомель не пераўтварыўся ў смеццевы палігон. https://homeldays.org/kab-gomel-ne-pera-tvary-sja-smeccevy-paligon/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельцы масава скардзіліся на працу аварыйнай службы 115 … і дамагліся перагляду яе графіка і прынцыпаў працы

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelcy-masava-skardzilisja-na-pracu-avaryjnaj-sluzhby-115-i-damaglisja-peragljadu-jae-grafika-i-pryncypa-pracy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Каб выдаць справаздачу за «чысты чацвер», плююць на праблемы людзей і пагражаюць супрацоўнікам “- работнікі “Гомельводаканала” пра тое, як іх выганяюць “паказальна махаць венікамі” 🧹

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kab-vydac-spravazdachu-za-chysty-chacver-pljujuc-na-prablemy-ljudzej-i-pagrazhajuc-supraco-nikam-rabotniki-gomelvodakanala-pra-toe-jak-ih-vyganjajuc-pakazalna-mahac-venikami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Гэта чарга забраць дакументы, калі даведаліся, што ў медыкаў замест 2 год адпрацоўка будзе 7 год.”

“Штодзень” сабраў меркаванні абітурыентаў з нагоды вялікіх чэргаў у Гомельскі медкаледж. Афіцыйныя СМІ спрабавалі патлумачыць вялікія чэргі тым, што можна падаваць дакументы на паступленне пасля 9 класа. Самі абітурыенты і іх бацькі прычыну бачаць у кепскай арганізацыі.

https://homeldays.org/zhyhary-gomelja-skardzjacca-na-chjergi-na-padachu-dakumenta-u-medkaledzh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Знайшлі парэшткі маманта. Што далей?

🦣Днямі ў рацэ Бесядзь пад Сцяцілавічамі Веткаўскага раёна знайшлі чэрап маманта. Парэшткі знаходзіліся на адлегласці прыкладна 20 метраў ад берага і на глыбіні 5 метраў.

Вага знаходкі – каля 100 кг, а ўзрост перавышае 20 тысяч гадоў. Хоць чэрап і няпоўны, бо адсутнічаюць ніжняя сківіца і біўні, але гэта не змяншае значнасці адкрыцця.

💥 І гэта толькі трэцяя падобная знаходка ў Гомельскім рэгіёне. Першы раз цэлы чэрап маманта знайшлі яшчэ ў часы князя Фёдара Паскевіча ў 1897 годзе ў фальварку Астраўкі недалёка ад Гомеля. Але той экспанат знік падчас Вялікай Айчыннай вайны. Другі раз чэрап маманта знайшлі ў пачатку 2000-х гадоў падчас археалагічных раскопак у Юравічах, тая знаходка захоўваецца ў музеі Калінкавічаў.

Што далей? Знойдзеныя парэшткі закансервуюць па спецыяльнай тэхналогіі, каб яны не разбураліся пад уздзеяннем кіслароду. Экспанат стане часткай абласной палеаанталагічнай калекцыі Гомельскага палацава-паркавага комплексу.

Штодзень
Фота: mchs.gov.by.
Мы і не заўважылі, як памяць пра вайну пераўтварылася ў моцны інструмент ідэалагічнага маніпулявання 🕊

"Неўзабаве ў Гомелі з’явіцца знак, прысвечаны ахвярам генацыду беларускага народа. Папярэдне было арганізавана абмеркаванне месца размяшчэння помніка. Але пытанне, ці патрэбны Гомелю яшчэ адзін мемарыял, прысвечаны Другой сусветнай вайне, не абмяркоўвалася..." 🤷🏼‍♀️

"Ці з’яўляецца памяць беларусаў аб падзеях 1939–1945 гг. адэкватнай? Галоўная мэта памяці аб вайне – зрабіць усё, што толькі магчыма, каб прадухіліць новыя баявыя дзеянні. Але, як дэманструюць сумныя падзеі ва Украіне, нашая памяць пра вайну аказалася тут мала прыдатнай… Значыцца, нешта з гэтай памяццю не так. Але што? Дакладна справа не ў колькасці помнікаў. У Беларусі каля 8 000 тэматычных мемарыялаў. З іх амаль 1 200 – у Гомельскай вобласці..."

Чытаць матэрыял:
https://homeldays.org/my-i-ne-za-vazhyli-jak-pamjac-pra-vajnu-pera-tvarylasja-mocny-instrument-idjealagichnaga-manipuljavannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#маніпуляцыя
2024/10/05 22:48:10
Back to Top
HTML Embed Code: