Telegram Web Link
У вёсцы Мялешкавічы на Мазыршчыне быў знойдзены старажытны спіс Васькаўскай іконы Прасвятой Багародзіцы ❤️

Абраз перадалі ў Васькаўскую царкву...

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-vjoscy-mjaleshkavichy-na-mazyrshchyne-by-znojdzeny-starazhytny-spis-vaska-skaj-ikony-prasvjatoj-bagarodzicy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Гомелі пачынаюць судзіць украінскага егера, якога затрымалі больш за год таму па абвінавачванню ў падрыхтоўцы тэрактаў 🤬

Працэс над Вячаславам Бародзіем пачнецца 5 лістапада. Яму прад'явілі шэсць крымінальных артыкулаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-pachynajuc-sudzic-ukrainskaga-egera-jakoga-zatrymali-bolsh-za-god-tamu-pa-abvinavachvannju-padryhto-cy-tjerakta/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Актывістцы са Жлобіна спатрэбілася аперацыя на суставах у Літве 🙏🏻

Ліяна Шуба праз затрыманні страціла магчымасць зрабіць аперацыю на суставах у Беларусі, пасля была вымушаная з'ехаць у Літву. Але ў яе хвароба суставаў у апошняй стадыі і неабходнае эндапратэзаванне, яна не просіць грошаў на лячэнне, але запрашае ў сваю краму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/aktyvistcy-sa-zhlobina-spatrjebilasja-aperacyja-na-sustavah-u-litve/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У самае вялікае возера Гомельшчыны – Чырвонае – запусцілі буйную партыю белага амура колькасцю амаль у 7 тысяч асобін. 🎣

☝🏻 Белы амур – прамысловы гатунак рыбы, завезены ў Беларусь у 1960-х гадах з Кітая. Ад таго часу гэтую рыбу з сямейства карпавых разводзяць у рыбгасах краіны.

У 2019 годзе мясцовыя жыхары змагаліся супраць перадачы возера Чырвонае ў арэнду парку “Прыпяцкі”. Палешукі збіралі подпісы, ладзілі стыхійныя сходы супраць платнай рыбалкі. І гэтыя пратэсты часткова мелі вынік.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/najbujnejshae-vozera-gomelshchyny-zarybljajuc-belym-amuram/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Улады абяцаюць да канца года адрамантаваць 12 мастоў у Гомельскай вобласці.

Такім чынам восем з іх дарабіць не паспеюць. 🤷‍♂️

Затое традыцыйна некаторыя рамонты штучна і тэрмінова падганяюць да савецкіх святаў кшталту дня кастрычніцкай рэвалюцыі. Вось і сёння з помпай адкрылі развязку дарогаў на перакрыжаванні трас М-8 і М-10.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-abjacajuc-da-kanca-goda-adramantavac-12-masto-u-gomelskaj-voblasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ

Штодзень
Раёнка «Петрыкаўскія навіны» вучыць чытачоў правільна карыстацца VPN

Аўтары згадваюць, што гэта папулярны інструмент для забеспячэння ананімнасці і бяспекі ў інтэрнэце. ☝️

Але ў раёнцы забыліся нагадаць, што сёння гэта папулярны спосаб дабрацца да незалежных СМІ, заблакаваных уладамі Беларусі як экстрэмісцкія.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/rajonka-petryka-skija-naviny-vuchyc-chytacho-pravilna-karystacca-vpn/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Светлагорскім раёне з крана ідзе не вада, а іржа 🚰

«Вёска Стракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Еўропы. Напярэдадні 2025 года. Вада з-пад крана. "Аварыйка" - "гэта не да нас". Водаканал - "я не ведаю". Піце, вяскоўцы» 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-svetlagorskim-rajone-z-krana-idze-ne-vada-a-irzha/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскі аэрапорт за год перавёз больш за 40 тысяч пасажыраў у Расію 😳

🤷🏻‍♀️ Кожны дзень, а часам і два разы на дзень, самалёты з гомельскага аэрапорта ляцяць у Маскву і Санкт-Пецярбург...

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-ajeraport-za-god-peravjoz-bolsh-za-40-tysjach-pasazhyra-u-rasiju/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Палітзняволены журналіст Яўген Меркіс адзначае Дзень нараджэння ў шклоўскай калоніі 🙏🏻

8 лістапада вядомаму гомельскаму краязнаўцу, журналісту і гісторыку Яўгену Меркісу спаўняецца 38 год. Гэта трэці Дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі...

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ja-gen-merkis-sustrakae-dzen-narodzina-za-kratami/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў» 🤡

Жанчыну з імем Яўгенія Труханавец у 2018 годзе на памежнай сустрэчы «Дружба» прадстаўлялі старэйшай піянерважатай, спецыялістам па культмасавай рабоце «Камінтэрна». «Я тут нарадзілася, вырасла, працую. Як жа не прыйсці ў такі адказны момант!» - заявіла Труханавец. 🎪

«Сёння такі знамянальны дзень, і я з вялікай радасцю паставіла подпіс у падтрымку будучага кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь!» - абвясціла жыхарка аг. Краснага Валянціна Крукава. Але аказалася, што яна няпростая жыхарка – а дырэктар мясцовага дома культуры. У 2023 годзе яе ўзнагародзілі граматай і падзякай за «шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё культуры». 🙈


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-na-pikety-pa-zbory-podpisa-za-kandydata-sabrali-vertykalshchyka-i-praveranyh-aktyvista/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Прапагандысты паказалі Марыю Калеснікаву 🤔

Палітзняволеная Марыя Калеснікава, якая была ў рэжыме інкамунікада ў гомельскай калоніі, сустрэлася з бацькам.
Пра гэта напісаў адзін з прапагандысцкіх каналаў, фота таксама размясціў «Матолька дапамажы». 🙏🏻


Падрабязнасці: https://homeldays.org/prapagandysty-pakazali-maryju-kalesnikavu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Улады ўзяліся будаваць дамбы ў праблемных рэгіёнах Гомельскай вобласці 🌊

У пасёлку Паляна ў Гомельскім раёне будуюць дамбу, мясцовыя жыхары скардзяцца на тое, што ў час паводкі ў іх залівае падвалы.

Дамба запланаваная даўжынёй 4 км і 8 м вышынёй, на яе ўзвядзенне пойдзе амаль 700 тысячаў тон пяску. Акрамя яе ў вобласці абяцаюць яшчэ 5 падобных збудаванняў. 🤷🏻‍♀️ Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, тэрмін здачы дамбы ля пасёлка Паляна прыпадае на пачатак 2026 года. То бок няшчасных жыхароў, як мінімум, двойчы можа заліць, пакуль улады ўзвядуць няхітрае інжынернае прыстасаванне.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-zjalisja-budavac-damby-prablemnyh-rjegijonah-gomelskaj-voblasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
5 урбаністычных праектаў, якія маглі змяніць Гомель 🌆

Былы жаўнер палка імя К. Каліноўскага і блогер-урбаніст Данііл Аленіус апублікаваў відэаролік "Гомель альтэрнатыўны", прысвечаны забытым урбаністычным праектам у Гомелі. Усе гэтыя ідэі распрацоўваліся ў папярэднія эпохі і дзесяцігоддзі, але не былі рэалізаваныя па розных прычынах. Калі некаторыя рашэнні кшталту Усходняга абыходу маглі насамрэч аптымізаваць жыццё гараджан, то асобныя прапановы архітэктараў мінулага былі ірацыянальнымі. 📹

Тунэль пад Прывакзальнай плошчай, гіганцкі спальны раён памерам з райцэнтр, "Гомельсіці" і аб’язная – усе гэтыя праекты так і засталіся на паперы. 💡

“Нават у такіх буйных гарадах як Менск ці Кіеў 100-тысячныя спальнікі псуюць транспартную і сацыяльную сітуацыі. Гомель такога раёну банальна не вытрымаў бы. На шчасце, гэты праект скасавалі”, - выказваецца блогер пра ідэю пабудаваць на ўскраіне горада, у раёне Бярозак, аграмадны жылы масіў на 100 тысяч жыхароў.

👉 Паглядзець увесь выпуск можна па спасылцы.
Гомельскі аўтобус перакуліўся ў Польшчы, некалькі чалавек пацярпелі 😢

Аўтобус з Гомеля трапіў у аварыю ў Польшчы. Пяцёра пасажыраў дастаўленыя ў бальніцу. Аўтобус “Гомель-Уроцлаў” з’ехаў з шашы ў кювет і ўпаў на ўзбочыне. Аварыя адбылася ўначы на 382 км дарогі А2 у накірунку Познані.

Як паведамляе выданне reform.news, кіроўца па невядомых прычынах з’ехаў на аварыйную паласу, прабіў агароджу. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 11 замежных грамадзян, іх прыналежнасць да Беларусі не пацверджаная.

Штодзень
Фота: Osp KSRG Łyszkowice
2024/11/15 16:02:51
Back to Top
HTML Embed Code: